Среда, 1 апреля 2020

Культура

А ты ведаеш родную мову?

А ты ведаеш родную мову?

Культура, Молодёжный клуб, Новости
Таварыства беларускай мовы аб’яўляе конкурс на веданне беларускай мовы і літаратуры. Да ўдзелу запрашаюцца вучні школ раёна і навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа. Адкажыце правільна на наступныя пытанні 1.Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем: а) разлом б) адкрыты в) дзежка г) ляснічы д) ткацкі 2.У якіх словах замест пропускаў неабходна ўставіць -ў-: а) а...дыенцыя б) кло...н в) па...за г) тры...мф д) а...дыторыя 3.Выберыце правільна напісанае слова: а) феерверк б) фейерверк в) фейверк г) феерверх д) фееверг 4.Хто з пісьменнікаў меў псеўданім Мацей Бурачок: а) Максім Лужанін б) Міхась Зарэцкі в) Францішак Багушэвіч г) Янка Лучына д) Дунін-Марцінкевіч 5.Якія знакі прыпынку неабходна паставіць у
Новый герб украсил Ружанский дворец

Новый герб украсил Ружанский дворец

Актуально, Культура
Рэстаўрацыя палаца Сапегаў у Ружанах ідзе поўным ходам. Ужо амаль гатовы адзін з флігеляў каля ўязной брамы, а над варотамі красуецца радавы герб. Работы вядуць будаўнікі ААТ «Брэстрэстаўрацыя». r r r r r r
Вандалы разграбили могилу сына хранителя «Хроники Быховца»

Вандалы разграбили могилу сына хранителя «Хроники Быховца»

Актуально, Культура
Могілкі — гэта не толькі апошняе прыстанішча памерлых: іншы раз яны ўяўляюць сабой каштоўную гісторыка-культурную спадчыну. Каталіцкія могілкі, што знаходзяцца паміж вёскамі Лыскава і Барысікі, хаця і не ўнесены ў звод помнікаў гісторыі, па праву могуць такой каштоўнасцю з’яўляцца. Сярод сучасных выдзяляюцца заімшэлыя  ад часу надмагільныя пліты, на якіх высечаны імёны прадстаўнікоў знакамітых радоў: тут пахаваны графіня Кацярына Горн, народжаная княжна Валконская, генералы артылерыі «wojsk rossyjskich» Томаш Казяроўскі і Ян Двярніцкі... Аднак цікаўнасць у вандалаў выклікала мармуровая пліта з надпісам «STANISLAW JOZEF DANIEL, JENERAL BYCHOWIEC». — Пасля Радаўніцы мясцовыя жыхары знайшлі магілу знакамітага генерала Станіслава Быхаўца ўскрытай, — расказвае старшыня Зеляневіцкага се
Художественно-экспертный совет оценил памятник сожженным деревням в д.Козлы

Художественно-экспертный совет оценил памятник сожженным деревням в д.Козлы

Культура, Новости
На гэтым тыдні ў нашым раёне прайшло выязное пасяджэнне абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву. У цэнтры ўвагі вядомых дзеячоў культуры Брэстчыны апынуўся помнік спаленым вёскам, які нядаўна быў узведзены ў вёсцы Казлы. Летам 1942 года фашысцкія карнікі на гэтым месцы расстралялі жыхароў вёсак Казлы, Кушлі, Ліхачы, Краснае, Нямковічы і Сілічы. Самі населеныя пункты былі спалены гітлераўцамі. Удзельнікі пасяджэння паставілі добрую адзнаку маладому мастаку Паўлу Герасіменку, які ўпершыню стварыў архітэктурную кампазіцыю для невялікага населенага пункта, хаця яго майстэрства ўжо ведаюць брастаўчане. Як зазначае аўтар, гэты твор ён выконваў разам з жонкай — брэсцкім скульптарам Алесяй Глушчанковай. Па іх задумцы, форма помніка — сты
Икона Святой Матроны будет в Пружанах 14-16 мая

Икона Святой Матроны будет в Пружанах 14-16 мая

Культура, Новости
У саборы святога Аляксандра Неўскага г.Пружаны  з 14 па 16 мая будзе знаходзіцца ікона з часткай мошчаў святой Блажэннай Матроны Маскоўскай. Пакланіцеся святыні.
Мюзикл «Золушка», поставленный гимназистами, признали лучшим в области

Мюзикл «Золушка», поставленный гимназистами, признали лучшим в области

Культура, Молодёжный клуб, Новости
Пераможцамі абласнога фестывалю вучнёўскіх тэатральных калектываў на замежнай мове сталі гімназісты г.Пружаны. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў Г.В.Архуцік і В.М.Кавалевіч вучні 4-7 класаў гімназіі выступілі на фестывалі з мюзіклам  на англійскай мове “Папялушка”. Пружанскія дзеці не толькі яскрава прадэманстравалі веданне англійскай, але і ўразілі сваёй крэатыўнасцю — творчым падыходам, — менавіта так пракаменціравалі іх выступленне члены журы. Паслуга фокусник на праздник таксама досыць папулярна. Адметна, што за званне лепшых гімназісты змагаліся з творчымі калектывамі з пятнаццаці навучальных устаноў  вобласці і горада Брэста. Віншуем! Галіна Каляда.
«Папараць-кветка» среди победителей «Весеннего каприза»

«Папараць-кветка» среди победителей «Весеннего каприза»

Культура, Молодёжный клуб, Новости
Чатыры свае калекцыі прадстаўляла студыя моды «Папараць-кветка» (кіраўнік Вера Лапука) на абласны конкурс юных мадэльераў «Вясновы капрыз». Дзве з іх сталі пераможцамі. Калекцыя «Купалле» заваявала першае месца ў намінацыі «Графіці». Другой у намінацыі «Роспіс на тканіне» стала калекцыя «Царэўны». На здымку: калекцыя "Таксі-блюз".
Зарегистрировать брак теперь можно в музее-усадьбе «Пружанский палацик»

Зарегистрировать брак теперь можно в музее-усадьбе «Пружанский палацик»

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
У мінулую суботу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу. Цырымонію вяла сакратар Вялікасельскага сельвыканкама Святлана Люкевіч. Менавіта ў такім незвычайным месцы пажадалі зарэгістраваць свае шлюбы дзве пары: жыхарка Вялікага Сяла, студэнтка педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка Алеся Ханіла і жыхар Слуцка Сяргей Жук, а таксама ўраджэнцы вёскі Стараволя Ганна Вялікаселец і Дзмітрый Кот. Магчыма, з іх лёгкай рукі гэтая платная паслуга палацыка прыжывецца. Ганна Хадаровіч.
Христос Воскрес!

Христос Воскрес!

Культура, Новости
З Велікоднага паслання епіскапа Брэсцкага І Кобрынскага ІААНА Любыя ў Хрысце Ускросшым увесь святарскі, манаскі і дыяканскі чын, багалюбівыя чады нашай епархіі!  Вітаю кожнага з вас і звяртаю да вас поўныя невыказнай радасці словы: Хрыстос Уваскрос! Найвялікшае свята перажываем мы сёння, урачыстасць з урачыстасцей. «Уваскрос Ісус з мёртвых, як абяцаў, і даў нам жыццё вечнае і вялікую міласць». Цяпер «смерти празднуем умерщвление, адово разрушение, иной вечной жизни начало».  Гэтая светлая велікодная радасць, якая напаўняе нашы сэрцы, саграе нас сярод зямных клопатаў, натхняе на жыццё па запаветах, даруе нам прадчуванне ўласнага будучага ўваскрэсення... ...Шлях Хрыстовы, шлях крыжанашэння і распяцця, прыводзіць нас да святла, якое заззяла ад Жываноснай Труны Гасподняй. У гэтым святле ўсё
Библиотека имени Миколы Засима заняла второе место в областном конкурсе

Библиотека имени Миколы Засима заняла второе место в областном конкурсе

Культура, Новости
Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма прымалі ўдзел  у абласным аглядзе-конкурсе “Цэнтральная бібліятэка як метадычны цэнтр рэгіёна”.  Сярод 20 цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм вобласці пружанскія бібліятэкары занялі другое месца і  ўзнагароджаны дыпломам і каштоўным падарункам на суму 15 базавых велічынь.
Научит красить пасхальные яйца народный мастер Республики Беларусь Мария Кулецкая

Научит красить пасхальные яйца народный мастер Республики Беларусь Мария Кулецкая

Культура, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Адно з самых светлых і радасных святаў – Вялікдзень пачнецца заўтра з урачыстага царкоўнага перазвону. У паветры будзе стаяць прывабны пах ванілі ад духмянай «паскі» і прыгажуноў-кулічоў, а на сталах усімі фарбамі вясёлкі пачнуць пералівацца фарбаваныя яйкі. А сёння наведвальнікі клуба роспісу па шкле, які працуе пры гарадскім Палацы культуры, займаюцца роспісам атрыбутаў гэтага хрысціянскага свята – велікодных  яек. Пад кіраўніцтвам народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Мікалаеўны Кулецкай дзеці выводзяць на іх разнастайныя ўзоры, малююць вясновыя дрэвы і птушак — усё, што сімвалізуе абнаўленне жыцця. Такія яйкі адрозніваюцца сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю. І, бясспрэчна, кожны, хто атрымае іх, прыме падарунак з асаблівай радасцю: “Хрыстос уваскрос!” Галіна Каляда.
Отдел идеологической работы пересчитал верующих в Пружанском районе

Отдел идеологической работы пересчитал верующих в Пружанском районе

Актуально, Культура
Прайшло першае ў гэтым годзе пасяджэнне камісіі садзеяння кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях. З дакладам аб канфесіянальнай абстаноўцы, якая склалася ў раёне за мінулы год, выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама  С.А.ІВАНЕНКА. З гэтай нагоды і адбылася наша гутарка са Святланай Аляксандраўнай. — Аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама ў мінулым годзе было праведзена сацыялагічнае апытанне па вывучэнні этнаканфесіянальнай  сітуацыі ў раёне. Якія яго вынікі? — Было апытана 300 жыхароў Пружаншчыны, і мы атрымалі наступныя вынікі: да праваслаўных сябе адносяць 88 % ад колькасці апытаных, да католікаў – 6 %, да пратэстантаў – 3 % і столькі ж — да атэістаў. Ад колькасці апытаных, якія адносяць с
Пружанцы поклонились кровоточащей иконе Спасителя

Пружанцы поклонились кровоточащей иконе Спасителя

Культура, Новости
На працягу трох дзён жыхары раёна мелі магчымасць пакланіцца Кроватачывай іконе Ратавальніка ў саборы Аляксандра Неўскага. Да глыбокай ночы не змяншаўся паток вернікаў. Ікона дзіўным чынам закрываточыла ў жыхаркі горада Аранбурга і па блаславенні свяшчэнства з таго часу вандруе па праваслаўных прыходах краін СНД.  У пружанскім саборы яна была ўжо ў другі раз.
Автоклуб отдела культуры отпразднует своё 10-летие

Автоклуб отдела культуры отпразднует своё 10-летие

Культура, Новости
Сваё дзесяцігоддзе адзначае аўтаклуб аддзела культуры і створаны пры ім вакальны гурт «Забава», якім сёння кіруе С.С.Карповіч. За гэты час калектыў даў шмат канцэртаў для працоўных калектываў Пружаншчыны, выступаў на сцэнічных пляцоўках у суседняй Польшчы, з’яўляецца дыпламантам шматлікіх конкурсаў. Работнікі Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, якія нядаўна праверылі дзейнасць аўтаклуба, паставілі яму высокую адзнаку. 27 сакавіка ў 14.00 у гарадскім клубе па вул. Інтэрнацыянальнай адбудзецца юбілейны вечар аўтаклуба.
Премьерой песни поздравят женщин пружанские «Родники» 8 марта

Премьерой песни поздравят женщин пружанские «Родники» 8 марта

Культура, Новости
Таццяна Навінка, Юлія Жабрун, Вольга Найбіч, Святлана Пракаповіч, Марына Уродніч. Усе яны паспяховыя жанчыны (юрыст, бухгалтар, настаўнік), ласкавыя матулі і любімыя жонкі. А разам — вакальны ансамбль Пружанскага Палаца культуры «Родники», выступленнямі якога так захапляюцца гараджане. АДКУЛЬ ЖА БЯРУЦЬ свае вытокі пружанскія «Родники»? Кожная з іх удзельніц рабіла свае першыя крокі на сцэне ва ўзорнай эстраднай студыі. Юля, дарэчы, выступала разам з вядомымі пінскімі «Палескімі зорамі» і іванаўскімі «Палешукамі». Дарэчы, досыць папулярныя услуги бухгалтера. Неўзабаве час бесклапотнага дзяцінства праляцеў, і дзяўчаты раз’ехаліся па розных гарадах вучыцца. Аднак любоў да песні засталася. Як успамінаюць сёння самі, ім так хацелася спяваць, што пры кожнай сустрэчы з мастацкім кіраўніком