Среда, 21 октября 2020

Молодёжный клуб

«Папараць-кветка» среди победителей «Весеннего каприза»

«Папараць-кветка» среди победителей «Весеннего каприза»

Культура, Молодёжный клуб, Новости
Чатыры свае калекцыі прадстаўляла студыя моды «Папараць-кветка» (кіраўнік Вера Лапука) на абласны конкурс юных мадэльераў «Вясновы капрыз». Дзве з іх сталі пераможцамі. Калекцыя «Купалле» заваявала першае месца ў намінацыі «Графіці». Другой у намінацыі «Роспіс на тканіне» стала калекцыя «Царэўны». На здымку: калекцыя "Таксі-блюз".
Зарегистрировать брак теперь можно в музее-усадьбе «Пружанский палацик»

Зарегистрировать брак теперь можно в музее-усадьбе «Пружанский палацик»

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
У мінулую суботу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу. Цырымонію вяла сакратар Вялікасельскага сельвыканкама Святлана Люкевіч. Менавіта ў такім незвычайным месцы пажадалі зарэгістраваць свае шлюбы дзве пары: жыхарка Вялікага Сяла, студэнтка педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка Алеся Ханіла і жыхар Слуцка Сяргей Жук, а таксама ўраджэнцы вёскі Стараволя Ганна Вялікаселец і Дзмітрый Кот. Магчыма, з іх лёгкай рукі гэтая платная паслуга палацыка прыжывецца. Ганна Хадаровіч.
Страйкбол пришел в Пружаны!

Страйкбол пришел в Пружаны!

Актуально, Молодёжный клуб
Зараз у раёне пад патранажам аддзела па справах моладзі ствараецца новы ваенна-патрыятычны клуб «Пілоты», які аб’яднае жадаючых займацца страйкболам. Cтрайкбол — ваенна-тактычная гульня, у якой выкарыстоўваюцца пнеўматычныя аналагі сучаснай зброі. Стральба вядзецца невялікімі пластыкавымі шарыкамі. Галоўнае правіла — ігракі самі пры-знаюць, што ў іх патрапіў шарык. На англійскай       мове гэта гульня называецца — airsoft sport. Назву «страйкбол» прыдумалі рускія. У нашай краіне ёсць рэспубліканскае спартыўнае грамадскае аб’яднанне «Страйкбол» — афіцыйная арганізацыя, якая мае выразную іерархію, адказных асоб і фінансаванне. Таму для РСГА «Страйкбол» магчымы мерапрыемствы, якія не пад сілу розным нефармальным суполкам. НЕАФІЦЫЙНА страйкбольнае аб’яднанне дзейнічае ў нашым горадзе
Газета «Здоровячок» с СШ №5 победила в республиканском конкурсе

Газета «Здоровячок» с СШ №5 победила в республиканском конкурсе

Молодёжный клуб, Новости
Радасная навіна прыйшла ў СШ №5: пераможцамі рэспубліканскага конкурсу аб’яўленага рэдакцыяй газеты «Переходный возраст» (www.pvz.by),  сталі стваральнікі школьнай газеты «Здоровячок». “Строгае журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі вядучых дзіцяча-юнацкіх СМІ, адзначылі арыгінальнасць «здоровячков» у раскрыцці тэмы здаровага ладу жыцця, фактычную насычанасць і стылістычную выразнасць матэрыялаў газеты,” – сказана на сайце праекта. А пачыналася ўсё два гады назад, калі калектыў школы, заклапочаны станам здароўя вучняў пачатковых класаў, вырашыў асаблівую ўвагу надаваць фарміраванню здаровага ладу жыцця. Акрамя стандартных рашэнняў, такіх, як правядзенне спецыяльнага факультатыву, арганізацыя рухомых перапынкаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў, было вырашана выпускаць сваю
Пружанские фигуристы вторые в республике. А если б им ещё и коньки …

Пружанские фигуристы вторые в республике. А если б им ещё и коньки …

Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Пачынаючы са снежня, Пружаншчына сачыла за поспехамі нашых юных фігурыстаў на першынстве Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні “Зорачка”. Нагадаем, што спаборніцтвы складаліся з некалькіх этапаў. Ужо ў першым туры нашы дзяўчынкі і хлопчык паказвалі выдатныя вынікі і парадавалі поспехамі. Галоўнымі героямі фіналу сталі прадстаўнікі бронзавага класа Насця Белавус, Таня Мігіц і Яўген Пузанаў. Насця і Жэня заваявалі першыя месцы, а Таня, якая была першай ва ўсіх адборачных турах, у фінале заняла другое месца. Дарэчы, на жараб’ёўцы ёй дастаўся першы парадкавы нумар, не самы ўдалы для выступлення. Па выніках усіх тураў Пружанская ДЮСШ №2 заняла другое (!) агульнакаманднае месца, прапусціўшы наперад толькі Мінск, але пакінуўшы за сабой Гомель, які шмат гадоў славіцца сваёй сур’ёзнай школай
Научит красить пасхальные яйца народный мастер Республики Беларусь Мария Кулецкая

Научит красить пасхальные яйца народный мастер Республики Беларусь Мария Кулецкая

Культура, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Адно з самых светлых і радасных святаў – Вялікдзень пачнецца заўтра з урачыстага царкоўнага перазвону. У паветры будзе стаяць прывабны пах ванілі ад духмянай «паскі» і прыгажуноў-кулічоў, а на сталах усімі фарбамі вясёлкі пачнуць пералівацца фарбаваныя яйкі. А сёння наведвальнікі клуба роспісу па шкле, які працуе пры гарадскім Палацы культуры, займаюцца роспісам атрыбутаў гэтага хрысціянскага свята – велікодных  яек. Пад кіраўніцтвам народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Мікалаеўны Кулецкай дзеці выводзяць на іх разнастайныя ўзоры, малююць вясновыя дрэвы і птушак — усё, што сімвалізуе абнаўленне жыцця. Такія яйкі адрозніваюцца сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю. І, бясспрэчна, кожны, хто атрымае іх, прыме падарунак з асаблівай радасцю: “Хрыстос уваскрос!” Галіна Каляда.
Сельскому хозяйству не хватает молодых специалистов, а молодым специалистам — опыта

Сельскому хозяйству не хватает молодых специалистов, а молодым специалистам — опыта

Актуально, Молодёжный клуб, Сельское хозяйство
Штогод у раён прыбываюць на працу маладыя спецыялісты. Летась 188 юнакоў і дзяўчат пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па размеркаванні трапілі на Пружаншчыну. 78 з іх атрымалі сваё першае рабочае месца на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу. На мінулым тыдні ў райвыканкаме адбылася сустрэча з маладымі спецыялістамі, якія вырашылі звязаць свой лёс з сельскагаспадарчай вытворчасцю. Адкрыла яе намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання М.В.Сцепанюк. Яна азнаёміла прысутных з сацыяльна-эканамічным становішчам раёна, адзначыла яго адметнасць. Пружанскі раён з’яўляецца базавым у краіне па ўкараненні інтэнсіўных тэхналогій у сельскагаспадарчай вытворчасці. І гэта бачна ўжо сёння па тым шырокамаштабным будаўніцтв
Талантливой молодежи есть где развернуться

Талантливой молодежи есть где развернуться

Актуально, Молодёжный клуб
Вялікая ўвага сёлета накіравана на развіццё творчага патэнцыялу і падтрымку таленавітай моладзі. У рамках гэтых праграм на працягу года пройдуць раённыя конкурсы: «Вучань года», «Настаўнік года», каманд КВЗ, камп’ютарнай графікі і «Камп’ютарная краіна», сярод маладых  выканаўцаў, «Міс Пружаны-2010», «Цудоўная пяцёрка».
“Молодёжная весна 2010” ворвалась в Пружаны яркой вспышкой

“Молодёжная весна 2010” ворвалась в Пружаны яркой вспышкой

Молодёжный клуб, Новости
Фестываль маладзёжнай культуры, арганізаваны адміністрацыяй і наведвальнікамі сайта pruzhany.net і райкамам БРСМ, прайшоў на “Ура!”.  Вялікая зала Палаца культуры не толькі не пуставала, але і шумела, звонка апладзіравала,  гучна крычала, падпявала і прытанцоўвала. Юнакі і дзяўчаты на чале са стваральнікам сайта Андрэем Краўчуком здолелі запрасіць на ўдзел у фэсце 2 дзесяткі каманд. На пружанскай сцэне ў нядзелю выступалі і госці з Брэста і Івацэвіч. Адкрывалі мерапрыемства рокеры. Менавіта з  намінацыі  “The Best in Rock” пачалася конкурсная праграма «Маладзёжнай вясны 2010». За права быць лепшымі спрачаліся брэсцкія гурты “Корпус 7”, “Forgotten by Gods”, “Whiskey way ”,  гурт з Івацэвіч “Romb” і вядомыя публіцы пружанцы “Leta”. Усе гурты маладыя: і па ўзросту выканаўцаў, і па часу
Лучшим ученикам района паспорта вручил депутат Палаты представителей

Лучшим ученикам района паспорта вручил депутат Палаты представителей

Молодёжный клуб, Новости
Такога гонару былі ўдастоены адзінаццаць вучняў  школ горада, Ліноўскай, Ружанскай і Параслянскай СШ. Усе гэтыя юнакі і дзяўчаты сталі паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны ў Дзень Канстытуцыі. Дарэчы, менавіта 15 сакавіка ў рамках традыцыйнай акцыі БРСМ “Мы – грамадзяне Беларусі” ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюцца пашпарты тым шаснаццацігадовым  школьнікам, якія зарэкамендавалі сябе добрай вучобай і актыўнай грамадскай дзейнасцю. Сёлета, каб  падзея была больш памятнай, уручэнне пашпартаў правялі ў Мінску. Ініцыятарам гэтага выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ М.К.Андрайчук, які разам з галоўным дакументам уручыў школьнікам з Пружаншчыны і падарункавыя наборы. Мікалай Канстанцінавіч расказаў маладым людзям пра работу беларускага парламента і правёў невялік
«Молодёжная весна» придёт в Пружаны 21 марта в 16:00

«Молодёжная весна» придёт в Пружаны 21 марта в 16:00

Молодёжный клуб, Новости
“Маладзёжная вясна” прыйдзе ў Пружаны 21 сакавіка. Так вырашыла адміністрацыя і актыўныя наведвальнікі папулярнага сярод моладзі інтэрнэт-рэсурса pruzhany.net. Сайт існуе з лета мінулага года, за гэты час ён аб’яднаў вакол сябе неабыякавых маладых жыхароў Пружан. Хлопцы і дзяўчаты не абмяжоўваюцца анлайн стасункамі, яны сустракаюцца і ў “рэале”, знаходзяць агульныя інтарэсы  і сябруюць сем’ямі. Усё гэта дзякуючы яго стваральніку Андрэю Краўчуку. Андрэй падтрымлівае сайт на ўласныя сродкі, у свой вольны час. Лютаўскім зімнім вечарам у чаце сайта пачалі марыць аб вясне, каляндарная была не за гарамі, але так хацелася вясны ў душы. Так  у размове нарадзілася ідэя арганізаваць конкурс-фестываль маладзёжнай культуры. Ідэя знайшла падтрымку ў райкаме БРСМ, дырэкцыя Палаца Культуры прадаста
5 марта началась регистрация на профессионально-психологические собеседования в ВУЗах Беларуси

5 марта началась регистрация на профессионально-психологические собеседования в ВУЗах Беларуси

Молодёжный клуб, Новости
Сёлетняя ўступная кампанія ўжо атрымала старт: рэгістрацыя на прафесійна-псіхалагічнае субяседаванне пачалася 5 сакавіка і працягнецца да 31 сакавіка ўключна. Само ж субяседаванне будзе праводзіцца з 5 па 30 красавіка. Такі іспыт неабходна прайсці тым, хто мяркуе паступаць у ВНУ на спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і права», «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «эканамічнае права», «журналістыка» (нават калі яна з’яўляецца дадатковай спецыяльнасцю), «міжнародная журналістыка» і «мытная справа». Падобныя субяседаванні практыкуюцца не першы год і праходзяць у форме індывідуальнай гутаркі камісіі з абітурыентам для выяўлення дзелавых якасцей асобы, яе здольнасцей і матывацыі да навучання па выбранай спец
Гимназия чествовала лучших учеников

Гимназия чествовала лучших учеников

Молодёжный клуб
“Мінутай славы” ў гімназіі назвалі мерапрыемства, на якім ушаноўвалі лепшых вучняў. ІХ, 14 ПЕРАМОЖЦАЎ, ВЫЯВІЛІ РАЁННЫЯ І АБЛАСНЫЯ  АЛІМПІЯДЫ. Найбольшага гонару была ўдастоена дзесяцікласніца Алена Букса, якая заняла першае месца па нямецкай мове і ў раёне, і ў вобласці. Да таго ж на раённай алімпіядзе дзяўчынка заваявала яшчэ і “серабро” па матэматыцы. Не менш узнагарод дасталася і Вользе Хвораст, таксама вучаніцы 10 класа. Яна паказала лепшы вынік па беларускай мове ў раёне і другі — у вобласці. Абедзве гімназісткі будуць прадстаўляць нашу вобласць на рэспубліканскіх алімпіядах падчас вясенніх канікул. Як і раней, адразу чатыры дыпломы за першыя і другія месцы па гісторыі і грамадазнаўству на раённым узроўні заваявалі вучні Т.С.Ляўчук. А адзінаццацікласніца Таццяна Краўчук прывезл
В гимназии г.Пружаны прошёл конкурс «Miss-English»

В гимназии г.Пружаны прошёл конкурс «Miss-English»

Молодёжный клуб
Уся гімназія размаўляе па-англійску! Здзіўляўся кожны, хто наведваў гэтую навучальную ўстанову ў “Тыдзень англійскай мовы”. У англічан дружна пераўтварыліся ўсе вучні, ад першых да адзінаццатых класаў. І на працягу ўсяго тыдня настаўнікі замежных моў умела арганізоўвалі разнастайныя мерапрыемствы, разлічваючы і на інтэлект, і на творчасць сваіх вучняў. Дзеці малявалі малюнкі і выпускалі “англійскія” газеты, удзельнічалі ў лінгвістычным марафоне і інтэлектуальнай гульні, вядома ж, па-англійску разважалі аб ролі замежнай мовы ў жыцці людзей. А фінальным мерапрыемствам, якое сабрала ў актавай зале гімназіі шмат балельшчыкаў, было шоу “MISS ENGLISH”. Паміж сабой спаборнічалі  сапраўдныя “англічанкі”, якія спявалі, чыталі вершы, разважалі, фантазіравалі і адказвалі на пытанні толькі па-англі
Родители пьющих детей не смогут выехать за границу

Родители пьющих детей не смогут выехать за границу

Актуально, Молодёжный клуб
Кажуць, што хутка на плошчы перад універсамам, дзе “тусуецца” моладзь, нельга будзе піць піва. А калі схавацца на лаўцы менш прыкметнай, дзе няма прахожых? Няўжо таксама паведамяць бацькам? (З рэплікі, пачутай падчас сустрэчы са старшакласнікамі). Адказаць на гэтае пытанне мы папрасілі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх І.А.ГУРЫНЦА: — З 23 лютага ўступаюць у сілу змяненні ў адміністрацыйны кодэкс РБ. З гэтай даты распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцы, незалежна ад таго, шматлюдная яна ці не, на стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце ці іншых месцах, не прызначаных для распіцця такіх напояў, будзе забаронена. Чалавека, які праігнаруе гэтае новаўвядзенне, чакае штраф да васьмі базавых велічынь. Калі ж яго зловяць паўторна за такое ж па