Четверг, 9 июля 2020

Профессия

Пружанская стоматология приглашает за красивыми улыбками

Пружанская стоматология приглашает за красивыми улыбками

Здоровье, Молодёжный клуб, Профессия
Сучасная артапедыя для пратэзіравання зубоў выкарыстоўвае мноства разнастайных матэрыялаў. Так, напрыклад, папулярнасцю карыстаецца металакераміка — біясумяшчальны гіпаалергенны матэрыял, які вылучаецца высокай трываласцю. Сёння запатрабаваная стаматалагічная працэдура па ўстаноўцы металакерамічных канструкцый стала даступна і ў Пружанскай ЦРБ. Варта аддаць належнае моладзі, якая ўкараняе новыя стаматалагічныя тэхналогіі. Згадзіцеся, нават самыя сучасныя абсталяванне і матэрыялы — нішто без кваліфікаваных спецыялістаў, якія ўмеюць якасна іх прымяняць на практыцы. Урачы стаматолагі-артапеды зубапратэзнай лабараторыі цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Цімашчук, Андрэй Казак і Дзмітрый Лушчыц (на здымку злева направа) з’яўляюцца менавіта такімі. Маладыя спецыялісты ўжо пачынаюць зарабляць
Продавцы магазина «Полевой» и «Универмаг» заняли вторые места на республиканском конкурсе «Лучший по профессии»

Продавцы магазина «Полевой» и «Универмаг» заняли вторые места на республиканском конкурсе «Лучший по профессии»

Актуально, Новости, Профессия
Напрыканцы лістапада ў Лагойску прайшоў рэспубліканскі конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод прадаўцоў Белспажыўкааперацыі.  Двое з чатырох членаў абласной каманды — прадстаўнікі Пружанскага раёна Ганна Маркечка (універмаг) і Наталля Грышкевіч (магазін «Палявы»). Нагадаем: дзяўчаты занялі прызавыя месцы на абласным этапе, у выніку чаго і атрымалі права абараняць гонар Брэстчыны на ўзроўні рэспублікі. На гэты раз заданні былі больш складаныя, а працаваць канкурсанткам давялося ў незнаёмай абстаноўцы. Але дапамагло  ўменне дзейнічаць крэатыўна і абдумана. Таксама вельмі спадабаліся журы візітная картка ўдзельніц з Пружан. У выніку  Ганна і Наталля занялі другое месца, а падрыхтоўка прадаўцоў у сістэме кааперацыі Брэсцкай вобласці была прызнана лепшай  у рэспубліцы. На здымках: сярэбраныя п
Поверить в собственные силы, или Как служба занятости помогает субсидиями

Поверить в собственные силы, или Как служба занятости помогает субсидиями

Актуально, Профессия
Наогул, Валерый Засім не планаваў займацца прадпрымальніцтвам: яго задавальняла работа ў адной cа сталічных кампаній, якая займалася ўзвядзеннем і аддзелкай   аб’ектаў у Мінску. На рахунку спецыяліста па мантажу сантэхнічнага абсталявання з 20-гадовым стажам — удзел у будаўніцтве шматпавярховых жылых дамоў,  гіпермаркетаў і нават Палаца спорту. Але...  раптам ён  аказаўся беспрацоўным, бо фірма-працадаўца абанкруцілася. Наладжаны быт і  планы на будучыню аказаліся страчанымі. — Давялося вяртацца ў Пружаны. Але канкурэнцыя на рынку будаўнічых спецыялістаў аказалася высокай,— расказвае Валерый Уладзіміравіч.— І я зарэгістраваўся ў раённай службе занятасці ў якасці беспрацоўнага. Незапатрабаванасць вопытных спецыялістаў, якія на папярэднім месцы характарызаваліся як адказныя і дысцыплін
Дружбой вечной связаны. СШ №3 города Пружаны отпраздновала 50-летие

Дружбой вечной связаны. СШ №3 города Пружаны отпраздновала 50-летие

Новости, Профессия
Магчыма, дарэмна я ўзялася за напісанне артыкула аб тым, як адзначала сваё 50-годдзе Пружанская сярэдняя школа №3. Мая родная школа. Загадзя ведаю, што сціплы рэпартаж аб святкаванні не перадасць ні тых эмоцый і пачуццяў, якія ў той дзень уладарылі ў душах былых і цяперашніх вучняў і настаўнікаў, ні  атмасферы, што панавала ў школьных сценах. І колькі б добрых і ўзнёслых слоў ні  было сказана, заўсёды знойдзецца той, хто ўсклікне: «Ты добра сказала, але як мала ты  сказала!» Маленькая дзяўчынка на сцэне прасіла ў Ганны Мікалаеўны  Кунінец «напісаць загад і паставіць вялікую круглую пячатку», каб  дзяцінства залатое  ніколі не заканчвалася. Але аказалася, што нават аўтарытэтны дырэктар школы не ведае  зваротнага шляху ў  краіну дзяцінства. «Тут толькі цуд дапаможа», — запэўніла яна. Т
Таццяна Аляхновіч: чакала сям’я і работа

Таццяна Аляхновіч: чакала сям’я і работа

Профессия
На пытанне: «Ці свядома вырашыла жыць і працаваць у вёсцы?» — Таццяна Аляхновіч адказвае адмоўна. Да такога рашэння яе падштурхнулі жыццёвыя абставіны. У дзяўчыны пасля заканчэння Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «эканаміст» былі спадзяванні застацца ў вялікім горадзе, знайсці добра аплачваемую работу. Але гэта аказалася не так проста. Ды і замуж выйшла за аднавяскоўца,  працяглы час знаходзілася ў адпачынку па догляду дзіцяці. Аб тым, што так склалася жыццё, начальнік лабараторыі Аранчыцкага збожжапрыёмнага прадпрыемства ўвогуле не шкадуе. — Разумею, што выбрала такую спецыяльнасць, для якой сёння знайсці вакансію вельмі складана, асабліва, калі патрабуецца вопыт работы,— расказвае Таццяна Мікалаеўна. Давялося перакваліфікавацца спачатку ў тэхніка-лабаранта
Прафесіяналы: кіроўца з трыццацігадовым стажам

Прафесіяналы: кіроўца з трыццацігадовым стажам

Профессия
Пасажырскі аўтобус не прызначаны для вялікіх хуткасцей, як і не будзе ён удзельнічаць у раллі па бездарожжы. У гэтага віду транспарту адзіная задача — бездакорна і ў дакладна вызначаны час даставіць сваіх пасажыраў у патрэбны пункт. Менавіта гэтым на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў займаецца вадзіцель рэйсавага аўтобуса аўтапарка №11 А.А.Носель. Прычым спраўляецца са сваімі абавязкамі Анатоль Аляксандравіч настолькі віртуозна, што заслужана лічыцца сярод калег і ў кіраўніцтва прадпрыемства прафесіяналам сваёй справы.  — Першым аўтобусам, за руль якога я сеў, калі прыйшоў у  аўтапарк, стаў ЛіАЗ,— успамінае вопытны вадзіцель.— У народзе яго яшчэ называлі «чарапахай», бо верхняя мяжа спідометра гэтага аўтобуса — 70 кіламетраў у гадзіну, але рэальна разагнацца машына магла максімальна да
Свая справа: калі фінансы даюць на старце

Свая справа: калі фінансы даюць на старце

Профессия
Аб тым, што некалі стане дызайнерам моднага адзення, Ганна Шпарла марыла яшчэ за школьнай партай. Таму і паступіла ў Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт на спецыяльнасць інжынера-канструктара. Ды толькі... ледзь не расчаравалася ў сваім выбары, калі трапіла па накіраванні на адну з фабрык лёгкай прамысловасці. — Справа ў тым, што буйны вытворца — гэта брэнд, якому трэба падпарадкоўвацца. Гэта рамкі, якія вызначаюць стыль, колер, фасон,— расказвае Ганна Міхайлаўна.— А мне хацелася ствараць эксклюзіўныя ўборы. Для самавыяўлення малады інжынер-канструктар стала пастаяннай удзельніцай розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў — «Млын моды», «Пячэрскія каштаны» і іншых, адкуль прывезла некалькі прызавых дыпломаў. Але праз два гады абавязковай адпрацоўкі дзяўчына апынулася на ростанях. З
Два запісы ў працоўнай кніжцы

Два запісы ў працоўнай кніжцы

Профессия, Сельское хозяйство
Сядзіба галоўнага інжынера ААТ «Мурава» Юрыя Міхайлавіча Лашкевіча знаходзіцца зусім побач з машынным дваром гаспадаркі. Адсюль добра праглядаецца тэхніка, якая знаходзіцца тут. Галоўны спецыяліст амаль штодзень накіроўваецца сюды: машынны двор амаль трыццаць гадоў таму стаў яго асноўным працоўным месцам. З чаго пачыналася яго любоў да тэхнікі? Магчыма, з дзяцінства? Але Юрый нарадзіўся зусім не ў вясковай сям’і, хаця і ў сельскай мясцовасці — у  Шарашове. Хоць быў адзіным дзіцём, бацькі-настаўнікі выхоўвалі яго строга, асаблівых вольнасцей не дазвалялі. Неўзабаве сям’я наогул пераехала ў Пружаны: бацька быў вылучаны на высокую пасаду ў райкаме партыі. — У першы клас я пайшоў у Пружанскую СШ №3, для якой толькі-толькі  быў пабудаваны новы будынак на вуліцы Кастрычніцкай, — гаворыць Юр

Яна змяніла прапіску і не пашкадавала

Новости, Профессия
Самастойнае жыццё Таццяны Асіпчук спачатку складвалася па-іншаму. Дзяўчына марыла аб будучай прафесіі педагога па прыкладу сваёй маці і любімай настаўніцы Людмілы Яўгенаўны Ваўранюк. Таму і паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны педуніверсітэт імя Пушкіна адразу пасля заканчэння школы ў роднай вёсцы Пагранічнай Камянецкага раёна. Але потым выпаў шанц застацца жыць і працаваць у абласным цэнтры. — Не скажу, што я імкнулася адправіцца настаўнічаць у сельскую мясцовасць, але жыццё распарадзілася інакш: сустрэла будучага мужа,— расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мокраўскай школы Т.В.Асіпчук. — Доўга вагалася, калі атрымала прапанову рукі і сэрца, бо трэба было адмаўляцца ад перспектыў кар’ернага росту і мяняць зручнасці горада на краявіды вёскі ў Пружанскім раёне. Прызнаецца, што был

25 сентября — День машиностроителя

Новости, Профессия
Сорак гадоў мінула з таго дня, калі Мікалай Іванавіч Богдан упершыню пераступіў заводскі парог. Ці шкада прайшоўшага часу? Такіх думак ветэран ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей» не дапускае, бо прадпрыемства не проста стала для яго другім домам: тут ён пазнаёміўся са сваёй палавінкай,  пазней дачка таксама пэўны час працавала на заводзе. Мікалай Іванавіч можа ўспомніць многае, што перажываў разам з родным прадпрыемствам, чаму разам з ім радаваўся. Сёння вядучы інжынер па механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў вітае амаладжэнне заводскага калектыву. Яго радуе, што не губляецца кадравы падыход: браць толькі талковых спецыялістаў, рыхтаваць надзейную змену ветэранам. Віншуем з узнагародай! Пружанскі раённы выканаўчы камітэт рашыў узнагародзіць  за шматгадовую добрасу

Быть пограничником почетно!

Профессия
Во все времена ратная служба воинов считалась престижной, а служба по охране рубежей Родины – еще и почетна. Ведь службу на границе испокон веков доверяли самым мужественным и решительным воинам. Именно пограничники защищают свое Отечество, отстаивают его независимость и территориальную целостность на первом рубеже — Государственной границе Республики Беларусь. Органы пограничной службы Республики Беларусь на сегодняшний день комплектуются офицерами, прапорщиками, военнослужащими по контракту и военнослужащими срочной военной службы. Сегодня в охране Государственной границы используются все более современные, сложные комплексы вооружения и техники, требующие глубоких знаний, умений и навыков, для работы с которыми требуются квалифицированные специалисты, в совершенстве владеющие всем
Усё жыццё — чыгунка

Усё жыццё — чыгунка

Новости, Профессия
Для нас, пасажыраў, паездка на цягніку – гэта толькі кароценькі момант жыцця. Але ёсць людзі, для якіх чыгунка і ёсць жыццё. Прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка, якое адзначаецца ў нашай краіне заўтра, — падстава сустрэцца з тымі, чые працоўныя будні праходзяць сярод рэек, цягнікоў, вагонаў, вакзалаў... Выбіраючы з мноства прафесій, Віктар Кузняцоў, які цяпер працуе дзяжурным па станцыі  Аранчыцы  (на здымку), асэнсавана спыніўся на чыгунцы. Прызнаецца, што ажыццявіць мару, якой быў апантаны з дзяцінства, аказалася не так лёгка. Адна няўдалая спроба паступлення ў вучылішча чыгуначнага транспарту, другая. Стаць навучэнцам брэсцкай прафесійнай установы ўдалося толькі з трэцяга разу. Больш дзесяці гадоў таму, атрымаўшы жаданы дыплом і неабходныя веды ды навыкі, Віктар Уладзіміравіч пача
«Белпрофсоюзкурорт» формирует резерв кадров!

«Белпрофсоюзкурорт» формирует резерв кадров!

Актуально, Новости, Профессия
Санаторна-курортнае прадпрыемства «Белпрафсаюзкурорт» фарміруе рэзерв кадраў кіраўнікоў Даччыных унітарных прадпрыемстваў Патрабаванні   да кандыдатаў: наяўнасць скончанай вышэйшай або інжынерна-тэхнічнай, адміністрацыйна-кіраўнічай (дзелавое адміністраванне) адукацыі, стаж працы на кіруючай пасадзе не менш 5 гадоў, для асоб з вышэйшай медыцынскай адукацыяй неабходна наяўнасць вышэйшай або 1-й кваліфік. катэгорыі.  Рэзюме адсылаць на эл. пошту: fpb.kurort@gmail.com
У сельчан тоже должны быть красивые улыбки!

У сельчан тоже должны быть красивые улыбки!

Актуально, Профессия
Жыхары сельсавета сцвярджаюць, што ў плане медыцынскага абслугоўвання ім вельмі пашанцавала – у Сухопалі ёсць свая амбулаторыя. А што там парацуе зубны ўрач вышэйшай катэгорыі, добры і ўважлівы чалавек Марына Канстанцінаўна Пракопчык, пашанцавала ўдвая. Яе называюць “сваёй” не толькі таму, што Марына Канстанцінаўна мясцовая — з в.Глушэц, але і таму, што чалавек яна надзвычай чулы да чужога болю. А значыць, заўсёды дапаможа, нават у нерабочы час. Праўда, сама доктар на гэта толькі здзіўляецца: “Як можна не дапамагчы чалавеку, калі ён ад болю вар’яцее?”. За дваццацішасцігадовую медыцынскую практыку ў Марыны Канстанцінаўны здараліся надзвычай складаныя выпадкі, якія ёй заўсёды ўдавалася дастойна вырашыць. Здаралася, абмежаваўшыся толькі кансультацыяй па тэлефоне з загадчыцай стаматалагі