Пятница, 10 апреля 2020

Культура

В Пружанском ЗАГСе регистрируют сапфировые свадьбы

В Пружанском ЗАГСе регистрируют сапфировые свадьбы

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Усё большай папулярнасцю ў пружанцаў, якія бяруць шлюб, карыстаецца рэгістрацыя па індывідуальным сцэнарыі. Толькі за лета і пачатак восені такіх шлюбаў было зарэгістравана каля дзесяці. Адна пара маладажонаў, напрыклад, нават падымалася над горадам на паветраным шары. Адметна, што ЗАГС наведваюць не толькі маладыя пары: стала модным у святочнай абстаноўцы рэгістраваць  юбілейныя даты сямейнага жыцця. У Пружанах ужо рэгістравалі сярэбраныя вяселлі (25 гадоў), сапфіравае (45 год) і ружовае (10 гадоў сумеснага жыцця). Да рэгістрацыі кожнага такога  юбілею работнікі ЗАГСа падыходзяць індывідуальна, таму свята атрымліваецца сапраўды непаўторным і незабыўным. Галіна Каляда.
Мир увлечений: от витражей становится светлей.

Мир увлечений: от витражей становится светлей.

Культура, Профессия
У адной са старадаўніх кніг я прачытала, што калі чалавек глядзіць наперад, Бог здымае з яго далоні прадвызначаны пры нараджэнні лёс. І аддае жыццё ў яго асабістыя рукі: маўляў, будуй яго сам, як хочаш і можаш! Галоўнае ў гэтым выпадку — знайсці тую справу, якая будзе прыносіць табе задавальненне і дзеля якой ты гатовы працаваць нават бясплатна... Я ЎСПОМНІЛА пра гэта, калі сустрэлася з Людмілай Андросавай. Спачатку на рынку ў Пружанах, а потым — у яе ўтульнай кватэры ў шматпавярховым доме ў Новых Засімавічах. Найперш жанчына прыцягнула мяне сваім некалькі незвычайным для Пружан заняткам: ужо шмат гадоў яна займаецца вырабам ветражоў. Прайсці міма апраўленых у рамкі шклінак, падобных на рознакаляровыя «райскія» птушкі, было немагчыма. Побач спыніліся такія ж зацікаўленыя творчасцю жанч
На цифровое оборудование в кинотеатре «Спутник» потрачено 74  миллиона. Первый сеанс уже скоро!

На цифровое оборудование в кинотеатре «Спутник» потрачено 74 миллиона. Первый сеанс уже скоро!

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Хутка свае дзверы адчыніць абноўлены гарадскі кінатэатр "Спадарожнік". Нельга сказаць, што многія пружанцы чакалі такую падзею з нецярпеннем. Як гаворыць дырэктар кінавідэапрадпрыемства У.У.Люсько, кіно ў Пружанах было па-за інтарэсамі гараджан. -- На вячэрнія сэансы кінатэатра "Спажарожнік" у лепшым выпадку прыходзіла пяць або шэсць чалавек на 400 месцаў,-- гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч. Што ж такая статыстыка з'яўляецца вынікам стану ўстановы. Кінатэатр у апошні раз капітальна рамантаваўся амаль чвэрць стагоддзя таму. За гэты час падтрымліваўся толькі ягоны касметычны выгляд. Фізічна і маральна састарэла абсталяванне, якое ўвогуле не магло дэманстраваць сучасныя стужкі. Некалькі гадоў не працавала ацяпленне, з-за чаго сапсавалася сістэма. Трэба прызнаць, што прадпрыемства існавала
Фестиваль «Белая вежа» придет и в Пружаны

Фестиваль «Белая вежа» придет и в Пружаны

Афиша, Культура, Новости
Каб большая колькасць гледачоў змагла ўбачыць спектаклі XV Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая вежа», паказ не абмяжоўваецца толькі Брэстам. На сцэне пружанскага Палаца культуры, напрыклад, у рамках прэстыжнага форуму акцёры гарадскога драматычнага тэатра з Ніжнявартаўска (Расія) пакажуць пастаноўку «Да апошняга мужчыны». Да слова, у фестывалі прымаюць удзел ажно 37 калектываў з 21 краіны свету.
Все бабушки – супер!

Все бабушки – супер!

Культура
У кожнага ўзросту свая прыгажосць. Тым, хто сумняваецца ў гэтым, трэба абавязкова пабываць на «вячорках» ветэранаў працы. У мінулую нядзелю яны прайшлі ў Палацы культуры ў форме вечара адпачынку «Ану, бабулі!». Адна адметнасць: бабулек (і дзядулек таксама!) сабралася на вечар намнога больш, чым было крэслаў у прасторных кулуарах. Значнай частцы іх пераваліла ўжо за 70 гадоў. Але хіба скажаш гэта, гледзячы на іскрыстыя вочы, вясёлыя, усмешлівыя твары і лёгкія ў танцах постаці! Бабулі аказаліся не толькі маладымі, вясёлымі і ініцыятыўнымі, але і сапраўднымі інтэлектуаламі. Гэта прадэманстраваў і конкурс «Супербабуля-2010». Дарэчы, удзельнічаць у барацьбе за ганаровы тытул маглі ўсе прысутныя. А пераможцамі, удастоенымі гэтага звання, аказаліся ажно сем бабуль — усе яны адказвалі на зада-д
У пружанской молодежи появится зона отдыха, а поможет ЮНЕСКО

У пружанской молодежи появится зона отдыха, а поможет ЮНЕСКО

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Арганізацыя ЮНЕСКА ў структуры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый займаецца вырашэннем пытанняў адукацыі, культуры і навукі, рэалізуе вялікую колькасць праграм, якія тычацца моладзі, развіцця культуры і адраджэння духоўнай спадчыны шэрагу краін. Напрыклад, у Беларусі дзейнічаюць праекты «Замкі Беларусі», «Моладзь у журналістыцы» і іншыя. Але галоўнай ініцыятывай у нефармальнай адукацыі маладых людзей з’яўляюцца акадэміі і ўніверсітэты клубаў ЮНЭСКА. Што такое МЛУКЮ? Сёлета прайшоў пятнаццаты Міжнародны Летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА «МЛУКЮ-2010». З 1996 года ён праводзіцца ў Беларусі Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. І сёння гэты лагер не мае аналагаў у краінах СНД. За пятнаццаць гадоў у Летнім універсітэце навучалася больш за дзве тысячы маладзёж
Встречи в «реале»: Елена и ее куклы

Встречи в «реале»: Елена и ее куклы

Культура, Молодёжный клуб
Магчыма, не ўсе знаёмыя ведаюць, што Алена Зубко (дзявочае прозвішча Фёдарава) захапляецца шыццём мяккай цацкі. А вось на форумах папулярных беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў для бацькоў пружанскую майстрыху паважаюць, а работы яе хваляць. Шыць Алена ўмее даўно, некалі наведвала разнастайныя гурткі, займалася ў Веры Міхайлаўны Лапукі. Да таго ж, выдатна шые Аленіна мама, а хросная (выкладчыца ва ўніверсітэце) у часы дэфіцыту рабіла цацкі сваімі рукамі. Падчас першага дэкрэтнага адпачынку Алена шыла сыну розныя развіваючыя цацкі, з карабкоў ад запалак рабіла машынкі. Але новае дыханне жаданне майстраваць сваімі рукамі набыло падчас другога дэкрэту. Наогул Алена лічыць, што дэкрэт – самая пара рэалізоўваць творчыя задумы, маўляў, вольнага часу шмат. На партале http://rebenok.by/ маладая мам
Ваша бабушка вкусно готовит? Тогда Вам сюда

Ваша бабушка вкусно готовит? Тогда Вам сюда

Культура, Новости
Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы” пры падтрымцы Фонда Еўразія і Пружанскага райвыканкама, пры ўдзеле Еўрарэгіёна “Белавежская пушча” рэалізуе кулінарны праект “Адраджаючы кулінарную спадчыну ствараем агульны турпрадукт”. Па выніках праекта плануецца выданне кнігі рэцэптаў беларускай традыцыйнай кухні з каментарыямі эксперта па традыцыйнай культуры харчавання беларусаў, кандыдата гістарычных навук Тадэуша Новаградскага, з картай славутасцей і аграсядзіб. Дарэчы, сёння можна зрабіць ремонт кухни под ключ. Магчыма і чытачы “раёнкі” карыстаюцца бабулінымі рэцэптамі? Запрашаем падзяліцца імі. Рэцэпт (пажадана з фотаздымкам стравы) дасылайце на адрас рэдакцыі: Чырвонаармейская, 78, або на e-mаil admin@budni.by.  Аўтары самых цікавых работ атрымаюць падарункі. Асобная
Министр культуры пообещал помочь с реставрацией дворцового комплекса в Ружанах

Министр культуры пообещал помочь с реставрацией дворцового комплекса в Ружанах

Культура, Новости
Выязная калегія Міністэрства культуры Рэпублікі Беларусь, якая адбылася на тэрыторыі нашага раёна стала даволі значнай падзеі для Пужаншчыны. І не дзіва, бо апошні раз падобнае мерапрыемства праводзілася на Пружаншчыне 27 гадоў таму. Тады ў якасці падарунка аддзел культуры нават атрымаў аўтобус. Цяперашні міністр культуры П.П.Латушка больш прымаў падарункі сам. Хаця прычына яго прыезду на Пружаншчыну была не менш значнай: Паўла Паўлавіча цікавіла, што робіцца ў раёне па праграме абнаўлення вёскі для ўстаноў культуры. Побач з гэтым вывучалася і практыка работы ўстаноў культуры ў аграгарадках. Забягаючы наперад, скажу, што ўбачанае міністра ўразіла, аб чым ён і пакінуў адпаведны запіс у кнізе гасцей Кляпацкага СДК. А першымі гасцей сустракалі Ружаны. У выязной калегіі прымалі ўдзел не тол
Культура в агрогородках: союз таланта и рубля

Культура в агрогородках: союз таланта и рубля

Актуально, Культура
Канстанцін Панімаш працуе ў галіне культуры амаль 12 гадоў. І два з іх — начальнікам аддзела культуры райвыканкама. Наша гутарка з самага пачатку набыла характар аналітычнага абмеркавання таго, што было, а найбольш што ёсць і будзе. Канстанцін Іванавіч пачаў яе з лічбаў: — На сённяшні дзень у раёне 45 устаноў культуры. У тым ліку Палац культуры, два Цэнтры культуры і адпачынку, Дом фальклору і Дом рамёстваў, аўтаклуб, гарадскі клуб, 24 сельскія Дамы культуры, 9 сельскіх клубаў і 5 клубаў-бібліятэк. У раёне дзейнічаюць 43 бібліятэкі. У іх ліку цэнтральная раённая, адна гарадская, дзве гарпасялковыя, дзве дзіцячыя, 33 сельскія і чатыры сельскія бібліятэкі-клубы. Працуюць і развіваюцца пяць дзіцячых школ мастацтваў, музычная школа, музей-сядзіба «Пружанскі палацык», кінавідэасетка. Такім чын
Пружанских мастеров народных промыслов пригласили в Польшу

Пружанских мастеров народных промыслов пригласили в Польшу

Культура, Новости
1 жніўня ў польскай Гайнаўцы адбылося свята «Кірмаш зубра». Да ўдзелу ў ім былі запрошаны і пружанцы. Са сваімі вырабамі з саломкі, роспісамі на шкле, разьбой па дрэве ездзілі ў Гайнаўку майстры народных промыслаў Арцём Андросаў, Раіса Баюра і Наталля Свешнікава. Выстава іх твораў стала ўпрыгожаннем  вялікага кірмашу. Вакальны гурт «Забава» аўтаклуба Палаца культуры радаваў сваімі мілагучнымі песнямі. А вечарам салістка эстраднай студыі Карына Валанчутэ выступіла з сольным канцэртам. Ганна Хадаровіч.
Танцевальный коллектив «Ойра» получил кеды на фестивале юмора «Спораўскія жарты»

Танцевальный коллектив «Ойра» получил кеды на фестивале юмора «Спораўскія жарты»

Культура, Новости
Кеды атрымалі ў падарунак за майстэрскае выкананне жартоўнага танца «Лявоніха і Сымоніха» ўдзельніцы народнага танцавальнага калектыву «Ойра» Ала Саскевіч і Галіна Вялікаселец на традыцыйным свяце «Спораўскія жарты». Разам з танцоркамі ездзілі на свята, якое праводзілася на Бярозаў-шчыне ў мінулыя выхадныя, народны вакальны ансамбль «Ліцвіны» Калядзіцкага Дома культуры, вакальная група «Пружаначка» і ўдзельнікі тэатральнай секцыі метадычнага цэнтра аддзела культуры, прыпевачнікі Ва-лянціна Рыпінская з Далкоў і Тамара і Генадзь Пацапні з Вялікага Сяла. Гумарыстычную праграму «Вясковыя забавы», з якою выступалі ў Спорава, пружанцы паказалі таксама ў вёсцы Міжлессе Бярозаўскага раёна. Ганна Хадаровіч, фота Івана Патапчука (“Маяк”).
Вышла книга Александра Волковича «Письма войны: хрестоматия патриотизма»

Вышла книга Александра Волковича «Письма войны: хрестоматия патриотизма»

Актуально, Культура
Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці і чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у абласной друкарні выйшла ў свет унікальнае гісторыка-дакументальнае публіцыстычнае ілюстраванае выданне «Пісьмы вайны. Хрэстаматыя патрыятызму», падрыхтаванае рэдакцыяй абласной газеты «Заря» ў рамках аўтарскага праекта брэсцкага журналіста, пісьменніка Аляксандра Валковіча пад эгідай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама. Унікальнае выданне, аналагаў якому ў нашай рэспубліцы няма, уяўляе сабою гісторыка-дакументальны публіцыстычны ілюстраваны зборнік франтавой карэспандэнцыі, нанова «прачытанай» сучаснікамі. У зборнік увайшлі франтавыя «трохвугольнікі», канверты, паведамленні, «пахаванкі», партызанскія дзённікі, архіўныя фатаграфіі байцоў і кам
24 июля в пружанском Дворце культуры впервые пройдет пенная вечеринка

24 июля в пружанском Дворце культуры впервые пройдет пенная вечеринка

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Суперпапулярныя ў Еўропе, пенныя дыскатэкі яшчэ нядаўна былі ў Беларусі прэрагатывай выключна сталічных клубаў. І вось экзотыка становіцца даступнай: 24 ліпеня ў Пружанах адбудзецца пенная вечарынка. Што гэта такое? Чаго варта чакаць ад гэтага вечара маладым людзям? З такімі пытаннямі мы звярнуліся да дырэктара Палаца культуры В.І.КУРАЧЫНСКАГА. — Васіль Іванавіч, што стаіць за назвай «Пенная вечарынка»? — Гэта танцы ў пене. Тона вады ў выглядзе пушыстых пенных шматкоў, якія абрушацца на галовы танцуючых, — сапраўдны адрыў ад рэальнасці і неймаверныя ўражанні! Толькі ўявіце сабе: магутная пенатурбіна звяргае са свайго жэрла патокі лёгкай беласнежнай пены, якая павольна  запаўняе сабою ўсю прастору танзалы, абвалаквае танцуючых... — У інтэрнэце і ў друку наконт пенных дыскатэк ёс