Суббота, 23 марта 2019

Профессия

Ко дню строителя: ПМК-21

Ко дню строителя: ПМК-21

Актуально, Профессия
ПМК-21 — адно з буйнейшых у раёне будаўнічых прадпрыемстваў. І не толькі па колькасці работнікаў, але і па машынна-трактарным парку. Аднак тэхніка застаецца мёртвай без чалавечых рук. І, як зазначае дырэктар арганізацыі В.С.Лук’янчук, цяпер трэба ўсю ўвагу сканцэнтраваць на кадравым пытанні. — Сёлета мы яшчэ набываем дадатковых будаўнічых агрэгатаў на суму каля чатырох мільярдаў рублёў,— расказвае Васіль Сцяпанавіч.— Гэта вялікія капіталаўкладанні, і яны павінны прыносіць сваю карысць прадпрыемству. Таму нам неабходны людзі, якія здолеюць на такой тэхніцы працаваць. — Што зараз уяўляе калектыў ПМК-21? — За некалькі апошніх гадоў наш калектыў значна амаладзіўся. Так, пэўная рызыка ёсць, калі большасць работнікаў маюць невялікі стаж работы — звыш 100 чалавек працуюць у нас да аднаго
Спустя 30 лет  вернулись в юностью выпускники совхоза-техникума

Спустя 30 лет вернулись в юностью выпускники совхоза-техникума

Профессия, Сельское хозяйство
30-годдзе Маскоўскай Алімпіяды для выпускнікоў аддзялення механізацыі сельскай гаспадаркі Пружанскага саўгаса-тэхнікума (група 58) супала з 30-годдзем заканчэння імі навучальнай установы. ПРАХОЖЫЯ на вуліцы Маякоўскага 17 ліпеня сталі сведкамі неардынарных паводзін самавітых мужчын, якія  кідаліся адзін аднаму ў абдымкі. Не дзіўна: сярод іх былі і такія, хто не бачыўся на працягу ўсіх гэтых 30 гадоў.  Нямала намаганняў прыйшлося прыкласці запрошаным на сустрэчу былым выкладчыкам, каб у сталых мужчынах пазнаць тагачасных Ваню, Пецю, Дзіму... Экскурсія па навучальных аўдыторыях, кабінетах, лабараторыях, майстэрнях узмацніла настальгічныя пачуцці па далёкіх часах, якія кавалі з 15-гадовых вясковых хлапчукоў годных  мужчын, добрых спецыялістаў. Працягам сустрэчы стаў своеасаблівы «кругл
1 августа — День железнодорожника

1 августа — День железнодорожника

Актуально, Профессия
Міма чыгуначнага вакзала, натужліва пастукваючы коламі, праходзяць саставы. Жаночы голас аб’яўляе аб прыбыцці чарговага цягніка... Прыклад добрасумленных адносін да сваіх абавязкаў паказвае дзяжурная Марыя Арбузава (на здымку), якая працуе на станцыі больш як 30 гадоў. Абвесткі аб адпраўленні цягнікоў — гэта мізэр у моры ўсёй яе работы. Акрамя таго, дзяжурны па станцыі кіруе рухам паяздоў: пераводзіць стрэлкі, падае грузы, выцягвае паражнякі, распараджаецца пагрузкай і выгрузкай саставаў... — Нягледзячы на вялікі груз адказнасці, які ўскладаецца на мае плечы, я нават у свой першы рабочы дзень не адчувала боязі, — гаворыць Марыя Паўлаўна. Застаць намесніка начальніка станцыі Аранчыцы Валерыя Саўчука на месцы аказалася не так і проста: на чыгунцы ў кожнага спраў шмат. Хіба што толькі
Лучший продавец области работает в магазине «Полевой»

Лучший продавец области работает в магазине «Полевой»

Новости, Профессия
Чатыры гады назад работнікі магазіна «Палявы» занялі першае месца на абласным конкурсе «Лепшы па прафесіі», які штогод праводзіцца сярод прадаўцоў спажывецкай кааперацыі Брэстчыны. Некалькі гадоў паўтарыць гэтае дасягненне не ўдавалася, хаця пружанскія кандыдаты і траплялі ў прызавую тройку. Але нядаўна на аналагічным конкурсе (ён праводзіўся два тыдні таму) зноў названа лепшай па прафесіі сярод прадаўцоў харчовых тавараў прадавец магазіна «Палявы» Вольга Насытка (на здымку). За што і атрымала  адпаведны дыплом. Ален Сідарэнка.
Степан Адамчук встретил 80-летие за рычагами экскаватора

Степан Адамчук встретил 80-летие за рычагами экскаватора

Актуально, Профессия
Сцяпан Міхайлавіч Адамчук ¬— чалавек-легенда. У свае восемдзесят гадоў ён працягвае працаваць машыністам экскаватара ў ДУВП «Пружанскае ПМС» на старэнькім экскаватары-драглайне ЭО-4112. Пра гісторыю асушэння балот на Пружаншчыне дакладней за ўсіх можа расказаць менавіта Сцяпан Міхайлавіч. З непасрэдным удзелам меліяратара на месцы былых непраходных балот пракладзены прамыя стужкі каналаў. Экскаватаршчык і цяпер памятае ўсё да драбніц. Хутка споўніцца паўстагоддзя, як Адамчук каўшом экскаватара пачаў адлік кіламетражу сваіх каналаў у нашым раёне. А да гэтага ж была яшчэ праца на меліярацыйных аб’ектах Кобрынскага і Брэсцкага раёнаў. Агульны стаж работы Сцяпана Міхайлавіча налічвае 55 гадоў. Колькі за гэты час пракладзена каналаў, ён спецыяльна не падлічваў. «Глубанец», «Дзікі Нікар»,
Самая авторитетная швея Пружан отметила 80-летие

Самая авторитетная швея Пружан отметила 80-летие

Профессия
Гарантую, што значная частка пружанскіх жанчын носяць ці насілі сукенкі і спаднічкі, пашытыя Марыяй Муха. У свой час, працуючы ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, Марыя Іванаўна і мне пашыла прыгожую блакітную сукенку з палярынкай, у якой я фарсіла на святы некалькі гадоў. Дык вось, 20 ліпеня гэтая жанчына адзначыла свой              80-гадовы юбілей. Не ўсе ведаюць, што былі ў жыцці Марыі Іванаўны не толькі складачкі ды палярынкі. У 1939-ым годзе арыштавалі і выслалі ў Комі яе бацьку. Потым пачалася вайна, якая і вялікую сям’ю Самасюкоў з вёскі Бакуны (Вялікасельскія) не прамінула пазначыць сваёй чорнай меткай. Старэйшы брат Марыі Анатоль навечна застаўся ляжаць на полі бою пад Кёнігсбергам. Міхаіл вярнуўся з фронту інвалідам. Генадзю, 1934 года нара-джэння, не давялося ваява
Игрок НХЛ Сергей Костицын провел мастер-класс в пружанском Ледовом дворце

Игрок НХЛ Сергей Костицын провел мастер-класс в пружанском Ледовом дворце

Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Спорт
Усім аматарам хакея добра вядомы імёны славутых беларускіх хакеістаў, якія гуляюць за акіянам у НХЛ: Руслан Салей, Міхаіл Грабоўскі, браты Андрэй і Сяргей Касціцыны. У мінулую суботу Сяргей Касціцын наведаў Пружаны, а ў Лядовым палацы правёў сумесную трэніроўку з юнымі хакеістамі ўсіх рэгіёнаў рэспублікі. Сяргей ахвотна згадзіўся адказаць на пытанні нашага карэспандэнта. — Сяргей, якая мэта Вашага прыезду ў Пружаны? — У пружанскім Лядовым палацы мы праводзім так званы майстар-клас для лепшых выхаванцаў спартыўных хакейных школ Беларусі. Такое мерапрыемства праходзіць у нашай краіне ўпершыню. Дарэчы, у ЗША і Канадзе гэта ўжо стала традыцыяй і носіць назву training camp (трэніровачны лагер). У Пружаны прыехалі юныя хакеісты з Мінска, Гродна, Жлобіна, Новаполацка, Гомеля. — Цікава, я
Лучшим вальщиком леса признан работник Березовского лесозаготовительного участка

Лучшим вальщиком леса признан работник Березовского лесозаготовительного участка

Новости, Профессия
У традыцыйных спаборніцтвах, якія на гэты раз праводзіліся на базе Мокраўскага лясніцтва, прынялі ўдзел 12 лепшых вальшчыкаў лесу раёна. Да гэтых спаборніцтваў лясгас падрыхтаваўся па ўсіх правілах. Была падабрана зручная дзялянка лесу ў 58 квартале, адабрана неабходная колькасць дрэў для высечкі, праведзена іх нумарацыя, абгароджана зона бяспекі. Спецыяльная пляцоўка была адведзена і для стэндавых спаборніцтваў, якія ўключалі мантаж другога ланцуга бензапілы, распілоўванне камбініраваным рэзам, дакладнае піленне і абрэзку сучкоў. За напружанай барацьбой пільна назірала судзейская каманда ў складзе галоўных спецыялістаў, інжынерна-тэхнічных работнікаў і ляснічых усіх лясніцтваў лясгаса на чале з прадстаўніком Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Напал спаборніцтв
Два выпускника Хоревской СШ получили ключи от новых тракторов

Два выпускника Хоревской СШ получили ключи от новых тракторов

Актуально, Молодёжный клуб, Профессия, Сельское хозяйство, Экономика
У Хараўской СШ традыцыйны апошні званок адзначыўся неардынарнай падзеяй: двум выпускнікам школы дырэктар ААТ “Айчына” У.М. Бандарэнка ўручыў ключы ад новенькіх трактароў. Як зазначыў Уладзімір Міхайлавіч, сёння гаспадарка трывала стаіць на нагах, але не варта забываць пра яе будучыню. І яна — за сённяшнімі выпускнікамі, якія могуць стаць выдатнымі спецыялістамі. ААТ «Айчына» па іх жаданні можа накіраваць на навучанне за сродкі арганізацыі. І не толькі на аграрныя прафесіі: сучаснай вытворчасці патрэбны і цырульнікі, і эколагі, і людзі многіх іншых прафесій. З адной умовай: працаваць трэба на радзіме. Акрамя таго, гарантавана будзе жыллё і дастойная аплата працы. Безумоўна, пакуль нельга сказаць, што ўсе 24 выпускнікі Хараўской СШ абавязкова вернуцца працаваць у вёску. Але прыклад Аля
Самый культурный сантехник живёт в Пружанах

Самый культурный сантехник живёт в Пружанах

Актуально, Профессия
Колькі нерваў губляем мы з-за непрацуючага ў прыбіральні зліўнога бачка, працякаючага на кухні крана, прарванай каналізацыі ў падвале... Жыхар Пружан Мікалай Панкратаў можа даць фору любому сантэхніку. Чалавек ужо 15 гадоў на заслужаным адпачынку, а да яго, як да лепшага спецыяліста раёна, па-ранейшаму звяртаюцца па параду домаўладальнікі, якім трэба зрабіць ацяпленне, пракласці каналізацыйную сістэму, водаправод... — У палове гарадскіх дамоў і кватэр ёсць праца маіх рук,— канстатуе Мікалай Рыгоравіч. ЛЮБОЎ да гэтай нялёгкай і карпатлівай справы з’явілася ў яго не адразу. Пасля школы Мікалай хацеў вучыцца ў заводскім рамесным вучылішчы на электраслесара. Адгаварыў хлопца дырэктар, які прымаў дакументы: маўляў, у электрыка павінны быць дужыя і вялікія рукі. А ты маленькі, лёгка прал
К вниманию безработных: вакансии здесь

К вниманию безработных: вакансии здесь

Актуально, Профессия
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама ПАВЕДАМЛЯЕ аб наяўнасці вакансій і свабодных месцаў г.Пружаны: інжынер-тэхнолаг-хімік, інжынер-энергетык, майстар, псіхолаг, ляснік, бетоншчык, буфетчык, вадзіцель, вальшчык лесу, грузчык, муляр (каменщик), машыніст бульдозера, машыніст экскаватара, наладчык абсталявання, цясляр, прадавец, рабочы па абслугоўванні і рамонту будынкаў, слесар-рамонтнік, фурнітуршчык, швачка, электраманцёр. Дарэчы, поиск вакансий - не такая лёгкая справа, як здаецца. г.п.Шарашова: галоўны ветурач, заатэхнік, аператар машыннага даення. г.п.Ружаны: вадзіцель, жывёлавод, аператар машыннага даення, трактарыст-машыніст. Сельская мясцовасць: агент страхавы, ветэрынарны ўрач, ветэрынарны фельчар, заатэхнік-селекцыянер,
Научит красить пасхальные яйца народный мастер Республики Беларусь Мария Кулецкая

Научит красить пасхальные яйца народный мастер Республики Беларусь Мария Кулецкая

Культура, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Адно з самых светлых і радасных святаў – Вялікдзень пачнецца заўтра з урачыстага царкоўнага перазвону. У паветры будзе стаяць прывабны пах ванілі ад духмянай «паскі» і прыгажуноў-кулічоў, а на сталах усімі фарбамі вясёлкі пачнуць пералівацца фарбаваныя яйкі. А сёння наведвальнікі клуба роспісу па шкле, які працуе пры гарадскім Палацы культуры, займаюцца роспісам атрыбутаў гэтага хрысціянскага свята – велікодных  яек. Пад кіраўніцтвам народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Мікалаеўны Кулецкай дзеці выводзяць на іх разнастайныя ўзоры, малююць вясновыя дрэвы і птушак — усё, што сімвалізуе абнаўленне жыцця. Такія яйкі адрозніваюцца сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю. І, бясспрэчна, кожны, хто атрымае іх, прыме падарунак з асаблівай радасцю: “Хрыстос уваскрос!” Галіна Каляда.
Подводник Виктор Лихтарович проплывал через Бермудский треугольник

Подводник Виктор Лихтарович проплывал через Бермудский треугольник

Актуально, Профессия
У савецкі час тэрміновая служба ў арміі не была абмежавана такімі цеснымі, як цяпер, тэрытарыяльнымі межамі. Многія беларускія хлопцы служылі на сопках Далёкага Усходу, у казахстанскіх стэпах, на мангольскай граніцы. І цяпер з задавальненнем расказваюць пра гэта сваім дзецям і ўнукам. Жыхар Пружан Віктар Ліхтаровіч выконваў свой воінскі абавязак на Паўночным флоце, у якасці падводніка. Хто мог падумаць, што юнак з Жагалоў, дзе адзінай воднай прасторай з’яўлялася невялікая сажалка на ўскрайку вёскі, будзе баразніць акіян? У вучэбным цэнтры горада маракоў Кранштадце Віктар атрымаў спецыяльнасць дазіметрыста. Гэта адбылося ў 1967 годзе. Што такое «атамныя рэактары» і «вымераць дозу» юнак упершыню пачуў менавіта тут, у вучэбцы. Такія звышсакрэтныя ваенныя аб’екты, як атамныя падводныя ло
Водоканал: чистая работа – чистая вода

Водоканал: чистая работа – чистая вода

Актуально, Профессия
Што сабой уяўляе гаспадарка “Водаканала”, мяркуйце самі: на балансе філіяла 73 артсвідравіны, звыш 214 кіламетраў водаправодных і 126 кіламетраў каналізацыйных сетак, 40 каналізацыйных помпавых станцый і 22 ачышчальныя збудаванні... Штодня карыстаючыся чыстай пітной вадой, ці задумваемся мы, хто нас ёю забяспечвае? А між тым работнікі філіяла працягваюць выконваць сваю работу – весці ваду да адміністрацыйных і жылых дамоў. У рамках дзяржаўнай праграмы па абнаўленні і развіцці сяла пабудавана новая артсвідравіна і пракладзены водаправодныя сеткі ў в.Лыскава на агульную суму каля 423 мільёнаў рублёў. У жылых дамах гараджан і вяскоўцаў заменены старыя ўнутраныя водаправодныя і каналізацыйныя сеткі агульнай працягласцю звыш 860 метраў на новыя. І гэта толькі частка работы, якую выканалі раб
Красота города в руках 10 женщин

Красота города в руках 10 женщин

Актуально, Профессия
Вясна... Хутка зазелянеюць гарадскія газоны, яркімі фарбамі палоняць першыя вясновыя кветкі. Пра гэта ведаюць усе прахожыя, хто замілоўваецца прыгажосцю першацветаў. Але ці задумваюцца, хто стварае людзям гэты добры настрой? Хараством, напрыклад, віёлы, пятуніі, сальвініі, бягоніі, агяратуму, жыхары і госці горада могуць любавацца прама на вуліцах горада. Кветкавая прадукцыя ўчастка зелянгаса карыстаецца попытам сярод арганізацый і ўстаноў горада. Яна выкарыстоўваецца для добраўпарадкавання іх прылягаючых тэрыторый, а таксама прыватных сядзіб гараджан. Напрыклад, за год работніцы ўчастка вырошчваюць каля 120 тысяч штук расады кветак. Дарэчы, букеты, насенне і расаду кветкавых і агародных культур можна купіць не толькі ў цяпліцы, але і ў гандлёвым павільёне “Камунальніка” па вуліцы