Четверг, 12 декабря 2019

Профессия

Каждый пишет, как он слышит. «Раённыя будні» отметили 80-летие

Каждый пишет, как он слышит. «Раённыя будні» отметили 80-летие

Актуально, Профессия
Рабочыя будні рэдакцыі значна адрозніваюцца ад будняў іншых устаноў: зразумець вялікую, нават “звышгукавую”, хуткасць журналісцкага працоўнага працэсу не кожнаму пад сілу. А вось святкуем мы, прызнацца, як усе – з вясёлымі песнямі, шчырымі вершамі, цікавымі падарункамі, ганаровымі ўзнагародамі і цёплымі віншаваннямі ад калег і сяброў. 80-гадовы юбілей газеты не стаў выключэннем. Прыгожая і ўтульная гасцёўня музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, дзе адбывалася ўрачыстасць, ледзь умясціла ўсіх гасцей. Раздзяліць з юбілярамі радасць выдатнай падзеі з’ехаліся калегі-журналісты з розных раёнаў вобласці. У якасці ганаровых гасцей прысутнічалі прадстаўнікі раённых і абласных уладаў, а таксама кіраўнікі мясцовых службаў, прадпрыемстваў і гаспадарак, з якімі доўгі час супрацоўнічае і дапамага
Рэцэпты на Біс: бісквіт на ўсе выпадкі жыцця

Рэцэпты на Біс: бісквіт на ўсе выпадкі жыцця

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Таццяны БАЙКО, кіраўніка аматарскага аб’яднання «Кулінарныя замарочкі» пры Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу. ІНГРЭДЫЕНТЫ: яйкі — 4 шт., цукар — 1 шклянка, мука — 1 шклянка. ПРЫГАТАВАННЕ Аддзяліць бялкі ад жаўткоў. Бялкі ўзбіць — вельмі павольна. Паступова дадаваць цукар і працягваць узбіваць. Калі маса будзе добра ўзбіта, дадаць жаўткі і працягнуць узбіванне. Дадаць муку і вымешваць масу лыжкай у адным накірунку. Атрыманую масу выліць у форму і адправіць у духавую шафу на 30 мінут (пры тэмпературы 180-200 градусаў). Бісквіт павінен атрымацца спружыністым. Яго неабходна пакінуць у спакоі на 5 гадзін, а вось пасля з ім можна рабіць усё, на што хопіць вашай фантазіі. Смачна есці!
Самоед Вайс проявил характер и попал в… школу

Самоед Вайс проявил характер и попал в… школу

Профессия
Самаед Вайс адразу стаў усеагульным любімцам у сям’і Купрэевых. Нягледзячы на памеры, ён сапраўды больш падобны на мяккую цацку, чым на сабаку, які можа праявіць характар. Як і ў людзей, так і ў сабак знешнасць бывае падманлівай. Неўзабаве сям’я, у якой гадуюцца двое дзетак, сутыкнулася з сапраўднай праблемай: калі яшчэ дома Вайсу можна было даць рады, то падчас прагулак ён не выконваў ні адну каманду! Таццяне падказалі, што дапамагчы можа толькі кінолаг. На сямейным савеце было прынята рашэнне аддаць Вайса ў “выпраўленчую ўстанову”. Але перашкодай стаў узрост: кінолагі звычайна працуюць з сабакамі да 1,5-2 гадоў — і ў некалькіх месцах ад трохгадовага хулігана адмовіліся. Пагадзіўся папрацаваць з дарослым сабакам Арцём Дрозд з Баранавіч. Забягаючы наперад, скажам, што працавац
«Раённым будням» — 80!

«Раённым будням» — 80!

Актуально, Подписка, Профессия
У нядзелю, 20 кастрычніка, споўнілася 80 гадоў раённай газеце. Усе гэтыя гады яна знаходзілася на вастрыі часу, так бы мовіць, адчувала яго пульс і аператыўна асвятляла ўсе значныя падзеі, якія адбываліся ў нашым грамадстве. У першы год свайго існавання «раёнка» разам з жыхарамі раёна шчыра радавалася вызваленню беларусаў ад прыгнёту польскіх паноў і ўсталяванню новай улады, якая абяцала больш шчаслівае жыццё.Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў газета з хваляваннем адсочвала ўсе падзеі, якія адбываліся на фронце, і з усім светам гучна радавалася Вялікай Перамозе… У мірны час на старонках выдання рэгулярна публікаваліся справаздачы аб нанова адбудаваных дамах у вёсках, аб узвядзенні вытворчых аб’ектаў у горадзе. Жывёлаводы хваліліся надоямі, хлебаробы – урадж
12 вопросов священнику. Отвечают отец Дионисий и ксендз Павел

12 вопросов священнику. Отвечают отец Дионисий и ксендз Павел

Культура, Профессия
Нядаўна на службу ў культавыя ўстановы горада прыбылі новыя служыцелі: айцец Дыянісій Папоў дапамагае благачыннаму здзяйсняць набажэнствы ў Свята-Аляксандра-Неўскім храме, а ксёндз Павел Ярашэвіч апякае вернікаў у касцёле Унебаўзяцця Прасвятой Дзевы Марыі. Каб пазнаёміцца з імі, мы задалі абодвум аднолькавыя пытанні. 1.  Колькі Вам было гадоў, калі адбылася Ваша сустрэча з Богам? Які Ён? 2. На якой мове размаўляеце з Богам, а на якой служыце? 3. Рэлігія і навука, вера і веды – сумяшчальныя паняцці? 4. Што значыць быць хрысціянінам у XXI стагоддзі? 5. Ваша любімая запаведзь? 6. Хто такі бліжні? Якой павінна быць паўсядзённая міласэрнасць? 7. Што чытаюць і глядзяць святары? Якая кніга, фільм могуць прынесці карысць душы і прымусяць чалавека задумацца пра Бога?
Солистка оркестра Ольга Якимова стала победительницей областного конкурса эстрадно-джазовой музыки

Солистка оркестра Ольга Якимова стала победительницей областного конкурса эстрадно-джазовой музыки

Культура, Профессия
Якіх толькі дзівосаў на свеце не бывае! Вось так прыходзіш у цырульню, сядаеш у крэсла да незнаёмага майстра, заказваеш з лёгкім недаверам сваю стандартную прычоску і… раптам ад іншых кліентаў даведваешся, што стрыжэ цябе не проста выдатны цырульнік і майстар перманентнага макіяжу, а пераможца абласнога конкурсу… эстрадна-джазавай музыкі ў намінацыі “Салісты-вакалісты”. Нядаўна на базе музычнага каледжа г. Брэста і абласнога грамадска-культурнага цэнтра адбыўся фінал абласнога фестывалю сучаснага мастацтва “Эстрадны МІХ”. У папулярным форуме ўзялі ўдзел сотні музыкантаў з розных калектываў, якія перамаглі на раённых этапах конкурсу. І адметна, што ў сваіх намінацыях упершыню дыпломамі I ступені былі адзначаны славуты народны эстрадны аркестр “Біг-Бэнд” Пружанскага гарадскога Палац
Рэцэпты на Біс: клёцкі з мясам

Рэцэпты на Біс: клёцкі з мясам

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад галоўнага рэдактара УРГ «Раённыя будні» Галіны СВІДУНОВІЧ. Я — вялікі аматар простай і натуральнай ежы. Таму як і ў жыцці не пераношу фальшу і падману, так і ў кулінарыі не дапускаю сапсаваць добры беларускі прадукт, накшталт мяса і бульбы, нейкай мудрагелістай заморскай садавінай.Аднак такую, здавалася б, абсалютна прымітыўную страву, як звычайная яечня, якую аднойчы давялося пакаштаваць у жыхара вёскі Белы Лясок, заслужанага лесавода Беларускай ССР паважанага Яўгена Уладзіміравіча Лукшы, нават мне не ўдалося паўтарыць. Яўген Уладзіміравіч з уласцівай яму адкрытасцю, нетаропка гатаваў яечню на пліце, у якой патрэсквалі пушчанскія дровы. Калі пліта разагрэлася, паставіў на яе “вечную” савецкую патэльню і паклаў туды лусты сала, аздобленыя праслойкамі мяса (такое сала,
Единственные жители деревни Стаи: «Тут только мы и «дачники»

Единственные жители деревни Стаи: «Тут только мы и «дачники»

Год малой Радзімы, Профессия
На тэрыторыі Мокраўскага сельсавета налічваецца дзевяць вёсак, у якіх жыве менш за дзесяць жыхароў. У Стаях цяпер пастаянна пражываюць толькі Яўген Іванавіч і Зінаіда Дзям’янаўна Грышкевічы. — Надта вялікай наша вёска ніколі не была, але раней у ёй налічвалася каля 40 хат, а ў кожнай з іх гадавалася па некалькі дзяцей, — гаворыць Яўген Іванавіч. — А цяпер толькі на лета з‘язджаюцца «дачнікі». Хоць Яўген Іванавіч і Зінаіда Дзям’янаўна дасягнулі саліднага ўзросту, але не губляюць аптымізму і не любяць скардзіцца на здароўе. Яшчэ некалькі гадоў таму Яўген Іванавіч абкошваў суседнія прысядзібныя ўчасткі, каб парадак у вёсцы падтрымаць. Трымаюць Грышкевічы на падворку толькі курэй і сабаку, але ў абавязковым парадку засаджваюць агарод: вырошчваюць бульбу і агародніну. Дапамага
Три жительницы района награждены орденом Матери

Три жительницы района награждены орденом Матери

Актуально, Профессия
Мілыя, добрыя, прыгожыя, клапатлівыя, самаадданыя, міласэрныя, самаахвярныя… У панядзелак у Палацы культуры, дзе прайшоў святочны канцэрт з нагоды Дня маці, не шкадавалі эпітэтаў жанчынам. Як падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч, вітаючы прысутных у зале, галоўная жыццёвая роля жанчыны — быць маці. «У вачах маці, яе ўсмешцы мы чэрпаем сілы, натхненне. У тым ліку, для таго, каб штосьці рабіць на карысць сваёй Радзімы, — зазначыў Руслан Васільевіч. — У нашай краіне вялікая ўвага надаецца сямейнаму выхаванню, якому вучаць не толькі ў школе, ВНУ, але, у першую чаргу, — дома: без перабольшання, поспех развіцця інстытута сям’і ў грамадстве таксама залежыць ад жанчыны». Выступоўца адрасаваў прадстаўніцам цудоўнай паловы чалавецтва і іх сем’ям пажаданні дабрабыт
Ко Дню работников культуры. Знакомьтесь: самый молодой директор

Ко Дню работников культуры. Знакомьтесь: самый молодой директор

Актуально, Культура, Профессия
Алёна Вакульчык – самы малады дырэктар установы культуры ў Пружанскім раёне. Ганаровую пасаду Алёне Вячаславаўне прапанавалі ўсяго праз год работы ў Шарашэўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Пра свае першыя крокі ў прафесійнай дзейнасці малады кіраўнік кажа так: “Ад лёсу не збяжыш”. — Я з вёскі Дабучын, вучылася ў Хараўской СШ і, колькі сябе памятаю, прымала ўдзел у многіх школьных канцэртах. Мне вельмі падабалася быць вядучай, рыхтаваць сцэнарыі, «прымяраць» розныя ролі. Тым не менш, думала, што стану гісторыкам ці настаўнікам гісторыі. Пры паступленні мне не хапіла некалькіх балаў для бясплатнага навучання. І тут  зразумела, што гэта проста знак: мне неабходна звязаць лёс з тым, аб чым  марыла з дзяцінства. Так я стала студэнткай Пінскага каледжа мастацтваў. Падчас в
Готовь печку летом. Журналисты отправились в рейд вместе с работниками РОЧС

Готовь печку летом. Журналисты отправились в рейд вместе с работниками РОЧС

Новости, Профессия
Думаю, што няма ніводнага чалавека, які не ведае, чаму небяспечна купацца ў недазволеных месцах, лезці ў ваду ў нецвярозым стане, пераходзіць дарогу на забараняючы сігнал святлафора... Аднак... і купаюцца, і лезуць, і выходзяць: практычна кожны лічыць, што бяда абміне яго. Не выключаю, што менавіта так меркавалі і тыя, па чыёй віне сёлета папоўнілася сумная статыстыка пажараў. У бягучым годзе з-за парушэння правілаў карыстання пячным ацяпленнем вогненныя здарэнні зафіксаваны ў Лінова, Доўгае, Гарадняны, Краснае, Ружанах і Пружанах. Каб у чарговы раз папярэдзіць жыхароў прыватных дамоў аб захаванні правілаў бяспекі, напярэдадні халоднага перыяду работнікі МНС праводзяць абходы жылля ва ўсіх населеных пунктах. Асаблівая ўвага надаецца домаўладанням, дзе жывуць шматдзетныя сем’і, саст
Рэцэпты на Біс: «шпроты» з кількі

Рэцэпты на Біс: «шпроты» з кількі

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад  галоўнага бухгалтара УРГ «Раённыя будні» Таццяны ПЯТРАНЬ. Гэты рэцэпт з’явіўся ў нашай сям’і ў гады татальнага дэфіцыту 80-х гадоў, калі звычайныя шпроты было немагчыма «дастаць». Прайшло шмат гадоў, і на паліцах сучасных магазінаў, не кажу ўжо пра супер- і гіпермаркеты, можна знайсці  любы тавар і прадукт. Тыя ж шпроты — ад любога вытворцы. Я з задавальненнем карыстаюся рознымі навінкамі на сваёй кухні, люблю эксперыментаваць з прадуктамі. Але «маміны шпроты» засталіся ў нас адной з самых любімых страў. Яшчэ адзін «плюс» хатняга іх прыгатавання: смачнай рыбы атрымліваецца многа. ІНГРЭДЫЕНТЫ: кілька марожаная — 1,2 кг, сухая чайная заварка (можна выкарыстоўваць шалупінне цыбулі) — 1 ст.л. на шклянку кіпеню, алей — 100 г, соль — 1 ч.л.,
Умей крутиться. Рискнула и отказалась … от шампанского

Умей крутиться. Рискнула и отказалась … от шампанского

Профессия
Штогод на Пружаншчыне адкрываюцца новыя прыватныя прадпрыемствы. Гэта вельмі радуе: тут і стварэнне працоўных месцаў, і здаровая канкурэнцыя. А яшчэ ўласная справа дае магчымасць рэалізавацца прадпрымальным людзям. Адна з іх — Вольга Севасцьянчык, уладальніца кафэ «Овертайм», якое не так даўно адкрылася ў Лядовым палацы. Як расказвае Вольга Міхайлаўна, ёй даўно хацелася рэалізавацца як прадпрымальніцы. Пасля заканчэння гандлёва-кулінарнага каледжа жанчына працяглы час працавала ў якасці наёмнага работніка. Работу спецыяліста кафэ ААТ «Жураўлінае», дзе раней працавала, высока ацэньвалі кіраўніцтва і кліенты. Але самастойна займацца справай усё ж было боязна. Рызыкнуць В.М.Севасцьянчык вырашыла пасля таго, як агучыла сваю мару ў коле сваякоў і… атрымала гарачую падтрымку: маўляў, не
Как фурнитура влияет на качество пластиковых окон?

Как фурнитура влияет на качество пластиковых окон?

Профессия, Реклама
Для полноценного функционирования окон ПВХ требуется наличие специального оснащения. В деревянных окнах, устанавливаемых в домах несколько десятилетий назад, фурнитура представляла собой простые механизмы – задвижки, поворотные ручки. Оснащение современных пластиковых окон обладает более сложной конструкцией и оказывает значительное влияние на функционал оконной системы и ее эксплуатационные параметры. Качественная, правильно подобранная фурнитура обеспечивает бесперебойную работу окна. В таких конструкциях створка прижата к раме во всех точках касания, а для ее открытия пользователю не нужны значительные физические усилия. Роль фурнитуры в конструкции окна Качество оконной фурнитуры определяется следующими факторами: Качество металла, используемого при производстве;Конструкти
9 кастрычніка — Сусветны дзень пошты

9 кастрычніка — Сусветны дзень пошты

Актуально, Подписка, Профессия
АПС Пружаны-1 па сваім сённяшнім адрасе «прапісалася» ў 2012 годзе. З гэтага часу яго нязменным начальнікам з’яўляецца Аксана Велікаселец. Увогуле ў сістэме паштовай сувязі жанчына працуе ўжо дваццаць гадоў: прыйшла на падмену водпускаў спецыялістаў і, дзякуючы сваёй адказнасці і кампетэнтнасці, змагла ўзначаліць адно з гарадскіх паштовых аддзяленняў. У паштальёна Тамары Суляк адлік стажу на АПС Пружаны-1 ідзе ўсяго толькі з 2016 года, але яе характарызуюць як працавітую, ініцыятыўную і старанную работніцу. За кароткі тэрмін жанчыне ўдалося дабіцца высокіх вытворчых паказчыкаў і па падпісцы, і па тавараабароце і пры гэтым трымаць на належным узроўні якасць аказання паштовых паслуг. Да слова, у зоне абслугоўвання паштальёна больш за тысячу адрасоў. Аксана Пятроўна падкрэслівае: «Н