Вторник, 7 июля 2020

Год малой Радзімы

Точка на карте района: шубичская «фишка»

Точка на карте района: шубичская «фишка»

Год малой Радзімы, Профессия
Вёска Шубічы — амаль прыгарадная, знаходзіцца на нязначнай адлегласці ад Пружан. На працягу трынаццаці гадоў яе старастай з’яўляецца Надзея Андрэеўна Савіч. — За апошнія гады вёска моцна змянілася, — гаворыць жанчына. — Менш стала мясцовых людзей, а больш так званых дачнікаў. У адрозненне ад аддаленых вёсак, у Шубічах не надта многа пустуючых дамоў. Іх з ахвотай набываюць гараджане пад дачы. — Дачнікі займаюцца вырошчваннем суніц садовых, буякоў, маліны, — кажа Надзея Андрэеўна. — Асобныя будуюць цяпліцы і вырошчваюць расаду агародных культур на продаж. У жыхароў Шубіч ёсць свая «фішка». Практычна ўсе цяпер займаюцца вырошчваннем кавуноў. А навучыў іх гэтай справе аднавясковец, які прыехаў сюды з Растоўскай вобласці. А яшчэ ў вёсцы нядаўна правялі замену апор ліній эл
Гісторыя з фатаграфіяй. Дом культуры ў касцёле

Гісторыя з фатаграфіяй. Дом культуры ў касцёле

Год малой Радзімы, Культура
У пасляваенныя гады ў Пружанах востра не хапала Дома культуры. Зразумела, што пабудаваць усё і адразу было немагчыма. Спачатку ўздымалася пытанне прыстасавання пад ДК разбуранай Прачысценскай царквы (яе нават перадавалі на баланс тагачаснага аддзела культуры). Але вырашылі, што рамонт будынка, які пацярпеў пры гарматным абстрэле, немэтазгодны. Царкву разабралі, а РДК зрабілі ў касцёле Небаўзяцця Панны Марыі. Вось так выглядала ўстанова ў 1960-х гадах. Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА. Фота з архіва Наталлі АНДРУСЕВІЧ.
К годовщине аварии на ЧАЭС. «Родина сказала:  «Надо», — милиционер ответил: «Есть!»

К годовщине аварии на ЧАЭС. «Родина сказала: «Надо», — милиционер ответил: «Есть!»

Актуально, Год малой Радзімы
26 красавіка — Дзень памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф У беларускім заканадаўстве вызначана такая катэгорыя грамадзян, як ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС, для якіх прадугледжаны шэраг сацыяльных льгот. Але пад абагульняючым тэрмінам маюцца на ўвазе прадстаўнікі самых розных прафесій. Ёсць сярод іх і будаўнікі, якія прымалі ўдзел ва ўзвядзенні першаснага саркафага або разбіралі пакінутыя збудаванні, і тыя, хто дапамагаў у адсяленні жыхароў населеных пунктаў з зямель, што трапілі ў зону адчужэння. Ёсць і супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія ахоўвалі межы небяспечнай тэрыторыі ад аматараў пажывіцца тым, што пакінулі людзі, ратуючыся ад бяды. У лік апошніх па волі лёсу і загаду кіраўніцтва трапіў А.А.Шыманчык. Родам Аляксандр Антонавіч з Пружаншчыны, з в.Кавалі. Пас
Гісторыя з фатаграфіяй. Фота з водарам свежага хлеба

Гісторыя з фатаграфіяй. Фота з водарам свежага хлеба

Год малой Радзімы, Культура
Справядліва кажуць: калі хочаш перажыць радасныя моманты жыцця, успомніць былое, пагартай старонкі сямейнага фотаальбома. Зараз звычайна гэтыя альбомы — віртуальныя, але, мне здаецца, намнога каштоўней тыя, што можна патрымаць у руках. Яны захаваліся ў нашых бацькоў, бабуляў і дзядуляў. Фотаальбом маёй бабулі Ірэны Антонаўны перажыў два пажары. Падчас першага ён амаль не пацярпеў, а пасля другога проста згубіўся пад гарой смецця і попелу. Але ж аказалася, што не гараць не толькі рукапісы, але і фотаздымкі. Сярод іх кінулася ў вочы зусім маленькая фотакартка, яе памер – 6 х 5 см. На гэтым фотаздымку — работнікі пякарні ў момант выпечкі хлеба. Як бачна, тэхналогія выкарыстоўваецца традыцыйная: прамавугольныя формы з цестам на лапаце адпраўляюцца ў печ. Жанчына, якая трымае фор
Более 300 человек перечислили деньги на благоустройство кладбища в Шенях. Наводили порядок всем агрогородком

Более 300 человек перечислили деньги на благоустройство кладбища в Шенях. Наводили порядок всем агрогородком

Актуально, Год малой Радзімы
У работу ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі ўключаюцца не толькі калектывы арганізацый, у чые абавязкі і без таго ўваходзіць уборка тэрыторый, ліквідацыя стыхійных звалак. Удзельнікамі месячніка становяцца і моладзь, і працоўныя калектывы, і жыхары прыватнага сектара. Работнікі шэрагу арганізацый аграгарадка Шані, напрыклад, вырашылі навесці парадак на мясцовых могілках. — Мы ўзяліся за гэтую справу задоўга да месячніка, — расказвае старшыня Шаняўскога сельвыканкама С.І.Лапука. — Ініцыятыва не проста навесці парадак, але добраўпарадкаваць могілкі належала ўраджэнцы вёскі Галіне Міхайлаўне Якімавец. Пра збор грошай на навядзенне парадку на Шаняўскіх могілках аб’явілі жыхарам і ўраджэнцам вёскі, «кінулі» заклік у сацыяльных сетках. У выніку «нар
34 деревянные ложки, или Как «Муравушка» вышла на сцену

34 деревянные ложки, или Как «Муравушка» вышла на сцену

Год малой Радзімы, Культура, Молодёжный клуб
Днямі Мураўскі сельскі Дом культуры быў прызнаны пераможцам штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна і занесены на раённую Дошку гонару. Але ці ведаеце вы, што не апошнюю ролю ў гэтым сыгралі… дзеці? Так, так, 15 таленавітых вучняў пачатковых класаў Мураўскай сярэдняй школы і два выхаванцы мясцовага дзіцячага садка аб’ядналіся ў гурт “Муравушка” і літаральна за паўгода заваявалі прызнанне публікі сваімі цудоўнымі нумарамі. — Сёння без выступленняў “Муравушкі” не абыходзіцца ні адзін з нашых канцэртаў! – кажа дырэктар СДК Ірына Іванаўна Кузьміч. Сумесна з настаўніцай пачатковых класаў Ірынай Сяргееўнай Карус яна кіруе гуртом. Яна ж — і аўтар ідэі стварыць такое арт-аб’яднанне, дзе маленькія дзеці маглі ў інтэрактыўнай форм
Гісторыя з фатаграфіяй. Медыкі каля старой бальніцы

Гісторыя з фатаграфіяй. Медыкі каля старой бальніцы

Год малой Радзімы, Культура
Магчыма, каранавірус быў дадзены чалавецтву, каб зразумелі мы нарэшце, што людзі, без якіх сапраўды немагчыма абысціся, — гэта не «зоркі» мыльных серыялаў, не скандальныя спевакі, не ўдзельнікі шматлікіх тэлешоу накшталт вызначэння бацькоўства, а медыкі. Менавіта на іх плечы лёг асноўны цяжар барацьбы з невядомай заразай. Ды яны заўсёды былі на пярэднім краі: без гучных заклікаў і прыгожых слоў выконвалі свой абавязак. Гэты здымак зроблены каля старой пружанскай бальніцы напрыканцы 1950-х — напачатку 1960-х гадоў. Над уваходам паўкругам надпіс: «Бальніца». Пазней уваход перанеслі на супрацьлеглы бок будынка (цяпер тут часова размясцілася стаматалагічнае аддзяленне). Ва ўрачэбнай шапачцы — знакаміты хірург Васіль Іосіфавіч Гарустовіч. Фота з архіва Л.В.Гарустовіча.Вядучая ру
В районе прошли две акции, в рамках которых были высажены деревья

В районе прошли две акции, в рамках которых были высажены деревья

Актуально, Великая Победа, Год малой Радзімы
У рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, які праходзіць на тэрыторыі раёна, сумеснымі намаганнямі работнікаў Пружанскага КУВП «Камунальнік» і актывістаў райкама БРСМ вядзецца азеляненне горада. У чацвер, напрыклад, пасадка дрэў вялася ў скверах Гудзімава і за райвыканкамам: усяго там было высаджана каля 30 саджанцаў дубоў, амерыканскага арэха і туй. Яшчэ 20 дрэўцаў японскай лістоўніцы прыжываюцца ў гарадскім парку. Варта адзначыць, што сёлета, у Год малой радзімы, спонсарскую дапамогу на азеляненне горада і раёна ў выглядзе саджанцаў, у тым ліку ўнікальных, аказаў ураджэнец Пружаншчыны Барыс Бокша. Акрамя дрэў, высаджаных у горадзе, саджанцы атрымае яшчэ і шэраг сельвыканкамаў: на азеляненне розных куткоў Пружаншчыны Барыс Цімафеевіч выд
Гісторыя з фатаграфіяй. Па галоўнай вуліцы з аркестрам

Гісторыя з фатаграфіяй. Па галоўнай вуліцы з аркестрам

Год малой Радзімы, Культура
Два фотаздымкі датуюцца прыкладна 1965 годам. Вуліца Савецкая. Гэта можа быць святкаванне Першамая ці Дня Перамогі або дэманстрацыя з нагоды Кастрычніцкай рэвалюцыі (хаця больш падобна на вясну). Ва ўсіх агульнагарадскіх урачыстасцях прымаў удзел духавы аркестр ваеннага гарнізона. Музыканты прыгожа чаканілі крок наперадзе святочнай калоны, задавалі ёй рытм. Крайні злева музыкант, што іграе на трубе ці карнеце, на абодвух здымках — Мікалай Паўлавіч Сцяпанаў (фотаздымкамі падзя-лілася яго дачка Алена Мікалаеўна). На першым фота бачны магазіны, Дошка гонару, на якую пазалазілі хлапчукі, каб зверху бачыць усё. На другім – толькі ўзводзіцца будынак гарсавета (цяпер тут знаходзіцца філіял агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры). І на будоўлі таксама ста
Пружаны присоединились к международной акции «Во славу общей Победы»

Пружаны присоединились к международной акции «Во славу общей Победы»

Великая Победа, Год малой Радзімы, Новости
Міжнародная акцыя памяці «Дзеля славы агульнай Перамогі» праходзіць у Беларусі. Старт ёй быў дадзены яшчэ ў маі мінулага года. На днях да аднаго з важных яе этапаў — збору зямлі з брацкіх пахаванняў — прыступілі і на Пружаншчыне. Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, што на тэрыторыі ўсіх раёнаў з месцаў воінскіх пахаванняў і гібелі мірных жыхароў будзе ўзята зямля. Капсулы з ёй і спісы з імёнамі загінулых сёлета 9 Мая — у Дзень 75-годдзя Вялікай Перамогі — змесцяць у нішы храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Як мяркуецца, тут адкрыецца музей, у якім будзе захавана гістарычная памяць пра кожнага, хто загінуў. На Пружаншчыне збор зямлі распачалі з брацкай магілы ахвяраў фашызму, якая знаходзіцца на Аранчыцкіх могілках. Каля магілы адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел дэпутат
Гісторыя з фатаграфіяй: палацык у 1916 годзе

Гісторыя з фатаграфіяй: палацык у 1916 годзе

Год малой Радзімы, Культура
Чым цікавы менавіта гэты фотаздымак з выявай Пружанскага палацыка? Падобныя віды акупіраваных падчас Першай сусветнай вайны гарадоў масава выкарыстоўваліся нямецкімі вайскоўцамі ў якасці паштовак. Адваротны бок гэтага фота таксама ўтрымлівае пасланне дадому, адпраўленае палявой поштай з Пружан 5 жніўня 1916 года. Надпіс зроблены “хімічным” алоўкам па-нямецку: “Дарагія бацькі! Сёння вечарам атрымаў абедзве паштоўкі. А таксама атрымаў 4 пасылкі з мёдам, цукрам, цыбуляй, маслам, варэннем з агрэсту, батарэйкі, тытунь і цыгарэты. 5 марак я так і не атрымаў… А.Швайцэр, Е.К.Р., армейскага атраду Войрша на ўсходзе. Палявая пошта 158.” Атрымальнік паштоўкі – Карл Швайцэр, Штрасбург/Эльзас. Нейкі час у перыяд ПСВ у палацыку знаходзіўся нямецкі штаб, але на гэтым здымку сцяга не бачна. А
Гісторыя з фатаграфіяй. На басейне

Гісторыя з фатаграфіяй. На басейне

Год малой Радзімы, Культура
Яшчэ адзін фотаздымак з архіва Валянціны Арсеньеўны Дробат. Выхаванцы Пружанскага дзіцячага дома купаюцца на басейне. Другая палова 1950-х. Тэрыторыю дзетдома (нагадаем, ён размяшчаўся ў былой сядзібе доктара Пацэвіча ў канцы вуліцы Савецкай) аддзяляў ад гарадскога басейна толькі плот. Нядзіўна, што гэтае месца адпачынку было «сваім» для дзетдомаўцаў. Ды і для астатніх тагачасных пружанцаў: штучны вадаём па вул. Пушкінскай выкапалі яшчэ праз дзясятак гадоў. Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА.
Пяцікласніца СШ №5 перамагла ў раённым этапе літаратурнага конкурсу «Зямля пад белымі крыламі»

Пяцікласніца СШ №5 перамагла ў раённым этапе літаратурнага конкурсу «Зямля пад белымі крыламі»

Год малой Радзімы, Молодёжный клуб
Зямля пад белымі крыламі Так называецца рэспубліканскі конкурс літаратурных работ, пераможцай якога на раённым этапе ў намінацыі “Лепшы празаічны твор” стала вучаніца 5 «Г» класа СШ № 5 Валерыя Хадаровіч. Дзяўчынка напісала цудоўнае сачыненне, прысвечанае яе малой радзіме. Галоўны герой твора – наш горад Пружаны, прыгажосць якога раскрываецца з усёй дзіцячай непасрэднасцю і прастатой. Увогуле дзяўчынка вельмі таленавітая, працавітая. Валерыя любіць чытаць кнігі, асабліва вершы беларускіх літаратараў – Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча. І нават сама імкнецца пісаць рыфмаваныя радкі, ва ўсякім разе, вершаваныя віншаванні атрымоўваюцца вельмі шчырымі і ўзвышанымі. Адметна і тое, што Валерыя прымае ўдзел у самых розных школьных мерапрыемс
Гісторыя з фатаграфіяй. Пружанскія дзяўчаты

Гісторыя з фатаграфіяй. Пружанскія дзяўчаты

Год малой Радзімы, Культура
Глядзіш на старыя фотаздымкі і чарговы раз упэўніваешся, што пружанскія дзяўчаты і жанчыны заўсёды вылучаліся калі не яркай прыгажосцю, то мілавіднасцю і абаяннем. Ці гэта, можа, настальгія па часе, калі мама была маладой? Ды не, сапраўды, і ў самыя цяжкія часы нашы жанчыны стараліся выглядаць «на ўсе 100». І нават у простых паркалёвых сукенках імкнуліся быць моднымі і прывабнымі. На гэтым здымку дзве маміны аднакласніцы, выпуск-ніцы Пружанскай рускай СШ №2. Першая палова 1950-х гадоў, багатая зелянінай вуліца Савецкая. Звычайная для тых гадоў акалічнасць — хлопцы ў салдацкім абмундзіраванні на заднім плане. На супрацьлеглым баку вуліцы бачна сцяна Пружанскай «белай» турмы. Хаця ў пасляваенныя гады будынак выкарыстоўваўся па іншым прызначэнні, фатаграфавацца на яго фоне пружа
Канстанцін Панімаш: «Наш абавязак — памятаць усіх загінулых»

Канстанцін Панімаш: «Наш абавязак — памятаць усіх загінулых»

Великая Победа, Год малой Радзімы, Культура
Паважлівае стаўленне да памяці абаронцаў Айчыны і  ахвяраў войнаў з’яўляецца святым абавязкам для ўсіх грамадзян Беларусі. Асаблівыя задачы ў гэтай сферы ўскладзены на аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Напярэдадні знамянальнай даты — 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – яго начальнік К.І.Панімаш распавёў карэспандэнту “раёнкі” аб тым, якая вядзецца работа па ўвекавечанні памяці загінулых. — Канстанцін Іванавіч, ведаю, што спецыялісты аддзела цесна супрацоўнічаюць з пошукавікамі па выяўленні ў нашым раёне невядомых пахаванняў. —  Адразу заўважу, што мае падначаленыя не толькі шукаюць, а вядуць дакладны ўлік пахаванняў, сістэматызуюць іх. У прыватнасці, складаюць на іх пашпарты, рэгулярна ўдакладняюць  звесткі аб загінулых.