Пятница, 19 апреля 2024

Молодёжный клуб

Гарадскі квэст, святочны канцэрт і дыскатэка пройдуць у Пружанах у Дзень моладзі

Гарадскі квэст, святочны канцэрт і дыскатэка пройдуць у Пружанах у Дзень моладзі

Пружанскі гарадскі Палац культуры запрашае 25 чэрвеня на свята, прысвечанае Дню моладзі, «Адпачываем ярка!» У праграме:18.00 — гарадскі квэст (старт ад Палаца культуры),20.00 — святочны канцэрт у гарадскім парку,22.00 — дыскатэка ў гарадскім парку.
Будучыя медбрат і медсястра Максім Палякоў і Анастасія Жак — пра выбар прафесіі, далейшыя планы і пераддыпломную практыку ў Пружанскай ЦРБ

Будучыя медбрат і медсястра Максім Палякоў і Анастасія Жак — пра выбар прафесіі, далейшыя планы і пераддыпломную практыку ў Пружанскай ЦРБ

Тэрапеўтычнае аддзяленне. Раніца. Цішыню ў калідоры раптам парушае моцны крык болю і адчаю. Пацыентцы стала дрэнна, яе тэрмінова пераводзяць у рэанімацыю… У гэты момант журналіст, як, мабыць, і любы чалавек, адчувае страх, а яшчэ ўспамінаюцца кадры з серыялаў пра медыкаў. Самім жа медработнікам даць волю пачуццям проста недаравальна. Нават калі ты яшчэ не дыпламаваны спецыяліст, а ўсяго толькі вучышся. Максім Палякоў і Анастасія Жак — навучэнцы Слонімскага медыцынскага каледжа. На гэтым тыдні ў будучых медыкаў завяршылася пераддыпломная практыка. Зусім хутка іх чакае дзяржаўны экзамен, у ліпені яны атрымаюць дыпломы, пасля ж зноў адправяцца дапамагаць людзям. Максім — у родны Рэчыцкі раён, ураджэнка Ружан Анастасія застанецца на Пружаншчыне. У кожнага з практыкантаў свая дарога
Спартакіяда выявіла, хто з жыхароў сельсаветаў самы хуткі, спрытны і ўдалы (+фотарэпартаж)

Спартакіяда выявіла, хто з жыхароў сельсаветаў самы хуткі, спрытны і ўдалы (+фотарэпартаж)

Спартыўныя спаборніцтвы сярод жыхароў сельсаветаў і работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна прайшлі на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2. На баскетбольнай пляцоўцы. Адзначым, што страсці, асабліва на баскетбольнай пляцоўцы, кіпелі не жартоўныя. Але гэты этап спартакіяды быў ужо фінальным, падсумоўваючым цікавыя спартыўныя спаборніцтвы. Спаборніцтвы па настольным тэнісе. Напачатку мерапрыемства да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Ён пажадаў упартай барацьбы і перамогі мацнейшым. Мікалай Пятровіч і даў старт спаборніцтвам. Прагучаў Дзяржаўны гімн, узнялі Дзяржаўны сцяг — і каманды накіраваліся ў Водны палац, дзе праходзілі спаборніцтвы па плаванні, дартсе, настольным тэнісе. А на пляцоўках побач спаборнічалі ў стральбе з пнеўмат
Ганна Андрусевіч з Пружан прыняла ўдзел у рабоце форуму «Маладыя парламентарыі — позірк у будучыню Садружнасці» у Санкт-Пецярбургу і падзялілася ўражаннямі

Ганна Андрусевіч з Пружан прыняла ўдзел у рабоце форуму «Маладыя парламентарыі — позірк у будучыню Садружнасці» у Санкт-Пецярбургу і падзялілася ўражаннямі

Міжнародны міжпарламенцкі форум дзяржаў — удзельнікаў СНД «Маладыя парламентарыі — позірк у будучыню Садружнасці» прайшоў на мінулым тыдні ў Санкт-Пецярбургу. У прыгожым і велічным Таўрычаскім палацы на працягу двух дзён маладыя людзі з дзевяці краін абмяркоўвалі ідэі і праекты, варыянты актыўнага ўзаемадзеяння маладзёжных парламентаў і цеснага супрацоўніцтва. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшло 12 чалавек. Гонару пабываць на мерапрыемстве ўдастоілася і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ЦТДМ г. Пружаны і член маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Ганна Андрусевіч. Адметна, што яна была адзінай прадстаўніцай маладзёжнага парламента невялікага горада Беларусі. Праграма форуму была вельмі насычанай: шматлікія пасяджэнні, «круглыя сталы», работа па с
Аздараўленчае лета пачалося! Першую змену лагера ў Рудніках адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч

Аздараўленчае лета пачалося! Першую змену лагера ў Рудніках адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч

У летнім лагеры, які размясціўся на базе раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства ў аг. Руднікі, першая змена сезона пачалася з урачыстай лінейкі, на якой прысутнічаў і намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. Знамянальна, што першая змена пад дэвізам «Нашчадкі» мае ваенна-патрыятычны накірунак. Як зазначыў Руслан Васільевіч, час паказаў, што вельмі важна для ўсіх пакаленняў ведаць гісторыю краіны ў целым і сваёй малой радзімы ў прыватнасці, шанаваць памяць продкаў. І вывучаць іх варта не толькі падчас школьных заняткаў. — Менавіта з гэтай нагоды зараз абвешчаны Год гістарычнай памяці, — звярнуўся Руслан Супрыновіч да дзяцей, якія прыехалі на гэтую змену. — І спадзяюся, што вашы выхавальнікі ў поўнай меры за час аздараўленчага адпачынку дапамогуць вам не
Выпускны вечар-2022 у гімназіі: як гэта было (+відэарэпартаж)

Выпускны вечар-2022 у гімназіі: як гэта было (+відэарэпартаж)

У школах Беларусі 10 чэрвеня прайшлі выпускныя вечары. Сёлета базавую школу ў краіне закончыла 97,7 тысяч навучэнцаў, 11 класаў — 52,3 тысячы маладых людзей. Вядома, што ў выпускнікоў, якія атрымалі сярэднюю адукацыю, прайшло развітанне са школамі, гімназіямі, шэраг тых, хто скончыў 9 класаў, застанецца ў сценах родных устаноў адукацыі, а некаторыя працягнуць навучанне ў ліцэях, каледжах. https://www.youtube.com/watch?v=tPg2hpe9-0Y Калі ў мінулыя гады ў Пружанах наладжваўся агульнагарадскі выпускны на цэнтральнай плошчы, то сёлета па жаданні бацькоў святкаванні прайшлі па школах. Урачыстасці адбыліся і ў гімназіі. Яшчэ на падыходзе да гімназіі прыемна шчымлівыя ўспаміны пра тое, як калісьці сам быў выпускніком, навеяла мне “Жураўліная песня” з мастацкага кінафільма “Дажы
Конкурс «Дзетачкі-кветачкі»: падводзім вынікі і знаёмімся з пераможцамі (+відэа)

Конкурс «Дзетачкі-кветачкі»: падводзім вынікі і знаёмімся з пераможцамі (+відэа)

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей наша рэдакцыя вырашыла парадаваць сваіх маленькіх чытачоў. Разам з магазінам «Дзіцячы маркет» мы аб’явілі ў групе «УКантакце» фотаконкурс «Дзетачкі-кветачкі». https://www.youtube.com/watch?v=1NYLVUAqPHI Яго ўмовы былі даволі простымі. Супрацоўнікам рэдакцыі вельмі хацелася пазнаёміцца са сваёй маленькай аўдыторыяй. Менавіта таму мы папрасілі падпісчыкаў пакінуць у каментарыях да адпаведнага паста фотаздымкі дзетак. За шэсць дзён мамы і таты, бабулі і дзядулі даслалі больш за 300 каментарыяў з 368 фотакарткамі. Прызнацца, такой актыўнасці мы нават не маглі ўявіць!Дзевяць фота, якія набралі найбольшую колькасць «лайкаў», выйшлі ў другі тур конкурсу. У ім шляхам галасавання і вызначылася тройка пераможцаў. Такім чынам, першае месца і
Давайце падтрымаем сям’ю Кобак з Мокраўскага сельсавета ў галасаванні за лепшы відэаролік праекта «Уладар сяла»

Давайце падтрымаем сям’ю Кобак з Мокраўскага сельсавета ў галасаванні за лепшы відэаролік праекта «Уладар сяла»

У нядзелю, 12 чэрвеня, у в. Хмелева Жабінкаўскагага арёна пройдзе абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». Пружанскі раён прадставіць сям’я Кобак з Мокраўскага сельсавета. Яна пазмагаецца за званне лепшых з яшчэ дзесяццю сем’ямі з розных куткоў рэгіёна. А прама зараз у Telegram-канале «BREST_BRSM» ідзе галасаванне за лепшы відэаролік «У адзінстве – сіла». Пераходзьце па спасылцы https://t.me/c/1489297539/2008 і падтрымайце сям’ю з Пружанскага раёна!
Пружанцы прынялі актыўны ўдзел у акцыі па бязвыплатным донарстве

Пружанцы прынялі актыўны ўдзел у акцыі па бязвыплатным донарстве

Сёлета ў Беларусі дэвіз Сусветнага дня донара: «Донарства крыві — акт салідарнасці. Станьце донарам і выратоўвайце жыцці». Кроў здае Аляксандр Момлік. На бягучым тыдні ў акцыі па бязвыплатнай здачы крыві паўдзельнічаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік. Як расказаў Аляксандр Канстанцінавіч, працэдуру здачы крыві ён праходзіў у чацвёрты раз. Наогул, стаў донарам не так даўно: калі аднойчы яму прапанавалі ахвяраваць часцінку сябе дзеля выратавання іншых, ён пагадзіўся, з таго часу і пачаўся адлік. Наогул, напярэдадні і ў сам Сусветны дзень донара крыві банк жыццёва важнага кампанента арганізма звычайна значна папаўняецца. Людзі ідуць здаваць кроў, каб гэтым выратаваць жыцці іншых. Навучэнцы каледжа таксама прымаюць актыўны
Іванец абазначыў ролю маладзёжных грамадскіх арганізацый

Іванец абазначыў ролю маладзёжных грамадскіх арганізацый

Дзяржава садзейнічае ўсебаковаму развіццю моладзі, стварае ўмовы для яе ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі патэнцыялу ў інтарэсах грамадства. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пленарным пасяджэнні секцыі рэспубліканскага семінара "Узаемадзеянне з грамадскімі аб'яднаннямі па пытаннях патрыятычнага выхавання і сацыяльнай абароны насельніцтва. Падтрымка маладзёжных грамадскіх ініцыятыў", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Сёння ў нашай краіне захавана сістэма работы маладзёжных грамадскіх арганізацый і ў многім яны ахопліваюць вельмі вялікі працэнт нашай моладзі. Калі гаварыць аб дзецях ва ўзросце да 14 гадоў, безумоўна, вядучай з'яўляецца Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, якая аб'ядноўвае больш за 600 тыс. маладых людзей. Вельмі важную ролю таксама адыгр
«Поезд Памяти»: путешествие по истории Великой Победы

«Поезд Памяти»: путешествие по истории Великой Победы

В белорусско-российском проекте «Поезд Памяти» примут участие 14 представителей молодежи от Брестской области. Каждый из этих ребят завоевал это почетное право личными высокими результатами в учебе, научной и исследовательской деятельности, общественной жизни региона. К примеру, помощник начальника Почетного караула мемориального отряда СШ №9 областного центра Илья Божовский, награжден Грамотой от главы администрации Ленинского района города Бреста за вклад в развитие государственной молодежной политики, а также популяризацию деятельности БРСМ. Проживающий в Брестском районе Аркадий Воронко отмечен дипломом Национального центра художественного творчества детей и молодежи Министерства образования Республики Беларусь за активное участие в Республиканской выставке-конкурсе детского
Хто стаў «Уладаром сяла-2022»? Наш рэпартаж з раённага этапа сямейнага праекта

Хто стаў «Уладаром сяла-2022»? Наш рэпартаж з раённага этапа сямейнага праекта

У аграгарадку Кабылаўка ў мінулую суботу пяць маладых сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыях сельсаветаў раёна, пазмагаліся за званне «Уладар сяла». Забягаючы наперад, адзначу, што мне даводзілася быць сведкам аналагічных конкурсаў на Гомельшчыне. Многія этапы спаборніцтва былі падобныя як там, так і ў нас. Але некалькі з прадстаўленых бачыў упершыню. Ды аб усім па парадку. Адзначу, што агледзець аграгарадок поўнасцю у мяне не было часу: пазнаёміўся толькі са стадыёнам і прылеглай да яго тэрыторыяй. Яны мне спадабаліся, чысціня, парадак настройвалі на мажорны лад. Тым больш, і добрае сонечнае надвор’е гэтаму спрыяла, а яшчэ ўсмешкі ўдзельнікаў свята як старэйшых, так і самых маленькіх. На стадыёне раскінуліся падвор’і сем’яў Ігнацьевых, Кобакаў, Люкевічаў, Зуйкевічаў і
У Дзень абароны дзяцей у сацыяльна-педадагічным цэнтры спявалі, танцавалі і прымалі гасцей

У Дзень абароны дзяцей у сацыяльна-педадагічным цэнтры спявалі, танцавалі і прымалі гасцей

Чужых дзяцей не бывае, як не бывае і маленькай дапамогі. Гэты просты, але такі правільны выраз штогод успамінаецца мне 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей. У сваё свята малыя, канечне, чакаюць падарункаў, але найперш — увагі. Таму шмат гадоў запар у самы дзіцячы дзень года ў сацыяльна-педагагічным цэнтры ладзяць прыгожы фестываль. Сёння ў прытулку, які размяшчаецца ў пасёлку Сонечны, пражывае шасцёра дзетак — трое хлопчыкаў і столькі ж дзяўчынак. Яны, а таксама дзеці з дамоў сямейнага тыпу Бакуменкаў, Нежыўцоў і Карачуноў, прыёмных сем’яў Марозавых, Маяцкіх і Дрозд сталі ўдзельнікамі і галоўнымі героямі свята. Да Дня абароны дзяцей сацыяльна-педагагічны цэнтр падрыхтаваўся належным чынам: мноства ўпрыгожванняў, фотазоны ў самім будынку і на вуліцы. Наогул планавалі правесці свята на
На казачным цягніку — па «Лесвіцы поспеху»! Раённае свята дзіцячай творчасці прайшло ў першы дзень лета ў Пружанах

На казачным цягніку — па «Лесвіцы поспеху»! Раённае свята дзіцячай творчасці прайшло ў першы дзень лета ў Пружанах

У Пружанах 1 чэрвеня, у Дзень аховы дзяцей, прайшло ўжо традыцыйнае раённае свята дзіцячай творчасці "Лесвіца поспеху". Сёлета гэта была тэатралізаваная пастаноўка «Падарожжа ў краіну Творчасці». Хлапчукі і дзяўчынкі разам з любімымі героямі Мінні Маўсам, Зебрай у клетачку і Губкай Бобам здзейснілі займальнае «падарожжа» на казачным цягніку, якое суправаджалася гульнямі, віктарынамі і танцавальнымі паўзамі. Дзіцячыя калектывы раёна падтрымалі свята сваімі лепшымі творчымі нумарамі. Мадэльная школа для дзяцей і падлеткаў "Подыум-kids" прадэманстравала новыя калекцыі школьнага і падлеткавага адзення. А ўдзельнікі і кіраўнікі дзіцячых студый і калектываў атрымалі ўзнагароды за актыўны ўдзел у раённым свяце дзіцячай творчасці. Гэты дзень напоўніў дзяцей і да
Атрымаць прафесію сталяра можна і ў школе. Завіталі ў майстэрню СШ №3 і даведаліся, як гэта адбываецца

Атрымаць прафесію сталяра можна і ў школе. Завіталі ў майстэрню СШ №3 і даведаліся, як гэта адбываецца

Атрымаць сваю першую прафесію яшчэ падчас навучання ў школе — зручна і вельмі рацыянальна. Раней прафесійную падрыхтоўку старшакласнікаў забяспечвалі вучэбна-вытворчыя камбінаты. Цяпер асваенне рабочых спецыяльнасцей арганізуецца на базе сярэдніх школ у рамках заняткаў па працоўным навучанні. Незадоўга да апошняга званка мы завіталі ў майстэрню гарадской сярэдняй школы №3. У майстэрні. На першым плане — Ілья Мацэюк. Свежы пах габляванай драўніны, прыцярушаная шчэпкамі падлога, у рабочых фартухах за варштатамі — адзінаццаць засяроджаных на сваёй рабоце юнакоў… Старшакласнікі, якія ўжо другі год навучаліся тут прафесіі сталяра, ствараюць апошнія дэталі для сваіх запланаваных вырабаў. За плячыма ў гэтых вучняў — паспяхова здадзены кваліфікацыйны экзамен. У хуткім часе, на выпускн