Четверг, 18 апреля 2024

Спорт

Команда СШ №5 победила в районных соревнованиях по стрельбе, посвященных выводу советских войск из Афганистана

Команда СШ №5 победила в районных соревнованиях по стрельбе, посвященных выводу советских войск из Афганистана

Традыцыйна напярэдадні гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана ДТСААФ праводзіць спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод пярвічак таварыства ў гонар нашых землякоў, якія загінулі падчас выканання інтэрнацыянальнага абавязку. Сёлета за прызы таварыства спаборнічала шэсць каманд, сярод якіх першае месца занялі стралкі СШ №5. У гэтай камандзе вельмі высокі вынік паказала Маргарыта Галаўніцкая, якой прадстаўнік ДТСААФ С.П.Махвіч уручыў дыплом самага трапнага стралка. Мяркуецца, што Маргарыта, дзякуючы сваім здольнасцям, зможа годна абараніць гонар раёна на абласных спаборніцтвах. Другое месца ў турнірнай табліцы заняла каманда СШ №1: яна на некалькі балаў апярэдзіла стралкоў з гімназіі, якім было прысуджана трэцяе месца. Усім прызёрам таксама былі ўручаны дыпло
Пружанские юные фигуристки поделились впечатлениями от работы на ЧЕ по фигурному катанию

Пружанские юные фигуристки поделились впечатлениями от работы на ЧЕ по фигурному катанию

Вось і скончыўся чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні, які на гэты раз праходзіў у Мінску. Відовішчныя спаборніцтвы сабралі шмат гледачоў як на “Мінск-Арэне”, так і ля экранаў тэлевізараў. Юныя пружанскія фігурысты не маглі ўпусціць магчымасць на свае вочы пабачыць тых, на каго яны раўняюцца. Па словах трэнера Вольгі Уважанай, амаль усе яе выхаванцы наведалі ЧЕ, а яна сама і яшчэ чатыры дзяўчынкі нават працавалі там валанцёрамі.Ульяна Хадаровіч: — Цэлы тыдзень у мяне была магчымасць назіраць за спартсменамі такога высокага ўзроўню! Я з многімі паспела сфатаграфавацца і ўзяць аўтографы, але галоўнае — я ўбачыла, што яны ўмеюць! Цяпер я адчуваю, якая ў іх тэхніка, харэаграфія, слізгаценне. Я ў рэальнасці бачыла, як выконваецца чацвяртны скачок! Мы пакуль толькі асвойваем трайныя. Аліна
Команда Пружанского района приняла участие в областной спартакиаде «Брестская лыжня-2019». Есть медаль!

Команда Пружанского района приняла участие в областной спартакиаде «Брестская лыжня-2019». Есть медаль!

У мінулую суботу на базе Вяслярнага канала ў Брэсце прайшла абласная зімовая спартакіяда «Брэсцкая лыжня-2019». На старт выйшлі прадстаўнікі аблвыканкама, гарадскіх і раённых выканкамаў, розных ведамстваў, сілавікі, вучнёўская моладзь. Удзел у спартакіядзе брала і каманда Пружанскага раёна ў колькасці 10 чалавек. Удзельнічаць у спаборніцтвах па лыжных гонках на дыстанцыі 1,2 кіламетра мог любы жадаючы. Пераможцы вызначаліся ў трох узроставых групах: дзяўчаты і юнакі ва ўзросце да 25 гадоў, мужчыны і жанчыны ва ўзросце да 40 і ад 40 гадоў.Выдатна выступіла на гэтай дыстанцыі прадстаўніца нашага раёна, настаўніца фізічнай культуры і здароўя з гімназіі Таццяна Гардзіеўская. Ва ўзроставай катэгорыі ад 25 да 40 гадоў яна паказала трэці вынік. Сярод прадстаўнікоў аблвыканкама, га
Спортивные достижения колледжа и личный пример Александра Мацеюка

Спортивные достижения колледжа и личный пример Александра Мацеюка

Аляксандр Мацаюк, асабліва ў асяроддзі спартсменаў, у прадстаўленні не мае патрэбы. З моманту, калі ён пачаў працаваць выкладчыкам фізічнай культуры і здароўя ў аграрна-тэхнічным каледжы, каманда мнагаборцаў каледжа стала бясспрэчнай пераможцай абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Толькі на вобласці назва Пружанскага каледжа як пераможцы гучала 16 разоў! І хоць колькасць перамог на ўзроўні рэспублікі саступае, іх вартасць ніяк не меншае. І за ўсім гэтым не толькі напружаныя трэніроўкі навучэнцаў, але і іх выкладчыка. —Аляксандр, галоўная Ваша навука ў дасягненні спартыўных перамог навучэнцамі — уласны прыклад? —Вядома ж! Зараз, напрыклад, па вечарах мае мнагаборцы па 10-12 кіламетраў на лыжах бегаюць, і я з імі таксама. Умовы ст
День снега в Пружанах отметили лыжной гонкой

День снега в Пружанах отметили лыжной гонкой

Шматлюдна было ў мінулую суботу на гарадскім стадыёне ў Пружанах. Тут праходзіла раённая спартакіяда па лыжных гонках сярод вучнёўскай моладзі, прысвечаная сусветнаму Дню снегу. Нават само надвор’е спрыяла ў гэты дзень лыжнікам: ноччу выпаў свежы снег, а з раніцы скрозь аблокі раз-пораз выглядвала сонца. На старт выйшла каля 140 чалавек з 19 каманд. Былі прадстаўлены школы горада і раёна, а таксама аграрна-тэхнічны каледж. Дзяўчаты павінны былі пераадолець дыстанцыю ў 2 кіламетры, а юнакі — на кіламетр болей. У кожнага ўдзельніка спаборніцтваў былі свае лыжы. У адных больш сучасныя і хуткасныя, у іншых старога ўзору і больш павольныя. Не ўсе ўдзельнікі дабраліся да фінішу — некалькі чалавек па розных прычынах вымушаны былі сысці з дыстанцыі. Пасля спаборніцтваў судзейская
«Принц улетел к своей розе, а лисенок остался» и стал… талисманом II Европейских игр

«Принц улетел к своей розе, а лисенок остался» и стал… талисманом II Европейских игр

С 21 по 30 июня 2019 года в Минске пройдут II Европейские игры.   На Играх будет разыграно 200 комплекта наград, что на 53 комплекта меньше, чем на I Европейских играх. В соревнованиях примут участие более 4000 спортсменов из пятидесяти стран Европы, которые будут соревноваться в 15 видах спорта, в десяти из которых будут разыграны лицензии на летние Олимпийские игры 2020 года. Талисманом Игр станет Лисенок Лесик - персонаж из "Маленького принца" Антуана де Сент-Экзюпери.
Пружанские фигуристы завоевали 8 золотых медалей на областных соревнованиях

Пружанские фигуристы завоевали 8 золотых медалей на областных соревнованиях

7-9 снежня ў Пружанах праходзіла адкрытае першынство Брэсцкай вобласці па фігурным катанні «Белавежская пушча — 2018». На вышэйшай прыступцы п‘едэстала Марыя Салдакаева. Удзел у спаборніцтвах прыняло 135 юных спартсменаў. Пры вялікай канкурэнцыі пружанскія фігурысты амаль не пакінулі нікому шанцаў на перамогу. Мікалай Казлоў. У сваіх узроставых катэгорыях і намінацыях абсалютнымі лідарамі сталі: Мікалай Казлоў, Марыя Салдакаева, Надзея Новік, Анастасія Белавус, Павел Буявец, Юлія Покала, Мацвей Клімук і Аляксандра Велікаселец. Пераможца Юлія Покала. Срэбра заваявалі Злата Амельянюк і Ксенія Шчыпанава, а Сафія Здановіч атрымала бронзу. Усе спартсмены займаюцца пад кіраўніцтвам трэнера Вольгі Уважанай. Кацярына Пашкевіч. Фота Андрэя Пашкевіча.
Знакомьтесь, щерчовские чемпионы

Знакомьтесь, щерчовские чемпионы

Хутчэй, вышэй, мацней! Гэты дэвіз Алімпійскіх гульняў як нельга лепш адлюстроўвае сённяшні настрой каманды юных спартсменаў са Шчарчоўскага ВПК, якія пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сяргея Аляксандравіча Чарнака заваявалі першае месца на раённай спартакіядзе школьнікаў у спаборніцтвах па кросе і лёгкай атлетыцы ў сваёй узроставай падгрупе (2004-2005 г.н.). На здымку: члены шчарчоўскай каманды — пераможцы, якія прывезлі з раённай спартакіяды па два і болей ганаровыя дыпломы: Ягор Сыч, Станіслаў Шэлявіля, Вікторыя Каралец, Ангеліна Рудкоўская і Яўген Яскевіч. Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.
Завершилось первенство города по волейболу. Сильнейшие волейболистки в СШ №3, волейболисты — в Линово

Завершилось первенство города по волейболу. Сильнейшие волейболистки в СШ №3, волейболисты — в Линово

У суботу завяршылася адкрытае першынство горада па валейболе сярод сярэдніх школ. 8 каманд дзяўчынак і 7 каманд юнакоў некалькі дзён змагаліся за перамогу. Сярод дзяўчат не было роўных спартсменкам з СШ №3, другое месца заваявалі прадстаўніцы Мокраўскага ВПК. Бронза дасталася вучаніцам СШ №4. А вось у «разборках» сярод юнакоў нікому шанцаў не пакінулі хлопцы з Ліноўскай СШ. Як і ў дзяўчат, другімі сталі прадстаўнікі Мокраўскага ВПК. Трэція — вучні Слабадской СШ. У якасці галоўнага суддзі спаборніцтваў выступіў трэнер па валейболе ДЮСШ №1 Валерый Анатольевіч Дзегцяроў. Кацярына Пашкевіч, фота Сяргея Талашкевіча.
Команда ОАО «Журавлиное» стала победителем районной спартакиады среди работников сельскохозяйственных организаций

Команда ОАО «Журавлиное» стала победителем районной спартакиады среди работников сельскохозяйственных организаций

Традыцыйная восеньская спартакіяда сярод работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый на гэты раз была найбольш прадстаўнічай: да ўдзелу ў спаборніцтвах свае каманды дэлегавалі 12 аграпрамысловых акцыянерных таварыстваў і перапрацоўчых прадпрыемстваў. Старт спартакіядзе даў старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец, які ад імя кіраўніцтва раёна выказаў аграрыям падзяку за плённую працу ў сёлетнім сезоне і пажадаў праявіць такую ж актыўнасць і выніковасць у спорце і прапагандзе здаровага ладу жыцця. З вітальным словам выступілі таксама старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу І.І.Ярома, галоўны спецыяліст райвыканкама А.Л. Лапыка і галоўны суддзя спаборніцтваў, дырэктар ФСК «Мухавец» В.П.Ляўчук. Праграма выпрабаванняў сёлета не прыцярпела змяненняў, і с
Как Андрей Кругленя со своими единомышленницами популяризирует здоровый образ жизни

Как Андрей Кругленя со своими единомышленницами популяризирует здоровый образ жизни

У гэты дзень многае ў Пружанах адбылося ўпершыню. Упершыню ў Палацы культуры праводзіўся турнір па бодзібілдынгу “Славянскі кубак”, упершыню пружанскі спартсмен Андрэй Кругленя выступіў у якасці старшыні аргкамітэта і таксама ўпершыню на подыум выйшлі нашы зямлячкі Алена Волкава і Вольга Стасевіч. — Наогул фітнесам я займаюся больш за 10 гадоў, — пачынае свой аповед пра тое, як адважылася на ўдзел у спаборніцтвах, Алена Волкава. – Увесь гэты час я займалася пад кіраўніцтвам Таццяны Хадаровіч, за што вялікі ёй дзякуй! Заняткі спортам даўно сталі маім ладам жыцця, толькі з кожным годам мне ўжо хацелася большых нагрузак. Так я і трапіла ў трэнажорную залу, якую наведваю ўжо тры гады. Пры гэтым я працягваю хадзіць на фітнес. Увесь гэты час я займалася спортам дзеля сябе: па-першае, я атрымлів
Спортивные надежды СШ №5

Спортивные надежды СШ №5

Тое, што гэтыя дзеці будуць падаваць вялікія надзеі ў спорце, стала зразумела яшчэ тады, калі яны наведвалі дзіцячы садок. Яна, Глеб і Алег раслі не проста няўрымслівымі, а гіперактыўнымі дзецьмі. Яны ва ўсіх гульнях праяўлялі свае лідарскія якасці і шчыра імкнуліся перамагчы. Бацькам раілі аддаць дзяцей у спартыўныя секцыі, каб накіраваць іх энергію ў патрэбнае рэчышча. — Прынцып «чым раней, тым лепш» спрацаваў на «ўра», — кажа настаўнік фізічнай культуры СШ №5 Андрэй Міхайлавіч Грыцук, падапечныя якога ўжо заявілі пра сябе на розных турнірах. Напрыклад, вучаніца 6 класа СШ №5 і выхаванка спартыўнай школы г.Пружаны Яна Руц дасягнула ўжо вельмі добрых вынікаў у валейболе і кіданні ядра. У мінулым навучальным годзе дзяўчынка прымала актыўны ўдзел у раённых спартыўных спаборніцтвах, дзе за
Пружанские и березовские туристы покорили Карелию. Уйма впечатлений!

Пружанские и березовские туристы покорили Карелию. Уйма впечатлений!

Прызнаюся, што мне Кольскі паўвостраў і сама Карэлія раней падаваліся нейкім недасягальным месцам, да якога дабірацца складаней, чым да Чарнаморскага ўзбярэжжа. Таму быў перакананы ў правільнасці выказвання, што «лепш адпачываць на паўночным беразе Чорнага мора, чым на паўднёвым — Белага». Але ж пасля сустрэчы з групай пружанскіх турыстаў, якія гэтым летам пабывалі ў тым краі, поўнасцю змяніў сваё меркаванне. Нядоўгая дарога да Белага мора Кіраваў паходам Сяргей Зелянееў, якога чытачы «раёнкі» добра ведаюць па рэпартажах аб іншых арганізаваных ім паходах і сплавах на байдарках. На гэты раз падарожжа, у якім прынялі ўдзел і такія ж апантаныя турысты з Бярозы, таксама адбылося на байдарках. Група сабралася з дзясятка чалавек. Дабірацца да першай кропкі свайго маршруту вырашылі на мікрааўто
Три года подряд коллектив СШ №3 побеждает в районной спартакиаде

Три года подряд коллектив СШ №3 побеждает в районной спартакиаде

Педагогі аказваюць вялікую ролю на станаўленне і выхаванне сваіх вучняў, а іх асабісты прыклад матывуе дзяцей крочыць у нагу з часам, пераймаць, быць лепшымі за сваіх настаўнікаў. Годным прыкладам для сваіх вучняў стала актыўная частка педагагічнага калектыву СШ №3 горада Пружаны. Выкарыстоўваючы дэвіз «Рабі з намі, рабі, як мы, рабі лепш за нас», гэтыя педагогі, якія зацікаўлены ў вырашэнні не толькі адукацыйных і выхаваўчых пытанняў, але і пытанняў умацавання здароўя, бяруць удзел у спартыўных спаборніцтвах раённай круглагадовай спартакіяды сярод работнікаў устаноў адукацыі Пружанскага раёна. Па выніках мінулай спартакіяды каманда педагогаў нашай школы заняла першае агульнакаманднае месца. Дарэчы, калектыў СШ №3 становіцца пераможцам спартакіяды ўжо трэці год запар. І гэтым дасягненнем
Около 200 пружанцев приняли участие в благотворительном забеге «Бегущие сердца»

Около 200 пружанцев приняли участие в благотворительном забеге «Бегущие сердца»

У мінулую суботу ў Пружанах упершыню прайшоў сямейны дабрачынны забег «Бягучыя сэрцы» ў падтрымку дзяцей-сірот Пружаншчыны: кожны жадаючы падчас мерапрыемства мог ахвяраваць для іх грашовыя сродкі. Дарэчы, у раёне пражывае 91 дзіця, якое не мае бацькоў. Арганізатарам забегу выступіў раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Мухавец» пры падтрымцы раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, РК ГА «БРСМ», раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», райкама прафсаюза работнікаў АПК, ІП А.А.Магільнага. Падчас забегу была арганізавана работа валанцёраў атрада «Дабрыня» аграрна-тэхнічнага каледжа і атрада СШ №5. Таксама працавала гандлёвая кропка, дзе ўдзельнікі забегу маглі пад-сілкавацца. Падчас адкрыцця мерапрыемства да яго ўдзельнікаў звярнуліся з прамовамі намеснік старшыні райвыкан