Пятница, 19 апреля 2024

Спорт

В Ружанах состоялся уникальный футбольно-исторический турнир «Кубок Канцлера Льва Сапеги»

В Ружанах состоялся уникальный футбольно-исторический турнир «Кубок Канцлера Льва Сапеги»

У Ружанах прайшоў «Кубак Канцлера Льва Сапегі» — унікальны футбольна-гістарычны турнір у рамках сумеснага праекта «Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і школьнага футбольнага клуба «Чэстар» пад назвай «Гістарычны футбол». Ініцыятарам і арганізатарам гэтых спартыўных баталій стаў жыхар гарадскога пасёлка, малады настаўнік фізічнай культуры і проста заўзяты аматар футбола Ігар Шамяцюк. Згодна з яго задумкай, турнір стаў не звычайным спаборніцтвам, а культурным мерапрыемствам, здольным не толькі «падагрэць» любоў да футбола, даць штуршок да здаровага ладу жыцця, але яшчэ і абудзіць інтарэс да гісторыі роднага краю. Да слова, гэтую ідэю падтрымалі не толькі мясцовыя ўлады, але і ФК «РУХ» г.Брэста і Брэсцкая федэрацыя футбола. Касцюміраванае шоу, якое адкрыла турнір, стала той сам
Команда колледжа не оставила соперникам шансов на первой спартакиаде среди предприятий и организаций города

Команда колледжа не оставила соперникам шансов на первой спартакиаде среди предприятий и организаций города

Сёлета ў Беларусі з вялікім размахам адзначаецца 115-годдзе прафсаюзнага руху. Да шэрага мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты, далучылася і масавае спартыўнае свята, якое адбылося ў мінулую суботу ў Пружанах. Першая спартакіяда сярод работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада, якая сабрала больш за сотню спартсменаў, была арганізавана раённым фізкультурна-спартыўным клубам «Мухавец» сумесна з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў.Распачалося мерапрыемства цудоўнай музычнай мунуткай ад салістак узорнай эстраднай студыі «Меладзін» Валянціны Іванцовай і Ангеліны Шумскай, пасля якой да ўдзельнікаў спартакіяды звярнуўся з афіцыйнай прадмовай намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч. — Сёння займацца спортам, а значыць — быць здаровым, стала модным ва ўсім свеце, паколькі здаровы лад
В Беларуси появилась футбольная лига для девочек до 13 лет. Пружанки в теме!

В Беларуси появилась футбольная лига для девочек до 13 лет. Пружанки в теме!

Настаў час для вялікай будучыні жаночага футбола. Беларуская федэрацыя футбола пры тэхнічнай і фінансавай падтрымцы ФІФА на тэрыторыі Беларусі запусціла футбольную лігу для дзяўчат, узрост якіх не перавышае 13 гадоў. У футбольную лігу дзяўчат заявілася больш за 60 калектываў з усёй Беларусі. Каманды падзелены на 8 зон па тэрытарыяльным прынцыпе. Пры падзеле ўлічваліся два фактары: у кожнай групе павінна быць прыблізна аднолькавая колькасць калектываў і ўсе яны павінны знаходзіцца на зручнай адлегласці адзін ад аднаго. Наша пружанская каманда трапіла ў сёмы дывізіён разам з камандамі Мінска, Навагрудка, Клецка, Дзяржынска, Івацэвіч, Баранавіч, Моталя.Сістэма розыгрышу наступная: каманды ў красавіку-маі з’язджаюцца ў адно месца і гуляюць паміж сабой па двухкругавой сістэме. Пераможцы
Ольга Стасевич победила на VII чемпионате Белорусской федерации модельного фитнеса и культуризма «START CUP 2019»

Ольга Стасевич победила на VII чемпионате Белорусской федерации модельного фитнеса и культуризма «START CUP 2019»

Шостага красавіка ў Гомелі прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы — VII чэмпіянат Беларускай федэрацыі мадэльнага фітнесу і культурызму «START CUP 2019». Наша зямлячка Вольга Стасевіч стала лепшай сярод 12 удзельніц і заваявала першае месца ў намінацыі «Мадэльны фітнес». Вольга прызнаецца, што вельмі задаволена перамогай, але, на самай справе, галоўнае — перамога над сабой. Дзяўчына не збіраецца спыняцца на дасягнутым і ўжо плануе наступныя спаборніцтвы. Бліжэйшыя з іх адбудуцца ў Брэсце і ў Маскве.
Новая воркаут площадка уже собирает любителей тренировок на открытом воздухе

Новая воркаут площадка уже собирает любителей тренировок на открытом воздухе

У аматараў спорту з’явілася яшчэ адно месца, дзе можна бавіць вольны час. У панядзелак у скверы, каля вуліцы Янкі Купалы, адбылося ўрачыстае адкрыццё першай у раёне варкаўт пляцоўкі. Як зазначыў намеснік старшыні райвыканкама Р.В. Супрыновіч, мясцовыя ўлады не плануюць на гэтым спыняцца. Вулічныя трэнажоры з’явіліся ў выніку планавага развіцця спартыўнай інфраструктуры горада і па магчымасці падобныя аб’екты будуць пабудаваны і ў іншых мікрараёнах райцэнтра. Пляцоўка выклікала вялікую цікавасць у юных спартсменаў з ДЮСШ №1, якія разам з трэнерамі завіталі на ўрачыстасць. А вось іх больш старэйшыя таварышы — выхаванцы выкладчыка фізкультуры каледжа Аляксандра Мацаюка і выкладчыка ЦТДМ Андрэя Кірыковіча — паказалі майстар-класы. Юнакі выканалі шэраг складаных, але відовішчны
Игорь Шеметюк: «Я хочу, чтобы у ружанских ребят была возможность заниматься футболом»

Игорь Шеметюк: «Я хочу, чтобы у ружанских ребят была возможность заниматься футболом»

Бадай, у любога школьніка ў спісе любімых школьных прадметаў значыцца фізкультура. Але, згадзіцеся, не кожны любіць яе настолькі, што выбірае сабе прафесію, звязаную са спортам. Ігар Шамяцюк з малых гадоў быў неабыякавы да спорту. А асаблівую прыхільнасць меў да футбола: паспяхова выступаў на спаборніцтвах рознага ўзроўню за школьную каманду, зборную гарадскога пасёлка Ружаны, гуляў за івацэвіцкіх футбалістаў… У 2013 годзе каманда, капітанам якой з’яўляўся Ігар, сярод аматарскіх футбольных каманд на кубку рэспублікі заняла трэцяе месца. У Ігара Шамецюка былі ўсе задаткі для таго, каб паспрабаваць сябе ў прафесійным спорце. Але не было магчымасці. — Калі быў старшакласнікам, выступаў за івацэвіцкую футбольную каманду, але займацца, як належыць, не мог: трэба было амаль што кожн
Министр спорта и туризма Сергей Ковальчук: «Отличные условия для занятий спортом»

Министр спорта и туризма Сергей Ковальчук: «Отличные условия для занятий спортом»

Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь С.М. Кавальчук падчас наведвання ДЮСШ №1 і ДЮСШ №2 г. Пружаны неаднаразова паўтараў словы вынесеныя ў загаловак. У рамках рабочага візіту з нагоды дня інфармавання Сяргей Міхайлавіч пазнаёміўся з дзейнасцю практычна ўсіх секцый, якія працуюць пры нашых спартыўных школах, а таксама правёў сустрэчу з неабыякавымі да праблем спорту пружанцамі. Нягледзячы на тое, што Сяргей Міхайлавіч родам з Брэстчыны, ён прызнаўся, што ў нашым горадзе толькі другі раз і адразу назваў прычыну гэтага. — Калі я толькі заняў пост міністра і прымаў справы, мне адразу сказалі, што з візітам у Пружаны можна не спяшацца, бо тут усё ў парадку. І цяпер я не магу з гэтым не пагадзіцца. Я прыемна здзіўлены тым, што ўбачыў. Тут умовы – адны з лепшых у рэспубліц
10 юных гонщиков открыли сезон и готовятся к соревнованиям

10 юных гонщиков открыли сезон и готовятся к соревнованиям

З надыходам цёплага надвор’я выхаванцы гуртка картынга нарэшце закончылі «зімняе» вывучэнне тэорыі і прыступілі да практычных трэніровак. Як расказвае трэнер юных гоншчыкаў С.П.Махвіч, іх чакае даволі напружаны графік, а 27 красавіка адбудуцца спаборніцтвы Брэстчыны з адкрыццём картынгавага сезона. Сёлета нашым картынгістам трэба паказаць такі ж клас, як і летась, калі пружанцы некалькі разоў заваёўвалі прызавыя месцы на абласных спаборніцтвах па фігурным ваджэнні і па хуткасным манеўраванні картамі. А можа, атрымаецца выступіць яшчэ лепш. — У бягучым годзе мы памяняем нашу тактыку,— зазначае Сяргей Пятровіч. — Раней на спаборніцтвы ездзілі толькі лепшыя гоншчыкі, а цяпер кожны з дзесяці выхаванцаў паспрабуе свае сілы, каб адчуць спартыўны дух і волю да перамогі. Алег Сідарэнка.
Ученик Порослянской СШ Влад Пухнаревич признан самым метким стрелком среди школьников Брестской области

Ученик Порослянской СШ Влад Пухнаревич признан самым метким стрелком среди школьников Брестской области

Па выніках першых у бягучым годзе абласных спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі вучань Параслянскай школы Улад Пухнарэвіч быў прызнаны самым трапным стралком сярод школьнікаў Брэстчыны. Акрамя таго, хлопец здаў на юнацкі разрад па гэтым відзе спорту: з 20 выстралаў ён «выбіў» 160 ачкоў, тройчы трапіў у «яблычак» і тым самым паказаў самы лепшы вынік, апярэдзіўшы нават тых сапернікаў, якія трэніруюцца з самага дзяцінства. Сам жа юнак упершыню ўзяў у рукі стрэльбу толькі тры гады таму. Як успамінае Уладзіслаў, у восьмым класе па прапанове сябра ён вырашыў паглядзець, чым займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах «Стралковы», які дзейнічае ў Параслянскай школе пры падтрымцы гарадскога цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Юрый Мікалаевіч Дронь, які працяглы тэрмін займаецца з мясц
Более 60 учеников района приняли участие в соревнованиях по шашкам и шахматам

Более 60 учеников района приняли участие в соревнованиях по шашкам и шахматам

Нядаўна на базе СШ № 4 прайшлі раённыя спаборніцтвы па шашках і шахматах, у якіх прынялі ўдзел больш за 60 навучэнцаў з 19 устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Пружаншчыны.У спаборніцтвах па шашках у індывідуальным заліку пераможцай сярод дзяўчынак аказалася Аліна Курыльчук з Шаняўской СШ. Ульяна Матусевіч з Ружан стала сярэбраным прызёрам, а замкнула тройку лідараў Кацярына Аўдзейчык з Магілявецкага ВПК. Сярод хлопчыкаў лепшым стаў Арсеній Радзівончык з СШ № 1, трохі саступіў яму вучань СШ № 3 Максім Нагорны, на трэцім месцы аказаўся Максім Архуцік з Параслянскай СШ. У камандным заліку лепшай была прызнана каманда шашыстаў СШ № 1, другое месца — у гімназістаў, трэцяе — у навучэнцаў Слабадской СШ. У шахматах сярод дзяўчынак пераможцамі сталі Сафія Кузьміч з Мураўск
55 килограмм за 4 недели сбросили во время «Марафона стройности» приверженцы системы табата

55 килограмм за 4 недели сбросили во время «Марафона стройности» приверженцы системы табата

З надыходам вясны і першымі цёплымі сонечнымі праменьчыкамі прачынаецца і асаблівы гарэзлівы настрой. Хочацца дастаць з шафы самае прыгожае адзенне, туфлікі на абцасах і з усмешкай пакараць свет. Толькі часта пасля доўгай зімы здаецца, што нехта нібы ўшыў спадніцы і сукенкі… Сустрэць Дзень жанчын у поўным узбраенні вырашылі наведвальнікі трэніровак па сістэме табата, якія за чатыры тыдні да свята аб’явілі “Марафон стройнасці”. Выхаванцы Андрэя Мухі, які прынёс у горад новы спосаб спартыўных заняткаў і выкладае іх ў ДЮСШ №1, кінулі выклік самі сабе і 28 дзён не толькі ўзмоцнена займаліся спортам, але і карэкціравалі сваё харчаванне. Наогул у дасягненні мэты — скінуць лішнія кілаграмы і зменшыць аб’ёмы праблемных зон — усе сродкі добрыя, і кожная з больш чым 30 удзельніц (і адзін
Ученики СШ №1 победили в спортивном конкурсе «А ну-ка, парни»

Ученики СШ №1 победили в спортивном конкурсе «А ну-ка, парни»

З нагоды Дня абаронцаў Айчыны ў ДЮСШ №1 прайшоў традыцыйны раённы спартыўны конкурс «А ну, хлопцы!».Хуткасць і сілу, трапнасць і трываласць давялося праявіць старшакласнікам 12 каманд: гарадскіх СШ №1 імя ЧБВА, СШ №3, СШ №4, СШ №5, гімназіі, а таксама Магілявецкага, Навасёлкаўскага і Шчарчоўскага ВПК д/с-СШ, Кляпацкай, Параслянскай, Ліноўскай, Слабадской СШ. Творчых конкурсаў на гэты раз праграмай мерапрыемства не было прадугледжана: усе патрабавалі выключна спартыўнай падрыхтоўкі. У прыватнасці, лепшых вызначалі з дапамогай такіх спаборніцтваў, як стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падыманне гіры, чаўночны бег, падцягванне, перацягванне каната, спартыўная эстафета і дваябор‘е. Арганізатары мерапрыемства — аддзел па адкацыі райвыканкама, раённыя арганізацыі ГА «БРСМ», ГА «Белая Рус
СШ №5 присоединилась к проекту «ПапаЗал»

СШ №5 присоединилась к проекту «ПапаЗал»

Шосты школьны дзень – час для цікавых сустрэч і яркіх мерапрыемстваў. 23 лютага ў СШ №5 весела і актыўна прайшла субота не толькі для нашых хлопчыкаў і дзяўчынак, але і для іх татаў! Наша школа першай у Пружанскім раёне далучылася да праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «ПапаЗал». Праект ГА «БРСМ» «ПапаЗал» — гэта нестандартная і сучасная форма ўзаемадзеяння бацькоў і дзяцей. У чым карысць праекта «ПапаЗал»? Па-першае, дзеці маюць магчымасць больш часу праводзіць са сваімі татамі актыўна і займальна. па-другое, мець зносіны з іншымі дзецьмі, што таксама вельмі важна. Па-трэцяе, дзеці развіваюцца фі-зічна, ім прывіваюцца правільныя каштоўнасці, яны могуць браць прыклад з сапраўдных мужчын, якія вядуць здаровы лад жыцця і любяць спорт. Таты знаходзяць аднадумцаў і новы
Главное — желание. Инструктор ЛФК Андрей  Авдейчик рассказал про спорт в его жизни

Главное — желание. Инструктор ЛФК Андрей Авдейчик рассказал про спорт в его жизни

Перш чым прапагандаваць заняткі спортам, здаровы лад жыцця, трэба самому паказваць прыклад. Ці складана стаць чалавекам, на якога можна раўняцца? На думку Андрэя Аўдзейчыка, які цалкам адпавядае гэтай характарыстыцы, галоўнае — мець жаданне. Непадробная прыхільнасць да спорту ў Андрэя з’явілася яшчэ ў школьным узросце. Фізкультура для хлопца была не проста любімым школьным прадметам: яму падабалася бегаць з мячом, займацца на трэнажорах, адстойваць гонар школы на разнастайных спаборніцтвах. Таму, калі пераходзіў у выпускны клас, пра выбар прафесіі ўжо не задумваўся: ён ведаў, што будзе вучыцца толькі на спартыўным факультэце. Але выпадкова атрыманая траўма прымусіла адмовіцца ад намечаных планаў. У выніку Андрэй вырашыў паступаць, як кажуць, за кампанію і апынуўся ў медкаледжы. Ан
Инна Плотникова: «Не ищите отговорок!»

Инна Плотникова: «Не ищите отговорок!»

Тым, хто выбраў спорт сваім прафесійным заняткам, можна сказаць, пашанцавала сумясціць і работу, і магчымасць падтрымліваць сваю фізічную форму і, адпаведна, здароўе ў належным парадку. На жаль, не ўсе маюць таленты і здольнасці займацца спортам з такой апантанасцю, многія ўвогуле адмаўляюцца ад якіх-небудзь фізічных нагрузак. Маўляў, не хапае часу, настрою і нават сіл. З гэтым меркаваннем не згодна загадчыца аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Пружанскай ЦРБ І.У.Плотнікава, якая знаходзіць час і на работу, і на хатнія справы, і на спартыўныя захапленні. Сябе Іна Уладзіміраўна не адносіць да ліку спартсменаў або апантаных спортам людзей. У школьныя гады яна не прапускала заняткі па фізічнай культуры, заўсёды прымала ўдзел у розных спаборніцтвах па валейболе, піянерболе, што ладзіліся ў