Пятница, 29 марта 2024

Здоровье

Важна! Падрыхтавалі для вас самую актуальную інфармацыю пра COVID-19

Важна! Падрыхтавалі для вас самую актуальную інфармацыю пра COVID-19

Хадзіць у масцы не зусім зручна. Але гэта патрэбна для таго, каб не захварэць самому і засцерагчы ад каранавіруса іншых. “Захварэю ці не захварэю на COVID?” — ці не гэта найбольш хвалюючае пытанне зараз? Вірус дакладна прымусіў нас больш адказна ставіцца да ўласнага здароўя. Пакуль лічбы статыстыкі хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі паўзуць уверх, чытачы працягваюць цікавіцца некаторымі момантамі, звязанымі з вірусам. Пракаментаваць самыя распаўсюджаныя “кавідныя” пытанні мы папрасілі загадчыцу Пружанскай паліклінікі В.П.Барысюк. Згубіў нюх і не адчуваю смаку ежы. Што рабіць? Галоўнае – не панікаваць. Перш за ўсё, трэба патэлефанаваць у рэгістратуру паліклінікі. Зрабіць гэта можна па нумарах 2-05-03 і 2-09-03 (дарослая рэ-гістратура) або 2-10-03 і 2-10-22 (дзіцячая р
А вы МАСКІруецеся ад віруса?

А вы МАСКІруецеся ад віруса?

Вядома, усе ведалі пра другую хвалю каранавіруса, але… за лета і палову восені неяк расслабіліся. У той жа час кожны хацеў бы, каб каварны вірус абмінуў яго сям’ю і блізкіх. Адна з мер перасцярогі – медыцынская маска. Каб паглядзець, ці многа пружанцаў яе носіць, мы выйшлі на вуліцы горада, а заадно пацікавіліся меркаваннем гараджан наконт таго, ці здольна маска абараніць ад інфекцыі. Анатоль: – Зараз я без маскі проста таму, што зняў яе літаральна хвіліну таму. Канечне, у медыцынскіх установах, у людных месцах заўсёды карыстаюся маскай. Няхай і не на 100 %, але ж яна перашкаджае распаўсюджванню інфекцый, хаця б тых, што перадаюцца праз чханне. Верным сябрам за столькі месяцаў стаў і антысептык: рукі ім апрацоўваю рэгулярна. Ігар: – Калі іду ў паліклініку, маску надзяв
Адсутнічае нюх? Без панікі!

Адсутнічае нюх? Без панікі!

Яшчэ падчас першай хвалі каранавіруснай інфекцыі Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала раптоўную страту нюху — анасмію — адным з сімптомаў COVID-19. Але ці заўсёды няздольнасць адчуваць пахі ўказвае на гэтае захворванне?На пытанні адказвае ўрач-отарыналарынголаг Пружанскай ЦРБ Вольга Віктараўна Курачынская. Адсутнасць нюхупры каранавірусеКалі тлумачыць прафесійна, вірус SARS-CoV-2, у першую чаргу, наносіць удар па клетках дыхальных шляхоў, а затым выклікае вялікі выкід цытакінаў і імунныя парушэнні ў арганізме. Паколькі ён перадаецца паветрана-кропельным шляхам, як правіла, уваходнымі варотамі выступае слізістая носа, а менавіта там размешчаны нюхальныя рэцэптары. Яны займаюць усяго каля пяці квадратных сантыметраў паверхні насавых ракавін і па нервовых валокнах злучаюцца з г
У Пружанах пасля капітальнага рамонту адкрылася стаматалагічная паліклініка

У Пружанах пасля капітальнага рамонту адкрылася стаматалагічная паліклініка

У чацвер урачыста адкрылася стаматалагічная паліклініка. На капітальны рамонт было выдаткавана звыш 1 мільёна рублёў. Больш падрабязна пра паліклініку і новае абсталяванне чытайце ў бліжэйшым нумары "Раённых будняў". Фота Сяргея Талашкевіча.
Як трапіць на мамаграфію і каму не варта адкладаць візіт да доктара? Адказвае анколаг Наталля Мальцэвіч

Як трапіць на мамаграфію і каму не варта адкладаць візіт да доктара? Адказвае анколаг Наталля Мальцэвіч

Са снежня 2018 года ў Пружанскай паліклініцы праце кабінет мамаграфіі, які дазваляе дыягнаставаць захворванні малочнай залозы на ранняй стадыі. Для сучаснай медыцыны гэта вельмі актуальная праблема, бо рак малочнай залозы займае першае месца як на Брэстчыне ў цэлым, так і на Пружаншчыне ў прыватнасці сярод усіх анкалагічных захворванняў у жанчын. Менавіта ранняя дыягностыка ў пераважнай большасці выпадкаў ратуе здароўе і жыццё пацыентак. На самыя распаўсюджаныя пытанні пра мамаграфію, якія даводзіцца чуць ад пацыентаў, адказвае ўрач-анколаг Пружанскай ЦРБ Наталля Мальцэвіч. Што такое мамаграфія? Гэта від рэнтгеналагічнага даследавання, які ўяўляе сабой рэнтгенаўскі здымак малочных залоз у двух праекцыях на спецыяльным апараце — мамографе. Мамаграфія дазваляе выявіць зусім яшчэ мал
Старшая медыцынская сястра Шарашоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната атрымала Падзяку ад Прэм’ер-міністра

Старшая медыцынская сястра Шарашоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната атрымала Падзяку ад Прэм’ер-міністра

Гэты год прынёс нямала выпрабаванняў на трываласць работнікам Шарашоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Але перад новай каранавіруснай інфекцыяй яны не спасавалі: выступілі шырокім фронтам — і перамаглі. Немалая заслуга ў гэтым старшай медыцынскай сястры Таццяны Аляксандраўны Фасевіч. 1 кастрычніка жанчына ў ліку іншых была запрошана ў Мінск на ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны да Дня пажылых людзей, дзе атрымала Падзяку ад Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у работу па сацыяльнай абароне грамадзян ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі. — Таццяна Аляксандраўна, як ніхто іншы з нас, вартая гэтай узнагароды! У цяжкую хвіліну яна літаральна прыняла на сябе ўдар і ў кароткі
Актыўныя і спартыўныя. У Пружанах прайшоў шэраг мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей

Актыўныя і спартыўныя. У Пружанах прайшоў шэраг мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей

У Пружанах на мінулым тыдні людзі «залатога ўзросту» былі галоўнымі гасцямі і ўдзельнікамі адразу некалькіх сустрэч і акцый. Такая канцэнтрацыя мерапрыемстваў была невыпадковай: першага кастрычніка адзначаўся Міжнародны дзень пажылых людзей. Тыя пенсіянеры, што не прывыклі сядзець склаўшы рукі і аддаюць перавагу актыўнаму правядзенню вольнага часу, змаглі стаць чаканымі гасцямі на «Свяце здароўя». Пачалося мерапрыемства са «Здаровай зарадкі» пад кіраўніцтвам Алены Астапчык, кіраўніка гурткоў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Варта адзначыць, што папярэднічала ёй нямала прыемных слоў, якія адрасавалі віноўнікам свята яго арганізатары. Граматамі Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва былі адзначаны самыя ак
Віктар Дараневіч:   «Імунітэт да COVID-19 — гэта міф»

Віктар Дараневіч: «Імунітэт да COVID-19 — гэта міф»

У штатным рэжымеЦі вярнулася медустанова да ранейшага распарадку працы, як часта на прыёмы прыходзяць пацыенты з падазрэннем на каранавірус, ці можна ўжо расслабіцца і забыць пра пандэмію? Гэтыя і шматлікія іншыя пытанні, якія тычацца эпідэміялагічнай сітуацыі, мы папрасілі пракаментаваць галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ Віктара Дараневіча. — Зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца на сённяшні дзень: у першую чаргу, у сувязі са значным памяншэннем колькасці інфіцыраваных — COVID-19 ужо нельга называць пандэміяй, — падкрэслівае Віктар Міхайлавіч. — Але ёсць пэўныя нарматыўныя дакументы, якія вызначаюць работу медустановы ў цэлым. З мэтай своечасовага прыняцця мер пры пагрозе распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі мы прытрымліваемся супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Таму рэжым пакуль застаўся
Ахаціна гіганцкая, або Касметалагічныя паслугі ад слімакоў

Ахаціна гіганцкая, або Касметалагічныя паслугі ад слімакоў

У спісе самых папулярных хатніх гадаванцаў слімак пад назвай «ахаціна гіганцкая» наогул не значыцца. А вось сярод самых рэдкіх ахаціна ёсць, хоць і замыкае яго. Дар’я Велікаселец стала гаспадыняй дзвюх ахацін адносна нядаўна, але, нягледзячы на юны ўзрост, з веданнем справы расказвае пра іх: — Ахаціны родам з Афрыкі. У нашым клімаце жывуць толькі ў хатніх умовах. У выпадку, калі тэрарыум не будзе належным чынам закрыты, вы рызыкуеце страціць слімака, бо ён можа… збегчы. Але ўсё роўна абавязкова павінна быць вечка з адтулінамі для вентыляцыі. З уладкаваннем тэрарыума асаблівых цяжкасцей няма, толькі неабходна сачыць за яго чысцінёй. Мае слімачкі любяць агародніну і свежае лісце. Трэба памятаць, што ім неабходны кальцый, таму штодня я пасыпаю іх здробненай яечнай шкарлупінай.
Пружанские медики, которые были «на передовой» во время борьбы с Covid-19, получили награды

Пружанские медики, которые были «на передовой» во время борьбы с Covid-19, получили награды

Уклад медыкаў у барацьбу з Covid-19 складана пераацаніць: гэта яны, людзі ў белых халатах, апынуліся на перадавой у самы востры перыяд барацьбы з нябачным ворагам. Нават віншаванні з нагоды прафесійнага свята, якое адзначалі яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня, сёлета давялося адкласці. І вось у пятніцу ў гарадскім Палацы культуры ўшанавалі медыкаў Пружаншчыны. За плённую, добрасумленную работу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад галіной аховы здароўя рэгіёна, было адзначана больш за два дзясяткі медработнікаў Пружаншчыны. Варта сказаць, што напярэдадні на падобным абласным мерапрыемстве заслужаныя ўзнагароды атрымалі таксама і пружанскія ўрачы: намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай ч
«Мечтала стать учителем, а теперь лечу людей»

«Мечтала стать учителем, а теперь лечу людей»

Любіць прафесію можна і наперакор дзіцячым марам і заклікам юнацкага максімалізму. Яркі прыклад таму – медсястра агульнай практыкі Шарашоўскай гарадской бальніцы Таццяна Рыгораўна Кацко, якая без малога 30 гадоў працуе ў медыцынскай сферы. — Я ж марыла стаць настаўніцай пачатковых класаў, — прызнаецца жанчына. — Так любіла дзяцей! Але… паважала настаўнікаў і іх меркаванне, і калі школа накіравала запыт у аддзел занятасці і высветлілася, што на той момант у Іванаўскім раёне (я адтуль родам) не хапала медыкаў, вырашыла пайсці ў медыцыну. Хоць, у нашай сям‘і ніколі ўрачоў не было, і ў “хуткую дапамогу” з трыпутнікам і крываўнікам я не гуляла, як мае сяброўкі. Хіба… прыклад славутага ўрача-хірурга Лукі Война-Ясянецкага, пра якога неяк прачытала, на мяне так паўплываў? Не ведаю. Дзі
«Лекарства от всего». Длинный, но важный текст, который нужно показать пожилым родителям

«Лекарства от всего». Длинный, но важный текст, который нужно показать пожилым родителям

Галоўнае — паабяцаць здзяйсненне мары. Такім сапраўды безадмоўным спосабам уздзеяння на масы карыстаюцца многія катэгорыі людзей. Некаторыя — сумленна, мяркуючы стрымаць свае абяцанні. Але ёсць і махляры, якія мяркуюць скарыстацца даверлівасцю людзей, атрымаць «дывідэнды» тут і зараз, без усялякага намеру што-небудзь рабіць потым. На мінулым тыдні наш горад наведалі менавіта такія «гандляры надзеяй», якія прывезлі з сабой «цудадзейныя» прэпараты, зробленыя па рэцэптах «сібірскіх шаманаў і тыбецкіх манахаў». «Як жа не верыць газеце?» Каб арганізаваць сабе аўдыторыю, прадстаўнікі гандлёвай кампаніі (ніжэй мы патлумачым, чаму не публікуем яе назву) напярэдадні расклалі па паштовых скрынях гараджан рэкламу, аформленую ў выглядзе газеты пад назвай «Целебникъ». Даволі хітры ход, бо
Пружанские медики снова благодарят всех, кто оказывает им помощь

Пружанские медики снова благодарят всех, кто оказывает им помощь

У цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі беларусы даказваюць, што салідарнасць і ўзаемадапамога ім не чужыя. У поўнай меры сёння гэта адчуваюць медыкі: усведамляючы, што ва ўсім свеце на «перадавой» барацьбы з каранавірусам апынуліся людзі ў белых халатах, кожны, як можа, стараецца дапамагчы ўрачам і медсёстрам. З пачатку барацьбы з пандэміяй шэраг арганізацый Пружаншчыны аказаў спонсарскую дапамогу Пружанскай бальніцы, памер якой склаў больш за 200 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі былі выдаткаваны на набыццё неабходных для барацьбы з хваробай абсталявання, дэзынфектараў, аднаразовых дыхальных фільтраў, рэцыркулятараў паветра, фібрабранхаскопа, медыцынскіх касцюмаў, масак, пальчатак і іншага. Бязвыплатную дапамогу — закупілі абсталяванне і сродкі індывідуальнай абароны — аказалі ТАА «Еўр
В Пружанском районе работает всего одна патронажная сестра. Знакомьтесь: Зинаида Ивановна

В Пружанском районе работает всего одна патронажная сестра. Знакомьтесь: Зинаида Ивановна

Слова «патранаж» з лацінскай мовы даслоўна перакладаецца як «апякунства». Гэта ў поўнай меры адлюстроўвае сутнасць работы патранажнай сястры, якая аказвае ўсебаковую дапамогу хворым і нямоглым. На Пружаншчыне патранажная сястра — спецыяліст, можна сказаць, штучны: у нашым раёне ўсяго адна — Зінаіда Іванаўна Вашкевіч. Тое, чым яна займаецца, — справа ўнікальная: ад яе патрабуецца спалучаць медыцынскія навыкі і паслугі сацыяльнай службы. У абавязкі ўваходзіць не толькі выкананне назначаных медпрацэдур, але і догляд падапечнага, гаспадарча-бытавыя клопаты і сацыяльнае абслугоўванне. Адным словам, стварэнне для нямоглага чалавека камфорту ў паўсядзённым жыцці. Прычым абсалютна для яго бясплатна. Зінаіду Вашкевіч у Шарашэве называюць «Дзінай». Сваё жыццё жанчына, як і яе мама, аддала ад
Информация по коронавирусной инфекции в Пружанском районе на 14 мая

Информация по коронавирусной инфекции в Пружанском районе на 14 мая

Эпідсітуацыю, якая склалася ў раёне, каменціруе галоўны ўрач Пружанскай раённай бальніцы Віктар Міхайлавіч Дараневіч. Па дадзеных на 14 мая шэсць пацыентаў, якія маюць станоўчы тэст на COVID-19, змешчаны ў інфекцыйнае аддзяленне райбальніцы, чацвёра з іх праходзяць комплекснае лячэнне ад віруснай пнеўманіі, двое — з прыкметамі ВРВІ, захворванне працякае ў лёгкай форме. У рэанімацыі Пружанскай ЦРБ пацыентаў са станоўчым тэстам на каранавірус няма, ні адзін пацыент не мае патрэбы ў падключэнні да апарата ШВЛ. Ідзе назіранне за 159 кантактнымі асобамі 1-га і 34 кантактнымі асобамі 2-га ўзроўню. Ужо зняты з назірання 1136 чалавек, якія ў рамках каранцінных санітарных мерапрыемстваў знаходзіліся пад наглядам урачоў і былі правераны. У чарговы раз хацелася б зв