Суббота, 22 февраля 2020

Культура

Гісторыя з фатаграфіяй. Дзяўчына ў скверы

Гісторыя з фатаграфіяй. Дзяўчына ў скверы

Год малой Радзімы, Культура
У другой палове 20-га стагоддзя да Пружаншчыны дайшла «мода» на рознага кшталту скульптуры — сімвалы эпохі. Знакамітай дзяўчыны з вяслом, здаецца, не было, але выявы  жанчын і дзяўчат з каласамі, снапамі, птушкамі, кніжкамі,  піянераў з адпаведнай атрыбутыкай упрыгожвалі  школьныя двары, скверы, перасячэнні вуліц. Былі скульптуры, зразумела,  з ліку недарагіх, таму з часам яны выглядалі не вельмі прыгожа. Да знікнення  адной з апошніх  — манументальнай жанчыны з голубам міру, якая некаторы час стаяла на скрыжаванні Савецкай і Чырвонаармейскай, — дарэчы, прыклала руку (журналісцкае пяро) і  наша «раёнка». Хутка пасля публікацыі артыкула ў сярэдзіне 1980-х  скульптуру, з якой тырчала арматура, замянілі на кампазіцыю «Мацярынства». Яна і сёння  стаіць тут. А выява,
Наша землячка Вероника Антошок спела вместе с Русланом Алехно на сцене Кремлевского Дворца

Наша землячка Вероника Антошок спела вместе с Русланом Алехно на сцене Кремлевского Дворца

Культура
– Алё…– Добры дзень! Вераніка? – Рада Вас чуць, Алена Сяргееўна! – зменены да непазнавальнасці голас на тым канцы проваду падказаў, што маленькая дзяўчынка, з якой мы сустракаліся тры гады таму, ужо паспела пасталець, а шчырае вітанне засведчыла, што мяне памятаюць… Помню і я, як у той дзень хвалявалася, ці стрымаю эмоцыі пры сустрэчы з дзесяцігадовай Веранікай Анташок, якая з-за дрэннага зроку амаль не бачыла гэты свет. А яна з усмешкай сустрэла мяне каля парога, узяла за руку і павяла за сабой у пакой, дзе на прафесійным сінтэзатары без запінкі сыграла “Адажыа” з балета “Лебядзінае возера” Чайкоўскага… Тады, як шчыра кажучы, і зараз, для паўнацэннага жыцця Веранікі патрабаваліся спецыяльнае абсталяванне і кваліфікаваныя спецыялісты, але яна ніколі не адчувала і не адчувае сябе ў чымсь
Гісторыя з фатаграфіяй. Дзіцячы садок на Кобрынскай

Гісторыя з фатаграфіяй. Дзіцячы садок на Кобрынскай

Год малой Радзімы, Культура
Гэты фотаздымак прынёс у рэдакцыю Міхаіл Мікалаевіч Чайкоў. Лета 1951 года. Група малых стаіць на ганку дзіцячага садка па вуліцы Кобрынскай. Сур‘ёзныя дзеткі, якія не прывыклі глядзець у фотааб‘ектыў. Для іх фатаграфаванне — важная падзея. Вось і ўладальнік здымка стаіць у першым радзе ў шэрых штоніках на лямках. Тут яму 4 гады і 10 месяцаў. Злева — тагачасны дырэктар садка Вера Іванаўна. Дзетсад на вуліцы Кобрынскай быў першым у Пружанах і на той час — адзіны. Міхаіл Мікалаевіч узгадвае, што шмат гадоў пасля вадзіў сюды і свайго сына. Але з цягам часу драўляны будынак стаў «неактуальным», неадпаведным санітарным патрабаванням. Пэўны час пасля закрыцця ён пуставаў, але цяпер знайшоўся гаспадар. Кажуць, што на гэтым месцы плануецца зрабіць аграсядзібу. Ірына СЯДОВА.
Семья Ромаш: «Лучшие спутники жизни — доброта, незлопамятность, доверие»

Семья Ромаш: «Лучшие спутники жизни — доброта, незлопамятность, доверие»

Культура
Як сваім жыццём заслужыць павагу акружаючых? Як адважыцца ў сталым узросце памяняць вясковае жыццё на гарадское? Як жыць у згодзе са сваёй другой палавінкай? Сям’я Ромашаў адказы не толькі на гэтыя, але і на многія іншыя пытанні не трымае ў сакрэце. Вера Пятроўна і Іван Якаўлевіч разважаюць не толькі з вышыні пражытых гадоў — у першую чаргу, зыходзячы з уласнага багатага жыццёвага вопыту.Вось ужо без малога дваццаць гадоў як Ромашы пераехалі ў Пружаны. Але большую частку свайго свядомага жыцця Вера Пятроўна і Іван Якаўлевіч пражылі ў Лазоўцы: атрымалася так, што, дзе нарадзіліся, там і згадзіліся. Але калі зарабілі заслужаны адпачынак, адважыліся на кардынальныя змены ў жыцці. — Родная вёска пачала аджываць свой век ужо даўно. Вядома ж, баліць душа, што такі лёс напаткаў на
«Вартаўнікі» Пружан — млыны

«Вартаўнікі» Пружан — млыны

Год малой Радзімы, Культура
Да свята работнікаў сельскай гаспадаркі хацелася знайсці нешта па тэме. Але ў колішніх вяскоўцаў не ў традыцыі было фатаграфавацца за працай. Таму на здымку — толькі выява, без людзей. Гэты млын стаяў некалі на вуліцы Хватка, цяперашняй Леніна. Дакладна кажучы, было там два ветракі: адзін на месцы цяперашняга райпалівазбыту, а вось гэты — амаль насупраць. «За польскім часам» малолі тут муку звычайную і пытляваную, для сітнікаў. Яшчэ адзін млын — Каплана — стаяў на Кобрынскай, у раёне цяперашняга КБМ. А на выездзе з горада, прыкладна на месцы хлебазавода, працаваў паравы млын Круцеля. Але ветракоў на старой карце ў раёне «кальца» паказана некалькі. І кароткая вуліца, што ішла ад цяперашняй Р.Шырмы да Пушкінскай, называлася Млынарскай. Ірына СЯДОВА.
Народны фальклорны гурт «Бабіна лета» адзначыў 30-годдзе

Народны фальклорны гурт «Бабіна лета» адзначыў 30-годдзе

Культура
У нядзелю, 3 лістапада, ва ўтульнай зале Аранчыцкага сельскага Дома фальклора адбыўся творчы вечар народнага фальклорнага гурта “Бабіна лета”, якому ў гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў. За час свайго існавання гурт развіўся творча і прафесійна, атрымаў павагу і прызнанне гледачоў. А як усё пачыналася? Спачатку пры Аранчыцкай птушкафабрыцы існаваў хор. У ім спявалі не толькі жанчыны, але гучалі і мужчынскія галасы. Потым загадчыца Аранчыцкага СДК Яўгенія Васілюк пагутарыла з жанчынамі, якія ведалі мясцовыя песні. Рашылі стварыць фальклорны гурт “Бабіна лета”, удзельніцай якога стала і Таццяна Піліпаўна Пушко. Спачатку яна, настаўніца па адукацыі, спявала, прыслухоўвалася да астатніх. А калі калектыву было прысвоена ганаровае званне “народны” (гэта адбылося ў 2002 годзе), узнача
Гісторыя з фатаграфіяй. Пад гукі горна і барабана

Гісторыя з фатаграфіяй. Пад гукі горна і барабана

Культура
«Па слядах» нядаўняга дзяржаўнага свята захацелася даць гэты здымак, зроблены 7 лістапада 1956 года. З варот толькі што адкрытай у Пружанах школы-інтэрната выходзіць вясёлая чарада дзяцей і дарослых. Усё, як і патрэбна: наперадзе — сцяг піянерскай дружыны, барабаншчык, гарністы. Бачны транспарант «Няхай жыве 39-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі». І радасныя ўсмешкі не дзеля прыгожай фоткі, а ад душы, проста ў адчуванні свята. Якая падзея павінна адбыцца ў жыцці сённяшніх падлеткаў, каб расцвілі на тварах такія шчырыя ўсмешкі? Новы смартфон у падарунак? …Здаецца, гэта я проста бурчу, думкамі вяртаючыся ў часы, калі дрэвы былі высокімі, неба бясхмарным, а шлях у будучыню здаваўся светлым і шырокім… Педагог справа — Віталій Мікалаевіч Лопаць. Праз 10 гад
Жадаеце глядзець кіно на беларускай мове? Калі ласка!

Жадаеце глядзець кіно на беларускай мове? Калі ласка!

Культура
Пакуль у інтэрнэце ідзе абмеркаванне і нават наладжаны збор подпісаў за магчымасць глядзець у кінатэатры “Спадарожнік” стужкі ў беларускім агучванні. Мы звярнуліся да дырэктара КУКП “Пружанская раённая кінавідэасетка” У.У. Люсько і папрасілі расказаць сваё бачанне гэтай праблемы (калі гэта сапраўды — праблема). Вось што адказаў Уладзімір Уладзіміравіч: — На самай справе, мы спрабавалі паказваць беларускамоўнае кіно, але на сеансы не было прададзена ні аднаго білета. Калі ж у нашых гледачоў ёсць жаданне глядзець такія стужкі (а фільмаў у прафесійным беларускамоўным агучванні не так многа і гэта не навінкі пракату), мы з радасцю пойдзем насустрач. Больш таго, 21 лістапада ў пракат выйдзе новая стужка – амерыканская камедыя “Вясельны год”, і мы гатовы паказаць яе ў “Спадарожніку”.
Гісторыя з фатаграфіяй. На «рагатым» ровары…

Гісторыя з фатаграфіяй. На «рагатым» ровары…

Год малой Радзімы, Культура
Слова «веласіпед» з‘явілася ў лексіконе пружанцаў, напэўна, пасля 1939 года. Раней гэты транспартны сродак мясцовыя людзі называлі «роварам» або «равэрам» на польскі манер. Ды і зараз многія сталыя гараджане так гавораць. А таксама ўзгадваюць, што доктар Гарустовіч шмат гадоў і пасля вайны ездзіў менавіта на такім веласіпедзе польскага ўзору, з ручкамі руля, узнятымі ўверх, нібы рогі. Датаванне гэтага здымка можна зрабіць па ўзросце хлопчыка на веласіпедзе — гэта Міхаіл Нічыпаровіч, які нарадзіўся ў 1924 годзе. Тут яму гадоў 15-16, так што фота можна аднесці да 1939-40 гг. Наперадзе ў Міхаіла Антонавіча — яшчэ доўгае годнае жыццё, першай вяхой выпрабаванняў якога стане ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне… Фота зроблена каля моста на вуліцы Савецкай. Пад коламі веласіпеда, там, дзе
Художник-мультипликатор Галина Романова: «Рисуйте свои мечты…»

Художник-мультипликатор Галина Романова: «Рисуйте свои мечты…»

Год малой Радзімы, Культура, Профессия
Я даўно развіталася з дзяцінствам, але працягваю любіць мультфільмы з такой сілай, нібы толькі ўчора пачала пазнаваць свет… Лялечныя ці маляваныя, пластылінавыя ці з 3D-эфектам – якія б ні былі! – яны здольны абудзіць у людзях самыя тонкія пачуцці. Менавіта таму нядаўняя сустрэча з ураджэнкай Пружан, вядомым мінскім мультыплікатарам Галінай Раманавай стала для мяне адной з самых яркіх падзей года. Пра тое, куды прыводзяць мары, як нараджаюцца героі мультфільмаў і які насамрэч глыбокі сэнс закладваецца ў іх, здавалася б, лёгкі сюжэт, і адбылася наша гутарка.  – Галіна, напэўна, Вы ў дзяцінстве любілі глядзець мультфільмы? Які з іх быў самым любімым і ці застаецца такім сёння? – Магчыма, у гэта складана паверыць, але ў дзяцінстве ў мяне не было фаварытаў у мультыплікацыі. Усе філь
Старшеклассники школы искусств выступили для первоклашек

Старшеклассники школы искусств выступили для первоклашек

Культура, Молодёжный клуб
Па традыцыі ў канцы кастрычніка ў Пружанскай ДШМ імя Рыгора Шырмы наладжваецца шэраг святочных праграм, прысвечаных першакласнікам установы. Нядаўна свае віншаванні юным музыкантам дарылі лепшыя выхаванцы народнага аддзялення, на якое сёлета паступіла 18 дзяцей. Гэта было сапраўднае свята душы для ўсіх, хто прыйшоў падтрымаць будучых баяністаў і акардэаністаў. Утульная актавая зала, упрыгожаная гірляндамі з пажаўцелага лісця, з парога настройвала ўсіх на асаблівы, лірычны лад.Першакласнікі з задавальненнем прымалі цудоўныя музычныя падарункі ад старэйшых выхаванцаў школы мастацтваў Паўла Залогі, Арцёма Абрамчука, Паліны Шаўчэнка, Яна Чаюка, Мікіты Зубені, Крысціны Крысевіч і Анастасіі Кабрынец. Парадаваў віноўнікаў урачыстасці і ўзорны баянны аркестр “Імпрэс” (кіраўнік – Валянцін
Вільня: маці-і-мачаха

Вільня: маці-і-мачаха

Культура, Туризм
Пачну з біблейскай прытчы.Аднойчы да цара Саламона прыйшлі дзве жанчыны і прынеслі маленькае дзіця. Кожная з іх сцвярджала, што маці — яна. Каб даведацца праўду, Саламон прапанаваў рассекчы немаўля напалам і даць кожнай жанчыне па палове. Вядома, ён і не думаў забіваць дзіця, але сказаў гэта для іх выпрабавання. Тады адна з жанчын сказала: “Сячыце: хай нікому не дастанецца!” Другая ж закрычала: “Лепш аддайце немаўля чужой жанчыне, але толькі не забівайце яго”… Роўна 80 гадоў таму Сталін перадаў Вільню літоўцам. І яна стала Вільнюсам… Старажытны беларускі горад, заснаваны восем стагоддзяў таму, сустрэў мяне нібы пасынак, выхаваны на свой лад даволі стрыманай мачахай Літвой. І толькі ў апошні дзень гасцявання горад нарэшце “ўзяў” мяне за руку і, здаецца, не хацеў адпускаць… Вільня сучасная
Гісторыя з фатаграфіяй. Водаправод на вуліцы Савецкай

Гісторыя з фатаграфіяй. Водаправод на вуліцы Савецкай

Год малой Радзімы, Культура
Злева — заасфальтаваная вуліца, справа — брукаваная плошча, а якраз пасярэдзіне экскаватар траншэю капае. Не, гэта не брукоўку на вуліцы Савецкай здымаюць: падобная падзея адбылася не намнога, але пазней. Шчыра кажучы, з датаваннем фота вызначыцца было складана. Зразумела, што зроблена яно не раней, чым у сярэдзіне 1960-х: ужо стаяць будынкі і ўнівермага, і рэстарана. А мяркуючы па тэхніцы, напэўна, і пазней… Гісторыю расказала былая старшыня гарвыканкама Ніна Рыгораўна Васечка. Калі напачатку 1970-х на Савецкай пабудавалі першую пяціпавярхоўку (дом №4, каля Свята-Аляксандра-Неўскага храма) і падвялі туды ваду, пачаў ірвацца водаправод. Гэтага варта было чакаць: не вытрымалі старыя водаправодныя сеткі, калі на іх далі высокі ціск. Але ціск змяншаюць – на верхнія паверхі дома вад
Гісторыя з фатаграфіяй. Зямля для кургана Пілсудскага

Гісторыя з фатаграфіяй. Зямля для кургана Пілсудскага

Год малой Радзімы, Культура
У адрозненне ад старых фотаздымкаў, якія знаходзяцца ў сямейных альбомах  нашых чытачоў, гэты знайшоўся ў зборах польскага «NAC» — Нацыянальнага лічбавага архіва. Ён быў зроблены ў 1935 годзе. Подпіс сведчыць, што адлюстравана ўрачыстая працэдура ўручэння пружанскаму старасту Станіславу Хмялеўскаму урнаў з зямлёй, прызначанай для кургана ў Са-вінцы. Аказваецца, яшчэ ў 1934 годзе  было вырашана насыпаць курган Свабоды  ў Кракаве на вяршыні самага высокага пагорка Савінец. Па  жмені зямлі для яго збіралі па ўсёй  Польшчы — з месцаў баёў за незалежнасць, пахаванняў польскіх легіянераў. Пазней курган назвалі ў гонар нацыянальнага лідара Юзафа Пілсудскага. Прадстаўнікі гмін, якія прывезлі  урны з зямлёй, наладзілі перадачу іх старасту на каталіцкіх м
12 вопросов священнику. Отвечают отец Дионисий и ксендз Павел

12 вопросов священнику. Отвечают отец Дионисий и ксендз Павел

Культура, Профессия
Нядаўна на службу ў культавыя ўстановы горада прыбылі новыя служыцелі: айцец Дыянісій Папоў дапамагае благачыннаму здзяйсняць набажэнствы ў Свята-Аляксандра-Неўскім храме, а ксёндз Павел Ярашэвіч апякае вернікаў у касцёле Унебаўзяцця Прасвятой Дзевы Марыі. Каб пазнаёміцца з імі, мы задалі абодвум аднолькавыя пытанні. 1.  Колькі Вам было гадоў, калі адбылася Ваша сустрэча з Богам? Які Ён? 2. На якой мове размаўляеце з Богам, а на якой служыце? 3. Рэлігія і навука, вера і веды – сумяшчальныя паняцці? 4. Што значыць быць хрысціянінам у XXI стагоддзі? 5. Ваша любімая запаведзь? 6. Хто такі бліжні? Якой павінна быць паўсядзённая міласэрнасць? 7. Што чытаюць і глядзяць святары? Якая кніга, фільм могуць прынесці карысць душы і прымусяць чалавека задумацца пра Бога?