Четверг, 12 декабря 2019

Ружанские мотивы

Едете на «Дожинки»? Подсказываем, как это сделать

Едете на «Дожинки»? Подсказываем, как это сделать

Новости, Ружанские мотивы
31 жніўня 2019 г. у сувязі з правядзеннем у Ружанах фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2019» філіял «Аўтамабільны парк №11 г.Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» выдзяляе дадатковы транспарт па маршруце «Пружаны-Ружаны», «Ружаны-Пружаны» з прыпынкамі «Радыёзавод», «Бальніца», «Паварот аг. Белавусаўшчына», «Дабучын», «Калядзічы», «Харава», «Паварот аг.Кабылаўка», «Байкі- Манчыкі». Адпраўленне з АС Пружаны — у 09.00, 10.00, 11.00, 13.00 гадзін. Адпраўленне з АС Ружаны — 18.00, 20.00, 22.00, 22.30 гадзін.
Пресс-конференция губернатора области: неравнодушно о наболевшем

Пресс-конференция губернатора области: неравнодушно о наболевшем

Год малой Радзімы, Новости, Перапіс насельніцтва-2019, Ружанские мотивы
Як ужо паведамляла наша газета, на мінулым тыдні прэс-канферэнцыю для журналістаў правёў старшыня аблвыканкама А.В.Ліс. Яго пасыл з нагоды таго, што маўчаць па найбольш значных праблемах органы ўлады не павінны, адразу падхапілі журналісты і акрэслілі асноўныя тэмы для размовы. Інфармацыйнае суправаджэннеАднак спачатку Анатоль Васільевіч акрэсліў важныя для інфармацыйнага суправаджэння падзеі. А таксама падзякаваў усім за актыўнае асвятленне ўборачнай кампаніі і за годныя матэрыялы аб героях жніва.Найперш, што адзначыў для асвятлення ў сродках масавай інфармацыі старшыня аблвыканкама, гэта абласное свята “Дажынкі-2019”, якое ўжо ў гэтую суботу пройдзе ў Ружанах. Грандыёзным павінна атрымацца свята Брэста, тысячагоддзе якога жыхары і госці абласнога цэнтра будуць адзначаць з 6 па 8
В благоустройстве Ружан принял участие студенческий отряд

В благоустройстве Ружан принял участие студенческий отряд

Год малой Радзімы, Молодёжный клуб, Ружанские мотивы
Практыка студэнцкіх атрадаў не аджыла сябе. Традыцыйна на тэрыторыі раёна летам працуюць і юныя пружанцы. Як правіла, штогод гатовы даць магчымасць маладым людзям папрацаваць шэраг сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Гэтым летам магчымасць набрацца працоўнага вопыту і зарабіць грошай дало моладзі і Пружанскае КУВП «Камунальнік»: тут прынялі на работу членаў нават двух студатрадаў. Абодва працавалі на базе зялёнай гаспадаркі. Першы — з ліку гарадскіх школьнікаў — дзейнічаў у ліпені. 14 маладых людзей, пераважна дзяўчаты, вырошчвалі расаду, палолі клумбы і расадны матэрыял, займаліся абрэзкай дэкаратыўных кустоў на гарадскіх вуліцах. За сваю змену, якая доўжылася дзесяць дзён, яны атрымалі каля 200 рублёў. А літаральна на днях закрыў змену другі студатрад, які шчыраваў у г.п.Ру
В Ружанах состоялось очередное заседание штаба по подготовке к «Дожинкам»

В Ружанах состоялось очередное заседание штаба по подготовке к «Дожинкам»

Год малой Радзімы, Новости, Ружанские мотивы
У чацвер з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама В.І.Альшэўскага і старшыні райвыканкама Ю.Ю.Бісуна адбылося чарговае пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы г.п.Ружаны да правядзення абласнога свята-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019». Падчас пленарнага пасяджэння была агучана канчатковая дата правядзення абласнога свята-кірмашу — 31 жніўня. Таму ставіцца задача завяршыць работы на аб’ектах да 22 жніўня, каб потым яшчэ застаўся час на выпраўленне магчымых недахопаў. Былі названы аб’екты, работы на якіх ужо завершаны. Ёсць і такія, дзе застаецца прыбраць толькі смецце.Пасля агляду ўсіх аб’ектаў былі дадзены канкрэтныя даручэнні па ўхіленні недахопаў і паскарэнні тэмпаў работ. Працягваецца добраўпарадкаванне двара за будынкам сельвыканкама. Па праекце значная частка яго павін
Ружаны готовятся к «Дожинкам»

Ружаны готовятся к «Дожинкам»

Актуально, Год малой Радзімы, Ружанские мотивы
Пакуль аграрыі Брэстчыны шчыруюць на палетках, у Ружанах працягваюць рыхтавацца да ўшанавання перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці. Наколькі пасёлак гатовы да абласнога свята працаўнікоў сяла «Дажынкі», кожны тыдзень ацэньваюць члены адпаведнага штаба на чале са старшынёй райвыканкама Ю.Ю.Бісуном. І гэты чацвер не стаў выключэннем. Нягледзячы на тое, што да «Дажынак» застаецца ўсяго каля месяца (дарэчы, па аб’ектыўных прычынах было прынята рашэнне перанесці мяркуемую дату правядзення з 24 жніўня на больш позні час), гаварыць, што ў пасёлку ўжо ідуць апошнія прыгатаванні, яшчэ рана. Аб’ектаў, якія завершаны цалкам, калі так разабрацца, няшмат: на адных праца ўсё яшчэ кіпіць, на іншых падчас абходу было выяўлена нямала недахопаў, якія трэба выправіць у самы бліжэйшы час. Ды і л
Потомки Сапег посетили Ружаны

Потомки Сапег посетили Ружаны

Актуально, Год малой Радзімы, Ружанские мотивы
Тое, што чалавека цягне на гістарычную радзіму, натуральна: большасць стараецца не забываць свае карані. Падуладны такой настальгіі і прадстаўнікі арыстакратыі: нашчадкі тых, хто вядомы нам з гістарычных нарысаў і падручнікаў, таксама імкнуцца пабываць на зямлі, адкуль бярэ пачатак знакаміты род, ва ўладаннях сваіх продкаў. За стагоддзі свайго існавання Ружанскі палац некалькі разоў пераходзіў да розных гаспадароў, але гэты велічны аб’ект архітэктуры заўсёды будуць звязваць толькі з прозвішчам Сапегаў. Пасля гістарычных падзей мінулага стагоддзя ў 1939-м годзе Сапегі вымушаны былі пакінуць беларускую зямлю. Ды так больш і не вярнуліся. Сёння прадстаўнікі гэтага магнацкага роду жывуць у розных кутках свету. Але час ад часу захоча хто-небудзь з іх ступіць на зямлю, па якой некалі хад
Фоторепортаж из ОАО «Ружаны-Агро». Именно в этом хозяйстве самые большие уборочные площади в районе

Фоторепортаж из ОАО «Ружаны-Агро». Именно в этом хозяйстве самые большие уборочные площади в районе

Актуально, Год малой Радзімы, Ружанские мотивы
ААТ «Ружаны-Агра» мае самую вялікую хлебную ніву сярод гаспадарак нашага раёна. Збожжавыя і зернебабовыя культуры тут неабходна ўбраць на плошчы каля 6 тысяч гектараў, што складае 19% ад усёй уборачнай плошчы ў раёне. Сярод злакавых культур найбольш зямель адведзена пад трыцікале і пшаніцу, адпаведна 2,2 тысячы і 1,2 тысячы гектараў. Штодзень на ўборцы задзейнічаны 22 камбайнавыя экіпажы, з якіх шэсць — сямейных і два — маладзёжныя. Сімвалічна, што адзін з сямейных экіпажаў носіць самае хлебаробнае прозвішча — Хлебнік. Бацька і сын не першы год разам убіраюць збожжавыя культуры, заўсёды паказваюць добрыя вынікі. Сёлета таварыства на лізінгавай аснове набыло два новыя камбайны «КЗС-1218», якія ўключыліся ў жніво. Такім чынам, нагрузка на адзін камбайн складае 273 гектары.
Экзамен для «Коммунальника». Фоторепортаж из Ружан, которые готовятся к областным «Дожинкам»

Экзамен для «Коммунальника». Фоторепортаж из Ружан, которые готовятся к областным «Дожинкам»

Новости, Ружанские мотивы
Бягучы год для калектыву КУВП «Камунальнік» двойчы знакавы. Па-першае, 22 ліпеня камунальнаму прадпрыемству, у зону адказнасці якога цяпер уваходзіць практычна ўвесь раён, спаўняецца 75 гадоў. Да гэтай даты служба істотна змянілася і колькасна, і якасна. Па колькасці работнікаў «Камунальнік» з’яўляецца адной з самых буйных арганізацый Пружаншчыны. Многае, асабліва ў апошнія гады, змянілася і ў рабоце прадпрыемства: укараняюцца новыя тэхналогіі, пашыраецца асартымент аказваемых насельніцтву і юрыдычным асобам паслуг. А яшчэ сёлета камунальшчыкам давядзецца вытрымаць даволі сур’ёзны экзамен: у г.п.Ружаны пройдзе абласное свята-кірмаш «Дажынкі 2019», да якога служба актыўна зараз рыхтуецца. З нагоды юбілею арганізацыі мы вырашылі на свае вочы пабачыць сучасныя магчымасці калектыву КУ
Два туристических объекта района поддержали проект «Карта Гостя. Города и регионы Беларуси»

Два туристических объекта района поддержали проект «Карта Гостя. Города и регионы Беларуси»

Год малой Радзімы, Новости, Палацык, Ружанские мотивы, Туризм
Гэтым летам нечакана давялося выступіць у якасці экскурсавода: прыехаў сябар з Польшчы. Вольнага часу было няшмат, таму вызначаць складаны маршрут падарожжа па раёне не сталі. Проста паехалі ў Лыскава. Балазе, новая цудоўная дарога – абход Белавежскай пушчы, вядзе якраз праз аграгарадок. Муры старажытнага Троіцкага касцёла ўразілі госця. А калі аказалася, што побач з яго сценамі пахаваны паэт-рамантык польскага паходжання Францішак Карпінскі, пытанням не было канца. І асноўнае: “Чаму я гэтага не ведаў?”. “Усяму свой час”, — жартам адказвалі мы… Але сапраўды, варта самім задацца пытаннем, чаму турысты з далёкага і нават блізкага замежжа (а польскія памежныя тэрыторыі, значная частка якіх некалі ўваходзіла ў Пружанскі павет, “далёкім замежжам” назваць язык не паварочваецца) так мала
Ружаны готовятся к «Дожинкам»

Ружаны готовятся к «Дожинкам»

Год малой Радзімы, Новости, Ружанские мотивы
Здаецца, Ружаны ва ўсе часы былі ў гушчыні падзей. У першую чаргу, без перабольшвання, дзякуючы знакамітаму магнацкаму роду Сапегаў: у свой час яго прадстаўнікі абралі мястэчка ў якасці сваёй рэзідэнцыі і пабудавалі тут палацавы комплекс. Дзякуючы ўнікальнай архітэктуры, праз Ружаны  сёння пралягаюць турыстычныя маршруты. І калі ўжо гаварыць пра сучаснасць, сёлета ўвага да Ружан асаблівая: пасёлак рыхтуецца сустракаць удзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2019». * Агульная працягласць вуліц у Ружанах складае 22 кіламетры. На пачатак 2018 года заасфальтаванымі з іх было крыху больш за 40% — 9,3 км. Па стане на першае студзеня бягучага года гэтая лічба ўжо вырасла да 12 кіламетраў (54,5%). На момант завяршэння работ, як плануецца, яна складзе без м
В Лысково открылся новый магазин

В Лысково открылся новый магазин

Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Новая гандлёвая кропка з’явілася на тэрыторыі Зеляневіцкага сельсавета гэтай вясной. Якраз на Вялікдзень быў адкрыты магазін харчовых тавараў «Смак» у аграгарадку Лыскава. Уладальніцай магазіна з’яўляецца прадпрымальніца з Роўбіцка Людміла Анатольеўна Курыловіч. Гэта ўжо трэцяя яе гандлёвая кропка ў нашым раёне (магазін «Людміла» працуе ў Сухопалі, а «Лакомка» — у Шарашэве). — Пустуючы будынак у Лыскаве набылі на таргах і правялі яго капітальны рамонт, — гаворыць Людміла Анатольеўна. — Змяніўся і яго знешні выгляд — пафарбавалі ў яркі колер, які прыцягвае ўвагу жыхароў і гасцей Лыскава. У магазіне «Смак» даволі шырокі выбар харчовых тавараў. Тут можна набыць каўбасныя, рыбныя і кандытарскія вырабы. Ёсць самыя разнастайныя прысмакі для юных пакупнікоў. Хлеб у гандлёвую кропку даста
Ирина и Андрей Гарусы: «Чтобы семья была крепкой, все нужно делать вместе»

Ирина и Андрей Гарусы: «Чтобы семья была крепкой, все нужно делать вместе»

Профессия, Ружанские мотивы
Што патрэбна для сапраўднага сямейнага шчасця? На гэты конт у кожнай сям’і, вядома, крытэрыі розныя. Ірына і Андрэй Гарусы не задумваюцца над пытаннем — для іх гэта відавочныя рэчы: мір ды згода, узаемаразуменне і павага, цеплыня адносін і падтрымка адзін аднаго, ну, і, як бы гэта банальна ні гучала, дах над галавой. Зыходзячы з гэтага пункту гледжання, яны лічаць сябе абсалютна шчаслівымі. Дзве палавінкіА пачынала пара будаваць сваё сямейнае шчасце больш за дзесяць гадоў таму. Андрэй нарадзіўся і вырас у Ружанах. Іра — у вёсцы Манчыкі, што ў пары кіламетраў ад гарадскога пасёлка. Пазнаёміліся будучыя муж і жонка на дыскатэцы. — Наогул, пасля танцаў ён паімкнуўся правесці дамоў маю сяброўку… — Але ж яшчэ тады заўважыў цябе, — прызнаецца галава сям’і. — Адразу падумаў: вось мая друг
По законам любви и уважения: Кристина и Николай Чайковские

По законам любви и уважения: Кристина и Николай Чайковские

Культура, Ружанские мотивы
У вёсцы Гута сёння не налічваецца і двух дзясяткаў жыхароў. Хаця, як успамінаюць старажылы, у пасляваенны час тут было больш за паўтары сотні вяскоўцаў. Але дзецям Чайкоўскіх шчасціць: яны ўсё яшчэ маюць магчымасць збірацца на святло агеньчыка, які гарыць у бацькоўскай хаце. Якраз на «майскія» шмат гадоў таму і пачаўся адлік сямейнай гісторыі Крысціны Іосіфаўны і Мікалая Рыгоравіча. Пажылыя людзі не надта любяць успамінаць сваё дзяцінства. — Ды якое яно ў нас было?! Галоднае, няшчаснае, страшнае, — бабулька выцірае краем хусцінкі няпрошаную слязу. Абодва нарадзіліся напярэдадні вайны. Сям’я Крысціны Іосіфаўны жыла на хутары непадалёк ад Гуты. У два гады дзяўчынка засталася сіратой. Не далі ёй прапасці старэйшыя сёстры і брат. Як цяжка зарабляецца кавалак хлеба, Крысціна даведал
Рядом с Ружанами открылся зоосад «Золотой фазан»

Рядом с Ружанами открылся зоосад «Золотой фазан»

Актуально, Год малой Радзімы, Ружанские мотивы
Жыхар Ружан Валерый Ланшакоў прызнаецца, што асаблівай любоўю да прыроды вылучаўся заўсёды. Невыпадкова нават абраў прафесію геолага — цікавую, незвычайную справу. У Забайкальскім краі, дзе працяглы час жыла яго сям’я, у прыроды свая прыгажосць. Але пасля пераезду на малую радзіму жонкі — Ружаны ў Валерыя Аляксандравіча любоў да прыроды праявілася зусім іншым чынам: прадпрымальнік адкрыў… заасад. На пытанне: «З чаго пачалася гісторыя заасада?» — Валерый Ланшакоў пачынае аповед ад самых вытокаў: — Аднойчы ўбачыў на прыватным падворку паўліна. Птушка быццам спецыяльна распусціла хвост, каб паказаць сябе ва ўсёй красе. Вырашыў абавязкова ўпрыгожыць і сваю сядзібу такім прыгажуном… А з цягам часу на падворку Ланшаковых развёўся сапраўдны птушыны двор. Паўліны, дзясяткі відаў ф