
Голубые поля — визитная карточка района. На Пружанщине приступили к севу льна
Лён заўсёды быў візітнай карткай Пружаншчыны. І цяпер раён нельга ўявіць без квітнеючага льнянога палетка. Нагадаем, што каля двух дзясяткаў гадоў вырошчваннем гэтай тэхнічнай культуры займаецца ААТ «Пружанскі льнозавод».
Апошнія два гады былі няўдалымі для льнаводаў. Але на гэта ёсць аб’ектыўныя прычыны. Як вядома, лён-даўгунец вільгацелюбівая расліна. Пры недахопе вільгаці ў глебе значна скарачаецца колькасць валаконец у сцяблах і зніжаецца якасць валакна. Менавіта два засушлівыя летнія перыяды запар і не дазволілі перапрацоўчаму прадпрыемству атрымаць запланаваны аб’ём сыравіны.
— Сёлета лён плануем пасеяць на плошчы 2860 гектараў, што на 230 гектараў больш, чым у мінулым годзе, — гаворыць дырэктар ільнозавода М.С.Жогал. — Прычым 460 гектараў пасеваў будуць размешчаны на тэрыторыі