Среда, 11 декабря 2019

Рэцэпты на Біс

Рэцэпты на Біс: батон запечаны з сырам і часнаком

Рэцэпты на Біс: батон запечаны з сырам і часнаком

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад загадчыцы аддзела вэб-інфармацыі газеты «Раённыя будні» Кацярыны ПАШКЕВІЧ. Добры дзень, паважаныя чытачы і аматары рубрыкі «Рэцэпты на Біс». У кастрычніку нашаму выданню споўніцца ні многа ні мала — 80 гадоў. Мы ўжо пачалі рыхтавацца да выпуску святочнага нумара, а пакуль вырашылі пазнаёміць вас з нашым калектывам праз… кулінарную рубрыку. Мяне завуць Кацярына Пашкевіч і амаль усе «Рэцэпты на Біс», якія былі на-друкаваны ў газеце, падрыхтаваны мною, таму на рэдакцыйнай нарадзе было вырашана, што мне першай і пачынаць. Я люблю гатаваць і ў запасе маю сотні самых разнастайных рэцэптаў. На жаль, не ўсе з іх магу выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці, бо гатую, у першую чаргу, для вельмі прыдзірлівага гурмана — дачкі Марыі (вельмі спадзяюся, што яна гэтага не прачытае, інакш
Рэцэпты на Біс: торт «Закусачны»

Рэцэпты на Біс: торт «Закусачны»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад работніцы ДЮСШ №2 Марыі Тарасевіч. ІНГРЭДЫЕНТЫ: для цеста: кефір — 200 г, маргарын — 200 г, яйкі — 2 шт., пшанічная мука (прасеяць) — 2-2,5 шклянкі, цукар — 1 ст.л., разрыхляльнік — 1/2 ч.л., каліва солі; (а можна выкарыстаць гатовыя каржы «Напалеон»); для начынкі: смятана — 250 г, маянэз — 250 г, рыбныя кансервы ў алеі — 1 бляшанка, крабавыя палачкі — 200 г, вараныя яйкі — 4 шт., плаўленыя сыркі — 4 шт., часнок — 2-3 зубкі, зеляніна. ПРЫГАТАВАННЕМаргарын нацерці на буйной тарцы. Дадаць муку, кефір, яйка, соль і разрыхляльнік для цеста. Замясіць цеста і раздзяліць яго на 5 частак. Кожную частку раскатаць і выпякаць у духоўцы 7-8 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.Выкладаць начынку на гарачыя каржы!Кожны пласт змазваць маянэзам і смятанай.Першы корж: размяць рыбныя
Рэцэпты на Біс: пікантная салата з шампіньёнамі

Рэцэпты на Біс: пікантная салата з шампіньёнамі

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад мамы ў дэкрэце Ірыны ЛАПУКА. ІНГРЭДЫЕНТЫ: свежыя шампіньёны (маленькія) — жменя, лісцікі салаты — жменя, памідоры (невялікія) — 2 шт., кінза або пятрушка — 2 галінкі, сухія праванскія травы — 1 ч.л., кунжут — 1 ст.л., алей — 1 ч.л., бальзамічны воцат — 1/2 ч.л., сок лімона — 1 ч.л., дзіжонская (французская) гарчыца — 1/3 ч.л., соль на смак. ПРЫГАТАВАННЕШампіньёны вымыць, высушыць, пакласці на пергамент, пасыпаць праванскімі травамі і паставіць у духоўку на 15 мінут пры тэмпературы 200 градусаў. У гэты час змяшаць алей, бальзамічны воцат, сок лімона і гарчыцу. У гэты соус выкласці грыбы, патрымаць 5-10 мінут. Дадаць салату, памідоры, кінзу. Пасыпаць кунжутам. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс: насыпны яблычны пірог

Рэцэпты на Біс: насыпны яблычны пірог

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад індывідуальнай прадпрымальніцы Вікторыі АСТРОЎСКАЙ. ІНГРЭДЫЕНТЫ: яблыкі сакавітыя — 4-5 шт., масла сметанковае — 120-150 г, для сухой сумесі: мука — 1 шклянка, манныя крупы — 1 шклянка, цукар — 1 шклянка, разрыхляльнік — 2 ч.л., ванільны цукар — 1 ч.л. ПРЫГАТАВАННЕМуку прасеяць з разрыхляльнікам. Дадаць цукар, манныя крупы, ванільны цукар і добра змяшаць.Яблыкі вымыць, ачысціць і нацерці на буйной тарцы.У форму з тэфлонавым пакрыццём (не змазваць алеем) выкладваць слаямі: слой сухой сумесі, слой цёртых яблыкаў.Такім чынам чаргаваць слаі да запаўнення формы (апошнім слоем павінна быць сухая сумесь).Зверху нацерці на буйной тарцы добра астуджанае сметанковае масла.Выпякаць пры тэмпературы 1800C каля 40-45 мінут.Гатовы пірог выняць з духоўкі, даць пастаяць.Смачна есці
Рэцэпты на Біс: баклажаны на зіму

Рэцэпты на Біс: баклажаны на зіму

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад мамы ў дэкрэтным адпачынку Яўгеніі КАРНІЕНКА. ІНГРЭДЫЕНТЫ: баклажаны — 4 кг, памідоры — 1,5 кг, балгарскі перац — 1 кг, часнок — 100 г, цукар — 1 шклянка, воцат — 1 шклянка, алей — 3/4 шклянкі, соль — 2 ст.л. ПРЫГАТАВАННЕ Перац і памідоры прапусціць праз мясарубку, дадаць цукар, воцат, алей і соль. Масу давесці да кіпення, дадаць парэзаныя не надта дробна баклажаны і варыць 25 мінут. Разліць у стэрылізаваныя слоікі і пазакручваць. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс: свіныя рэбры ў мядова-гарчычнай заліўцы

Рэцэпты на Біс: свіныя рэбры ў мядова-гарчычнай заліўцы

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад настаўніцы ДШМ імя Рыгора Шырмы Юліі Макаранка. ІНГРЭДЫЕНТЫ:свіныя рэбры — 1,5 кг,лімонны сок — 1/2 ч.л.,мёд — 2 ч.л.,французская гарчыца — 2 ч.л.,соевы соус — 10 мл,соль, перац. ПРЫГАТАВАННЕЗамарынаваць рэбры ў сумесі лімоннага соку, мёду, гарчыцы і соевага соусу і пакінуць на 30-60 мінут. Загарнуць у фольгу і выкласці на бляху (зверху рэбры таксама павінны быць закрыты фольгай). Запякаць у духавой шафе пры тэмпературы 180 градусаў 1 гадзіну 20 мінут.Смачна есці!
Рэцэпты на Біс: піцца з кабачка

Рэцэпты на Біс: піцца з кабачка

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад прадаўца магазіна «Оптыка» Вольгі БЕРДНІК. ІНГРЭДЫЕНТЫ: невялікі кабачок, яйка — 2 шт, маянэз — 1 шклянка, малако — 1 шклянка, мука — 2 ст. л., цвёрды сыр — 150 г, каўбаса вараная — 300-500 г, памідор, соль, перац, часнок. ПРЫГАТАВАННЕКабачок нарэзаць кубікамі, абсмажыць на алеі, пасаліць, паперчыць, дадаць часнок. Каўбасу таксама нарэзаць на кубікі і абсмажыць на алеі. Для цеста змяшаць яйкі, муку, маянэз і малако.У форму для запякання выкласці кабачок, каўбасу, заліць цестам. Зверху можна пакласці нарэзаны кружочкамі па-мідор, пасыпацьцёртым сырам. Запякаць у духавой шафе. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс: SUPERрагалікі

Рэцэпты на Біс: SUPERрагалікі

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад старшакласніцы СШ №1 Насці КАМІНСКАЙ ІНГРЭДЫЕНТЫ Для цеста: яйка – 4 шт., маргарын – 200 г, малако – 3 шклянкі, цукар – 1 шклянка, дрожджы – 100 г, соль – 0,5 ч.л., мука – 1,5 кг. Для начынкі: сыр – 200 г, цукеркі-карамель – 300 г. Прыгатаванне Развесці дрожджы ў цёплым малацэ, дадаць цукар і даць пастаяць мінут 15-20.Дадаць астатнія інгрэдыенты і замясіць цеста.Раздзяліць цеста на 4 часткі, кожную раскатаць у круг.Разрэзаць круг на 8 сегментаў, на кожны з іх пакласці карамельку, пасыпаць цёртым сырам і згарнуць рагалікі.Выкласці рагалікі на бляху і даць выстаяцца 30 мінут (за гэты час яны паднімуцца).Выпякаць 25 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Смачна есці!
Рэцэпты на біс: Рыбны пірог

Рэцэпты на біс: Рыбны пірог

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Настаўніца гімназіі Яна Савіч Рэцэпт ад настаўніцы гімназіі Яны Савіч ІНГРЭДЫЕНТЫ: Для цеста смятана — 1 шклянка, маянэз — 100 г, яйка — 2 шт., мука — 1 шклянка, гашаная сода — 0,5 ч.л.; Для начынкі рыбныя кансервы (1 бляшанка гарбушы, а можна і шпротаў), цыбуля — 3 шт., бульба — 3 шт. ПРЫГАТАВАННЕ Для цеста змяшаць усе інгрэдыенты. Маса павінна быць як густая смятана. Для начынкі абсмажыць цыбулю, крыху яе падсаліць. Бульбу нацерці на буйной тарцы і таксама пасаліць. У форму выліць палову цеста, на яго выкласці частку цыбулі і бульбы, усе кансервы, зноў цыбулю і бульбу. Заліць другой паловай цеста. Паставіць у духавую шафу. Выпякаць да гатоўнасці. Смачна есці!
Рэцэпты на біс: Стэйкі для духавой шафы або грыля

Рэцэпты на біс: Стэйкі для духавой шафы або грыля

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад прадаўца магазіна «Адзенне з Еўропы» Ноны Валюшка. ІНГРЭДЫЕНТЫ: свіныя стэйкі (колькасць залежыць ад колькасці гасцей), маянэз, кетчуп, гарчыца, часнок, прыправа для мяса, соль. ПРЫГАТАВАННЕ. Стэйкі замарынаваць у маянэзе, кетчупе, гарчыцы, пасаліць, дадаць прыправы і дробна пасечаны часнок. Мяса пакінуць у марынадзе на гадзіну, можна і даўжэй. Выкласці на бляху і запякаць у духоўцы каля гадзіны. У цёплы час года стэйкі можна гатаваць і на грылі. Самым лепшым гарнірам да мясной стравы будзе салат са свежай агародніны. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс: торт «Несалодкі Напалеон»

Рэцэпты на Біс: торт «Несалодкі Напалеон»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад настаўніка-дэфектолага СШ №5 Вольгі Лагады. ІНГРЭДЫЕНТЫ: маргарын — 200 г, мука — 2,5 шклянкі, смятана — 1 шклянка, яйка — 1 шт., цукар — 1 ст.л., гашаная сода — 0,5 ч.л. Для начынкі: рыбныя кансервы (або абсмажаныя з цыбуляй грыбы), цвёрды сыр — 150 г, яйка — 2 шт, маянэз. ПРЫГАТАВАННЕ Маргарын, напярэдадні замарожаны ў маразілцы, нацерці на тарцы і перамяшаць з мукой. Дадаць астатнія інгрэдыенты і замясіць цеста. Пакінуць у халадзільніку на 1-2 гадзіны. Пасля цеста раздзяліць на 5 частак і выпячы 5 каржоў (пры тэмпературы 180 градусаў да залацістай скарынкі). Сам торт робіцца наступным чынам: першы корж змазаць маянэзам, зверху нацерці сыр, на другі корж выкласці рыбную кансерву або грыбы (на ваш смак),  трэці корж змазаць маянэзам, зверх
Рэцэпты на Біс: пячэнне з M&Ms

Рэцэпты на Біс: пячэнне з M&Ms

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад вучаніцы 7 класа гімназіі Юліі Карасёвай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: яйкі — 2 шт., цукар — 200 г, сметанковае масла — 200 г, мука — 200 г, сода — 4 г, ванілін — 2-3 г, дражэ M&Ms — 100 грамаў. ПРЫГАТАВАННЕ Яйкі ўзбіць з ванілінам і цукрам у пышную пенную масу, затым уліць растопленае, але не гарачае масла. Зноў змяшаць усё міксерам. Да вадкіх кампанентаў дадаць муку, прасеяную і змяшаную з содай. Атрымаецца цягучая сумесь, у якую трэба ўмяшаць каляровыя шакаладныя гарошынкі, але не ўсе — частку дражэ трэба пакінуць для ўпрыгожання. Выкласці цеста кавалачкамі адвольнай формы на невялікай адлегласці адзін ад аднаго. Зверху ўціснуць па некалькі цукерак і паставіць у духавую шафу на 15-20 мінут пры тэмпературы 190 градусаў. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс: свіная шыя ў мядовай глазуры

Рэцэпты на Біс: свіная шыя ў мядовай глазуры

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Вольгі Чарніцкай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: свіная шыя — 2 кг, чабор (тимьян) — 4 галінкі, лімон — 1 шт., перац гарошкам — 1 ч.л., соль — 2 ст.л., мёд — 3 ст. л., гарчыца французская — 2 ст.л., каньяк — 100 мл, морква — 4 шт., цыбуля — 3 шт., часнок — 1 галоўка. ПРЫГАТАВАННЕ Усе спецыі здрабніць у ступцы. Мяса вымыць і высушыць папяровым ручніком, нацерці соллю. Гарчыцу, мёд, сок палавіны лімона змяшаць, у глыбокім кантэйнеры замарынаваць у гэтым марынадзе мяса. Пакласці палову лімона і галінкі чабару. Праз 3 гадзіны мяса перавярнуць. Марынаваць 5-6 гадзін. Нагрэць духоўку да 200 градусаў. У пакет для запякання пакласці моркву, цыбулю, часнок (парэзаць буйнымі кавалкамі), чабор, палову лімона, а зверху выкласці мяса. Дадаць увесь марынад і 100 мл каньяку. Шчыльна закрыць пакет і а
Рэцэпты на Біс: лёгкая страва з маладых кабачкоў

Рэцэпты на Біс: лёгкая страва з маладых кабачкоў

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад інспектара аддзела кадраў ДРБУ-140 Святланы Савіцкай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: маладыя кабачкі — 1 кг, для марынаду: соль — 2 ч.л., рафінаваны алей — 70 г, воцат — 2 ст.л., цукар — 2 ст.л., часнок — 1 галоўка (прапусціць праз прэс), молаты чорны перац — 1 ч.л., молаты чырвоны перац — 1 ч.л., кроп, пятрушка (дробна пасячы). ПРЫГАТАВАННЕКабачкі нарэзаць вельмі тонкімі колцамі, заліць марынадам і пакінуць у хала-дзільніку на 2 гадзіны. Страва гатова! Усе, хто яе каштаваў, — у захапленні.Смачна есці!
Рэцэпты на Біс: піца «Мінутка»

Рэцэпты на Біс: піца «Мінутка»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад брыгадзіра хлебазавода Святланы Аўсюк. ІНГРЭДЫЕНТЫ:мука -- 9 ст.л.,яйка -- 2 шт.,смятана -- 4 ст.л.,маянэз -- 4 ст.л.,начынка -- любая (каўбаса, сасіскі, грудзінка),памідоры -- 2 шт.,сыр цвёрды -- 150 г.ПРЫГАТАВАННЕЗмяшаць яйкі, смятану і маянэз. Дадаць муку і замясіць цеста (яно павінна атрымацца, як смятана). Патэльню змазаць алеем, выліць цеста. Зверху выкласці начынку, нарэзаныя колцамі памідоры, зрабіць сетачку з маянэзу, пасыпаць сырам. Патэльню паставіць на сярэдні агонь і гатаваць 5 мінут без накрыўкі і яшчэ 5 мінут -- пад накрыўкай, пакуль не расплавіцца сыр.Смачна есці!