
Пружанскі палацык: «спякотная» ЭТНАвечарына
У спякотную пятніцу на мінулым тыдні музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрашаў усіх на не менш “спякотную” вечарыну, якая была прымеркавана да Года малой радзімы. “ЭТНАбачанне” – такую неадназначную назву атрымала гэтае мерапрыемства, на якім прысутных запрасілі дакрануцца да “зорнай” беларускай народнай спадчыны.
Адкрывалі свята танцамі. Народны ансамбль танца “Спадчына” гарадскога Палаца культуры (кіраўнік Валянціна Іскаліева) пад чароўныя гукі ансамбля народнай музыкі “Акарына” (кіраўнік Дзмітрый Кавалевіч) зладзілі сапраўдны харэаграфічны “палёт” з майстар-класам на тэму побытавых танцаў.
На прапанову павучыцца рухам “падэспані” смела адгукнуліся і маладыя, і сталыя гледачы.
Праграма прадоўжылася ў прахалодзе салона чароўнымі спевамі народнага аматарскага аб