
Зімовыя канікулы на аграсядзібе «Стулы»
Набліжаецца чароўная пара: Новы 2018 год і Каляды!
Гаспадары аграсядзібы “Стулы” Ларыса і Аляксандр Быцко запрашаюць правесці казачныя зімовыя канікулы ў в. Стойлы, непадалеку ад Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”!
Падчас незабывальных канікул дарослыя і дзеці навучацца вырабляць традыцыйныя цацкі на ялінку, навагодні вянок на дзверы і іншыя прыўкрасы. Акрамя таго, гаспадары аграсядзібы запрашаюць паўдзельнічаць у майстар-класе па набіванкам, выцінанкам, роспісу па шкле і прыехаць дахаты са святочнай сурвэткай, выцінанкай і маляванкай, зробленай сваім рукамі!
Рызыначкай наведвання аграсядзібы “Стулы” стане квэст-гульня “Стойлаўскія нагавіцы”
А самае цікавае вы ўбачыце на прыканцы нашай экскурсіі – фантастычнае батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад”і пчастункі прыгатаваныя ў п