Четверг, 9 июля 2020

Профессия

Сельхозпредприятия приступили к заготовке травянистых кормов. Репортаж из ОАО «Экспериментальная  база «Белоусовщина»

Сельхозпредприятия приступили к заготовке травянистых кормов. Репортаж из ОАО «Экспериментальная база «Белоусовщина»

Новости, Профессия, Сельское хозяйство
У сельгаспрадпрыемствах раёна пачалася нарыхтоўка травяністых кармоў, вынік якой у многім вызначыць прадукцыйнасць дойнага статка і яго здароўе. На долю кармоў у сабекошце малака прыходзіцца каля 60%. Адпаведна, ад іх якасці і цаны залежыць фінансавы поспех жывёлагадоўлі. Для нашых гаспадарак гэта вельмі актуальна: малако з’яўляецца асновай эканомікі практычна кожнай з іх. У ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» травы першым укосам неабходна ўбраць на плошчы 1240 гектараў. Плануецца нарыхтаваць з іх 300 тон сена і 5000 тон сенажу.  На першы дзень лета травы ў гаспадарцы скошаны на плошчы 209 гектараў, што складае 17% да плана. Пачата нарыхтоўка сенажу. У сёлетнім сезоне для грамадскага пагалоўя Пружанскага раёна плануецца нарыхтаваць 211,1 тысячы тон кармавых адзін
Белгосстрах открыл новый вид страхования — «Здоровье IV»

Белгосстрах открыл новый вид страхования — «Здоровье IV»

Новости, Профессия, Реклама
 Уважаемые жители Пружанского района! С 16 марта 2020 года Белгосстрах предлагает вам новый вариант страхования от опасных болезней «Здоровье IV», предусматривающий страхование от короновирусной инфекции.                       В правила добровольного страхования от опасных болезней (Правила №2) с 16 марта 2020 года внесен новый вариант страхования «Здоровье IV», который предусматривает страхование от КОРОНОВИРУСНОЙ ИНФЕКЦИИ.                    Договор страхования заключается на случай причинения вреда жизни и здоровью застрахованного лица в результате заболевания (сл
Пружанские медики снова благодарят всех, кто оказывает им помощь

Пружанские медики снова благодарят всех, кто оказывает им помощь

Актуально, Здоровье, Профессия
У цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі беларусы даказваюць, што салідарнасць і ўзаемадапамога ім не чужыя. У поўнай меры сёння гэта адчуваюць медыкі: усведамляючы, што ва ўсім свеце на «перадавой» барацьбы з каранавірусам апынуліся людзі ў белых халатах, кожны, як можа, стараецца дапамагчы ўрачам і медсёстрам. З пачатку барацьбы з пандэміяй шэраг арганізацый Пружаншчыны аказаў спонсарскую дапамогу Пружанскай бальніцы, памер якой склаў больш за 200 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі былі выдаткаваны на набыццё неабходных для барацьбы з хваробай абсталявання, дэзынфектараў, аднаразовых дыхальных фільтраў, рэцыркулятараў паветра, фібрабранхаскопа, медыцынскіх касцюмаў, масак, пальчатак і іншага. Бязвыплатную дапамогу — закупілі абсталяванне і сродкі індывідуальнай абароны — аказалі ТАА «Еўр
Не просто красивый двор, а агроусадьба. Продолжаем изучать уютные уголки

Не просто красивый двор, а агроусадьба. Продолжаем изучать уютные уголки

Год малой Радзімы, Профессия
На адной з ціхіх вулачак на ўскрайку аграгарадка Белавусаўшчына жывуць Святлана Аляксееўна і Юрый Пятровіч Пракоп’евы. На Пружаншчыну яны прыехалі больш за 20 гадоў таму. — Я і муж, а таксама наш сын нарадзіліся ў Казахстане і жылі ў горадзе Петрапаўлаўску, — гаворыць Святлана Аляксееўна. — Калі распаўся Савецкі Саюз і сталі ўзнікаць праблемы з працаўладкаваннем і дабрабытам сям’і, вырашылі змяніць месца жыхарства. Пракоп’евы Пружаншчыну выбралі невыпадкова: паклікалі карані. Напачатку 50-х гадоў XX стагоддзя бацька Святланы Аляксееўны, ураджэнец вёскі Жабін, паехаў у Казахстан на асваенне цалінных зямель. Там стварыў сям’ю і застаўся на пастаяннае жыхарства. Святлана і Юрый Пракоп’евы купілі ў Белавусаўшчыне дом. Але яго стан не зусім задавальняў сям’ю. Пачалася маштабная рэка
В Пружанском районе работает всего одна патронажная сестра. Знакомьтесь: Зинаида Ивановна

В Пружанском районе работает всего одна патронажная сестра. Знакомьтесь: Зинаида Ивановна

Актуально, Здоровье, Профессия
Слова «патранаж» з лацінскай мовы даслоўна перакладаецца як «апякунства». Гэта ў поўнай меры адлюстроўвае сутнасць работы патранажнай сястры, якая аказвае ўсебаковую дапамогу хворым і нямоглым. На Пружаншчыне патранажная сястра — спецыяліст, можна сказаць, штучны: у нашым раёне ўсяго адна — Зінаіда Іванаўна Вашкевіч. Тое, чым яна займаецца, — справа ўнікальная: ад яе патрабуецца спалучаць медыцынскія навыкі і паслугі сацыяльнай службы. У абавязкі ўваходзіць не толькі выкананне назначаных медпрацэдур, але і догляд падапечнага, гаспадарча-бытавыя клопаты і сацыяльнае абслугоўванне. Адным словам, стварэнне для нямоглага чалавека камфорту ў паўсядзённым жыцці. Прычым абсалютна для яго бясплатна. Зінаіду Вашкевіч у Шарашэве называюць «Дзінай». Сваё жыццё жанчына, як і яе мама, аддала ад
Рэцэпты на Біс: гарачыя бутэрброды

Рэцэпты на Біс: гарачыя бутэрброды

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад прадаўца Наталлі МІГІЦ. ІНГРЭДЫЕНТЫ: бульба — 2-3 шт., яйка — 1 шт., курынае філе — 1 шт., сыр (па жаданні) — 100 г, хлеб ці батон, вашы любімыя спецыі, алей. ПРЫГАТАВАННЕ Колькасць інгрэдыентаў даволі ўмоўная, яна залежыць і ад колькасці порцый, і ад вашых смакавых пераваг. Сырую бульбу і любы цвёрды сыр (я гатую нават і без сыру) нацерці на буйной тарцы, дадаць сырое яйка, дробна парэзанае курынае філе і спецыі, перамяшаць. Атрыманую сумесь нанесці на хлеб і акуратна пакласці на добра разагрэтую патэльню сумессю ўніз. Смажыць 3-4 мінуты. Калі вы любіце скарыначку, то можна абсмажыць і другі бок. Смачна есці!
29 мая состоится прямая линия с начальником Пружанского межрайонного отдела Госкомитета судебных экспертиз

29 мая состоится прямая линия с начальником Пружанского межрайонного отдела Госкомитета судебных экспертиз

Профессия
С целью разрешения вопросов, связанных с судебно-экспертной деятельностью, 29 мая 2020 годас 11.00 до 12.00 по телефону 8 (01632) 2 00 23 проведет «прямую телефонную линию» начальник Пружанского межрайонного отдела Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь подполковник юстиции Прокопович Геннадий Витальевич
Пеллетный завод в Слобудке выпустил первую продукцию

Пеллетный завод в Слобудке выпустил первую продукцию

Актуально, Профессия
Спіс прадпрыемстваў, якія дзейнічаюць на Пружаншчыне, папоўніўся яшчэ адным: быў уведзены ў эксплуатацыю пелетны завод каля в.Слабудка. Трэба сказаць, што ўсе будаўнічыя і мантажныя работы, як і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, былі праведзены ў рэкордныя тэрміны. З моманту закладкі "першага каменя" і да дня, калі ўрачыста была перарэзана чырвоная стужка, мінула крыху больш за паўгода. Як адзначае дырэктар ДЛГУ "Пружанскі лясгас" У.У.Жалнерчык, даволі высокі тэмп выканання работ паказалі будаўнікі ПМК-22. Не падвялі і літоўскія пастаўшчыкі з фірмы "Agregatas", якія адгрузілі вытворчае абсталяванне ў вызначаны тэрмін і ў поўным аб'ёме. У цырымонііі запуска ў эксплуатацыю новага прадпрыемства прыняў удзел старшыня аблвыканкама А.В.Ліс і старшыня Пружанскага райвыканка
Олег Евтухович. Узник неоконченной войны (Новые сведения о нашем земляке, который пропал без вести в Афганистане)

Олег Евтухович. Узник неоконченной войны (Новые сведения о нашем земляке, который пропал без вести в Афганистане)

Год малой Радзімы, Профессия
32 гады таму — 15 мая 1988 года — Савецкі Саюз пачаў выводзіць з Афганістана свой ваенны кантынгент. Роўна праз дзевяць месяцаў мяжу перасякло камандаванне 40-й арміяй. І бязлітасны вецер пустыні поўнасцю замёў сляды ад танкаў, бронетранспарцёраў і салдацкіх ботаў… “Вайна скончылася, у Афганістане не засталося ніводнага савецкага салдата”, — 15 лютага 1989 года адрапартаваў генерал Громаў. Але гэта была больш фармальнасць, чым ісціна: там, за ракой Амудар’я, застаўся цэлы батальён зніклых без звестак байцоў, для якіх вайна не скончылася. Жывыя яны ці мёртвыя — павінны вярнуцца дадому, дзе іх працягваюць чакаць блізкія. Сярод тых, хто прапаў, і два ўраджэнцы Пружаншчыны: лейтэнант Алег Еўтуховіч і радавы Анатоль Талашкевіч. Імя апошняга ўвекавечана на памятнай дошцы ў скверы па ву
Камни из воздушных шариков, сова из компакт-дисков и другие чудеса уютной усадьбы в Шубичах

Камни из воздушных шариков, сова из компакт-дисков и другие чудеса уютной усадьбы в Шубичах

Год малой Радзімы, Профессия
Першы пры ўездзе збоку горада падворак у вёсцы Шубічы схаваны за плотам. Але прыгожа расфарбаваныя каменьчыкі каля яго, сава з кампакт-дыскаў, што ззяе з высокага дуба, адразу ж інтрыгуюць. А першае, што трапляе на вочы на двары, – вялікія арэлі, дарэчы, як і ўсё астатняе, зробленыя ўласнымі рукамі гаспадароў ці іх сяброў. Перад імі раскінулася падрыхтаваная пад каркасны басейн пляцоўка. Ён будзе ўсталяваны, як толькі дазволіць надвор’е. І ўсё гэта — на акуратна падкошаным газоне. Гаспадыня хутка праводзіць нас на другі бок сядзібы, каб паказаць свой гонар – невялічкую, але з густам аформленую клумбу-горку. — Прачыталі ў газеце, што ў раёне аб’яўлены конкурс на лепшае добраўпарадкаванне прысядзібнага ўчастка, і вырашылі, што і нам ёсць што паказаць, — смяецца Вольга Краўчук. Г
Коронавирус против кофейни. Кто кого?

Коронавирус против кофейни. Кто кого?

Профессия
Псіхолаг па адукацыі Наталля Шчаглова ніколі не марыла стаць прадпрымальніцай, а вось зрабіць нешта, каб жыццё пружанцаў стала больш камфортным і нават культурным, хацелася даўно. Падчас работы ў школе ў 2014-2016 гадах жаданне пачало набываць пэўныя абрысы. — Я назірала за старшакласнікамі і бачыла, што для падлеткаў 14-18 гадоў зусім няма месца для адпачынку, дзе яны б маглі бавіць час за кубачкам кавы ці чаю. Ва ўсіх падобных установах горада прадаецца алкаголь, а мне хацелася, каб дзеці былі абаронены ад гэтага. Ідэю адкрыцця кавярні Наталля Аркадзьеўна выношвала доўга. Але, калі ты нечага па-сапраўднаму хочаш, здаецца, увесь сусвет пачынае табе дапамагаць. Кожная сустрэча з сяброўкамі заканчвалася размовамі пра кавярню. Падчас адной з такіх сустрэч і было вырашана: хопіць
Рэцэпты на Біс: тварожныя булачкі «Вожыкі»

Рэцэпты на Біс: тварожныя булачкі «Вожыкі»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад медыцынскага рэгістратара Алены Найбіч. ІНГРЭДЫЕНТЫ для цеста: яечная маса — 75 г, тварог абястлушчаны — 400 г, мука пшанічная, суцэльназерневая — 150 г, карычневы цукар — 25 г, сметанковае масла — 40 г, сода — 0,5 ч.л.; для ўпрыгожання: какосавая стружка, здробнены арахіс. ПРЫГАТАВАННЕ Замясіць цеста (яно будзе крышку ліпнуць да рук). Сфармаваць аднолькавыя шарыкі, укачаць у какосавую стружку і арэхі. Акуратна выкласці на бляху, выпякаць 25-30 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Булачкі атрымліваюцца пышнымі і духмянымі. Смачна есці!
Секрет красоты во дворе прост — не ленитесь! Журналисты посетили еще один уютный уголок

Секрет красоты во дворе прост — не ленитесь! Журналисты посетили еще один уютный уголок

Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Чысціня і прыгажосць на падворку і прылеглай тэрыторыі заўсёды былі ў прыярытэце ў ружанскай сям’і Жыеўскіх. У сваёй хаце па вуліцы Набярэжнай гаспадары жывуць ужо каля трыццаці гадоў. — Так прыгожа стала не ў адзін момант, — паказвае тэрыторыю сядзібы гаспадар. — Зразумела, давялося пачакаць. Каб дрэвы і кустоўе выраслі, каб знайшоўся час скласці альтанку… У першую чаргу, усё патрабуе не грошай, як некаторыя лічаць, а догляду, пастаяннай працы. Каб пераканаць у сваёй думцы, Мікалай Ксавер’евіч дэманструе садовую мэблю, мангал, альтанку — усё зроблена сваімі рукамі. Да таго, як брацца за справу, нічога падобнага не майстраваў і не будаваў: запэўнівае, што галоўнае — наяўнасць жадання. — Сёння, здаецца, увогуле не павінна быць складанасцей, дзе запазычыць неабходны
Так можно ли выгуливать собак возле мини-ТЭЦ?

Так можно ли выгуливать собак возле мини-ТЭЦ?

Профессия
Да дзяжурнага карэспандэнта патэлефанавала жыхарка горада Таццяна з просьбай дапамагчы вырашыць канфліктную сітуацыю з выгулам хатніх жывёл на ўчастку каля міні-ЦЭЦ. — Працяглы час там стаіць шыльда «Месца для выгулу жывёл», і ўладальнікі сабак выходзяць сюды кожны ранак са сваімі чатырохлапымі гадаванцамі. Але нядаўна побач з’явілася яшчэ адна шыльда: «Выгул жывёл на прылеглай да ЦЭЦ тэрыторыі строга забаронены». І вартаўнік нас павыганяў, пагражаючы выклікаць міліцыю… Як патлумачыў начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А.В.Бушук, месцы для выгулу хатніх жывёл вызначаны рашэннем мясцовага выканаўчага органа, зыходзячы з дзеючага нацыянальнага заканадаўства. І «забарона», што з’явілася на пляцоўцы каля ЦЭЦ — гэта проста прыватная
На городском озере прошли учебно-практические занятия для матросов-спасателей

На городском озере прошли учебно-практические занятия для матросов-спасателей

Новости, Профессия
Вучэбна-практычныя заняткі з будучымі матросамі-выратавальнікамі прайшлі на базе гарадскога стацыянарнага выратавальнага паста раённага таварыства выратавання на водах. Сёлета вызначана 10 зон адпачынку, за парадак на якіх адказваюць вызначаныя арганізацыі. Менавіта яны і даслалі сваіх прадстаўнікоў, якія будуць дзяжурыць на працягу купальнага сезона на ведамасных выратавальных пастах. З будучымі матросамі інструктаж правёў старшыня раённага таварыства Ю.М.Амельянчук, які падкрэсліў, што сачыць трэба не толькі за паводзінамі купальшчыкаў, але і тых, хто адпачывае на беразе, прыцягваючы пры патрэбе на дапамогу праваахоўныя органы. Таксама лекцыю па тэмах «Першая даўрачэбная дапамога пры ўтапленні» і «Першая дапамога пры цеплавым удары» правёў загадчык аддзялення хуткай ме