Суббота, 6 июня 2020

Год малой Радзімы

Гісторыя з фатаграфіяй. Самалёт ля гарадскога возера

Гісторыя з фатаграфіяй. Самалёт ля гарадскога возера

Великая Победа, Год малой Радзімы, Культура
9 мая 1971 года. Ля гарадскога возера ўрачыста адкрываюць новы помнік: самалёт, усталяваны ў гонар лётчыкаў 33-га знішчальнага авіяпалка, якія 22 чэрвеня 1941 года прынялі на сябе першы ўдар гітлераўцаў. Дарэчы, возера таксама было яшчэ «новым», нядаўна выкапаным меліяратарамі. Дакладна кажучы, гэты самалёт з‘явіўся тут годам раней, але стаяў проста на знарок насыпаным пагорку. Мясцовыя хлапчукі маглі не толькі крануць крылы ваеннай машыны, але і заллезці ўнутр яе. І вось сіламі работнікаў Пружанскага завода радыёдэталяў зрабілі высокі пастамент. Вялікай калонай, са сцягамі і духавым аркестрам прыйшлі сюды пружанцы пасля мітынгу на гарадской плошчы. Ганаровае права адкрыць помнік атрымалі тагачасныя старшыня савета старэйшых камуністаў С.П.Пацяруха і старшыня савета ветэрана
Гісторыя з фатаграфіяй. Чарга па каўбасу

Гісторыя з фатаграфіяй. Чарга па каўбасу

Год малой Радзімы, Культура
Гэта фота — не з глыбокай старажытнасці. Жнівень 1991 года. Літаральна праз два-тры дні пасля таго, як быў зроблены фотаздымак, адбыўся сумна вядомы Жнівеньскі путч: у Маскве быў створаны Дзяржкамітэт па надзвычайным становішчы, які імкнуўся адхіліць ад улады Міхаіла Гарбачова. Але людзей, што звыкла стаяць ля магазіна «Каўбасы» яшчэ не надта турбуюць надыходзячыя палітычныя змены. Іх больш хвалюе адсутнасць у магазінах самых неабходных тавараў, штодзённае стаянне ў доўгіх чэргах. Дзяржаўны пераварот не ўдаўся. Дэмакратычныя пераўтварэнні прывялі ў рэшце рэшт да распаду Савецкага Саюза. Зразумела, гэта наблізіла яшчэ больш жорсткі крызіс. Суверэнная Беларусь пачынала сваю эканоміку з увядзення талонаў і купонаў, «картак спажыўца». Але ж справіліся з праблемамі, вытрымалі. І к
Любоў Брытун: «Буду спяваць, колькі вызначыць лёс»

Любоў Брытун: «Буду спяваць, колькі вызначыць лёс»

Год малой Радзімы, Культура, Профессия
«Я – чалавек-песня», — кажа пра сябе жыхарка аграгарадка Роўбіцк Любоў Андрэеўна Насытка (Брытун). І параўнанне гэта, шчыра кажучы, ёй вельмі пасуе. Гледзячы на гэтую жанчыну, нават не здагадаешся, што яна размяняла ўжо дзявяты дзясятак: гучны голас, выразная дыкцыя і нейкая вытанчанасць у манерах сведчаць, што іх носьбітка мае ці, ва ўсякім разе, мела непасрэднае дачыненне да сцэны. Першае ўражанне пацвярджаюць шматлікія граматы і ўзнагароды, раскладзеныя на стале, сярод іх — ганаровы знак Міністэрства культуры СССР “За выдатную працу”, пасведчанне да якога падпісана легендарным міністрам Кацярынай Аляксееўнай Фурцавай. Першыя крокі на сцэну Такія ўзнагароды, як вы разумееце, за “прыгожыя вочкі” не давалі. На працягу многіх гадоў Любоў Андрэеўна ўзначальвала Роўбіцкі сельскі
Регина и Мирослав Цедровски поселились в Андрияновке и планируют открыть гостинично-оздоровительный комплекс c автосервисом

Регина и Мирослав Цедровски поселились в Андрияновке и планируют открыть гостинично-оздоровительный комплекс c автосервисом

Год малой Радзімы, Профессия
Яшчэ год таму, праязджаючы па аб’язной дарозе з боку Роўбіцка на Сухопаль, маленькую вёсачку Андрыянаўка можна было і не заўважыць. Патанаючыя ў камуфляжы цёмна-зялёнага хмелю, крайнія домікі цалкам хаваліся ад вачэй. А ў апошнія дні сакавіка гляджу — яны вітаюць падарожнікаў сваімі “капялюшамі”-стрэхамі. Няўжо аб’явіўся гаспадар? Чаму б не збочыць з дарогі і не пазнаёміцца? Работа ідзеПад’язджаем. Бачым, што першая ад павароту сядзіба агароджана паласатай стужкай “STOP: ідуць работы”. І работы, прызнацца, не абы якія. Ачыстка запушчанай тэрыторыі ад старых дрэў, хмызняку і зараснікаў, умацаванне старога бруса сядзібных пабудоў, відавочна, патрабуюць значных намаганняў. Азірнулася навокал: працы тут — непачаты край! Шыльдачка на высокай таполі “падказвае”, што за такімі як я, няпроша
«Вітаем вас, шаноўныя сябры!»   Па панядзелках у садку №1 размаўляюць па-беларуску

«Вітаем вас, шаноўныя сябры!» Па панядзелках у садку №1 размаўляюць па-беларуску

Актуально, Год малой Радзімы, Культура, Профессия
— Вітаем вас, шаноўныя сябры! — маленькія выхаванцы дзіцячага садка №1, што па вул.Камсамольскай, як сапраўдныя гаспадары шчыра запрашаюць гасцей у сваю “хату”. І тут, паверце, ёсць на што паглядзець. Па панядзелках гэты садок змяняецца да непазнавальнасці. У гэты дзень тут усе: і дзеці, і выхавальнікі, і нават бацькі – імкнуцца размаўляць па-беларуску. Дзеці чытаюць і спяваюць выключна на роднай мове, а ў дадатак апранаюць нацыянальныя касцюмы і гуляюць у традыцыйныя беларускія гульні. І, як самі прызнаюцца, робяць гэта з вялікім задавальненнем. — Звычайна мы запрашаем «у госці» ляльку Алёнку. Яна нам загадвае загадкі, расказвае казкі, раздае малюнкі, па якіх мы складаем сказы з беларускіх слоў. Асабліва мне падабаюцца словы “матуля”, “татачка”, “вясёлка”. А яшчэ мне па
Успамінайце настаўнікаў вашых…

Успамінайце настаўнікаў вашых…

Год малой Радзімы, Профессия
Калі прачытаў у пружанскай “раёнцы” артыкул пра Міхаіла Лукіча Кулешу, надрукаваны ў 2018 годзе, захацелася і мне, яго былому вучню, у выкананне вядомай запаведзі апостальскай: “Успамінайце настаўнікаў вашых…”, падзяліцца сваімі ўспамінамі пра гэтага выдатнага чалавека. Гэта было ў 1961 годзе, 1 верасня. Да заняткаў у сёмым класе мы прыступілі ў новым будынку СШ №2, пабудаваным на вуліцы, якая ў той час называлася Камуністычнай, а зараз носіць імя Рыгора Шырмы. Я адразу ж выехаў на лячэнне ў рэўматалагічны санаторый «Друскінінкай», прабыў там усю першую чвэрць і, вядома, ніякіх падручнікаў нават не адкрываў. Прыехаў дадому напачатку другой чвэрці і на першым жа ўроку хіміі быў выкліканы да дошкі. Міхаіл Лукіч пачаў задаваць пытанні, якія гучалі для мяне, як кітайская грамата. Я
Точка на карте района: шубичская «фишка»

Точка на карте района: шубичская «фишка»

Год малой Радзімы, Профессия
Вёска Шубічы — амаль прыгарадная, знаходзіцца на нязначнай адлегласці ад Пружан. На працягу трынаццаці гадоў яе старастай з’яўляецца Надзея Андрэеўна Савіч. — За апошнія гады вёска моцна змянілася, — гаворыць жанчына. — Менш стала мясцовых людзей, а больш так званых дачнікаў. У адрозненне ад аддаленых вёсак, у Шубічах не надта многа пустуючых дамоў. Іх з ахвотай набываюць гараджане пад дачы. — Дачнікі займаюцца вырошчваннем суніц садовых, буякоў, маліны, — кажа Надзея Андрэеўна. — Асобныя будуюць цяпліцы і вырошчваюць расаду агародных культур на продаж. У жыхароў Шубіч ёсць свая «фішка». Практычна ўсе цяпер займаюцца вырошчваннем кавуноў. А навучыў іх гэтай справе аднавясковец, які прыехаў сюды з Растоўскай вобласці. А яшчэ ў вёсцы нядаўна правялі замену апор ліній эл
Гісторыя з фатаграфіяй. Дом культуры ў касцёле

Гісторыя з фатаграфіяй. Дом культуры ў касцёле

Год малой Радзімы, Культура
У пасляваенныя гады ў Пружанах востра не хапала Дома культуры. Зразумела, што пабудаваць усё і адразу было немагчыма. Спачатку ўздымалася пытанне прыстасавання пад ДК разбуранай Прачысценскай царквы (яе нават перадавалі на баланс тагачаснага аддзела культуры). Але вырашылі, што рамонт будынка, які пацярпеў пры гарматным абстрэле, немэтазгодны. Царкву разабралі, а РДК зрабілі ў касцёле Небаўзяцця Панны Марыі. Вось так выглядала ўстанова ў 1960-х гадах. Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА. Фота з архіва Наталлі АНДРУСЕВІЧ.
К годовщине аварии на ЧАЭС. «Родина сказала:  «Надо», — милиционер ответил: «Есть!»

К годовщине аварии на ЧАЭС. «Родина сказала: «Надо», — милиционер ответил: «Есть!»

Актуально, Год малой Радзімы
26 красавіка — Дзень памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф У беларускім заканадаўстве вызначана такая катэгорыя грамадзян, як ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС, для якіх прадугледжаны шэраг сацыяльных льгот. Але пад абагульняючым тэрмінам маюцца на ўвазе прадстаўнікі самых розных прафесій. Ёсць сярод іх і будаўнікі, якія прымалі ўдзел ва ўзвядзенні першаснага саркафага або разбіралі пакінутыя збудаванні, і тыя, хто дапамагаў у адсяленні жыхароў населеных пунктаў з зямель, што трапілі ў зону адчужэння. Ёсць і супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія ахоўвалі межы небяспечнай тэрыторыі ад аматараў пажывіцца тым, што пакінулі людзі, ратуючыся ад бяды. У лік апошніх па волі лёсу і загаду кіраўніцтва трапіў А.А.Шыманчык. Родам Аляксандр Антонавіч з Пружаншчыны, з в.Кавалі. Пас
Гісторыя з фатаграфіяй. Фота з водарам свежага хлеба

Гісторыя з фатаграфіяй. Фота з водарам свежага хлеба

Год малой Радзімы, Культура
Справядліва кажуць: калі хочаш перажыць радасныя моманты жыцця, успомніць былое, пагартай старонкі сямейнага фотаальбома. Зараз звычайна гэтыя альбомы — віртуальныя, але, мне здаецца, намнога каштоўней тыя, што можна патрымаць у руках. Яны захаваліся ў нашых бацькоў, бабуляў і дзядуляў. Фотаальбом маёй бабулі Ірэны Антонаўны перажыў два пажары. Падчас першага ён амаль не пацярпеў, а пасля другога проста згубіўся пад гарой смецця і попелу. Але ж аказалася, што не гараць не толькі рукапісы, але і фотаздымкі. Сярод іх кінулася ў вочы зусім маленькая фотакартка, яе памер – 6 х 5 см. На гэтым фотаздымку — работнікі пякарні ў момант выпечкі хлеба. Як бачна, тэхналогія выкарыстоўваецца традыцыйная: прамавугольныя формы з цестам на лапаце адпраўляюцца ў печ. Жанчына, якая трымае фор
Более 300 человек перечислили деньги на благоустройство кладбища в Шенях. Наводили порядок всем агрогородком

Более 300 человек перечислили деньги на благоустройство кладбища в Шенях. Наводили порядок всем агрогородком

Актуально, Год малой Радзімы
У работу ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі ўключаюцца не толькі калектывы арганізацый, у чые абавязкі і без таго ўваходзіць уборка тэрыторый, ліквідацыя стыхійных звалак. Удзельнікамі месячніка становяцца і моладзь, і працоўныя калектывы, і жыхары прыватнага сектара. Работнікі шэрагу арганізацый аграгарадка Шані, напрыклад, вырашылі навесці парадак на мясцовых могілках. — Мы ўзяліся за гэтую справу задоўга да месячніка, — расказвае старшыня Шаняўскога сельвыканкама С.І.Лапука. — Ініцыятыва не проста навесці парадак, але добраўпарадкаваць могілкі належала ўраджэнцы вёскі Галіне Міхайлаўне Якімавец. Пра збор грошай на навядзенне парадку на Шаняўскіх могілках аб’явілі жыхарам і ўраджэнцам вёскі, «кінулі» заклік у сацыяльных сетках. У выніку «нар
34 деревянные ложки, или Как «Муравушка» вышла на сцену

34 деревянные ложки, или Как «Муравушка» вышла на сцену

Год малой Радзімы, Культура, Молодёжный клуб
Днямі Мураўскі сельскі Дом культуры быў прызнаны пераможцам штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна і занесены на раённую Дошку гонару. Але ці ведаеце вы, што не апошнюю ролю ў гэтым сыгралі… дзеці? Так, так, 15 таленавітых вучняў пачатковых класаў Мураўскай сярэдняй школы і два выхаванцы мясцовага дзіцячага садка аб’ядналіся ў гурт “Муравушка” і літаральна за паўгода заваявалі прызнанне публікі сваімі цудоўнымі нумарамі. — Сёння без выступленняў “Муравушкі” не абыходзіцца ні адзін з нашых канцэртаў! – кажа дырэктар СДК Ірына Іванаўна Кузьміч. Сумесна з настаўніцай пачатковых класаў Ірынай Сяргееўнай Карус яна кіруе гуртом. Яна ж — і аўтар ідэі стварыць такое арт-аб’яднанне, дзе маленькія дзеці маглі ў інтэрактыўнай форм
Гісторыя з фатаграфіяй. Медыкі каля старой бальніцы

Гісторыя з фатаграфіяй. Медыкі каля старой бальніцы

Год малой Радзімы, Культура
Магчыма, каранавірус быў дадзены чалавецтву, каб зразумелі мы нарэшце, што людзі, без якіх сапраўды немагчыма абысціся, — гэта не «зоркі» мыльных серыялаў, не скандальныя спевакі, не ўдзельнікі шматлікіх тэлешоу накшталт вызначэння бацькоўства, а медыкі. Менавіта на іх плечы лёг асноўны цяжар барацьбы з невядомай заразай. Ды яны заўсёды былі на пярэднім краі: без гучных заклікаў і прыгожых слоў выконвалі свой абавязак. Гэты здымак зроблены каля старой пружанскай бальніцы напрыканцы 1950-х — напачатку 1960-х гадоў. Над уваходам паўкругам надпіс: «Бальніца». Пазней уваход перанеслі на супрацьлеглы бок будынка (цяпер тут часова размясцілася стаматалагічнае аддзяленне). Ва ўрачэбнай шапачцы — знакаміты хірург Васіль Іосіфавіч Гарустовіч. Фота з архіва Л.В.Гарустовіча.Вядучая ру
В районе прошли две акции, в рамках которых были высажены деревья

В районе прошли две акции, в рамках которых были высажены деревья

Актуально, Великая Победа, Год малой Радзімы
У рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, які праходзіць на тэрыторыі раёна, сумеснымі намаганнямі работнікаў Пружанскага КУВП «Камунальнік» і актывістаў райкама БРСМ вядзецца азеляненне горада. У чацвер, напрыклад, пасадка дрэў вялася ў скверах Гудзімава і за райвыканкамам: усяго там было высаджана каля 30 саджанцаў дубоў, амерыканскага арэха і туй. Яшчэ 20 дрэўцаў японскай лістоўніцы прыжываюцца ў гарадскім парку. Варта адзначыць, што сёлета, у Год малой радзімы, спонсарскую дапамогу на азеляненне горада і раёна ў выглядзе саджанцаў, у тым ліку ўнікальных, аказаў ураджэнец Пружаншчыны Барыс Бокша. Акрамя дрэў, высаджаных у горадзе, саджанцы атрымае яшчэ і шэраг сельвыканкамаў: на азеляненне розных куткоў Пружаншчыны Барыс Цімафеевіч выд
Гісторыя з фатаграфіяй. Па галоўнай вуліцы з аркестрам

Гісторыя з фатаграфіяй. Па галоўнай вуліцы з аркестрам

Год малой Радзімы, Культура
Два фотаздымкі датуюцца прыкладна 1965 годам. Вуліца Савецкая. Гэта можа быць святкаванне Першамая ці Дня Перамогі або дэманстрацыя з нагоды Кастрычніцкай рэвалюцыі (хаця больш падобна на вясну). Ва ўсіх агульнагарадскіх урачыстасцях прымаў удзел духавы аркестр ваеннага гарнізона. Музыканты прыгожа чаканілі крок наперадзе святочнай калоны, задавалі ёй рытм. Крайні злева музыкант, што іграе на трубе ці карнеце, на абодвух здымках — Мікалай Паўлавіч Сцяпанаў (фотаздымкамі падзя-лілася яго дачка Алена Мікалаеўна). На першым фота бачны магазіны, Дошка гонару, на якую пазалазілі хлапчукі, каб зверху бачыць усё. На другім – толькі ўзводзіцца будынак гарсавета (цяпер тут знаходзіцца філіял агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры). І на будоўлі таксама ста