Понедельник, 20 мая 2019

Актуально

Новая воркаут площадка уже собирает любителей тренировок на открытом воздухе

Новая воркаут площадка уже собирает любителей тренировок на открытом воздухе

Актуально, Спорт
У аматараў спорту з’явілася яшчэ адно месца, дзе можна бавіць вольны час. У панядзелак у скверы, каля вуліцы Янкі Купалы, адбылося ўрачыстае адкрыццё першай у раёне варкаўт пляцоўкі. Як зазначыў намеснік старшыні райвыканкама Р.В. Супрыновіч, мясцовыя ўлады не плануюць на гэтым спыняцца. Вулічныя трэнажоры з’явіліся ў выніку планавага развіцця спартыўнай інфраструктуры горада і па магчымасці падобныя аб’екты будуць пабудаваны і ў іншых мікрараёнах райцэнтра. Пляцоўка выклікала вялікую цікавасць у юных спартсменаў з ДЮСШ №1, якія разам з трэнерамі завіталі на ўрачыстасць. А вось іх больш старэйшыя таварышы — выхаванцы выкладчыка фізкультуры каледжа Аляксандра Мацаюка і выкладчыка ЦТДМ Андрэя Кірыковіча — паказалі майстар-класы. Юнакі выканалі шэраг складаных, але відовішчны
В СШ №1 был торжественно открыт первый в районе STEM-класс

В СШ №1 был торжественно открыт первый в районе STEM-класс

Актуально
Днямі ў СШ №1 імя ЧБВА адчыніў дзверы першы ў раёне STEM-цэнтр. Там дзеці будуць вывучаць асновы праграмавання, 3D-мадэлявання, канструяваць робатаў і многае іншае. Такія класы працуюць па ўсёй краіне па ініцыятыве і падтрымцы асацыяцыі “Адукацыя для будучыні”. Перш, чым адкрыццё сучаснага класа стала магчымым, калектыў СШ №1 прыняў удзел у конкурсе “Хачу вучыцца ў STEM-класе”. Сутнасць конкурсу заключалася ў тым, каб даказаць, што менавіта гэтай школе патрэбны сучасны кабінет і, што менавіта тут змогуць яго зрабіць асабліва ўтульным і прыгодным для заняткаў. На ўрачыстым адкрыцці дырэктар асацыяцыі “Адукацыя для будучыні” Аляксандр Хоміч падкрэсліў, што пружанскі клас — адзін з самых прыгожа аформленых і прыклад для тых, хто плануе далучыцца да ініцыятывы. Пружанскі клас
Во Дворце культуры состоялся инклюзивный концерт в рамках проекта «Толерантность… Начни с себя»

Во Дворце культуры состоялся инклюзивный концерт в рамках проекта «Толерантность… Начни с себя»

Актуально
Разрозненасць, абыякавасць, эгаізм… — кожны дзень многія людзі спяшаюцца па сваіх справах, не заўважаючы адзін аднаго і думаючы толькі пра сябе… Каб хоць неяк змяніць свет у лепшы бок, некалькі гадоў таму супрацоўнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі распрацавалі адукацыйны праект “Талерантнасць… Пачні з сябе”, накіраваны на фарміраванне талерантнага грамадства, здольнага зразумець і прыняць людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця такімі, якімі яны ёсць. Вынікі праекта былі падведзены на інклюзіўным канцэрце, які адбыўся днямі ў гарадскім Палацы культуры. — Ажыццяўляючы розныя дабрачынныя і інклюзіўныя акцыі, трэнінгі і семінары, Тыдні міласэрнасці і інтэграваныя фестывалі, спецыялісты цэнтра даказалі, што актыўна жыць у свеце непадобных людзей і ідэй
В Пружанах выбрали «Лучшую многодетную семью года»

В Пружанах выбрали «Лучшую многодетную семью года»

Актуально
У мінулую нядзелю прайшоў раённы агляд-конкурс “Шматдзетная сям’я года”, які арганізавалі Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры дапамозе аддзела культуры. Мерапрыемства праводзілася ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь”. Каб даказаць, што менавіта іх сям’я самая моцная і дружная, з розных куткоў раёна сабралася шэсць “каманд”, у кожнай з якіх, акрамя мамы і таты, было як мінімум трое дзетак. У першым конкурсе ўдзельнікам было даручана пазнаёміць прысутных са сваёй сям’ёй, яе ўкладам і традыцыямі. І хоць большасць канкурсантаў зрабіла гэта з дапамогай дэманстрацыі фотаздымкаў, прысутныя мелі магчымасць палюбавацца на ўдзельнікаў, калі тыя падняліся на сцэну.Андрэй і Наталля Кунды: і мама з татам, і
Сок идет хуже, чем в прошлом году, но в лесхозе говорят: «Хватит всем!»

Сок идет хуже, чем в прошлом году, но в лесхозе говорят: «Хватит всем!»

Актуально
Поўным ходам ідзе нарыхтоўка бярозавага соку ў лясніцтвах Пружанскага лясгаса. Сок, сабраны на дзялянках Ліноўскага лясніцтва, сёлета, у першую чаргу, разлічаны на задавальненне патрэб насельніцтва. Не паспелі падсочыць бярозы, як гаворыць ляснічая Ганна Траццяк, — і ўжо ў выхадныя дні жадаючых купіць бярозавік было, бадай, больш, чым самога напою. Толькі ў нядзелю людзям было рэалізавана каля 4 тон соку. — Нельга прадбачыць, наколькі ўдалым будзе сезон, — зазначае Ганна Аляксандраўна. — У мінулыя гады пачыналі нарыхтоўку і ў самым пачатку сакавіка, і ў красавіку. Але тэрміны ніякім чынам не ўплывалі на аб’ёмы нарыхтоўкі: калі больш збіралі, калі — менш. Сёлета, напрыклад, сок цячэ горш, чым летась, адназначна. Надвор’е быццам бы і спрыяльнае для нарыхтоўкі, але неабходнага для фот
В Пружанском районе объявлен месячник по благоустройству и озеленению

В Пружанском районе объявлен месячник по благоустройству и озеленению

Актуально, Год малой Радзімы
З 25 сакавіка пачаўся месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў раёна. Ён будзе праводзіцца па 26 красавіка. Такое рашэнне было прынята на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло ў панядзелак. Дзеля таго, каб чысціня і парадак былі паўсюдна, выяўлены праблемныя тэрыторыі, на якіх работа па добраўпарадкаванні будзе весціся першачаргова. Распрацаваны планы мерапрыемстваў па прывядзенні адміністрацыйных тэрыторый у належны санітарны стан. Ажыццяўляць задуманае, каб прыгажосць панавала там, дзе працуюць жыхары райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў, будуць члены працоўных калектываў. Адметна, што ўдзел у месячніку прымуць работнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, незалежна ад формаў уласнасці. У гэт
Министр спорта и туризма Сергей Ковальчук: «Отличные условия для занятий спортом»

Министр спорта и туризма Сергей Ковальчук: «Отличные условия для занятий спортом»

Актуально, Спорт
Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь С.М. Кавальчук падчас наведвання ДЮСШ №1 і ДЮСШ №2 г. Пружаны неаднаразова паўтараў словы вынесеныя ў загаловак. У рамках рабочага візіту з нагоды дня інфармавання Сяргей Міхайлавіч пазнаёміўся з дзейнасцю практычна ўсіх секцый, якія працуюць пры нашых спартыўных школах, а таксама правёў сустрэчу з неабыякавымі да праблем спорту пружанцамі. Нягледзячы на тое, што Сяргей Міхайлавіч родам з Брэстчыны, ён прызнаўся, што ў нашым горадзе толькі другі раз і адразу назваў прычыну гэтага. — Калі я толькі заняў пост міністра і прымаў справы, мне адразу сказалі, што з візітам у Пружаны можна не спяшацца, бо тут усё ў парадку. І цяпер я не магу з гэтым не пагадзіцца. Я прыемна здзіўлены тым, што ўбачыў. Тут умовы – адны з лепшых у рэспубліц
В День Конституции прошло традиционное вручение паспортов самым талантливым и активным ученикам

В День Конституции прошло традиционное вручение паспортов самым талантливым и активным ученикам

Актуально, Молодёжный клуб
2019-ы — асаблівы год: сёлета асноўнаму закону нашай краіны, а таксама ўвядзенню інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі спаўняецца 25 гадоў. У маштабе гісторыі гэта не надта вялікі прамежак часу. Але для краіны, якая ідзе сваім незалежным шляхам, імкнецца заняць сваю пазіцыю ў сучасным свеце, гэта пэўны этап. Урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня Канстытуцыі прайшло ў вялікай зале райвыканкама 15 сакавіка, дзе ў цэнтры ўвагі былі прадстаўнікі падрастаючага пакалення. Мерапрыемства стала для маладых люзей свайго роду ўрокам дзяржаўнасці. Гаворачы пра Канстытуцыю, удзельнікі ўрачыстасці не раз звярталіся да гісторыі Беларусі, акцэнтавалі ўвагу на асновах прававой думкі, якія былі закладзены яшчэ шмат стагоддзяў таму ў часы існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, на правобразе першай кан
Около 500 жителей района получили консультации областных специалистов в первый день акции «Предотврати болезнь – выбери жизнь!»

Около 500 жителей района получили консультации областных специалистов в первый день акции «Предотврати болезнь – выбери жизнь!»

Актуально, Здоровье
З мэтай папярэджання і ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў на Пружаншчыне быў рэалізаваны праект «Папярэдзь хваробу — выберы жыццё!». У чацвер на базе Пружанскай ЦРБ, а ў пятніцу на базе Ружанскай гарбальніцы Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя сумесна з абласным анкалагічным дыспансерам пры ўдзеле спецыялістаў абласных эндакрыналагічнага і дэрматавенералагічнага дыспансераў наладзілі кансультатыўна-дыягнастычныя і інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы для жыхароў раёна.Сёння на Брэстчыне рэалізуецца 11 прафілактычных праектаў. Канкрэтна гэты, як удакладніла загадчыца аддзела грамадскага здароўя Брэсцкага АЦГЭіГЗ Алена Цішчанка, праводзіцца з мэтай ранняй дыягностыкі хвароб і своечасовага пачатку іх лячэння, а таксама павышэння інфармаванасці насель
Зима не сдавалась, но пружанцы отметили Масленицу

Зима не сдавалась, но пружанцы отметили Масленицу

Актуально
У гэту нядзелю, калі праходзіла народнае гулянне, зіма, нібы адчуваючы, што пружанцы развітваюцца з ёй, вырашыла паказаць свой характар. Літаральна зранку ішоў снег, дзьмуў моцны вецер. Аднак гэтыя прыродныя выбрыкі не спалохалі гараджан, якія сабраліся на святкаванне. І тыя, хто вырашыў прыйсці на гарадскую плошчу, не пашкадавалі. Гасцей свята прыцягвалі гандлёвыя палаткі філіяла «Прадтавары», якія прапаноўвалі і салодкую прадукцыю, і гарачыя прысмакі — ад варанай бульбачкі да смажаных шашлыкоў. І, безумоўна, бліны. Дарэчы, як толькі дзяўчаты-прадаўцы пачалі выпякаць першы блін, які ў старадаўнія часы лічыўся сімвалам сонца, то адразу пасвятлела і неба ачысцілася ад хмарак. І са сцэны самадзейныя артысты гарадскога Палаца культуры пачалі запрашаць на Масленіцу.
В канун женского праздника о «неженской» профессии. Знакомьтесь, пружанские следователи

В канун женского праздника о «неженской» профессии. Знакомьтесь, пружанские следователи

Актуально, Профессия
Стагоддзе таму жанчына за рулём аўтамабіля або ў форменным адзенні была сапраўдным цудам і абавязкова прыцягвала позіркі прахожых. У паўсядзённым ужытку мы і цяпер выкарыстоўваем назвы мноства прафесій, якія маюць толькі мужчынскі род: вадзіцель, урач, токар, праграміст, прафесар і нават кіраўнік. Хаця зараз лёгка можна ўбачыць жанчыну, якая сядзіць за рулём камбайна, наладжвае станкі або кіруе прадпрыемствам ці арганізацыяй. І нават служыць следчым. У райаддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь зараз следчымі служаць тры жанчыны на пастаяннай аснове і яшчэ адна праходзіць практыку. Здаецца, гэта нялёгкая работа па ўсіх параметрах — не жаночая справа, але ж…Наталія Гурская прыйшла на гэту службу амаль тры дзесяцігоддзі таму. Як яна ўспамінае, пачынала служыць у даволі вялікім
Обликом милые и сильные духом. Праздничный фоторепортаж из ОАО «Великосельское Агро»

Обликом милые и сильные духом. Праздничный фоторепортаж из ОАО «Великосельское Агро»

Актуально, Профессия
Работа, вядзенне ўласнай гаспадаркі, сямейныя клопаты, выхаванне дзяцей — заўсёды з гэтым лёгка спраўляліся вясковыя жанчыны. Неаспрэчны факт, што беларускія жанчыны, акрамя таго, што працавітыя, яшчэ і самыя прыгожыя. У гэтым мы ў чарговы раз пераканаліся, калі наведалі ААТ «Велікасельскае Агра». — І хаця ў калектыве гаспадаркі прадстаўніц, як кажуць, «слабой палавіны» менш, чым мужчын, на іх плячах трымаецца даволі шмат работы,— зазначае дырэктар таварыства Васіль Лявонцьевіч Севасцьянчык. За належнае вядзенне спраў адказваюць юрысконсульт В.У.Суміч, спецыяліст аддзела кадраў Л.Р.Рамасюк і дыспетчар К.М.Пілюцік. — 116 нашых жанчын — велізарная сіла, якая не толькі захоўвае лепшыя працоўныя традыцыі, але і прымушае мужчынскую большасць працаваць аддана і дысцыплінавана. Жанчынам «В
4 марта — День милиции

4 марта — День милиции

Актуально, Профессия
Сёлета вартавыя парадку будуць адзначаць сваё прафесійнае свята ў 102 раз. І хаця паўстагоддзя таму на поўным сур’ёзе прагназавалася, што хутка прыйдзе такі час, калі ўвогуле міліцыя будзе непатрэбнай, служба аховы правапарадку і спакою грамадзян застаецца актуальнай і сёння. Напярэдадні прафесійнага свята начальнік райаддзела міліцыі А.В.Гук расказаў нам, якіх вынікаў дасягаюць міліцыянеры ў барацьбе са злачыннасцю. — Рэалізаваныя ў мінулым годзе ў шчыльным супрацоўніцтве з органамі выканаўчай улады і з нашымі калегамі з іншых праваахоўных органаў мерапрыемствы дазволілі захаваць станоўчую дынаміку па зніжэнні крыміналізацыі грамадства,— расказвае Аляксандр Васільевіч. — У выніку атрыманы працэнт у разліку на колькасць насельніцтва на Пружаншчыне зараз адзін з самых нізкіх па вобласці
У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адсвяткавалі міжнародны Дзень роднай мовы

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адсвяткавалі міжнародны Дзень роднай мовы

Актуально, Год малой Радзімы, Культура, Палацык
Імпрэза, якая адбылася ў мінулую пятніцу ў музеі-сядзібе «Пружанскi палацык»,была прымеркавана да міжнароднага Дня роднай мовы. Музычна-паэтычную вечарыну арганізавалі тут сумесна з пружанскай раённай арганізацыяй «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны», якая, дарэчы, сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Ужо некалькі гадоў запар у Дзень роднай мовы палацык сустракае шаноўных гасцей. Вось і сёлета салон музея ледзь змясціў усіх наведвальнікаў, да якіх з віншавальным словам звярнулася старшыня ТБМ Тэрэза Жэгалава. Яна акцэнтавала ўвагу на важнасці захавання роднай беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці беларусаў, у адукацыйных установах, найперш дзіцячых садках і школах. Т. Жэгалава адзначыла, што мэтазгодна выкарыстоўваць беларускую мову, напрыклад, на гарадскіх рэкламных шыльдах, аф
Районная организация ОСВОД наградила представителей первичек

Районная организация ОСВОД наградила представителей первичек

Актуально, Профессия
Раённае таварыства выратавання на водах вядзе на Пружаншчыне актыўную прафілактычную работу. Гэта адзначана і на абласным узроўні, дзе пружанская арганізацыя па выніках работы за мінулы год заняла 9-е месца з 21.Як зазначае старшыня раённай структуры таварыства Ю.М.Амельянчук, апошнім часам удалося дасягнуць рэзкага зніжэння колькасці загінулых на вадаёмах, з году ў год меншае і колькасць фактаў парушэння правілаў купання і знаходжання каля вады. Вядома, у многім станоўчыя вынікі дасягнуты дзякуючы адказнай рабоце пярвічак грамадскай арганізацыі і іх старшыняў. З нагоды ўзнагароджання лепшых з іх днямі ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч уручыў граматы і падзякі. За адказнае стаўленне да с