Четверг, 3 декабря 2020

Автор: Admin1

Таксі выклікалі? Або як мы прывыкаем да масачнага рэжыму

Таксі выклікалі? Або як мы прывыкаем да масачнага рэжыму

Актуально, Здоровье, Новости
Паміж словамі “пажадана” і “трэба” – адзін крок, і гэты крок быў зроблены 18 лістапада. Менавіта ў гэты дзень ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці, у тым ліку і на Пружаншчыне, у адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама, быў уведзены абавязковы масачны рэжым. Вядома, хтосьці прыняў гэтую неабходнасць, як патрэбную рэч, хтосьці незадаволены, але падпарадкоўваецца правілам. Тым не менш, некаторыя працягваюць жартаваць з каранавірусам — нібы гуляюць з агнём. А як абстаяць справы ў тых, хто аказвае паслугі таксі? Журналіст «раёнкі» прыняла ўдзел у кантрольным рэйдзе, арганізаваным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі сумесна з ДАІ. Але аб усім па парадку. Сумесны рэйд пачаўся каля бальніцы і адразу выявіў адну заканамернасць: вадзіцелі таксі, якія прыязджалі ці ад’язджалі ад установы аховы здароўя,
Сям’я Пухнарэвічаў: «Гарадское жыццё — не для нас»

Сям’я Пухнарэвічаў: «Гарадское жыццё — не для нас»

Актуально, Год малой Радзімы
Вялікія шматлюдныя вёскі, за выключэннем аграгарадкоў, сёння, бадай, з’яўляюцца рэдкасцю. Шмат выміраючых вёсак і на Ружаншчыне. Абсалютна пустая вуліца, закінутыя дамы, ніводнай машыны і чысцейшае паветра. З некалькіх дзясяткаў хат, што налічваліся ў пяцідзясятых-шасцідзясятых гадах мінулага стагоддзя ў Буцьках, сёння святло гарыць не больш як у пяці. Ды і ў тых жывуць толькі пенсіянеры. У адной з іх — сям’я Пухнарэвічаў.Прыгожы вясковы домік, дагледжаны падворак. На парозе сустракаюць гаспадары. Здзіўленыя нечаканым гасцям, сціпла гавораць пра сябе:— Мы ж нічым не вылучаемся ад іншых. Дзень пражылі — і тое добра. Вера Мікалаеўна і Уладзімір Міхайлавіч з простых сялянскіх сем’яў, дзе на кавалак хлеба зараблялі цяжкай працай на зямлі. Яна — з суседніх Калазубаў. Ён усё сваё жыццё п
26 лістапада сваё 70-годдзе адзначыць народны майстар Рэспублікі Беларусь Марыя Кулецкая!

26 лістапада сваё 70-годдзе адзначыць народны майстар Рэспублікі Беларусь Марыя Кулецкая!

Год малой Радзімы, Культура
Хто самая вядомая нянька на свеце? Дарослыя, напэўна, адкажуць, што Арына Радзівонаўна, якая выхоўвала Пушкіна. А вось у нашых дзяцей на гэты конт іншае меркаванне: яны скажуць, што яе завуць Марыя Мікалаеўна Кулецкая, якая выхавала не адно пакаленне таленавітых пружанцаў. 26 лістапада народны майстар Рэспублікі Беларусь адзначыць сваё 70-годдзе. Днямі Марыя Кулецкая прымала віншаванні ад самых адданых сваіх сяброў – удзельнікаў вакальнай групы “Забава” Пружанскага аўтаклуба і чытачоў раённай дзіцячай бібліятэкі, у якой працавала на працягу 15 год. Менавіта тут у поўнай меры раскрыўся талент Марыі Мікалаеўны як мастака-афарміцеля, здольнага зрабіць прыгажосць з простых падручных матэрыялаў. Яе рукамі ў бібліятэцы створаны знакаміты “Чароўны куфэрак”, казачны Гулівер з кнігамі д
Беражы сукенку знову, а гонар — змоладу? Што наконт гэтага думаюць пружанцы

Беражы сукенку знову, а гонар — змоладу? Што наконт гэтага думаюць пружанцы

Молодёжный клуб
Ці сапраўды гэтая прымаўка страціла сваю актуальнасць у грамадстве і мы ставімся да яе, як да архаізма? Пра гэта журналісты запыталіся на вуліцах горада. Алена:— Лічу, што не трэба нікога асуджаць і не трэба нікога вучыць, акрамя сваіх дзяцей. У кожнага чалавека свой шлях да шчасця і свае памылкі ў жыцці, многія з якіх, праўда, грамадства не даруе. Маладым людзям трэба памятаць, што слова “рэпутацыя” невыпадкова прыдумалі і лепш яе не псаваць. Шлейф любоўных прыгод цягнецца за чалавекам вельмі доўга. Нават калі ён спыніцца ў сваім сексуальным пошуку і створыць сям’ю, усё адгукнецца так ці інакш, і не лепшым чынам. Алена:— Адназначна, гульні ў “казаноў” і “гейш” да дабра не даводзяць і не могуць спрыяць стварэнню моцнай сям’і. Хто дасць гарантыю, што чалавек, які да вяселля м
Трэнер па хакеі Ілья Ільяшэвіч: «Трэба проста ставіць мэту і ісці да яе»

Трэнер па хакеі Ілья Ільяшэвіч: «Трэба проста ставіць мэту і ісці да яе»

Профессия, Спорт
Трэнер па хакеі Ілья Ільяшэвіч займаецца з пружанскімі хлопчыкамі ў ДЮСШ №2 толькі з верасня, але сама лядовая пляцоўка яму вельмі добра знаёмая: менавіта тут ён сам вырас як спартсмен. Наша чарговая размова сёння пра тое, як дзіцячае захапленне дало спецыяльнасць, навучыла паспяхова сумяшчаць спорт і вучобу, дапамагло выпрацаваць спартыўныя якасці. — Як ты прыйшоў да выбару прафесіі?— Пачынаць трэба з самага дзяцінства. Калі мне было восем гадоў, мой сябар запісаўся ў секцыю па хакеі. Зразумела, мне таксама захацелася і я адразу пайшоў угаворваць тату, а ўжо праз паўгадзіны мы з ім імчалі ў Лядовы палац, куды паспелі да завяршэння трэніроўкі. З таго часу я ў спорце. У старэйшых класах пытанне аб месцы паступлення нават не ўзнімалася: я мэтанакіравана рыхтаваўся стаць студэнтам
Пружанскі малочны камбінат вярнуўся з выставы<br>«Прадэкспа-2020» з чатырма ўзнагародамі!

Пружанскі малочны камбінат вярнуўся з выставы
«Прадэкспа-2020» з чатырма ўзнагародамі!

Актуально, Новости, Профессия
Гран-пры, сярэбраны медаль і два дыпломы — такімі ўзнагародамі была адзначана прадукцыя і работа калектыву ААТ «Пружанскі малочны камбінат» на конкурсе, які прайшоў у рамках спецыя-лізаванай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2020», у Мінску на мінулым тыдні. З узнагародамі, прывезенымі з «Прадэкспа-2020», начальнік сыраробнага цэха С.А.Казак, вядучы інжынер-тэхнолаг, мікрабіёлаг А.М.Баршчэўская, галоўны спецыяліст па збыце і забеспячэнні Л.П.Туціна, інжынер-тэхнолаг Т.У.Шопік, старшы майстар участка вытворчасці масла Н.М.Вакульская Спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш «Прадэкспа» сёлета праходзіла 26-ы раз. За чвэрць стагоддзя яна стала сур’ёзнай пляцоўкай для ключавых гульцоў на рынку харчовай індустрыі. Свае тавары на ёй прадстаўляла больш за 80 прадпрыемстваў мясамалочнай, хлебабулачн
Свой 70-гадовы юбілей адзначыла Раіса Аляксандраўна Бульчук

Свой 70-гадовы юбілей адзначыла Раіса Аляксандраўна Бульчук

Профессия
Вялікаму караблю — вялікае плаванне, добраму чалавеку – шматлікія і прыгожыя віншаванні. 12 лістапада свой 70-гадовы юбілей адзначыла Раіса Аляксандраўна Бульчук. «Чалавек-іскра» — менавіта такім яркім эпітэтам узнагародзілі гэтую энергічную і жыццелюбівую жанчыну яе сябры, калегі і добрыя знаёмыя, якія ў мінулы чацвер звярталіся да яе з віншаваннямі. Без перабольшання, свята аднаго чалавека пераўтварылася ў свята для ўсіх. Усіх Раіса Аляксандраўна цёпла сустракала, прымала віншаванні, кветкі, падарункі і ўсмешкі. “Наперадзе ў мяне — усё жыццё: тры маршчынкі — да радасці!”, — жартавала віноўніца ўрачыстасці і ў перапынках паміж віншаваннямі ледзь паспявала адказваць на шматлікія тэлефанаванні.Адзначым, што за актыўны ўдзел у рабоце раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белару
Рэцэпты на Біс: лянівая лазання

Рэцэпты на Біс: лянівая лазання

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад мамы ў дэкрэце Ганны Слабады. ІНГРЭДЫЕНТЫ:лаваш тонкі — 1 упакоўка;для начынкі:фарш — 500 г,сыр — 200 г,цыбуля — 1 шт.,алей;для соусу:малако — 380 мл,мука — 3 ст.л.(з горкай),масла сметанковае— 150 г,цукар — 2 ч.л.,соль на смак. ПРЫГАТАВАННЕЦыбулю нарэзаць, абсмажыць да залацістага колеру, дадаць на патэльню фарш і смажыць, пакуль ён не перастане быць ружовым.Сметанковае масла растапіць у сатэйніку або глыбокай патэльні. Дадаць муку і пасераваць да залацістага колеру. Паступова ўліць малако, памешваць венчыкам да аднароднасці. Дадаць соль і цукар. Варыць на павольным агні да загусцення, увесь час памешваючы.Лаваш папярэдне нарэзаць кавалкамі па форме посуду для запякання. Выкласці на дно першы ліст, зверху — частку фаршу, паліць часткай соусу, пасыпаць часткай нацёртаг
Раённы аўтапрабег «За адзіную Беларусь!» прайшоў па пружанскіх дарогах

Раённы аўтапрабег «За адзіную Беларусь!» прайшоў па пружанскіх дарогах

Актуально, Новости
Калона з амаль двух дзясяткаў аўтамабіляў пад чырвона-зялёнымі сцягамі праехала праз многія населеныя пункты Пружаншчыны. Маршрут аўтапрабегу складаўся такім чынам, каб кожны прыпынак быў каля брацкіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Трэба прызнаць, што наведаць удалося далёка не ўсе падобныя памятныя мясціны (іх у раёне 56), за пяць гадзін удзельнікам мерапрыемства ўдалося пабываць і ускласці кветкі да 13 з іх. Ля кожнага затрымаліся мы на непрацяглы час, каб аддаць даніну памяці тым, хто ахвяраваў жыццём дзеля нашай сённяшняй будучыні. Калядзічы, Байкі і Манчыкі, гарадскі пасёлак Ружаны і Курган Славы побач з ім, Шэйпічы, Зеляневічы і Лыскава, Сілічы, Казлы, Мокрае, Парасляны. Канчатковым прыпынкам стаў помнік «Спаленым вёскам» у Пружанах. У вы
Гісторыя аднаго экспаната: “Алімпійскі Мішка”

Гісторыя аднаго экспаната: “Алімпійскі Мішка”

Культура, Палацык
Сярод калекцый у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” значнае месца займае фалерыстычная — калекцыя значкоў і медалёў, якая налічвае 124 экспанаты. Да аднаго з іх — “Алімпійскага Мішкі” – у мяне асаблівае стаўленне: у дзяцінстве была падобная цацка, шкада толькі, што яна не захавалася. А зараз у музеі гляджу на гэты значок — і адразу ўспамінаю дзяцінства. Я ўпэўнена, чытачы майго пакалення мяне абавязкова зразумеюць… Цікава, што мядзведзь традыцыйна выступае ў многіх народных казках. Яму ўласцівы такія якасці, як сіла, упартасць. Менавіта таму арганізацыйны камітэт маскоўскай Алімпіяды 1980 года і абраў яго ў якасці талісмана гульняў.Легендарнага алімпійскага Мішку намаляваў мастак Віктар Чыжыкаў. Ён зрабіў каля сотні малюнкаў выявы мядзведзя, і адзін з іх вельмі спадабаўся камісіі ко
На Пружаншчыне працуюць «грамадскія прыёмныя»

На Пружаншчыне працуюць «грамадскія прыёмныя»

Актуально, Новости
На бягучым тыдні з насельніцтвам сустракаліся прадстаўнікі раённай улады, сельвыканкамаў, грамадскіх арганізацый. Яны чакалі ініцыятыўных людзей з прапановамі па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Варта адзначыць, што на прыём таксама прыходзілі з актуальнымі праблемамі, звярталіся і па кансультацыі па шэрагу пытанняў. Прыём вядзе першы сакратар раённай арганізацыі РГА «БРСМ» Аляксандр Бабігорац За першы тыдзень работы «грамадскіх прыёмных» паступілі прапановы аб унясенні змяненняў у пенсіённае заканадаўства. У тым ліку, гэтую тэму ўздымалі і перад намеснікам старшыні райвыканкама Святланай Ханавец, якая мела зносіны з пружанцамі ў аўторак, 17 лістапада. Яшчэ некалькі чалавек звярталася з канкрэтнымі праблемнымі пытаннямі асабістага характару, шэраг якіх быў выраш
Рэцэпт на БІС: скумбрыя ў гарчычна-соевым соусе

Рэцэпт на БІС: скумбрыя ў гарчычна-соевым соусе

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад прадаўца магазіна «Палявы» Аксаны Карповіч. ІНГРЭДЫЕНТЫ: скумбрыя — 800 г, смятана — 2 ст.л., соевы соус — 3 ст.л., гарчыца, цыбуля — 2-3 шт. ПРЫГАТАВАННЕ Рыбу пачысціць, адрэзаць галаву, абсушыць папяровым ручніком, парэзаць на кавалкі (а можна гатаваць і цэлую). Змяшаць смятану, гарчыцу, соевы соус (не саліць), заліць рыбу і пакінуць у марынадзе на 20 мінут. Бляху заслаць пергаментнай паперай, змазаць алеем, выкласці парэзаную кольцамі цыбулю, а зверху — рыбу. Заліць усё соусам, які застаўся. Гатаваць у духавой шафе 25-30 мінут пры тэмпературы 190 градусаў. Смачна есці!
Гісторыя аднаго экспаната: прэс-пап’е

Гісторыя аднаго экспаната: прэс-пап’е

Культура, Палацык
Сёння гаворка пойдзе пра яшчэ адзін цікавы экспанат, які захоўваецца ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык», — прэс-пап’е. Давайце разбяромся, што гэта такое і з чым яго «ядуць». Гісторыя прэс-пап’е (ад фр. presser — «націскаць» і papier — «папера») бярэ пачатак з перыяду вынаходніцтва чарніла і ручак з пёраў. Яго выкарыстоўвалі ў якасці грузу для лістоў паперы, каб тыя не разляталіся і не рассыпаліся. Прэс-пап’е першапачаткова ўяўляла сабой масіўную пліту з цяжкіх матэрыялаў, зверху ўпрыгожаную скульптурнымі фігуркамі. Потым настольнае прэс-пап’е пашырыла свае функцыі і змяніла свой знешні выгляд. Яго сталі вырабляць у выглядзе паўмесяца з ручкай і прымацаванай паперай. Падстаўка для паперы рабілася з дрэва, а верхняя частка ўпрыгожвалася металам, каштоўнымі камянямі, фігуркамі. Вы
Знаёмцеся: «Дзіця міру»  Леў Раманенка

Знаёмцеся: «Дзіця міру» Леў Раманенка

Актуально, Молодёжный клуб
Па добрай традыцыі немаўляты, якія з’явіліся на свет 21 верасня — у Міжнародны дзень міру, атрымліваюць статус «Дзіця міру». Сёлета на Пружаншчыне гэтае ганаровае сімвалічнае званне атрымаў хлопчык, які нарадзіўся ў сям’і Раманенка. Шчаслівыя бацькі Марына і Аляксей назвалі сына Львом. «Шчыра кажучы, спынілася на гэтым варыянце імені яшчэ незадоўга да родаў, — расказвае маладая мама. — А калі ў раддоме ўрач пацікавілася, як назаву сына, заўважыла, што імя Леў яму адпавядае з першых секунд жыцця. Справа ў тым, што хлопчык наш з’явіўся на свет не дробненькім немаўляткам: ростам 55 сантыметраў і вагой 4250 грамаў. А першымі яго гукамі быў не плач: ён закрактаў — быццам зароў, як леў». Між іншым, Леў — другое дзіця ў сям’і Раманенка: старэйшаму Даніілу ўжо шэсць, ён — першакласнік.
Сям’я Зубко: «Домік у вёсцы — адпачывай і зарабляй»

Сям’я Зубко: «Домік у вёсцы — адпачывай і зарабляй»

Новости
Некалькі гадоў таму, калі сямейная пара Зубко купляла гэтую вясковую сядзібу ў в.Палоннае Забалацце, 17, планавалася тут і адпачываць, і працаваць… з фінансавай карысцю. І тэрыторыя, плошчай звыш 30 сотак, дазваляла рабіць гэта. За зусім кароткі прамежак часу на сядзібе быў наведзены выключны парадак, і яна набыла нетыповы для вёскі «еўрапейскі» выгляд. Адрамантавалі і пафарбавалі дыхтоўны драўляны домік, прыбудавалі летнюю тэрасу, разбілі шыкоўны кветнік, дзеля зручнага забеспячэння вадой прабілі ўласную свідравіну. Проста непазнавальна змяніўся двор, які ўпрыгожылі пушыстыя туі, а таксама ранейшы вясковы агарод, што займае палову тэрыторыі. Замест старых яблынь чатыры гады таму быў закладзены малады сад з пяцідзесяці пладовых дрэў: адборных груш, яблынь, сліваў, чарэшань