Вторник, 26 мая 2020

Здоровье

Прививка от гриппа: делать или не делать?

Прививка от гриппа: делать или не делать?

Актуально, Здоровье
Калі на вуліцы пахаладала і ў паліклініцы прыкметна пабольшала чарга на прыём да ўрачоў, асабліва да педыятраў, усе зноў загаварылі пра грып. А мы звярнуліся да загадчыка аддзела эпідэміялогіі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі М.В.ЖУКОВІЧА. — Грып з’яўляецца самым масавым інфекцыйным захворваннем,— зазначыў Максім Васільевіч,— Штогод ён выклікае эпідэміі, а перыядычна — нават пандэміі, якія ахопліваюць да 30% насельніцтва зямнога шара. Гэта вызначае галоўную актуальную сацыяльна-эканамічную і медыцынскую праблемы грыпу. — Максім Васільевіч, што ўсё-такі трэба рабіць, каб не захварэць? — Для папярэджання грыпу існуе некалькі метадаў. Іх дзеляць на спецыфічную (накіраваную на папярэджанне хваробы) і неспецыфічную (накіраваную на ўмацаванне ахоўных сіл арганізма) пра-філактыку. Неспецыф
За 9 месяцев в Пружанском районе родились 334 ребенка

За 9 месяцев в Пружанском районе родились 334 ребенка

Актуально, Здоровье
Колькі нас? Зарэгістравана за 9 месяцаў 2010 года: першая графа — нараджэнняў, другая — смерцяў г.Пружаны                                 134            167 пассаветы Ружанскі                                      31            121 Шарашоўскі                                16              50 сельсаветы Вялікасельскі                               8              46 Зеляневіцкі                                   9              48 Ліноўскі                                       23              83 Мокраўскі                                    23              33 Новазасімавіцкі                         19                9 Пружанскі                                   20              69 Сухопальскі                                 11              66 Хараў
Дождливая погода снизила содержание нитратов в овощах, но увеличила их количество в колодезной воде

Дождливая погода снизила содержание нитратов в овощах, но увеличила их количество в колодезной воде

Актуально, Здоровье, Сельское хозяйство, Экология
У ЛАБАРАТОРЫІ цэнтра гігіены і эпідэміялогіі адкрыта служба «Адно акно» дня работы з насельніцтвам. Цяпер, калі ты жадаеш праверыць на ўтрыманне нітратаў бульбу ці моркву, то не трэба з пакетамі агародніны бегаць па паверхах лабараторыі ў пошуках неабходнага кабінета. Пробы і заяўкі на праверку прыносяць у кабінет з выразным надпісам «Адно акно», размешчаным на першым паверсе, адразу побач з уваходам у лабараторыю. Адсюль жа праз указаны тэрмін забіраюць і гатовыя вынікі праверкі. Валянціна Дулько, якая тут працуе, чалавек адказны і ўважлівы: блытаніны ў рабоце не дапускае. Жнівень і верасень традыцыйна самыя напружаныя ў рабоце лабарантаў месяцы. Ідзе масавая нарыхтоўка садавіны і агародніны. Таму не дзіўна, што ў людзей узмацняецца цікаўнасць да якасці вырашчанага, таго, чым яны будуц
Игорь Хамета снова выбран председателем общественного объединения «Белорусское товарищество инвалидов по зрению» в Пружанах

Игорь Хамета снова выбран председателем общественного объединения «Белорусское товарищество инвалидов по зрению» в Пружанах

Актуально, Здоровье, Профессия
Днямі ў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” прайшоў справаздачна-выбарны сход. Пры разглядзе пытання аб выбранні старшыні арганізацыі давер зноў быў аказаны Ігару Міхайлавічу Хамеце. І не дзіўна. Сёння  на ўліку ў арганізацыі 107 чалавек, кожны з якіх можа сказаць добрае слова ў адрас свайго кіраўніка. Гэты чалавек прымае ўдзел у жыцці ўсіх сваіх падапечных, а, здараецца,  дапамагае перажыць і трагедыі. Жыццё Сяргея Залогі раздзялілася на “да” і “пасля” аварыі, у выніку якой ён страціў зрок. Першым сябрам у жыцці “пасля” для маладога хлопца стаў Ігар Хамета. Менавіта дзякуючы яго намаганням сям’я Сяргея атрымала двухпакаёвую кватэру  з сацыяльнага фонду, якую выдзеліў райвыканкам. Дарэчы, Ігар Міхайлавіч не адзіны, хто дапамог Сяргею з’а
Уроки мужества: Николай Горейко с  д. Хорьки управляется по хозяйству на инвалидной коляске

Уроки мужества: Николай Горейко с д. Хорьки управляется по хозяйству на инвалидной коляске

Актуально, Здоровье
… Людзі, як дрэвы: адны могуць зламацца і загінуць, як кволыя бярозкі ад парыву ветру. А іншыя, як магутныя дубы, нягледзячы на свой узрост і раны, — горда супрацьстаяць стыхіі. А яшчэ сваім прыкладам — не скарацца цяжкасцям лёсу і жыць паўнапраўным жыццём, даваць сілы іншым. Да  кагорты апошніх можна смела аднесці жыхара вёскі Харкі Мікалая Іванавіча Гарэйку. ГЭТА здарылася шаснаццаць гадоў таму, калі па медыцынскіх паказчыках яму ампутавалі нагу. — Памятаю, — расказвае дзядзька Коля, — заходзіць пасля аперацыі ў  палату ўрач і, бы ў душу заглядваючы, пытаецца пра самаадчуванне. “Добра!” – адказваю. Які адчай? Сумненні, як далей жыць? Гэта не пра мяне. Не я адзін такі. Такіх шмат. І калі Бог так распарадзіўся, значыць, так трэба… З такім цвёрдым перакананнем пасля выпіскі з бальніцы
А так ли полезен спорт? Рассуждаем с районным педиатром

А так ли полезен спорт? Рассуждаем с районным педиатром

Актуально, Здоровье, Молодёжный клуб, Спорт
Каб пачаць займацца плаваннем, трэба абавязкова атрымаць дазвол урача, накіраванні ў аздараўленчую групу выдае таксама педыятр. Мы рашылі, што з’яўленне ў Пружанах новых відаў спорту і вялікае жаданне бацькоў бачыць сваіх дзяцей спартсменамі, — выдатная падстава для размовы са спецыялістам. На нашы пытанні пагадзілася адказаць галоўны педыятр раёна І.І.КАЎГАНКА. — Ірына Іванаўна, займацца спортам стала модна. На шчасце, і ў пружанцаў з’явілася магчымасць выбраць від сабе па душы. Але ці ўсім дзецям паказаны заняткі спортам? — Зразумела, не. Згодна з міжнароднай класіфікацыяй захворванняў, існуе пералік медыцынскіх супрацьпаказанняў для залічэння ў ДЮСШ. Але апошнім часам мы сутыкнуліся з выпадкамі, калі дарослыя не разумеюць, што спорт — гэта вельмі сур’ёзна.  Спорт — гэта траўмы, вя
7 тысяч жителей района получат прививки от гриппа

7 тысяч жителей района получат прививки от гриппа

Здоровье, Новости
Больш сямі тысяч жыхароў горада і раёна плануецца прывіць ад грыпу ў гэтым сезоне. Найперш прышчэпкі атрымаюць хранічныя хворыя, медработнікі, людзі старэй 65 гадоў, школьнікі і настаўнікі. Таксама, як сведчаць раённыя медыкі, паступілі заяўкі на прышчэпкі сваім работнікам ад некаторых арганізацый і прадпрыемстваў. Адметна, што вакцына будзе ўтрымліваць антыгены супраць высокапатагеннага (свінога) грыпу.
Пружанские школьники вернулись с наградами с международной выставки-ярмарки «Мой выбор»

Пружанские школьники вернулись с наградами с международной выставки-ярмарки «Мой выбор»

Здоровье, Молодёжный клуб, Новости
Не адну ўзнагароду за прапаганду здаровага ладу жыцця прывезлі з  міжнароднай выставы-кірмашу “Мой выбар”, якая прайшла ў Брэсце, пружанскія педагогі і школьнікі. Пераможцамі ў абласным аглядзе-конкурсе творчых работ сталі СШ №1 і СШ №3, гімназія. Так, СШ №1 заваявала 1 месца ў намінацыі на лепшы відэаролік (аўтар ідэі педагог-арганізатар І.А.Цемнасагатая) і 3 месца за вонкавую рэкламу, у стварэнні якой удзельнічалі дзевяцікласнікі, сацыяльны педагог М.А.Жалязка і намеснік дырэктара А.А.Малышчык. Відэаролік гімназіі (аўтары – вучаніца 11 класа Дар’я Луцкевіч і сацыяльны педагог Т.С.Матвіенка) заняў другое месца. А плакат СШ №3, над якім працавала выпускніца школы Аліна Маслюкова, — першае. Галіна Каляда.
Сколько нас? За 8 месяцев в районе родились 305 детей

Сколько нас? За 8 месяцев в районе родились 305 детей

Актуально, Здоровье, Экология
Зарэгістравана за 8 месяцаў 2010 года: першая графа — нараджэнняў, другая — смерцяў г.Пружаны                          126      141 пассаветы Ружанскі                                24      104 Шарашоўскі                          14        47 сельсаветы Вялікасельскі                         8        39 Зеляневіцкі                             7        45 Ліноўскі                                 22        67 Мокраўскі                             21        29 Новазасімавіцкі                   18          9 Пружанскі                             18        61 Сухопальскі                          11        55 Хараўскі                                22        46 Шаняўскі                                 7        27 Шчарчоўскі                         
22 сентября — День без автомобиля: в Пружанском районе зарегистрировано 25 тысяч транспортных единиц

22 сентября — День без автомобиля: в Пружанском районе зарегистрировано 25 тысяч транспортных единиц

Актуально, Здоровье, Экология
Дзень без аўтамабіля пройдзе ў свеце 22 верасня. Галоўным арганізатарам яе выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэспублікі. Мэта акцыі: садзейнічанне зніжэнню ўзроўню шкоднага ўздзеяння транспарта на навакольнае асяроддзе. Аб тым, якую шкоду наносяць прыродзе аўтамабілі і якім чынам здольна вырашыць праблему правядзенне аднадзённай акцыі, карэспандэнт рэдакцыі высвятліла напярэдадні ў начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Б.С.Андрушкі. — Баляслаў Станіслававіч, статыстыка сведчыць, што... — Штогод у свеце з’яўляецца каля 100 мільёнаў новых аўтамабіляў. На ўсіх этапах свайго існавання (вытворчасць, эксплуатацыя і ўтылізацыя) кожны з іх крайне негатыўна ўплывае на здароўе планеты. Памяркуйце самі: аўтамабіль пакідае
Житель д.Рожковичи утонул в свой день рождения

Житель д.Рожковичи утонул в свой день рождения

Здоровье, Новости
Сёлетняе спякотнае лета стала сапраўдным выпрабаваннем для работнікаў таварыства выратавання на водах. Толькі ў нашым раёне вада забрала жыцці 10 чалавек. Калі прааналізаваць становішча, то аказваецца, што галоўная прычына амаль ўсіх няшчасных выпадкаў на вадзе — ужыванне алкаголю. Апошняя трагедыя адбылася ў мінулы панядзелак на гарадскім возеры ў Пружанах. Кампанія маладых людзей на беразе адзначала дзень нараджэння аднаго з іх.  Трэба было ведаць, как не обгореть на солнце. Потым імяніннік вырашыў пакупацца... Калі малады чалавек знік пад вадой, яго таварышы забілі трывогу. Адразу былі выкліканы супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, але іх пошукі не прынеслі вынікаў. І толькі на наступны дзень цела няшчаснага было знойдзена работнікамі вадалазна-выратавальнай служ
Водный дворец примет посетителей уже в сентябре

Водный дворец примет посетителей уже в сентябре

Здоровье, Новости, Спорт
Ужо ў верасні Водны палац прыме першых наведвальнікаў, паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама Сяргей Шчыпанаў. Водны палац уключае 25-мятровы басейн з шасцю дарожкамі, аквапарк з воднымі атракцыёнамі, лазню, саўну, залы для заняткаў цяжкай атлетыкай і фітнесам. Тут жа будуць размешчаны зала для гульні ў більярд, кафэ. Пружаны стануць другім у Брэсцкай вобласці райцэнтрам, дзе з’явіцца аквапарк. У мінулым годзе падобны аб’ект адкрыўся ў Кобрыне.
Блохи атаковали Пружанский район

Блохи атаковали Пружанский район

Актуально, Здоровье, Экология
Сёлетні год стаў вельмі спрыяльным для распаўсюджання блох. Людзі ўсё часцей звяртаюцца па дапамогу работнікаў санітарнай службы. Паратунку ад гэтых насякомых ужо шукалі жыхары 17 шматкватэрных дамоў — у горадзе, Новых Засімавічах, Слабудцы і Ружанах. Два аналагічныя выклікі паступілі і з прыватных домаўладанняў в.Стараволя. Як пракаменціравала загадчыца дэзінфекцыйнага аддзела цэнтра гігіены і эпідэміялогіі С.А.Мікус, у значнай ступені садзейнічаюць распаўсюджанню паразітаў бадзяжныя каты і сабакі, бруд і беспарадак у падвалах дамоў.

8 случаев заболевания энцефалитом зафиксировано на Пружанщине

Актуально, Здоровье
Сёлета на Пружаншчыне павялічылася колькасць кляшчоў, што стала прычынай рэзкага росту зваротаў у раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі людзей, якія атрымалі ўкусы гэтых пераносчыкаў небяспечных захворванняў. За сем месяцаў бягучага года ў раёне зарэгістравана восем выпадкаў захворванняў энцэфалітам і шэсць — Лайм-барэліёзам (летась да жніўня гэтых хвароб наогул не было выяўлена). Марина Вакульская.
В Шерешево утонул молодой мужчина

В Шерешево утонул молодой мужчина

Актуально, Здоровье
Спякотнае надвор’е прыцягвае да вадаёмаў сотні людзей. На жаль, не абышлося без ахвяр. У Шарашове на беразе не прызначанага для купання вадаёма вечарам 9 чэрвеня была знойдзена мужчынская вопратка. І толькі на наступны дзень работнікі абласной вадалазна-выратавальнай службы знайшлі цела загінуўшага, мясцовага жыхара 1982 года нараджэння. Яшчэ раз нагадваем аматарам  адпачынку на вадаёмах: купайцеся толькі ў месцах, спецыяльна прызначаных для гэтых мэт. Не заходзьце ў воду нецвярозымі. Будзьце ўважлівымі ля вады. Мікола АРХУЦІК