Вторник, 14 июля 2020

Здоровье

Жительница Пружан Ольга Куль отпраздновала 100-летний юбилей

Жительница Пружан Ольга Куль отпраздновала 100-летний юбилей

Актуально, Здоровье
ВОЛЬЗЕ ВАСІЛЬЕЎНЕ КУЛЬ НЯДАЎНА СПОЎНІЛАСЯ 100 ГАДОЎ.  ПАВІНШАВАЦЬ ПРУЖАНСКУЮ ДОЎГАЖЫХАРКУ ПРЫЙШЛО БОЛЬШ ЧЫМ 50 ЧАЛАВЕК — СУСЕДЗІ І ЗНАЁМЫЯ. РОДНЫХ У ВОЛЬГІ ВАСІЛЬЕЎНЫ НЯМА... ВОЛЬГА нарадзілася ў сям’і пісара. — У таты быў вельмі прыгожы почырк, ён служыў у натарыуса, а мама вяла хатнюю гаспадарку. Мы добра жылі пры Польшчы, працавалі не толькі на сваёй зямлі, але бралі яе ў  арэнду. Хапала нам усяго, бо не ленаваліся. Мама вельмі смачна гатавала. У асноўным харчаваліся тым, што самі вырошчвалі, а калі нечага не хапала, то ўсё можна было набыць у краме. У маладосці я нават хадзіла ў цырульню завіўку рабіць. Падчас вайны Кулі вымушаны былі пакінуць родную хату і перабрацца ў Сланімцы. Хата апынулася на тэрыторыі гета, у кожным пакойчыку размясцілася па яўрэйскай сям’і. Толькі ў нядзелю
Педагог-дефектолог и детский психолог ответили на вопросы наших читателей

Педагог-дефектолог и детский психолог ответили на вопросы наших читателей

Актуально, Здоровье
Падчас «прамой лініі» з дырэктарам цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, педагогам-дэфектолагам вышэйшай катэгорыі Таццянай Віктараўнай ГВОЗДЗІК і псіхолагам цэнтра Вольгай Аляксандраўнай ЗІНАВЕЦ паступіла шэраг пытанняў ад нашых чытачоў. Адказы спецыялістаў на найбольш цікавыя з іх мы сёння публікуем. в.Калазубы: —Маёй унучцы пяць гадоў, але яна амаль не размаўляе: выдае нейкія гукі. Хутка ісці ў школу, і бацькі мяркуюць аддаваць дзяўчынку ў спецыяльную навучальную ўстанову для дзяцей з разумовымі адхіленнямі. Ці могуць дапамагчы вашы спецыялісты? Т.Г.: — У маёй практыцы быў падобны выпадак. У першую чаргу мы сталі выконваць практыкаванні на развіццё голасу. Галоўнае пры гэтым, каб дзіця не стала палохацца такіх заняткаў, плакаць. Пасля перайшлі да артыкуляцыйны
Доктор Артур Аббазов:  «В Беларуси я пустил свои корни»

Доктор Артур Аббазов: «В Беларуси я пустил свои корни»

Актуально, Здоровье
Сям’я Аббазавых: бацькі, сын і дачка, — выехалі з Ташкента ў пачатку дзевяностых. У той час татарам ва Узбекістане было цяжка і з нацыянальнага пункту гледжання, і з эканамічнага. “Хочаш жыць дастойна – едзь ў Расію ці Беларусь”, — казалі многія выхадцы з былых саюзных рэспублік. Старэйшыя Аббазавы, якія марылі, каб іх сын стаў урачом, выбралі Беларусь. У той час толькі адкрыўся Гомельскі медыцынскі ўніверсітэт. Спыніліся ў Ветцы. І былі вельмі здзіўлены, калі замест “маласямейкі”, на якую толькі і маглі прэтэндаваць, пакінуўшы сваё жыллё ў Ташкенце, мясцовая ўлада выдзеліла ім асобны прасторны дом. Час ішоў. Як і марылі бацькі, сын Артур скончыў медуніверсітэт, і па спецыяльнасці хірург прыступіў да работы спачатку ў Ельску, а затым у Крупках, дзе атрымаў спецыялізацыю ўролага. Адн
На вопросы наших читателей ответят педагог-дефектолог и психолог. Спрашивайте тут!

На вопросы наших читателей ответят педагог-дефектолог и психолог. Спрашивайте тут!

Афиша, Здоровье, Молодёжный клуб
Увага! Прамая лінія Дзеці -- гэта кветкі жыцця, якія прыносяць радасць. Але побач з гэтым у матуль заўсёды ўзнікае шмат пытанняў. Чаму ён бярэ лыжку левай рукой і ці можна яго перавучваць? Што такое гіперактыўнасць: хвароба, з якой трэба змагацца? Дачцэ хутка ў школу, але яна не выгаворвае ўсе літары. Магчыма, яе трэба лячыць? Падобныя пытанні чытачы "раёнкі" могуць задаць дырэктару цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, педагогу-дэфектолагу вышэйшай катэгорыі Таццяне Вікенцьеўне Гвоздзік і псіхолагу цэнтра Вользе Аляксандраўне Зінавец. Прамая лінія са спецыялістамі адбудзецца 14 снежня з 10 да 12 гадзін па тэл.7-18-34. Хвалючыя пытанні можна пакінуць тут.
Пружанские фигуристки вернулись с победами с соревнований в Гомеле

Пружанские фигуристки вернулись с победами с соревнований в Гомеле

Здоровье, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
13-14 лістапада ў Гомелі адбылося адкрытае першынство спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву (СДЮСШАР) па фігурным катанні. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды дзвюх узроставых груп. У малодшай узроставай групе (2001 года нараджэння і маладзей) цудоўна праявілі сябе фігурысты з Пружан. Яўген Пузанаў і Анастасія Белавус заваявалі першыя месцы, Таццяна Мігіц — трэцяе. У старэйшай узроставай групе Анастасія Зайцава стала другой, Ангеліна Лібакова — трэцяй. Поспех дзяцей па праву раздзялілі іх трэнеры-выкладчыкі Р.А.Ганчарук і В.А.Уважаная. Алена АСТАПЧЫК.
На базе санатория «Ружанский» прошла международная конференция по фитотерапии

На базе санатория «Ружанский» прошла международная конференция по фитотерапии

Актуально, Здоровье
У САНАТОРЫІ «Ружанскі» метады фітатэрапіі пачалі ўкараняцца практычна з першага дня работы. Тут ёсць ліцэнзія на ажыццяўленне нетрадыцыйнай медыцынскай дзейнасці менавіта праз фітатэрапію (фіта па-грэчаску азначае расліна, тэрапія — лячэнне). Праз год пасля адкрыцця санаторыя фізіятэрапеўт Таццяна Сямёнаўна Сысой прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці клінічная фітатэрапія на базе Расійскага ўніверсітэта Дружбы народаў пад кіраўніцтвам доктара медыцынскіх навук, прафесара, члена-карэспандэнта РАНН, галоўнага рэдактара часопіса «Практычная фітатэрапія» Уладзіміра Корсуна. У будучым Уладзімір Фёдаравіч пачаў аказваць неацэнную медыцынскую дапамогу санаторыю ў справе развіцця ў яго ўмовах фітатэрапіі і робіць гэта да цяперашняга часу. Менавіта з яго лёгкай рукі і безумоўнай падтрымкі гал
У домашней собаки в Пружанах выявлено бешенство

У домашней собаки в Пружанах выявлено бешенство

Актуально, Здоровье
У Пружанах зарэгістраваны выпадак шаленства хатняй сабакі. Гэта першы ў бягучым годзе факт гэтага захворвання ў горадзе. Парушэнне ўладальнікамі правілаў утрымання хатніх жывёл, якое праяўляецца ў адсутнасці рэгістрацыі і штогадовай вакцынацыі, утрыманне сабак і катоў у свабодным выгуле толькі ўзмацяняюць сітуацыю і могуць прывесці да паўторных выпадкаў рэгістрацыі небяспечнай хваробы. Дарэчы, трэба ведаць, што такое ветеринарная онкология. Паважаныя грамадзяне! Яшчэ раз нагадваем: пазбягайце кантактаў з бяздомнымі і дзікімі жывёламі, у абавязковым парадку зарэгіструйце сваіх сабак і адзін раз у год рабіце ім прышчэпкі ад шаленства, трымайце сваіх гадаванцаў у вальерах, пры першых прыкметах неўласцівых паводзінаў тут жа абмяжуйце допуск да хворай жывёлы і паведаміце ветэрынарнаму ўра
Медицинские работники развеяли мифы о купании в бассейне, но напомнили правила

Медицинские работники развеяли мифы о купании в бассейне, но напомнили правила

Актуально, Здоровье, Спорт
Пасля таго, як Водны палац адчыніў дзверы, ён не пустуе. І калі першымі яго наведвальнікамі былі дзеці і падлеткі, то зараз усё больш дарослых людзей прыходзяць сюды, каб адпачыць і паправіць здароўе. І маюць рацыю! Плаванне — унікальны від спорту. Па тым агульнаўмацавальным і аздараўленчым уздзеянні, якое яно аказвае на арганізм (асабліва на сэрца і мышачны апарат), яму няма роўных сярод іншых відаў фізічнай актыўнасці. Але, каб плаванне ў басейне прыносіла карысць і задавальненне, трэба прытрымлівацца пэўных правілаў. Растлумачыць іх мы папрасілі медсясцёр Воднага палаца  Алену БУНАТУ і Вольгу МІКУЛІК. Для наведвання басейна неабходна мець купальны касцюм, зменны абутак (напрыклад, пластыкавыя шлёпанцы, сланцы), шапачку для купання, мыйныя сродкі і мачалку. Перад плаваннем абавязко
В Пружанской женской консультации верующие уговаривают женщин не делать аборт

В Пружанской женской консультации верующие уговаривают женщин не делать аборт

Здоровье
У жаночай кансультацыі Пружанскай паліклінікі працуюць... прадстаўнікі праваслаўнага маладзёжнага Свята-Аляксандра-Неўскага брацтва. Асноўная мэта іх дзейнасці – прафілактыка абортаў і абарона сямейных каштоўнасцей. Размовы з жанчынамі, якія стаяць перад выбарам, зрабіць аборт ці не, праводзяцца па аўторках з 8 да 9 гадзін раніцы ў памяшканні кансультацыі. Да ўсяго за іх пастаянна моляцца ў манастырскім скіце ў в. Вяжное. Як сведчыць прадстаўніца брацтва Ксенія Арабей, некалькі тыдняў дзейнасці ўжо далі свае вынікі:  “З Божай дапамогай удаецца пераканаць жанчын пакінуць жыццё свайму ненарадзіўшамуся дзіцятку”. Галіна Каляда.
В ночь на 31 октября не забудьте перевести стрелки часов

В ночь на 31 октября не забудьте перевести стрелки часов

Здоровье, Новости
У апошнюю нядзелю кастрычніка Беларусь пераходзіць на «зімовы» час. А дакладней, вяртаецца да звычайнага паяснога часу пасля «летняга», які ўводзіцца ў многіх краінах з мэтай эканоміі на асвятленні оптоган. Так што не забудзьце, што ў 3 гадзіны ночы 31 кастрычніка ў краіне стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзены на адну гадзіну назад. Да слова, эксперыменты з пераводам стрэлак вядуццца даўно: у 1908 годзе ўпершыню «летні» час увяла Вялікабрытанія, цяпер жа гэта робяць больш за сто краін свету. Першы пераход на летні час у Расіі адбыўся ў ліпені 1917 года, а з 1981 года ў СССР ён стаў рабіцца рэгулярна. Але дагэтуль чалавецтва ставіцца неадназначна да падобнага пераводу стрэлак. Па меркаванні адных даследчыкаў, гэтая мера дазваляе зберагчы 1% электраэнергіі, іншыя лічаць, што эфект «ле
Три растения будут причислены в Беларуси к наркотикам

Три растения будут причислены в Беларуси к наркотикам

Актуально, Здоровье, Экология
Адразу тры расліны будуць прылічаны ў Беларусі да наркотыкаў. Гэта блакітная лотаць, насенне гавайскай ружы і шалфей прадказальнікаў. Апошні — гэта не той лекавы шалфей, які без абмежаванняў прадаецца ў аптэках. З аптэчнага шалфею, лічаць медыкі, псіхатропнае рэчыва атрымаць немагчыма. А вось тым, у каго шалфей прадказальнікаў (як і мак) расце на агародзе, лепш ад яго пазбавіцца.
28-29 октября в районе пройдет акция «Выявляем нарушения слуха»

28-29 октября в районе пройдет акция «Выявляем нарушения слуха»

Актуально, Здоровье
28-29 кастрычніка ў раёне пройдзе прафілактыка-дыягнастычная акцыя «Выяўляем парушэнні слыху». Усім зацікаўленым прапануецца наведаць ЛОР-кабінет паліклінікі цэнтральнай раённай бальніцы. Парушэнні слыху з’яўляюцца найбольш распаўсюджанай прыроджанай паталогіяй у нованароджаных дзетак. Медыцынская статыстыка сведчыць, што на кожную тысячу родаў прыходзіцца нараджэнне аднаго глухога дзіцяці. На ўліку ў медыцынскіх установах рэспублікі знаходзіцца 235 тысяч хворых з цяжкімі слыхавымі парушэннямі. Сярод іх нямала і дзяцей. З нагоды правядзення акцыі «Выяўляем парушэнні слыху» карэспандэнт раённай газеты сустрэлася з урачом-оталарынголагам цэнтральнай раённай бальніцы В.В.Дубовік. — Вікторыя Віктараўна, якія прычыны прыводзяць да павелічэння колькасці дрэнна чуючых і глухіх дзяцей?
В городе обнаружили бешеную лису

В городе обнаружили бешеную лису

Здоровье, Новости
Падворны абход спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прышчэпкі сабакам супраць шаленства, адстрэл бадзяжных сабак і катоў... Усё пералічанае —  вынік з’яўлення ў горадзе (у раёне вуліцы Леніна) рыжай лясной прыгажуні-лісы. Акрамя ўсяго, за сабакам, які канктактаваў з ёю, устаноўлены пільны нагляд.
1500 жителей района уже сделали прививку против гриппа

1500 жителей района уже сделали прививку против гриппа

Актуально, Здоровье
На мінулым тыдні ў раёне пачалася вакцынацыя супраць грыпу. Ужо больш за 1500 чалавек зрабілі прышчэпкі. Бясплатна вакцынацыя робіцца так званай групе рызыкі: дзецям, тым, хто мае хранічныя захворванні, асобам, старэйшым за 65 год, медыцынскім работнікам і настаўнікам. З 23 прадпрыемстваў паступілі заяўкі на вакцынацыю работнікаў. Прышчапіцца можна і за ўласныя грошы: кошт адной прышчэпкі складае каля 16 тысяч рублёў. Дарэчы, шмаь каго цікавіць доказательная медицина. Імунізацыя праходзіць супраць трох штамаў віруса, у тым ліку і супраць высокапатагеннага. Пакуль у раёне не зарэгістравана моцных і сярэдніх поствакцынных рэакцый. У раённым цэнтры гігіены і  эпідэміялогіі працуе гарачая лінія па пытаннях імунізацыі.  Тэлефануйце па нумарах 9-03-53 і 9-35-31 з 8.00 да 15.30 гадзін.
Рабочий ООО «Нетканый мир» пренебрег правилами техники безопасности и лишился руки

Рабочий ООО «Нетканый мир» пренебрег правилами техники безопасности и лишился руки

Здоровье, Новости
Няшчасны выпадак здарыўся  14 кастрычніка ў ТАА «Нятканы свет». Аператар часальнага абсталявання вырашыў правесці яго ўборку, не звяртаючы пры гэтым  увагі на элементарныя правілы тэхнікі бяспекі. У выніку правая рука мужчыны трапіла ў рабочую зону працуючага агрэгата. Рабочы быў дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне райбальніцы, дзе яму ампутавалі кісць правай рукі. Вікенцій БАРТАСЕВІЧ, галоўны дзяржаўны інспектар Бярозаўскай міжраённай інспекцыі працы