Пятница, 16 апреля 2021

Актуально

Воспитывает государство — платят родители. Но неохотно

Воспитывает государство — платят родители. Но неохотно

Актуально
На першым у гэтым годзе пасяджэнні міжведамаснага  каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях” заслуханы пытанні аб выніках работы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананні патрабаванняў Дэкрэта ў мінулым годзе. Нагадаем, што гэты дакумент вызначае абавязкі  бацькоў па пакрыцці затрат, якія нясе дзяржава на ўтрыманне і выхаванне дзяцей з няўдалых сем’яў. Намеснік пракурора раёна С.П.Карабцова прааналізавала  дзеянні мясцовых органаў улады і арганізацый па рэалізацыі комплексу мер, зацверджаных райвыканкамам і накіраваных на выкананне палажэнняў згаданага Дэкрэта. Яна адзначыла, што пэўная работа ў гэтым накірунку праводзіцца як аддзеламі райвыканкама, так і
ОАО «Мурава»: весна не застанет нас врасплох

ОАО «Мурава»: весна не застанет нас врасплох

Актуально, Сельское хозяйство
На вуліцы ўладарыць зіма, і зямля пакуль адпачывае пад белым снегавым покрывам. Але не за гарамі веснавыя клопаты. На першы план цяпер выходзіць рамонт тэхнікі. У ААТ «Мурава» яшчэ восенню вызначылі аб’ём рамонтных работ. Была праведзена дэфектоўка тэхнікі і яе пастаноўка на зімовае захоўванне, наведзены парадак на машынным двары. І зусім невыпадкова гаспадарка стала пераможцай раённага агляду-конкурсу добраўпарадкавання машынных двароў. Улічвалася пры гэтым і падрыхтоўка рамонтна-абслугоўваючай базы да работы ў зімовых умовах. Машынна-трактарны парк таварыства пастаянна папаўняецца новай тэхнікай. Асабліва гэта адчувальна ў апошнія гады. — Летась мы здолелі набыць два энерганасычаныя трактары, два збожжаўборачныя камбайны, два пагрузчыкі, буракаўборачны камбайн «Кляйне» і аўтамаб
Современные диваны: богатство выбора – ваш «Триумф»

Современные диваны: богатство выбора – ваш «Триумф»

Актуально
У інтэр’ерах кватэр і офісаў канапы займаюць далёка не апошняе месца. Айчынныя фабрыкі мяккай мэблі прапануюць пакупнікам велізарны выбар самых розных форм, канструкцый і стыляў. Моднымі становяцца модульныя канапы і канапы-трансформеры. Унікальнасць такой мэблі ў тым, што з’яўляецца магчымасць самастойна скампанаваць яе з розных частак у адпаведнасці з умовамі памяшкання. Гэта дазваляе часта змяняць абстаноўку пакоя, перастаўляючы мэблю. Традыцыйна запатрабаванымі застаюцца разнастайныя вуглавыя канапы. Дзякуючы сваёй функцыянальнасці і прастаце выкарыстання, аптымальным варыянтам у інтэр’ерах малагабарытных кватэр застаюцца канапы-ложкі, якія прапануюцца ў «Трыумфе». Практычна ўсімі вытворцамі, якія спецыялізуюцца на элітнай мэблі і «эканом–класе», выпускаюцца мадэлі канапаў-ложкаў
80-летний экскаваторщик из Пружан может попасть в книгу рекордов Гиннеса

80-летний экскаваторщик из Пружан может попасть в книгу рекордов Гиннеса

Актуально
Вопытныя работнікі са шматгадовым стажам  – скарб любой арганізацыі. Сярод іх — кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга  Сцяпан Міхайлавіч Адамчук. Гэты чалавек на працягу 55 гадоў выдатна ўпраўляецца з рычагамі экскаватара. Яго працоўны подзвіг дастойны кнігі рэкордаў Гінеса. Нягледзячы на свой шаноўны ўзрост (сёлета Сцяпан Міхайлавіч адзначыць сваё 80-годдзе), ён працягвае сумленна працаваць. Так жа самааддана адносяцца да работы прараб Мікалай Аляксеевіч Мішчанчук і машыніст бульдозера Іван Мікалаевіч Краўчук. Усё сваё жыццё гэтыя людзі прысвяцілі меліярацыі. Успамінаюць, як няпроста было на самым буйным меліярацыйным аб’екце “Вярхоўе ракі Ясельда”. Экскаватары маглі рухацца толькі па спецыяльных насцілах, меліяратарам даводзілася выходзіць у дзве змены і праз сотні метра
Откровения со слезами на глазах: ветеран войны Иван Пашко с Пружанского района рассказал, как приближали Победу

Откровения со слезами на глазах: ветеран войны Иван Пашко с Пружанского района рассказал, как приближали Победу

Актуально
— Я, як у адной кнізе напісана, з вогненнай вёскі... Так нешматслоўна, але мнагазначна прадставіўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны І.І.Пашко. Сустрэча наша адбылася за дзень да чарговай гадавіны страшнай трагедыі, пра якую я цікавілася ў аднаго, на жаль, з нямногіх на сённяшні дзень сведкаў тых далёкіх падзей. Калі мірнае жыццё  Байкоў парушыла з’яўленне ў вёсцы карнікаў і людзі нарэшце паверылі, што пачалася вайна, ніхто і не думаў, не гадаў, што настолькі страшны лёс чакае іх наперадзе.  Іван  Іванавіч Пашко ўспамінае пра той час: —Актыўную барацьбу з захопнікамі вялі народныя мсціўцы. Антыфашысцкая групоўка стварылася і ў вёсцы Байкі. Партызанскую друкарню, якая працавала то ў Бярэзніцы, затым некаторы час знаходзілася ў лесе каля Заполля, вырашана было перавезці ў Байкі. У зямля
Событием года в ОАО «Журавлиное» стал запуск комбикормового завода

Событием года в ОАО «Журавлиное» стал запуск комбикормового завода

Актуально
Мінулы год у ААТ «Жураўлінае» быў адметным па-свойму. Вылучыць яго асноўныя падзеі мы папрасілі дырэктара гаспадаркі, дэпутата раённага Савета дэпутатаў М.М.ГРЫШКЕВІЧА. 1.Найбольш важная падзея для нашага таварыства ў мінулым годзе — увод у дзеянне камбікормавага завода. Гэта з’яўляецца састаўной часткай работы па забеспячэнні ўласнымі кармамі. З уводам камбікормавага завода мы мінімізавалі затраты на перавозку кармоў і, безумоўна, цяпер зменшыцца сабекошт атрыманай жывёлагадоўчай прадукцыі. Пры заво-дзе працуе вытворчая лабараторыя, што дае магчымасць рыхтаваць камбікармы па ўласнай рэцэптуры. На перспектыву паслугамі нашага прадпрыемства змогуць скарыстацца і іншыя гаспадаркі раёна. 2.Летась было далучана да нашай гаспадаркі ААТ «Сухопаль». Такі крок выкліканы перш за ўсё тым, што
60 зім мінула, а ім цёпла разам

60 зім мінула, а ім цёпла разам

Актуально
Шчарчоўцы лічаць, што іх вёска знаходзіцца пад аховай Божай. Маючы на ўвазе Вяжнянскую крынічку, а побач з ёю Свята-Мікалаеўскую царкву і манаскі скіт Брэсцкай епархіі. Кажуць, што ўсе людзі ў іх вёсцы светлыя, душэўныя і добразычлівыя менавіта дзякуючы такому суседству. Наконт усіх мы сцвярджаць не бярэмся, а вось Соф’я Андрэеўна і Сямён Мікалаевіч Шчэрбы, з якімі давялося нядаўна размаўляць, сапраўды пацвярджаюць гэта меркаванне. І дзед Сямён, і баба Соня — старажылы вёскі: дзеду сёлета спаўняецца 88 гадоў, бабуля на год за яго маладзейшая. Падставай для сустрэчы з імі паслужыў юбілей: на Каляды Соф’я Андрэеўна і Сямён Мікалаевіч адзначылі 60 гадоў сумеснага жыцця. — Зіма ў час нашага вяселля,— успамінае Сямён Мікалаевіч,— была крыху лягчэйшай, чым сёлетняя. Добра памятаю і Соню ў в
Пружаны побили рекорд. Температурный

Пружаны побили рекорд. Температурный

Актуально
МІКОЛА АРХУЦІК Сёлетні студзень прыпаднёс сапраўдны сюрпрыз. Даўно не было ў нашай мясцовасці ў першым месяцы года такога халоднага надвор’я (апошні раз такім студзень быў у 1987 годзе). Марознае паветра прынёс нам антыцыклон, які сфарміраваўся над сібірскімі прасторамі Расіі. Па дадзеных метэастанцыі, мінімальная тэмпература паветра была зафіксавана раніцай 25 студзеня, калі слупок тэрмометра зніжаўся да адзнакі мінус 31,6 градуса. Гэта аказалася самая нізкая тэмпература ў Беларусі. Добра, калі можна набыць увлажнитель воздуха, бо у кватэрах зараз суха. Наогул, за 25 дзён студзеня сярэднясутачная тэмпература паветра склала мінус 10,8 градуса, што ў два разы ніжэй за норму для нашай мясцовасці. Унушальная і вышыня снегавога покрыву, якая ўжо дасягнула 25 сантыметраў.
На пружанских озёрах начались заморы

На пружанских озёрах начались заморы

Актуально
ГАННА ХАДАРОВІЧ У мінулую суботу на пружанскім возеры было шматлюдна. Значная частка мужчын горада сабралася тут з мяшкамі, торбамі і сачкамі, каб запасціся рыбай. Рыба сама ішла ў рукі. З прарэзаных бензапіламі палонкак яна выскоквала прама на лёд. Аднаму рыбалову пашчасціла выхапіць 9-кілаграмовага карпа. Але ў асноўным палонкі кішэлі маленькімі, да дзесяці сантыметраў плотачкамі. Здавалася кашчунствам, што людзі набівалі імі свае мяшкі і спакойна рэціраваліся дахаты. Хаця побач хадзілі супрацоўнікі міліцыі. Пракаменціраваць сітуацыю мы папрасілі начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслава АНДРУШКУ. Вось што ён патлумачыў: — Мароз стварыў на азёрах і канавах небяспеку ўзнікнення замору рыбы. У лясгасе, ПМС былі спецыяльна арганізаваны б
«Раёнка» дапамагае эканоміць!

«Раёнка» дапамагае эканоміць!

Актуально, Новости
Штомесяц двойчы на старонках “Раённых будняў” друкуюцца дысконтныя купоны. Справа ў тым, што кожны падпісчык, маючы такі купон, можа атрымаць скідкі на пакупкі ў вызначаных магазінах. Напрыклад, падпіска на месяц каштуе каля 5 тысяч рублёў. І яна адразу можа акупіцца! Пры пакупцы камплекту пасцельнай бялізны коштам 150 тысяч рублёў з дапамогай “раёнкі” можна атрымаць скідку на 7,5 тысяч рублёў! Безумоўна, існуюць некаторыя абмежаванні: адзін купон толькі на адну пакупку. Нельга сабраць 30 дысконтаў і ўзяць рэч бясплатна. Абавязкова прадаўцы пры пакупцы патрабуюць прад’яўлення купонаў. Такім чынам, у лютым можна атрымаць скідкі на тавары і паслугі ў наступных гандлёвых аб’ектах і сервісных арганізацыях: -- магазін жаночага адзення ад беларускіх вытворцаў (г.п.Ружаны, гандлёвы дом па вул.
Пружаны не справляются со снегом

Пружаны не справляются со снегом

Актуально
Гледзячы на гарадскія вуліцы, як тут не скажаш: "Зіма прыйшла нечакана!". Сапраўды, за пару папярэдніх гадоў мы забыліся, што такое снежныя сумёты, галалёд і завеі, больш прывыклі да дажджоў, лужын і туманоў. Ці не разбэсцілі нас мяккія зімы? Сёлетняя ж вырашыла праверыць на трываласць і не толькі людзей, але і камунальныя службы. Трэба прызнаць, сапраўднаму зімоваму надвор'ю ўдалося застаць нас знянацку. Першымі "рукі ўгару" ўзнялі камунальнікі, якія паказалі, што не падрыхтаваны працаваць у аўральным рэжыме. Асабліва гэта відавочна было ў перыяды моцных снегападаў, што засыпалі райцэнтр у першай дэкадзе студзеня. Што можна сказаць пра гатоўнасць тэхнікі, калі лапаты ад бульдозераў чаплялі да палівальных машын? Зразумела, што апошнім не хапала магутнасці і яны літаральна гразлі ў снезе.
Государство продолжит поддерживать инвалидов по зрению

Государство продолжит поддерживать инвалидов по зрению

Актуально
Больш праблем, чым шляхоў іх вырашэння? Дзяржава будзе ўзмацняць падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 снежня ў час наведвання прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Святлопрыбор" Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. У краіне рэалізуюцца 10 дзяржаўных праграм, якія закранаюць гэту сферу, у тым ліку па папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў, па безбар'ерным асяроддзі жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб, прэзідэнцкая праграма "Дзеці Беларусі" з падпраграмай "Дзеці-інваліды". Вядзецца актыўная работа па ўкараненні 11 дзяржаўных стандартаў па стварэнні безбар'ернага асяроддзя. Усе інваліды, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, незалежна ад грамадзянства маюць права на дзяржаўнае пенсіённае забеспячэ
Дабрачыннасць – багацце сэрцаў

Дабрачыннасць – багацце сэрцаў

Актуально
Нездарма кажуць, што навагоднія і калядныя дні расчыняюць чалавечыя душы насустрач самым галоўным каштоўнасцям жыцця -- дабрыні і міласэрнасці, натхняюць людзей на маральнае ўдасканаленне і самаадданае служэнне сваім блізкім. У тым, што дабрыня ёсць у кожным чалавеку, неаднойчы пераконваліся выхаванцы дзіцячага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з сацыяльным прытулкам у пасёлку Сонечны. Практычна кожны дзень з пачатку Новага года і да Ражства Хрыства тут былі госці з падарункамі, гучалі віншаванні са шчырымі пажаданнямі і дзецям, і іх выхавальнікам. Напярэдадні Новага года дзеці па традыцыі напісалі і паклалі пад ёлачку шмат пісьмаў Дзеду Марозу. Хлопчыкі захацелі плэеры, дзяўчынкі, вядома ж, касметыку, малыя -- машынкі і калясачкі для лялек. Не паверыце, але літаральна ўсе іх пажаданні былі
Пружаншчына адсвяткавала чарговы юбілей

Пружаншчына адсвяткавала чарговы юбілей

Актуально, Новости
15 студзеня Пружаншчына ўрачыста адзначыла 70-годдзе ўтварэння раёна. Мерапрыемства праходзіла ў гарадскім Палацы культуры, на якое былі запрошаны лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны вайны і працы – тыя, хто адстойваў незележнасць нашай краіны ў грозныя гады ваеннага ліхалецця, а пасля аднаўляў разбураную гаспадарку раёна, і тыя, хто самааддана працаваў на палетках і фермах, будаўнічых пляцоўках, у цэхах прамысловых прадпрыемстваў, за прылаўкамі магазінаў і ў школьных класах... За сем дзесяткаў мінулых гадоў Пружаншчына непазнавальна памяняла сваё аблічча: непараўнальна ўзрос вытворчы патэнцыял, больш заможна сталі жыць людзі, выраслі іх духоўныя запатрабаванні. Асабліва адчувальны крок наперад зроблены за апошняе дзесяцігоддзе, а наперадзе – яшчэ больш грандыёзныя планы