Пятница, 7 августа 2020

Год малой Радзімы

Пружанские туристы планируют пешком отправиться в Татры и покорить реки Карелии

Пружанские туристы планируют пешком отправиться в Татры и покорить реки Карелии

Год малой Радзімы, Спорт, Туризм
Напэўна, большасць асацыіруе адпачынак толькі з пуцёўкай на прыморскія курорты замежных краін ці, як мінімум, з паездкай туды «дзікунамі». А што вы скажаце на тое, што не меншы багаж уражанняў, загар, душэўны рэлакс і выдатны настрой можна атрымаць і на сваёй радзіме? А ў дадатак набыць яшчэ і эксклюзіўныя фотаздымкі, якія рэдка сустракаюцца ў сямейных фотаальбомах. Пацвярджэннем гэтаму можна лічыць прыклад некалькіх дзясяткаў пружанцаў, якія кожны год з нецярпеннем чакаюць адкрыцця новага турыстычнага сезона. Сёлета, як расказвае ініцыятар стварэння групы такіх апантаных турыстаў Сяргей Зелянееў, пачатак сезона стаў вельмі ўдалым, дзякуючы незвычайна цёплай вясне. Таму апошнія дні красавіка, калі пружанцы арганізавалі першы ў гэтым годзе байдарачны сплаў, пакінулі даволі прыемныя і вясёл
Медсестра из Ружан: «Всегда хотела вернуться на малую родину»

Медсестра из Ружан: «Всегда хотела вернуться на малую родину»

Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Медыцынская галіна раёна пастаянна папаўняецца новымі кадрамі. Летась, напрыклад, Ружанская гарбальніца стала першым працоўным месцам для чатырох маладых спецыялістаў. Амаль два гады таму, пасля заканчэння Слонімскага медкаледжа, вярнулася на сваю малую радзіму і Вераніка Кавальчук. Вераніка шчыра прызнаецца: да таго моманту, як заканчвала школу, так і не вызначылася з прафесіяй, таму вырашыла паступаць у Слонім за кампанію з сяброўкай. Вось так яна і стала першым медыкам у сям’і. Хаця выбар і не быў абдуманы, але дзяўчыне пашанцавала: медыцына аказалася яе стыхіяй. Цяпер праца ў гэтай галіне выклікае толькі станоўчыя эмоцыі і адно задавальненне. — Многія імкнуцца «размеркавацца» ў вялікі горад. Мой сярэдні бал дыплома дазваляў рабіць выбар, але мне заўсёды хацелася вярнуцца ў Ружаны, —
В рамках акции «Добрые дела для малой родины» в Ружанах обновят аллею боярышника и создадут композицию из роз

В рамках акции «Добрые дела для малой родины» в Ружанах обновят аллею боярышника и создадут композицию из роз

Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Суботнікі, месячнікі па добраўпарадкаванні — традыцыйныя штогадовыя мерапрыемствы па падтрыманні парадку на тэрыторыі населеных пунктаў. Але сёлета, калі ў краіне аб’яўлены Год малой радзімы, нас, беларусаў, заклікаюць правесці не проста ўборку, азеляненне тых месцаў, дзе мы нарадзіліся, жывём. Якія ідэі збіраюцца ўвасобіць у жыццё на Ружаншчыне, каб прыняць удзел у гэтай маштабнай рабоце? Аксана Уладзіміраўна Манчык прыступіла да абавязкаў старшыні Ружанскага сельвыканкама якраз тады, калі пачыналіся вясеннія мерапрыемствы па навядзенні парадку. Таму невыпадкова, што гэтае пытанне аказалася ў яе на парадку дня на першым месцы. — Напэўна, яшчэ з савецкіх часоў мы прывыклі, што безумоўна павінны падтрымліваць парадак на зямлі: у дварах, на тэрыторыях агульнага карыстання — з дапамогай суб
Велопробег Bike4SDGs-2018 впервые прошел и по Пружанскому району

Велопробег Bike4SDGs-2018 впервые прошел и по Пружанскому району

Год малой Радзімы, Спорт, Туризм
Здавалася, што дзяжурныя кантрольна-прапускнога пункта «Ашчэп», які знаходзіцца ў Белавежскай пушчы на мяжы паміж Свіслацкім і Пружанскім раёнамі, яшчэ не бачылі такога наплыву важных гасцей: на мосце праз раку Нараў адбылася ўрачыстая сустрэча шматлікіх удзельнікаў інклюзіўнага валанцёрскага велапрабегу Bike4SDGs-2018 у рамках кампаніі ПРААН у падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця. Падобнае мерапрыемства ў Беларусі праходзіла ўжо ў трэці раз, на Пружаншчыне — упершыню. Старт масавага велапрабегу быў дадзены 24 красавіка ў г. Гродна, і вось, праехаўшы добрую сотню кіламетраў па Гродзенскай вобласці, 27 красавіка яго ўдзельнікі нарэшце ступілі на пружанскую зямлю. Па даўняй беларускай традыцыі з хлебам-соллю і песнямі ад народнага хору «Вербніца» гарадскога Палаца культуры іх сустракала пр

17 тысяч жителей Пружанщины приняли участие в субботнике и заработали более 25 тысяч рублей

Актуально, Год малой Радзімы
21 красавіка прайшоў рэспубліканскі суботнік. Сёлета ён ладзіўся пад знакам малой радзімы. Масавае навядзенне парадку вясной арганізуецца шмат гадоў. І сёлетні не стаў выключэннем. Удзел у суботніку прынялі працоўныя калектывы, члены грамадскіх арганізацый, моладзь — усяго больш за 17 тысяч жыхароў Пружаншчыны. Агульнымі намаганнямі былі прыведзены ў парадак, бадай, усе населеныя пункты раёна: калектывы прыбіралі прылягаючыя да сваіх арганізацый тэрыторыі, рыхтавалі да чарговага сезона дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, разбівалі клумбы і высаджвалі кветкі, школьнікі і навучэнцы шчыравалі на месцах воінскай славы і брацкіх пахаваннях... У Пружанах быў добраўпарадкаваны гарадскі парк: частка апарату райвыканкама пафарбавала агароджу на мяжы з вуліцай Паркавай, высадзіла кветкі і кусты перад
Жизнь через объектив. Фотограф Альфред Микус рассказал о детстве в Плебанцах, новых проектах и ностальгии

Жизнь через объектив. Фотограф Альфред Микус рассказал о детстве в Плебанцах, новых проектах и ностальгии

Год малой Радзімы, Профессия
Нядаўна ў гандлёвым цэнтры “Кастра” г. Хайфы (Ізраіль) адкрылася міжнародная фотавыстава “Мы з Беларусі”. Адметна, што сярод заяўленых на ёй славутых імёнаў ёсць імя і нашага земляка, ураджэнца в. Плябанцы, Альфрэда Мікуса. Пра яго ўзнагароды, аб якіх можа марыць любы фотамастак, і пра многае іншае — у нашай гутарцы з гэтым вялікім майстрам фотаздымкі. — Паважаны Альфрэд, у Вас вельмі рэдкае імя. Ужо адной гэтай прычыны дастаткова, каб вылучыцца з натоўпу. Прызнайцеся, хто з бацькоў быў прыхільнікам Альфрэда Нобеля? — Мая мама, Надзея Мікалаеўна Мікус. Звычайная, але рамантычная дзяўчына з в. Плябанцы, якая ў 1965 годзе трапіла ў сталічны свет: яна паспяхова скончыла пружанскую школу, паступіла ў Мінскі інстытут замежных моў, потым выйшла замуж і назаўсёды засталася ў сталіцы. Але нарадзіў
Бывший комендант «Вискулей»: «Обсудили втроем, а голова и до этого времени болит у миллионов»

Бывший комендант «Вискулей»: «Обсудили втроем, а голова и до этого времени болит у миллионов»

Год малой Радзімы, Профессия
“Абмеркавалі ўтрох, а галава да гэтага часу баліць у мільёнаў?” — са скупой усмешкай сустрэў мяне 83-гадовы былы камендант “Віскулёў” Сцяпан Іосіфавіч Мартысюк. І дае зразумець, што пра тыя сур’ёзныя падзеі, калі была пастаўлена кропка ў існаванні Савецкага Саюза, нават сёння, праз амаль тры дзясяткі гадоў, ён гатовы ўспамінаць, толькі заправіўшыся невялікай порцыяй гумару. — Сёння шмат гавораць пра той час: адны даказваюць, што СССР “памёр” яшчэ да белавежскіх падзей, а ў “Віскулях” толькі зафіксавалі факт яго “смерці”, і такім чынам нібыта быў папярэджаны магчымы крывавы сцэнарый распаду “Чырвонай імперыі”. Іншыя тое, што здарылася, называюць страшнай авантурай, якая прывяла да геапалітычнай катастрофы сусветнага маштабу. Ніхто, і я ў тым ліку, да канца не ведае праўды: у кожнага яна
Мы поинтересовались у жителей Шерешево, комфортно ли им в поселке

Мы поинтересовались у жителей Шерешево, комфортно ли им в поселке

Год малой Радзімы, Новости
Шарашэва — населены пункт раёна, які мае сваю адметнасць. У адрозненне ад Ружан, ён не знаходзіцца на скрыжаванні дарог. Тут захоўваюцца свае традыцыі, нараджаюцца дзеці, людзі спяшаюцца на працу. А чаго не хапае шарашэўцам для больш камфортнага жыцця? Менавіта з такім пытаннем мы звярнуліся да жыхароў пасёлка. А.Б.Карпіловіч, часова не працуючы: — Хацелася б, каб у пасёлку з’явіўся магазін гандлёвай сеткі «Еўраопт»: трох прадуктовых магазінаў, што ў нас ёсць, недастаткова (я не бяру ў разлік дробныя ларкі). Ёсць праблемы і з рабочымі месцамі. Таму, зразумела, моладзь у пошуках работы і з’язджае ў гарады. Спадзяюся, што на пілараме будзе адкрыты новы цэх, і я змагу ўладкавацца на работу. Ю.Р.Дульчэўскі, пенсіянер: — Добра, што правялі газіфікацыю пасёлка. Я таксама падвёў блакітна
67 лет вместе. А началось все с … разбитого яйца

67 лет вместе. А началось все с … разбитого яйца

Год малой Радзімы, Культура
У іх ужо было сярэбранае, залатое і нават брыльянтавае вяселле. Сёння Мікалай Васільевіч і Кацярына Сідараўна Рубель з аграгарадка Роўбіцк ужо рыхтуюцца сустрэць «каменную» — 67-ую гадавіну стварэння сваёй сям’і. Дата не круглая, скажаце вы. Але пажылыя «маладыя» радуюцца цяпер не тое што кожнаму сумесна пражытаму году, а і дню. Сказ пра разбітае яйка А пачыналася ўсё ў Рублёў даволі далікатна, як у казцы, — з гісторыі пра разбітае яйка. Яны былі тады яшчэ маленькімі дзецьмі. Абое, нарадзіўшыся «за польскім часам» (гаспадар — у 1929, а гаспадыня годам пазней), хадзілі ў польскую школу ў Роўбіцку. І неяк мама дала дзяўчынцы яйка, каб  «купіла» сабе новае пяро, а яйка тое разбілася. — Грошай жа тады не было, толькі натуральны абмен, — пачынае тлумачыць Кацярына Сідараўна. — Я неабач
Дмитрий Шульман: «Возвращайтесь к родным корням!»

Дмитрий Шульман: «Возвращайтесь к родным корням!»

Год малой Радзімы, Культура
З’яўляючыся паспяховым маскоўскім бізнэсмэнам і вядомым  мецэнатам, Дзмітрый Міхайлавіч Шульман адчувае вельмі цёплыя пачуцці літаральна да кожнага кутка нашага горада, дзе прайшло яго дзяцінства. У Пружанах пад кіраўніцтвам чулых бацькоў былі зроблены першыя свядомыя крокі ў дарослае жыццё. Пра тое, што для яго малая радзіма і як ён беражэ памяць пра яе, наш зямляк расказаў нашай газеце. — Малая радзіма, Вялікая радзіма... У гэтых выразах адчуваецца нейкая супярэчлівасць: не можа ў чалавека быць дзве Радзімы. Яна, як маці, адна. І як бы ні складваліся жыццёвыя абставіны, якія прымушаюць нас мяняць месца жыхарства, Радзіма застаецца з намі назаўжды. Я большую частку жыцця пражыў за межамі Беларусі: 20 гадоў — на Сахаліне, а апошнюю чвэрць стагоддзя — у Маскве, але да гэтага часу не лічу
Главный инженер ОАО «Великосельское Агро» в свободное время смотрит биатлон и читает Пикуля

Главный инженер ОАО «Великосельское Агро» в свободное время смотрит биатлон и читает Пикуля

Год малой Радзімы, Профессия
ААТ «Велікасельскае Агра» — адна з найбольш эканамічна моцных гаспадарак у раёне. У мінулым годзе тут атрыманы выдатныя ўраджаі збожжавых, рапсу і цукровых буракоў. Прадукцыйнасць дойнага статка склала 7 тысяч кілаграмаў малака, а рэнтабельнасць вытворчасці — 38,5%. У гэтым, безумоўна, вялікая заслуга інжынернай службы, якую ўзначальвае Сяргей Іосіфавіч Мардань. Сам Сяргей Іосіфавіч мясцовы, з простай сялянскай сям’і. Бацька працаваў у будаўнічай брыгадзе, а маці — даяркай на мясцовай ферме. Акрамя яго, у сям’і яшчэ выхоўвалася старэйшая сястра. Падчас вучобы ў школе хлопцу больш за ўсё падабаліся гісторыя, фізіка і літаратура. Да гэтага часу памятае Сяргей Іосіфавіч урокі гісторыі, якую выкладаў класны кіраўнік, удзельнік Сталінградскай бітвы Аляксандр Іванавіч Дзенісенка. Пасля заканч
Болит ли у дятла голова? Уже скоро в Пружанах начнутся занятия в школе бердвотчеров

Болит ли у дятла голова? Уже скоро в Пружанах начнутся занятия в школе бердвотчеров

Афиша, Год малой Радзімы
Хутка ў палацыку! Ці можаце адрозніць узімку варону ад грака? Ці ведаеце, дзе адшукаць птушку года – шчыгла? Не? Тады спяшайцеся запісацца ў “Школу бёрдвочара” – сапраўднага птушказнаўцы! Бясплатныя курсы па вызначэнню відаў мясцовых птушак правядзе ў г. Пружаны з 7 сакавiка па 30 красавiка  грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў у будні і дзве палявыя экскурсіі на выхадных. Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а таксама вызначальнік. Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў, адукацыя і прафесія не маюць значэння. Патрэбна толькі паведамiць каардынатару да 6 сакавіка адным з наступных спосабаў: тэл.: 8(029) 823 44 84, электронная пошта: mybox_sasha.net@mail.ru
Царская кавалькада ў Лыскаве

Царская кавалькада ў Лыскаве

Год малой Радзімы, Культура
Праездам з губернскага горада Гродна ў 1874 годзе трынаццаты манарх самадзяржаўнай улады роду Раманавых імператар Аляксандр ІІ і яго жонка Марыя Аляксандраўна наведалі Лыскава. Лыскава ў той час было мястэчкам ціхім: невялікім пасяленнем, далёкім ад чыгункі, з маленькімі вуліцамі і вялікай рыначнай плошчай пасярэдзіне, з доўгай чарадой “крам”, з шумным восеньскім кірмашом, царквой і сінагогай. На той час Лыскава адрознівалася невялікай колькасцю насельніцтва, якое па сваім нацыянальным складзе было даволі разнастайным: у мястэчку жылі беларусы, палякі, яўрэі, рускія, цыгане. У якасці яшчэ аднаго адрознення можна назваць і тое, што побач з рамеснікамі і купцамі-мяшчанамі жылі сяляне. Тут працаваў невялікі цагельны заводзік, дзейнічалі сыраварня, паперня -- невялікае прадпрыемства п
Самая большая в районе династия культработников отмечает юбилеи

Самая большая в районе династия культработников отмечает юбилеи

Год малой Радзімы, Культура, Ружанские мотивы
Сям’я Барысевічаў — адзіная ў нашым раёне дынастыя культработнікаў, якая бярэ свой пачатак усяго крыху больш за паўстагоддзя таму, але ўжо налічвае каля дзясятка прадстаўнікоў галіны. Пятага лютага адной з яе пачынальніц — Ніне Іосіфаўне Барысевіч, былой загадчыцы Малочкаўскага клуба — споўнілася 70 гадоў. Сёння ў Малочках і наваколлі часта ўспамінаюць былыя часы, калі ў вёсках колькасць жыхароў падлічвалася сотнямі, бурліла жыццё і... працаваў клуб. — Колькі сябе памятаю, заўсёды выступала, удзельнічала ў самадзейнасці, — гаворыць Ніна Іосіфаўна. — Нават на выпускным у школе дырэктар на мой конт зазначыў: «Ніколькі не здзіўлюся, калі раптам недзе пачую, што выступае народная артыстка Ніна Манчык (аўт. — дзявочае прозвішча)». Народжаная ў шматдзетнай сям’і, у якой выхоўвалася сямёра