Вторник, 26 мая 2020

Актуально

Пойти на работу и вернуться. 22 несчастных случая на производстве зарегистрировано в прошлом году на Пружанщине

Пойти на работу и вернуться. 22 несчастных случая на производстве зарегистрировано в прошлом году на Пружанщине

Актуально, Сельское хозяйство
Напрыканцы мінулага года ў раённым судзе была разгледжана справа аб дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося на тэрыторыі раёна. Судовы прыгавор ужо ўступіў у сілу. Неардынарнасць гэтай справы ў тым, што падчас аварыі пацярпеў вадзіцель ДРБУ-140, які выконваў службовыя абавязкі. НА ДАРОЖНЫМ кальцы каля вёскі Руднікі грузавы аўтамабіль «МАЗ» не размінуўся з трактарам, абодва перакуліліся. У выніку вадзіцель грузавіка атрымаў цяжкія траўмы. Кажуць, што грузовики Volvo больш бяспечныя пры ДТЗ. Як было ўстаноўлена потым, у трактарыста на той момант у крыві было 1,3 праміле алкаголю. Ён і быў прызнаны вінаватым у ДТЗ. Прыгаворам суда яму вызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў папраўчых работ з утрыманнем у даход дзяржавы 20% ад заробку, а таксама вырашана пазбавіць яго вадзіцельскіх п
Здесь служат настоящие мужчины

Здесь служат настоящие мужчины

Актуально, Ружанские мотивы
Недалёка ад вёскі Ласасіна, на мяжы трох раёнаў — Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага, на ўскрайку Ружанскай пушчы размясціўся 210 авіяцыйны палігон. Быццам асобная краіна, якая жыве па сваіх вайсковых законах... Па лясной дарозе, што вядзе да часці, строем ішлі салдаты, якія пасля прыняцця прысягі цяпер праходзяць абучэнне па тактыцы. Разам з імі — падпалкоўнік Ставіца. — У нас тэрміновую службу праходзяць усяго сем чалавек апошняга, зімовага прызыву, у асноўным усе хлопцы мясцовыя, з Пружаншчыны. Адборам маладога папаўнення ў райваенкамаце займаўся сам, выбіраў лепшых. Усе спакойныя, ураўнаважаныя, узровень здароўя вышэй сярэдняга, здольныя выконваць пастаўленую баявую задачу, — па-вайсковаму рапартуе Віталь Барысавіч і тут жа дае волю разважанням. — Найбольш цяжкім для іх быў п
Учитель Владимир Зозуля: Жить с людьми по-людски

Учитель Владимир Зозуля: Жить с людьми по-людски

Актуально
Пра жыхара вёскі Гарадзечна Уладзіміра Фёдаравіча Зазулю людзі заўсёды гавораць з павагай. Да яго, ветэрана, педагога, актывіста, вяскоўцы  прыслухоўваюцца, з ім лічацца. “Чалавек!” – з гонарам зазначаюць, калі атрымліваюць неабходную параду ці бачаць, які прыклад іншым падае сам. Такому прызнанню ў Уладзіміра Фёдаравіча сваё тлумачэнне: “Жыць стараўся з людзьмі па-чалавечы”. ПЕРШЫ БОЙ, ЯК ПРАВЕРКА НА МУЖНАСЦЬ На вайну яго мабілізавалі неўзабаве пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў роднай вёскі. З Харкоў тады пайшлі ваяваць адразу 18 хлопцаў. Лічаныя дні ў вучэбцы і – на фронт. Разам былі залічаны ў соты гвардзейскі стралковы полк восьмай гвардзейскай арміі. І свой баявы шлях аднавяскоўцы пачалі з польскага горада Казяніцэ. Хутка адбыўся і першы бой. — Пачыналася Вісла—О
Спецпроект «Рб»: Этот день мы приближали, как могли

Спецпроект «Рб»: Этот день мы приближали, как могли

Актуально
Увага: спецыяльны праект  «Раённых будняў»! Наша новая рубрыка прысвячаецца салдатам Вялікай Айчыннай вайны. Мы будзем пісаць яе разам з вамі, паважаныя чытачы. Калі ў вашых сем’ях захоўваюцца фотаздымкі дзедаў і бацькоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай, магчыма, не толькі ваенных, але і пасляваенных, цяперашніх часоў, дасылайце ці прыносьце іх нам, у рэдакцыю. Не забудзьце прыкласці да фотаздымка свой невялікі подпіс пра таго, хто на ім сфатаграфаваны, з аповедам пра яго барацьбу з фашысцкімі захопнікамі, узнагароды, пасляваенную працу і г.д. Рэдакцыя гарантуе беражлівыя адносіны да прадастаўленых дакументаў і абавязковае вяртанне арыгіналаў адрасатам. Дасылайце фотаздымкі і пісьмы на адрас: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні». Можна скарыстацца і электрон
Тракторист ОАО  «Великосельское-Агро» спас лебедя

Тракторист ОАО «Великосельское-Агро» спас лебедя

Актуально, Экология
Як толькі на вуліцы падмарозіла, многія жыхары вёскі Ялова пачалі назіраць незвычайны, асабліва для гэтай пары года, малюнак: па іх агародах, з кожным днём усё больш набліжаючыся да жытла, хадзіў... прыгажун-лебедзь. Так цуда-птушка з’явілася і каля хлява трактарыста ААТ «Вялікасельскае Агра» Аляксандра Слабады. Аляксандр Мікалаевіч з сынам Мішам выйшлі паглядзець. А лебедзь быццам толькі іх і чакаў: ратуючыся ад холаду і голаду, практычна сам прыйшоў у рукі. У хляве птушка пражыла амаль цэлы месяц. Аляксандр Мікалаевіч, а яшчэ больш Міша цярпліва, з любоўю яе даглядалі. Выгнаць лебедзя на люты мароз — значыць, асудзіць на верную пагібель. Ён хутка прывык да курачак і свінчука за перагародкай, з задавальненнем частаваўся з рук сваіх гаспадароў хлебам і зернем і пазіраваў, выгнуўшы шыю,
В детском саду «Неделька» мамы катались на лыжах, папы играли в хоккей, а дети делали всё сразу!

В детском саду «Неделька» мамы катались на лыжах, папы играли в хоккей, а дети делали всё сразу!

Актуально, Здоровье
Зіма для здароўя. Такі дэвіз сёлета ў дзіцячым садку “Нядзелька”. З першых снежных дзён звычайныя прагулкі пераўтварыліся ў катанне на санках і на лыжах. Ва ўсіх групах былі арганізаваны фотавыставы, прысвечаныя актыўнаму зімняму адпачынку. Бацькі прымалі ўдзел у пасяджэннях клуба “Здароўе”. Дарэчы, да здаровага ладу жыцця прызвычайваліся не толькі супрацоўнікі садка і дзеткі: актыўнасць давялося праявіць мамам і татам. Найперш бацькі прынялі ўдзел у будаўніцтве сапраўднай снежнай казкі. У лічаныя дні на тэрыторыі садка з’явіліся тыгр, мядзведзь, чарапаха і кракадзіл, вылепленыя са снегу і афарбаваныя ў яркія колеры. Усім калектывам рыхтаваліся да галоўнага свята – “Гульні ў зімнім гарадку”. І вось, у чацвер на масленічным тыдні на тэрыторыі садка стала вельмі шумна. На двор выйшлі ўсе
Киношное прошлое г.п. Ружаны

Киношное прошлое г.п. Ружаны

Актуально, Культура, Ружанские мотивы
Калі ўспыхвае ў чалавека любоў да Айчыны і як затым становіцца той сілай, якая натхняе на ўсё, што лічыцца слаўным і вялікім? Адказаць на гэтае пытанне складана. Несумненна адно — гэта адбываецца тады, калі чалавек адкрывае для сябе навакольны свет, атрымлівае веды пра свой край, яго гісторыю, культуру. Нельга пераацаніць ролю кіно ў фарміраванні гонару за край, у якім чалавек нарадзіўся і вырас. Таму хочацца расказаць пра кінастужкі ваеннай тэматыкі, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да Ружан. Гэта фільмы з мінулага. Г.Флабер гаварыў: «Мінулае — гэта тое, чаго ўжо няма; будучае — тое, чаго яшчэ няма, цяперашняе абсалютна мімалётна, яно бесперапынна рухаецца, а мастацтва кіно вымае з гэтага струменя тую ці іншую з’яву і робіць яе вечнай». Вечнае — гэта памяць, якая ідзе па планеце
Мина времен Отечественной войны хранилась в школьном музее в Пружанском районе

Мина времен Отечественной войны хранилась в школьном музее в Пружанском районе

Актуально
Як паказала сумесная работа, праведзеная раённым аддзяленнем КДБ і райваенкаматам, выбухованебяспечныя боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны можна знайсці ў самых нечаканых месцах. У ходзе рэйдаў камісія наведала некалькі школ раёна. У выніку ў адным са школьных музеяў былі выяўлены міна, артылерыйскі снарад і патроны. Усе гэтыя прадметы ўяўлялі небяспеку для будынка і вучняў.  Боепрыпасы канфіскаваны. Аднак не выключана, што недзе ў музейных экспазіцыях або ў запасніках яшчэ ёсць падобныя небяспечныя прадметы. Старшы оперупаўнаважаны РА КДБ Я.Ф.Валчанкоў звяртаецца з просьбай да адміністрацый школ самастойна правесці рэвізіі, каб пазбавіцца ад магчымых небяспечных экспанатаў. Звяртацца можна па тэл. 9-16-91 (раённае аддзяленне КДБ) і 7-13-56 (райваенкамат) кругласутачна. Алег Сі
Одна проблема на всех — старость. Кто поможет 11 старикам из д.Замошье Пружанского района?

Одна проблема на всех — старость. Кто поможет 11 старикам из д.Замошье Пружанского района?

Актуально
«Добры дзень, паважаныя работнікі раённай газеты! Я — жыхарка маленькай вёсачкі Замошша. Нас тут засталося ўсяго 11 чалавек... Нам вельмі нялёгка. А часам так хочацца ласкі і ўвагі, ці хаця б каму-небудзь расказаць аб сваім жыцці... Паўліна Іванаўна Лаптановіч». Гэта толькі ўрывачак з хвалюючага допісу на лістах з вучнёўскага сшытка ў клетачку. Не адгукнуцца на яго мы не маглі. Бельчыцы, Залессе, Баравікі... Усе вёсачкі — адна ў адну. Назвы ім у свой час даваў лес. Ён спрадвеку іх і карміў, і саграваў у холад... Замошша — апошняя вёска ААТ «Агра-Калядзічы». Адразу за ёю раскінуліся палеткі «Жураўлінага». Урэшце, якая розніца? На межах дзвюУх лепшых у раёне гаспадарак ніхто не расстаўляў заслоны дабраце, чалавечнасці, увазе і павазе да старасці... ПАЎЛІНА Іванаўна Лаптановіч жыве ў д
Учился летать на войне. Об интернациональном долге, Афганистане и погибших друзьях рассказал бортовой авиационный техник Вячеслав Дёмин

Учился летать на войне. Об интернациональном долге, Афганистане и погибших друзьях рассказал бортовой авиационный техник Вячеслав Дёмин

Актуально
Калі чалавеку толькі крыху больш дваццаці, жыццё ўспрымаецца ў ружовым святле. Будуюцца светлыя надзеі і само сабой прыходзіць разуменне, што ўсё яшчэ наперадзе. Для лейтэнанта Вячаслава Дзёміна (на здымку) усе гэтыя светлыя мары абарваліся ў адно імгненне, калі ваенны самалёт, які нёс на борце савецкіх афіцэраў, перасёк савецка-афганскую мяжу. Дарэчы, зараз таксама папулярная паслуга аренда самолета. А гэта быў 1988 год... — ПРА ТОЕ, што мы на вайне, — успамінае бартавы авіяцыйны тэхнік 181 баявой верталётнай базы капітан Дзёмін, — мы ўсвядомілі адразу, як толькі прызямліліся ў Кабуле. Новае папаўненне адразу трапіла пад абстрэл. Гэта быў час, калі нашы войскі паступова ўжо выводзіліся з Афганістана. Ваенныя падраздзяленні заставаліся толькі ў Кабуле і на навакольных высакагорных паст
Родители пьющих детей не смогут выехать за границу

Родители пьющих детей не смогут выехать за границу

Актуально, Молодёжный клуб
Кажуць, што хутка на плошчы перад універсамам, дзе “тусуецца” моладзь, нельга будзе піць піва. А калі схавацца на лаўцы менш прыкметнай, дзе няма прахожых? Няўжо таксама паведамяць бацькам? (З рэплікі, пачутай падчас сустрэчы са старшакласнікамі). Адказаць на гэтае пытанне мы папрасілі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх І.А.ГУРЫНЦА: — З 23 лютага ўступаюць у сілу змяненні ў адміністрацыйны кодэкс РБ. З гэтай даты распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцы, незалежна ад таго, шматлюдная яна ці не, на стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце ці іншых месцах, не прызначаных для распіцця такіх напояў, будзе забаронена. Чалавека, які праігнаруе гэтае новаўвядзенне, чакае штраф да васьмі базавых велічынь. Калі ж яго зловяць паўторна за такое ж па
В Чепелях живёт морж!

В Чепелях живёт морж!

Актуально, Здоровье
У той дзень іртутны слупок на тэрмометры паказваў мінус 17. Пранізлівы вецер прычэсваў гурбы снегу, якія дзе-нідзе падняліся нават вышэй вясковай агароджы. Мы старанна хавалі свае насы ў кудлатыя каўняры, глыбей на вушы нацягвалі футравыя шапкі. А Анатоль Францавіч Мялешка толькі пасмейваўся. Ён выйшаў на мароз у адных спартыўных штанах. Босыя ногі ўраз сталі на снезе барвовымі. Трыко — гэта так, для журналістаў, пазіраваць перад фотакамерай. Сам-насам ён праводзіць свае штодзённыя ранішнія і вячэрнія мацыёны ў адных трусах. Балазе, у такія раннія ці познія часы на вясковай вуліцы пуста. — Серыял паглядзім з Ганнай Мікалаеўнай і выходжу... Пра вядомыя метады аздараўлення Іванова жыхар вёскі Чапялі прачытаў яшчэ ў маладосці. Вырашыў паспрабаваць іх на сабе. Пачаў з аблівання вадой
Воспитывает государство — платят родители. Но неохотно

Воспитывает государство — платят родители. Но неохотно

Актуально
На першым у гэтым годзе пасяджэнні міжведамаснага  каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях” заслуханы пытанні аб выніках работы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананні патрабаванняў Дэкрэта ў мінулым годзе. Нагадаем, што гэты дакумент вызначае абавязкі  бацькоў па пакрыцці затрат, якія нясе дзяржава на ўтрыманне і выхаванне дзяцей з няўдалых сем’яў. Намеснік пракурора раёна С.П.Карабцова прааналізавала  дзеянні мясцовых органаў улады і арганізацый па рэалізацыі комплексу мер, зацверджаных райвыканкамам і накіраваных на выкананне палажэнняў згаданага Дэкрэта. Яна адзначыла, што пэўная работа ў гэтым накірунку праводзіцца як аддзеламі райвыканкама, так і
ОАО «Мурава»: весна не застанет нас врасплох

ОАО «Мурава»: весна не застанет нас врасплох

Актуально, Сельское хозяйство
На вуліцы ўладарыць зіма, і зямля пакуль адпачывае пад белым снегавым покрывам. Але не за гарамі веснавыя клопаты. На першы план цяпер выходзіць рамонт тэхнікі. У ААТ «Мурава» яшчэ восенню вызначылі аб’ём рамонтных работ. Была праведзена дэфектоўка тэхнікі і яе пастаноўка на зімовае захоўванне, наведзены парадак на машынным двары. І зусім невыпадкова гаспадарка стала пераможцай раённага агляду-конкурсу добраўпарадкавання машынных двароў. Улічвалася пры гэтым і падрыхтоўка рамонтна-абслугоўваючай базы да работы ў зімовых умовах. Машынна-трактарны парк таварыства пастаянна папаўняецца новай тэхнікай. Асабліва гэта адчувальна ў апошнія гады. — Летась мы здолелі набыць два энерганасычаныя трактары, два збожжаўборачныя камбайны, два пагрузчыкі, буракаўборачны камбайн «Кляйне» і аўтамаб
Современные диваны: богатство выбора – ваш «Триумф»

Современные диваны: богатство выбора – ваш «Триумф»

Актуально
У інтэр’ерах кватэр і офісаў канапы займаюць далёка не апошняе месца. Айчынныя фабрыкі мяккай мэблі прапануюць пакупнікам велізарны выбар самых розных форм, канструкцый і стыляў. Моднымі становяцца модульныя канапы і канапы-трансформеры. Унікальнасць такой мэблі ў тым, што з’яўляецца магчымасць самастойна скампанаваць яе з розных частак у адпаведнасці з умовамі памяшкання. Гэта дазваляе часта змяняць абстаноўку пакоя, перастаўляючы мэблю. Традыцыйна запатрабаванымі застаюцца разнастайныя вуглавыя канапы. Дзякуючы сваёй функцыянальнасці і прастаце выкарыстання, аптымальным варыянтам у інтэр’ерах малагабарытных кватэр застаюцца канапы-ложкі, якія прапануюцца ў «Трыумфе». Практычна ўсімі вытворцамі, якія спецыялізуюцца на элітнай мэблі і «эканом–класе», выпускаюцца мадэлі канапаў-ложкаў