Четверг, 22 августа 2019

Актуально

«РеСпект» борется с мифами

«РеСпект» борется с мифами

Актуально
Мінулая зіма паказала, што на рынку пластыкавых вокнаў таксама неабходна наводзіць парадак. З павелічэннем колькасці «вытворцаў» значна ўзрос і паток скаргаў. І, як паказвае аналіз, найбольшая колькасць прэтэнзій датычыцца менавіта тых фірм, якія вырабляюць сваю прадукцыю з прымяненнем ручной працы. Зразумела, што сертыфікаты якасці, пра якія спажыўцы часта забываюць спытацца, там таксама адсутнічаюць. Некалькі гадоў назад на наш рынак прыйшло шмат таннага былога ва ўжыванні абсталявання для вытворчасці вокнаў, у выніку чаго, як грыбы пасля дажджу, пачалі расці фірмы, якія выпускаюць вокны ПВХ. У газетах з’явілася шмат аб’яў: «Вокны, вокны, вокны, уласная вытворчасць...» На сённяшні дзень падлічыць усіх вытворцаў (як яшчэ кажуць, перапрацоўшчыкаў) пластыкавых вокнаў у Брэсце і воблас
За три месяца население Пружанского района уменьшилось на 156 человек

За три месяца население Пружанского района уменьшилось на 156 человек

Актуально
Зарэгістравана за студзень-сакавік 2010 года: першая графа — нараджэнняў, другая — смерцяў г.Пружаны                            49        55 пассаветы Ружанскі                                11        41 Шарашоўскі                            8        22 сельсаветы Вялікасельскі                         2        18 Зеляневіцкі                             3        15 Ліноўскі                                 11        23 Мокраўскі                               8        16 Новазасімавіцкі                     7          3 Пружанскі                               8        23 Сухопальскі                            4        23 Хараўскі                                10        20 Шаняўскі                                 2        12 Шчарчоўскі             
Закуп молока у населения в Пружанском районе снизился на четверть

Закуп молока у населения в Пружанском районе снизился на четверть

Актуально, Сельское хозяйство, Экономика
За першы квартал бягучага года ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян раёна закуплена 819 тон малака, што складае толькі 72% да адпаведнага леташняга перыяду. Рэалізацыя лішкаў малочнай прадукцыі зменшылася на тэрыторыі ўсіх сельсаветаў і пассаветаў, за выключэннем Шаняўскога (102%). Найбольшую колькасць малака (115 тон) прадалі дзяржаве жыхары Вялікасельскага сельсавета. У разліку на карову ў сярэднім па раёне за студзень-сакавік закуплена 393 кілаграмы малака, што на 109 кілаграмаў менш, чым летась. Лепшы паказчык мае Шаняўскі сельсавет (553 кілаграмы). Больш за 400 кілаграмаў малака ад каровы рэалізавана з асабістых падворкаў Мокраўскага, Пружанскага і Хараўскога сельсаветаў. Мікола Архуцік.
Зарегистрировать брак теперь можно в музее-усадьбе «Пружанский палацик»

Зарегистрировать брак теперь можно в музее-усадьбе «Пружанский палацик»

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
У мінулую суботу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу. Цырымонію вяла сакратар Вялікасельскага сельвыканкама Святлана Люкевіч. Менавіта ў такім незвычайным месцы пажадалі зарэгістраваць свае шлюбы дзве пары: жыхарка Вялікага Сяла, студэнтка педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка Алеся Ханіла і жыхар Слуцка Сяргей Жук, а таксама ўраджэнцы вёскі Стараволя Ганна Вялікаселец і Дзмітрый Кот. Магчыма, з іх лёгкай рукі гэтая платная паслуга палацыка прыжывецца. Ганна Хадаровіч.
Один из подозреваемых в убийстве в Пружанах сознался

Один из подозреваемых в убийстве в Пружанах сознался

Актуально
ЗАВЕРШАНЫ першы этап следчых дзеянняў па факту забойства 31 сакавіка па вуліцы Будаўнічай. Нагадаем, што па падазрэнні ва ўчыненні цяжкага злачынства былі затрыманы трое гараджан. Адзін з іх прызнаўся ў забойстве, але пакуль утрымліваюцца пад вартай усе трое. Падазраваемыя перавезены ў Брэст, дзе далейшым расследаваннем справы займаецца абласная пракуратура.
В связи с ремонтом главных путей перегона Берёза-Оранчицы меняется порядок движения поездов 20 апреля и 4 мая

В связи с ремонтом главных путей перегона Берёза-Оранчицы меняется порядок движения поездов 20 апреля и 4 мая

Актуально
НА МІНСК будзе ісці са станцыі Аранчыцы толькі адзін цягнік №132 Брэст-Масква, адпраўленне з Аранчыц у 2.37 НА БРЭСТ 20 красавіка будуць ісці электрапаязды Аранчыцы-Брэст: №6301 адпраўленне ў 6.08 №6303 адпраўленне ў 10.10 №6305 адпраўленне ў 15.19 №6309 адпраўленне ў 21.36 №5409 адпраўленне ў 22.40 4 мая 2010 г. ПАЯЗДЫ НА БРЭСТ адмяняюцца.
Поможем детям из неблагополучных семей?

Поможем детям из неблагополучных семей?

Актуально
Паважаныя жыхары Пружанскага раёна і г.Пружаны! У Пружанскім раёне пражываюць 44 сям‘і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у іх выхоўваюцца 75 дзяцей. Дзеці з няўдалых сем‘яў пазбаўлены ў жыцці многага: любві, пяшчоты, павагі. 29 красавіка  2010 года ў Пружанскім раёне будзе праводзіцца акцыя «З любоўю да дзяцей, з надзеяй у будучыню». Мэта акцыі — прыцягнуць увагу насельніцтва да праблем дзяцей з няўдалых сем‘яў. Калі ў вас ёсць непатрэбныя дзіцячыя рэчы, игры пико, школьныя прылады, перадайце іх дзецям, якія маюць у іх патрэбу. Рэчы можна перадаць у  ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» па адрасу: г.Пружаны, вул.Кастрычніцкая, 104-а, тэл. 9-53-67. Не заставайцеся раўнадушнымі, акажыце дапамогу дзецям, якія трапілі ў цяжкую жыцц
Как бабушка из-за мусора в суд попала

Как бабушка из-за мусора в суд попала

Актуально, Экология
У рэдакцыю патэлефанавалі бабулі з вёскі Замошша Мокраўскага сельсавета: — Мы атрымалі павесткі ў суд за тое, што быццам бы больш чым два гады не плацілі за вываз смецця. Так, давалі падпісваць нейкую дамоўленасць. Але чаго яна тычылася,— ніхто не тлумачыў. Карэспандэнт атрымаў заданне разабрацца. Падлічана сярэдняя гадавая норма назапашвання адным чалавекам смецця. Гэта 1,6 кубічнага метра — у прыватным домаўладанні з прысядзібным участкам і 1,35 кубічных метра — у добраўпарадкаваных дамах без участкаў. Значыць, за чатыры гады сям’я з чатырох-пяці чалавек здольна пад столь заваліць сваімі цвёрдымі бытавымі адходамі цэлую 9-мятровую кухню. А калі дадаць смецце суседзяў з усіх 60 кватэр, а потым і цэлага горада, то, напэўна, патонуць у ім не тое, што кухні, а нават дамы і вуліцы. І т
Выбираем телеканалы вместе с БИТ+

Выбираем телеканалы вместе с БИТ+

Актуально
Для многіх тэлевізар -- добры сродак адпачынку. Але разам з гэтым тое тэлебачанне, якое мы "абавязаны" глядзець, выклікае шмат нараканняў. А магчымасць выбіраць тэлеканалы для прагляду маюць толькі тыя, хто з'яўляецца ўладальнікам спадарожнікавых антэн. Магазін камп'ютарнай тэхнікі "БіТ+" прапануе некалькі відаў камплектаў для лічбавага тэлебачання. Найбольш распаўсюджаная сістэма дае магчымасць глядзець каля 60 рускамоўных тэлеканалаў. Пасля дабаўлення яшчэ адной антэны адпаведна павялічваецца і колькасць транслюемых тэлекампаній. Сістэма мае шмат пераваг і толькі адзін "мінус": праз некаторы час з-за змены спадарожнікаў даводзіцца праводзіць абнаўленне праграмнага забеспячэння, што па сілах толькі спецыялісту. Як гаворыць майстар магазіна Алег Руды, не трэба купляцца на заклік кшталту
Страйкбол пришел в Пружаны!

Страйкбол пришел в Пружаны!

Актуально, Молодёжный клуб
Зараз у раёне пад патранажам аддзела па справах моладзі ствараецца новы ваенна-патрыятычны клуб «Пілоты», які аб’яднае жадаючых займацца страйкболам. Cтрайкбол — ваенна-тактычная гульня, у якой выкарыстоўваюцца пнеўматычныя аналагі сучаснай зброі. Стральба вядзецца невялікімі пластыкавымі шарыкамі. Галоўнае правіла — ігракі самі пры-знаюць, што ў іх патрапіў шарык. На англійскай       мове гэта гульня называецца — airsoft sport. Назву «страйкбол» прыдумалі рускія. У нашай краіне ёсць рэспубліканскае спартыўнае грамадскае аб’яднанне «Страйкбол» — афіцыйная арганізацыя, якая мае выразную іерархію, адказных асоб і фінансаванне. Таму для РСГА «Страйкбол» магчымы мерапрыемствы, якія не пад сілу розным нефармальным суполкам. НЕАФІЦЫЙНА страйкбольнае аб’яднанне дзейнічае ў нашым горадзе
ПОЕХАТЬ ЗА ГРАНИЦУ ТЕПЕРЬ МОЖНО И БЕЗ ВЕДОМА ОТЦА

ПОЕХАТЬ ЗА ГРАНИЦУ ТЕПЕРЬ МОЖНО И БЕЗ ВЕДОМА ОТЦА

Актуально
Ведаю, што ў заканадаўства, якое рэгулюе правілы выезду дзяцей з рэспублікі, нядаўна былі ўнесены змены. Як цяпер можна будзе выехаць за мяжу непаўналетнім? В.М.Карпыза, г.Пружаны. Адказвае начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС М.М.ПАПКО: — Сапраўды, раней, калі непаўналетнія  часова выязджалі з Рэспублікі Беларусь з адным з бацькоў, трэба было мець афіцыйны дазвол другога. Згодна з новымі правіламі,  дазвол  непаўналетні павінен мець толькі пры выездзе за мяжу самастойна ці ў складзе групы без суправаджэння бацькоў. Пісьмовы дазвол трэба засведчваць у натарыуса або ў адказнай асобы аддзялення па грамадзянству і міграцыі па месцы жыхарства непаўналетняга, які таксама аказвае такія паслугі, як легализация. Калі адзін з бацькоў супраць выезду за мяжу яго дзіцяці, то
«Склероз» не освобождает от службы в армии

«Склероз» не освобождает от службы в армии

Актуально
“Забыў.” Так часцей за ўсё тлумачаць прызыўнікі сваю няяўку па павестцы ў ваенкамат. Хаця, як сведчаць абавязковыя ў такіх выпадках разбіральніцтвы, асноўная прычына “забыўчывасці” – нежаданне служыць у войску. Ці задумваюцца прызыўнікі, чаго “каштуе” ўхіленне ад службы? Пружанец Яўген Пракопчык да праходжання медыцынскай камісіі ў чэрвені мінулага года аднёсся абыякава. Проста не з’явіўся па павестцы ў райваенкамат. Праз некаторы час супрацоўнікі міліцыі даставілі яго туды  прымусова. І за такую непадпарадкаванасць суд раёна прыцягнуў юнака да адміністрацыйнай адказнасці — штрафу ў памеры адной базавай велічыні. Аднак гэта, відаць, на яго мала паўплывала. Бо ў верасні ён зноў  “забывае” пра чарговую павестку. На гэты раз суд расцаніў паводзіны прызыўніка як ухіленне ад мерапрыемстваў п
Самый культурный сантехник живёт в Пружанах

Самый культурный сантехник живёт в Пружанах

Актуально, Профессия
Колькі нерваў губляем мы з-за непрацуючага ў прыбіральні зліўнога бачка, працякаючага на кухні крана, прарванай каналізацыі ў падвале... Жыхар Пружан Мікалай Панкратаў можа даць фору любому сантэхніку. Чалавек ужо 15 гадоў на заслужаным адпачынку, а да яго, як да лепшага спецыяліста раёна, па-ранейшаму звяртаюцца па параду домаўладальнікі, якім трэба зрабіць ацяпленне, пракласці каналізацыйную сістэму, водаправод... — У палове гарадскіх дамоў і кватэр ёсць праца маіх рук,— канстатуе Мікалай Рыгоравіч. ЛЮБОЎ да гэтай нялёгкай і карпатлівай справы з’явілася ў яго не адразу. Пасля школы Мікалай хацеў вучыцца ў заводскім рамесным вучылішчы на электраслесара. Адгаварыў хлопца дырэктар, які прымаў дакументы: маўляў, у электрыка павінны быць дужыя і вялікія рукі. А ты маленькі, лёгка прал
К 65-летию Великой Победы пружанские ветераны получат материальную помощь

К 65-летию Великой Победы пружанские ветераны получат материальную помощь

Актуально
У раёне пачалася выплата матэрыяльнай дапамогі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з нагоды 65-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Памер выплат складае ад 150 да 250 тысяч рублёў. Як паведаміла начальнік аддзялення матэрыяльна-бытавога абслугоўвання насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне В.У.Іваніцкая, па 250 тысяч рублёў атрымаюць інваліды і ўдзельнікі вайны, дзеці-інваліды з дзяцінства, у якіх бацькі загінулі ў гады вайны, і ўдовы загінуўшых у гады вайны ваеннаслужачых і партызан. Па 150 тысяч рублёў дапамогі будзе ўручана ўзнагароджаным ордэнамі і медалямі за самаадданую працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, знакам «Жыхар блакаднага Ленінграда», а таксама інвалідам з дзяцінства, якія атрымалі інваліднасць у сувязі з баяв
В связи с ремонтом главных путей перегона Берёза-Оранчицы меняется порядок движения пассажирских поездов

В связи с ремонтом главных путей перегона Берёза-Оранчицы меняется порядок движения пассажирских поездов

Актуально
20 красавіка і 4 мая 2010 г. АДМЯНЯЮЦЦА ЦЯГНІКІ: №106 Брэст-Мінск    №105 Мінск-Брэст №112 Брэст-Мінск    №111 Мінск-Брэст ЗМЯНЯЕЦЦА РУХ НАСТУПНЫХ ЦЯГНІКОЎ: №395 Масква-Брэст адпраўленнем з Масквы 19 красавіка і 3 мая 2010 г. будзе ісці толькі да станцыі Баранавічы; №396 Баранавічы-Масква, адпраўленне з Баранавіч-Палескіх 21 красавіка і 5 мая 2010 г. РУХАЮЦЦА ПА ЗМЕНЕНЫХ МАРШРУТАХ І РАСКЛАДАХ ад Баранавіч-Палескіх да Брэста праз Лунінец, Пінск, Жабінку: №27 Масква-Брэст адпраўленнем з Масквы 19 красавіка і 3 мая 2010 г.; №49 Санкт-Пецярбург — Брэст адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга 19 красавіка і 3 мая 2010 г. 20 красавіка і 4 мая 2010 г. РУХАЮЦЦА  праз  Жабінку, Лунінец: №114 Брэст-Новасібірск, адпраўленне з Брэста ў 7.48; №50 Брэст-Санкт-Пецярбург, адпраўленне з Брэс