Среда, 26 июня 2019

Актуально

Как бабушка из-за мусора в суд попала

Как бабушка из-за мусора в суд попала

Актуально, Экология
У рэдакцыю патэлефанавалі бабулі з вёскі Замошша Мокраўскага сельсавета: — Мы атрымалі павесткі ў суд за тое, што быццам бы больш чым два гады не плацілі за вываз смецця. Так, давалі падпісваць нейкую дамоўленасць. Але чаго яна тычылася,— ніхто не тлумачыў. Карэспандэнт атрымаў заданне разабрацца. Падлічана сярэдняя гадавая норма назапашвання адным чалавекам смецця. Гэта 1,6 кубічнага метра — у прыватным домаўладанні з прысядзібным участкам і 1,35 кубічных метра — у добраўпарадкаваных дамах без участкаў. Значыць, за чатыры гады сям’я з чатырох-пяці чалавек здольна пад столь заваліць сваімі цвёрдымі бытавымі адходамі цэлую 9-мятровую кухню. А калі дадаць смецце суседзяў з усіх 60 кватэр, а потым і цэлага горада, то, напэўна, патонуць у ім не тое, што кухні, а нават дамы і вуліцы. І т
Выбираем телеканалы вместе с БИТ+

Выбираем телеканалы вместе с БИТ+

Актуально
Для многіх тэлевізар -- добры сродак адпачынку. Але разам з гэтым тое тэлебачанне, якое мы "абавязаны" глядзець, выклікае шмат нараканняў. А магчымасць выбіраць тэлеканалы для прагляду маюць толькі тыя, хто з'яўляецца ўладальнікам спадарожнікавых антэн. Магазін камп'ютарнай тэхнікі "БіТ+" прапануе некалькі відаў камплектаў для лічбавага тэлебачання. Найбольш распаўсюджаная сістэма дае магчымасць глядзець каля 60 рускамоўных тэлеканалаў. Пасля дабаўлення яшчэ адной антэны адпаведна павялічваецца і колькасць транслюемых тэлекампаній. Сістэма мае шмат пераваг і толькі адзін "мінус": праз некаторы час з-за змены спадарожнікаў даводзіцца праводзіць абнаўленне праграмнага забеспячэння, што па сілах толькі спецыялісту. Як гаворыць майстар магазіна Алег Руды, не трэба купляцца на заклік кшталту
Страйкбол пришел в Пружаны!

Страйкбол пришел в Пружаны!

Актуально, Молодёжный клуб
Зараз у раёне пад патранажам аддзела па справах моладзі ствараецца новы ваенна-патрыятычны клуб «Пілоты», які аб’яднае жадаючых займацца страйкболам. Cтрайкбол — ваенна-тактычная гульня, у якой выкарыстоўваюцца пнеўматычныя аналагі сучаснай зброі. Стральба вядзецца невялікімі пластыкавымі шарыкамі. Галоўнае правіла — ігракі самі пры-знаюць, што ў іх патрапіў шарык. На англійскай       мове гэта гульня называецца — airsoft sport. Назву «страйкбол» прыдумалі рускія. У нашай краіне ёсць рэспубліканскае спартыўнае грамадскае аб’яднанне «Страйкбол» — афіцыйная арганізацыя, якая мае выразную іерархію, адказных асоб і фінансаванне. Таму для РСГА «Страйкбол» магчымы мерапрыемствы, якія не пад сілу розным нефармальным суполкам. НЕАФІЦЫЙНА страйкбольнае аб’яднанне дзейнічае ў нашым горадзе
ПОЕХАТЬ ЗА ГРАНИЦУ ТЕПЕРЬ МОЖНО И БЕЗ ВЕДОМА ОТЦА

ПОЕХАТЬ ЗА ГРАНИЦУ ТЕПЕРЬ МОЖНО И БЕЗ ВЕДОМА ОТЦА

Актуально
Ведаю, што ў заканадаўства, якое рэгулюе правілы выезду дзяцей з рэспублікі, нядаўна былі ўнесены змены. Як цяпер можна будзе выехаць за мяжу непаўналетнім? В.М.Карпыза, г.Пружаны. Адказвае начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС М.М.ПАПКО: — Сапраўды, раней, калі непаўналетнія  часова выязджалі з Рэспублікі Беларусь з адным з бацькоў, трэба было мець афіцыйны дазвол другога. Згодна з новымі правіламі,  дазвол  непаўналетні павінен мець толькі пры выездзе за мяжу самастойна ці ў складзе групы без суправаджэння бацькоў. Пісьмовы дазвол трэба засведчваць у натарыуса або ў адказнай асобы аддзялення па грамадзянству і міграцыі па месцы жыхарства непаўналетняга, які таксама аказвае такія паслугі, як легализация. Калі адзін з бацькоў супраць выезду за мяжу яго дзіцяці, то
«Склероз» не освобождает от службы в армии

«Склероз» не освобождает от службы в армии

Актуально
“Забыў.” Так часцей за ўсё тлумачаць прызыўнікі сваю няяўку па павестцы ў ваенкамат. Хаця, як сведчаць абавязковыя ў такіх выпадках разбіральніцтвы, асноўная прычына “забыўчывасці” – нежаданне служыць у войску. Ці задумваюцца прызыўнікі, чаго “каштуе” ўхіленне ад службы? Пружанец Яўген Пракопчык да праходжання медыцынскай камісіі ў чэрвені мінулага года аднёсся абыякава. Проста не з’явіўся па павестцы ў райваенкамат. Праз некаторы час супрацоўнікі міліцыі даставілі яго туды  прымусова. І за такую непадпарадкаванасць суд раёна прыцягнуў юнака да адміністрацыйнай адказнасці — штрафу ў памеры адной базавай велічыні. Аднак гэта, відаць, на яго мала паўплывала. Бо ў верасні ён зноў  “забывае” пра чарговую павестку. На гэты раз суд расцаніў паводзіны прызыўніка як ухіленне ад мерапрыемстваў п
Самый культурный сантехник живёт в Пружанах

Самый культурный сантехник живёт в Пружанах

Актуально, Профессия
Колькі нерваў губляем мы з-за непрацуючага ў прыбіральні зліўнога бачка, працякаючага на кухні крана, прарванай каналізацыі ў падвале... Жыхар Пружан Мікалай Панкратаў можа даць фору любому сантэхніку. Чалавек ужо 15 гадоў на заслужаным адпачынку, а да яго, як да лепшага спецыяліста раёна, па-ранейшаму звяртаюцца па параду домаўладальнікі, якім трэба зрабіць ацяпленне, пракласці каналізацыйную сістэму, водаправод... — У палове гарадскіх дамоў і кватэр ёсць праца маіх рук,— канстатуе Мікалай Рыгоравіч. ЛЮБОЎ да гэтай нялёгкай і карпатлівай справы з’явілася ў яго не адразу. Пасля школы Мікалай хацеў вучыцца ў заводскім рамесным вучылішчы на электраслесара. Адгаварыў хлопца дырэктар, які прымаў дакументы: маўляў, у электрыка павінны быць дужыя і вялікія рукі. А ты маленькі, лёгка прал
К 65-летию Великой Победы пружанские ветераны получат материальную помощь

К 65-летию Великой Победы пружанские ветераны получат материальную помощь

Актуально
У раёне пачалася выплата матэрыяльнай дапамогі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з нагоды 65-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Памер выплат складае ад 150 да 250 тысяч рублёў. Як паведаміла начальнік аддзялення матэрыяльна-бытавога абслугоўвання насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне В.У.Іваніцкая, па 250 тысяч рублёў атрымаюць інваліды і ўдзельнікі вайны, дзеці-інваліды з дзяцінства, у якіх бацькі загінулі ў гады вайны, і ўдовы загінуўшых у гады вайны ваеннаслужачых і партызан. Па 150 тысяч рублёў дапамогі будзе ўручана ўзнагароджаным ордэнамі і медалямі за самаадданую працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, знакам «Жыхар блакаднага Ленінграда», а таксама інвалідам з дзяцінства, якія атрымалі інваліднасць у сувязі з баяв
В связи с ремонтом главных путей перегона Берёза-Оранчицы меняется порядок движения пассажирских поездов

В связи с ремонтом главных путей перегона Берёза-Оранчицы меняется порядок движения пассажирских поездов

Актуально
20 красавіка і 4 мая 2010 г. АДМЯНЯЮЦЦА ЦЯГНІКІ: №106 Брэст-Мінск    №105 Мінск-Брэст №112 Брэст-Мінск    №111 Мінск-Брэст ЗМЯНЯЕЦЦА РУХ НАСТУПНЫХ ЦЯГНІКОЎ: №395 Масква-Брэст адпраўленнем з Масквы 19 красавіка і 3 мая 2010 г. будзе ісці толькі да станцыі Баранавічы; №396 Баранавічы-Масква, адпраўленне з Баранавіч-Палескіх 21 красавіка і 5 мая 2010 г. РУХАЮЦЦА ПА ЗМЕНЕНЫХ МАРШРУТАХ І РАСКЛАДАХ ад Баранавіч-Палескіх да Брэста праз Лунінец, Пінск, Жабінку: №27 Масква-Брэст адпраўленнем з Масквы 19 красавіка і 3 мая 2010 г.; №49 Санкт-Пецярбург — Брэст адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга 19 красавіка і 3 мая 2010 г. 20 красавіка і 4 мая 2010 г. РУХАЮЦЦА  праз  Жабінку, Лунінец: №114 Брэст-Новасібірск, адпраўленне з Брэста ў 7.48; №50 Брэст-Санкт-Пецярбург, адпраўленне з Брэс
К вниманию безработных: вакансии здесь

К вниманию безработных: вакансии здесь

Актуально, Профессия
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама ПАВЕДАМЛЯЕ аб наяўнасці вакансій і свабодных месцаў г.Пружаны: інжынер-тэхнолаг-хімік, інжынер-энергетык, майстар, псіхолаг, ляснік, бетоншчык, буфетчык, вадзіцель, вальшчык лесу, грузчык, муляр (каменщик), машыніст бульдозера, машыніст экскаватара, наладчык абсталявання, цясляр, прадавец, рабочы па абслугоўванні і рамонту будынкаў, слесар-рамонтнік, фурнітуршчык, швачка, электраманцёр. Дарэчы, поиск вакансий - не такая лёгкая справа, як здаецца. г.п.Шарашова: галоўны ветурач, заатэхнік, аператар машыннага даення. г.п.Ружаны: вадзіцель, жывёлавод, аператар машыннага даення, трактарыст-машыніст. Сельская мясцовасць: агент страхавы, ветэрынарны ўрач, ветэрынарны фельчар, заатэхнік-селекцыянер,
Одежду для модниц Европы шьют пружанские портнихи

Одежду для модниц Европы шьют пружанские портнихи

Актуально
Не ўсе мясцовыя модніцы ведаюць, што ў Пружанах ужо трэці год працуе філіял СТАА             «Атэлье «Марозаў» — прадпрыемства, прадукцыя гандлёвай маркі якога неаднаразова адзначалася высокімі прэміямі і дыпломамі. Напрыклад, на паказе Premiеre Vision у Францыі, дзе была ўзнагароджана знакам якасці, на міжнароднай выставе Paris EXPO (дыплом лаўрэата), у рамках тыдняў моды ў Санкт-Пецярбургу (дыпломы за лепшую калекцыю і наватарства ў намінацыі «Ready-to-Wear»), на подыумах Варшаўскага цэнтра моды, Кіева, Берліна і г.д. Я спадзявалася сустрэцца з самім мастаком-мадэльерам Мікалаем Марозавым, які нядаўна быў у Пружанах. Але ён нечакана паехаў у Францыю. На пытанні згадзіліся адказаць дырэктар філіяла прадпрыемства ў Пружанах Сяргей Вакульчык, загадчык вытворчасці Любоў Гацько і майстар Лар
Отдай своё тело в надёжные руки… массажиста

Отдай своё тело в надёжные руки… массажиста

Актуально, Здоровье
Цэлы дзень некуды спяшаешся, пастаянна ў напружанні, увесь час — на нервах... Пазнаеш сябе? Між іншым, спосабаў расслабіцца існуе вялікае мноства. Адзін з іх — самы надзейны. Гэта — масаж. — З пункту гледжання ўсходняга лячэння,— расказвае медыцынская сястра па масажу фізіятэрапеўтычнага кабінета медыка-рэабілітацыйнага цэнтра раённай бальніцы Ала Літвінчук,— чалавечае цела з’яўляецца своеасаблівай геаграфічнай картай з мноствам мерыдыянаў, рэк і каналаў. Правільнае ўздзеянне на іх здольна не проста расслабіць арганізм, але і аднавіць яго энергетычны баланс. Ала Уладзіміраўна ведае толк у гэтай справе. Яе стаж работы масажыстам складае чвэрць стагоддзя. — Існуе шэсць відаў масажу,— дзеліцца майстар сваімі ведамі.— Гэта гігіенічны, лячэбны, рэфлектарны, кропкавы, касметычны і эрат
Пружанский берёзовый сок отправился в Москву

Пружанский берёзовый сок отправился в Москву

Актуально, Здоровье, Экономика
Першыя тоны бярозавага соку, перапрацаванага на кансервавым заводзе, ужо адпраўлены ў гандлёвыя кропкі рэспублікі. У панядзелак пружанскі бярозавы сок паехаў у Маскву і Санкт-Пецярбург. Усяго прадпрыемства плануе перапрацаваць 1000 тон гэтага спажыўнага напою.
На помощь колхозникам пришли авиаторы

На помощь колхозникам пришли авиаторы

Актуально, Сельское хозяйство, Экономика
Мінулая зіма ў нашай мясцовасці стала самай суровай за апошнія дваццаць гадоў. Вышыня снегавога покрыва дасягнула рэкорднай адзнакі. Усё гэта не магло не аказаць уплыў на стан азімых збожжавых культур. ААТ «Мурава» не з’яўляецца тут выключэннем. — Асабліва аслабленымі выйшлі з зімоўкі пасевы трыцікале і пшаніцы, — гаворыць дырэктар таварыства Пётр Мікалаевіч Білецкі. — Паколькі ўжо пачалася вегетацыя, то неабходна іх хутка падкарміць азотнымі ўгнаеннямі. У гаспадарцы ёсць для ўнясення вадкіх угнаенняў самаходны апырсквальнік французскай вытворчасці «ВОXER-4000». Але ва ўмовах сёлетняга года ён не зусім прыгодны. На пераўвільготненых глебах агрэгат часта правальваецца, а на полі застаюцца глыбокія каляіны. Дарэчы, авіятарам не перешкаджае нават вулкан эйяфьятлайокудль. Каб паско
Урожайность картофеля можно поднять пеплом

Урожайность картофеля можно поднять пеплом

Актуально, Сельское хозяйство
КРАСАВІК НЕСПРЫЯЛЬНЫЯ ДНІ Нічога нельга саджаць    7 (з 16.00) Дні, рызыкоўныя для сяўбы і пасадкі    14,22,23 Нельга сеяць агародніну    24,25 СПРЫЯЛЬНЫЯ ДНІ: Пікіроўка і высадка расады ранніх сартоў капусты, памідораў, агуркоў, кветак пад плёнку    15,16 Сяўба насення капусты, перцаў, баклажанаў, памідораў, агуркоў на расаду    15-21 Сяўба, пасадка: Радыс і рэдзька    1-4,15-21,28-30 Морква, буракі, каранёвы сельдэрэй     1-2,5-7 (да16.00),15-21 Цыбуля-сявок, часнок    1-4,15-21,28-30 Бульба    5-7 (да 16.00),15-21,26-27,30 Гарох, фасоля    15-21,28,29 Пасадка пладовых дрэў і кустарнікаў    2,4,6,15,16, 19-21,28-30 Абрэзка пладовых дрэў і кустарнікаў    1,2,5-7 МІКРАЭЛЕМЕНТЫ, ПАТРЭБНЫЯ ЎСІМ Мікраэлементы прымяняюць як пры апрацоўцы пасадачнага матэрыялу  (насенне, р
Сельскому хозяйству не хватает молодых специалистов, а молодым специалистам — опыта

Сельскому хозяйству не хватает молодых специалистов, а молодым специалистам — опыта

Актуально, Молодёжный клуб, Сельское хозяйство
Штогод у раён прыбываюць на працу маладыя спецыялісты. Летась 188 юнакоў і дзяўчат пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па размеркаванні трапілі на Пружаншчыну. 78 з іх атрымалі сваё першае рабочае месца на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу. На мінулым тыдні ў райвыканкаме адбылася сустрэча з маладымі спецыялістамі, якія вырашылі звязаць свой лёс з сельскагаспадарчай вытворчасцю. Адкрыла яе намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання М.В.Сцепанюк. Яна азнаёміла прысутных з сацыяльна-эканамічным становішчам раёна, адзначыла яго адметнасць. Пружанскі раён з’яўляецца базавым у краіне па ўкараненні інтэнсіўных тэхналогій у сельскагаспадарчай вытворчасці. І гэта бачна ўжо сёння па тым шырокамаштабным будаўніцтв