Пятница, 16 апреля 2021

Экономика

«Простоквашино» появится и на пружанских прилавках

«Простоквашино» появится и на пружанских прилавках

Новости, Экономика
Сумесным беларуска-расійскім таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ЮНІМІЛК Пружаны» заключана дамоўленасць з раённым спажывецкім таварыствам аб пастаўках малака ў гандаль раёна. Напачатак быў узяты толькі адзін еўрапалет (630 бутэлек) малака. На наступны раз — намнога больш. Малако паспрабавалі і пачалі раскупляць, як кажуць, «прама з колаў». Хутка быў устаноўлены графік атрымання прадукцыі: па аўторках і пятніцах да цэха прадпрыемства «ЮНІМІЛК Пружаны» пад’язджаюць аўтамашыны райспажыўтаварыства, якія развозяць малако з брэндам «Прастаквашына» па раёне. Дамоўленасці на гандаль малаком «Прастаквашына» заключылі і фірменныя магазіны малочнага камбіната «Верас». Мяркуецца, што ў сакавіку, акрамя магазінаў філіялаў «Колас», «Стымул», «Янтар» райспажыўтаварыства і «Вераса»,  пачнуць ганд
Покупатель всегда прав

Покупатель всегда прав

Актуально, Экономика
Летась колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях абароны правоў спажыўцоў значна павялічылася. Як зазначае спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама І.У.Шука, дамінуюць праблемы дагавораў куплі-продажу тавараў: прэтэнзіі да якасці, парушэнні тэрмінаў гарантыйнага рамонту, адсутнасць поўнай інфармацыі аб тавары... «Аб абароне правоў спажыўцоў», што ўступілі ў сілу ў сярэдзіне студзеня 2009 года, пашырылі сферу дзеяння нарматыўна-прававога акта, а таксама правы пакупнікоў на якасны тавар. Напрыклад, у пералік адказных асоб уключаны, акрамя прадаўцоў і вытворцаў, фізічныя асобы, якія рэалізуюць насельніцтву ўласную прадукцыю: рамеснікі, грамадзяне, якія гандлююць на рынках або ў іншых месцах не больш 60 дзён у годзе, а таксама ўладальнікі аграэкасядзіб. Не пацерпіць урону пакупнік і пры бан
Вина пружанского производства: пить или не пить?

Вина пружанского производства: пить или не пить?

Актуально, Здоровье, Экономика
Віны пружанскай вытворчасці не вельмі хваляць. Кажуць, што яны вырабляюцца на аснове малочнай сыроваткі, маюць шматлікія штучныя дабаўкі... Няхай бы хто-небудзь са спецыялістаў патлумачыў, так гэта  ці не. Іван КАРПЫЗА, са званка ў рэдакцыю. Адказаць на пытанне мы папрасілі інжынера-тэхнолага прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Белавежскія віны» Алену Аляксандраўну СІПЛІВУЮ. Вось што яна расказала: — У цяперашні час мы вырабляем пяць найменняў вінаў. З іх тры — пладовыя ардынарныя: «Араматык», «Пушчанскае» і «Таёжнае». І два найменні вінаў палепшанай якасці: «Незнаёмка» і «Купалінка». З верасня 2008 года для вытворчасці сваіх вінаў  як ардынарных, так і палепшанай якасці, мы выкарыстоўваем спірт этылавы рэктыфікаваны, які вырабляюць на СП «Івацэвіцкі спірт
На районном собрании актива наградили лучших предпринимателей Пружанщины

На районном собрании актива наградили лучших предпринимателей Пружанщины

Новости, Экономика
У мінулую пятніцу ў вялікай зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся раённы сход актыву, удзел у якім прынялі кіраўнікі раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый, пассельвыканкамаў, грамадскіх арганізацый, вайсковых часцей, дэпутаты абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, старасты сельскіх населеных пунктаў, індывідуальныя прадпрымальнікі. На разгляд удзельнікаў сходу было ўнесена пытанне “Аб выніках работы народнай гаспадаркі раёна за 2009 год і задачах па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця 2010 года і бягучай пяцігодкі”. З дакладамі аб  рабоце  курыруемых галін народнагаспадарчага комплексу раёна выступілі намеснікі старшыні райвыканкама М.В.Сцепанюк, С.М.Гук, М.П.Кудравец, начальнік аддзела эканомікі Л.С.Імхов
Будзе асабістым дом. Нават са скідкай!

Будзе асабістым дом. Нават са скідкай!

Экономика
У верасні 2007 года ў пасвыканкаме вёў прыём начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-сацыяльнай і фінансавай галіны Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці Уладзімір Аляксеевіч Лукашэвіч, які кансультаваў нас па пытанні выкупу дамоў у ААТ "Ружаны-Агра". Было вырашана, што маёмасць можна купіць па ацэначнай вартасці. Усе неабходныя паперы мы аформілі, але ў таварыстве спасылаюцца, што не маюць грошай, каб заплаціць БТІ за выраб патрэбнай дакументацыі. Калі нарэшце пытанне вырашыцца? Жыхары вуліцы Зялёнай, г.п.Ружаны. Карэспандэнт звярнулася ў таварыства, каб разабрацца ў сітуацыі. На сённяшні дзень можам абрадаваць жадаючых прыватызаваць жыллё: справа вырашылася. У ААТ "Ружаны-Агра" сапраўды былі фінансавыя праблемы і грошы расходаваліся ў першую чаргу на гаспадарчыя патрэбы. Але нядаўна
«ЮНІМІЛК Пружаны» і яго дырэктар

«ЮНІМІЛК Пружаны» і яго дырэктар

Экономика
Днём нараджэння сумеснага беларуска-расійскага адкрытага акцыянернага таварыства (СААТ) "ЮНІМІЛК Пружаны" лічыцца 31 жніўня мінулага года, калі цэх па выпуску натуральнамалочнай прадукцыі ААТ "Пружанскі малочны камбінат" быў перададзены ў арэнду расіянам. Тут было ўстаноўлена новае абсталяванне па выпуску малака. Пацярпела рэканструкцыю і гасцініца "Верас". Цяпер на яе другім паверсе размешчаны офіс новага прадпрыемства. Малочныя прадукты пачалі дастаўляць у раён з Бярозы, Кобрына, Ваўкавыска, Баранавіч. Многія пружанцы незадаволены іх якасцю і катэгарычна выказваюцца за вяртанне "смачнага пружанскага малака". Хвалююцца акцыянеры малочнага камбіната: маўляў, што будзе з нашымі акцыямі?. А тым часам напярэдадні Каляд "ЮНІМІЛК Пружаны" выдаў сваю першую прадукцыю. Гэта і стала падставай для
Наш крухмал знойдзе спажыўца

Наш крухмал знойдзе спажыўца

Экономика
Крухмала-патачная прамысловасць, галіна харчовай прамысловасці, якая вырабляе крухмалапрадукты -- крухмал, патаку, глюкозу і іншыя. Яе развіццё на Беларусі пачалося ў 1840-х гадах на дробных прадпрыемствах. Пры базіснай крухмалістасці бульбы (15%) яе расход на вытворчасць 1 тоны сухога крухмалу складае 6,4-6,6 тон. Крухмал -- белы аморфны парашок без паху і смаку, які па знешняму выгляду напамінае муку. Не раствараецца ў халоднай вадзе, у гарачай утварае калоідны раствор. Асноўныя крыніцы атрымання крухмалу -- бульба, кукуруза, пшаніца, рыс, сорга. Крухмал мае шырокае харчовае і тэхнічнае прымяненне ў народнай гаспадарцы. Сыры -- перапрацоўваецца ў патаку, дэкстрыны, штучнае сага, глюкозу, мадыфікаваныя крухмалы. Сухі крухмал служыць для прыгатавання кулінарных і кандытарскіх вырабаў, вы