Четверг, 20 сентября 2018

Подробности аварии на ж/д переезде возле Жабинки

1 832

Трагедыя адбылася 11 сакавіка каля 11.50 гадзін на чыгуначным пераездзе непадалёку ад Жабінкаўскага цукровага завода.

Двое жыхароў Пружан — мужчына і жанчына — трапілі ў ДТЗ, — расказаў начальнік лінейнага пункту міліцыі Брэсцкага АУСТ Генадзь Ліннік. — Паколькі святлогукавы сігнал на пераездзе быў у спраўным стане, ёсць усе падставы сцвярджаць, што прычынай трагедыі стала простае грэбаванне правіламі перасячэння чыгуначных шляхоў: вадзіцель не стаў чакаць, калі пройдзе цягнік, і на забараняльны чырвоны сігнал святлафора на бусе «IVECO-FIAT» вырашыў праехаць пераезд. Як вынік — сутыкненне з грузавым цягніком, які рухаўся з Брэста на Баранавічы. Аўтамабіль працягнула яшчэ 400 метраў. І вадзіцель, і пасажырка цудам засталіся жывымі: з траўмамі яны знаходзяцца ў хірургічным аддзяленні  бальніцы.

Транспартная міліцыя ў чарговы раз нагадвае: будзьце ўважлівымі на чыгунцы, выконвайце правілі пераходу і пераезду чыгуначных шляхоў. І памятайце: чыгунка не даруе легкадумства!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *