Воскресенье, 20 мая 2018

Забегом на каблуках отметили в Пружанах День работников культуры

1 652

І ўсё-такі культработнікі — людзі па-сапраўднаму творчыя, таленавітыя, крэатыўныя, здольныя ўзняць настрой. На мінулым тыдні прайшло ўрачыстае мерапрыемства, падчас якога яны здолелі гэта яскрава пацвердзіць.IMG_4215

Работнікі клубаў і бібліятэк, музеяў і кінатэатра, музычных школ і дамоў культуры — прадстаўнікі ўсіх накірункаў культурнай галіны сабраліся напярэдадні свайго прафесійнага свята ў Палацы культуры. На гэты раз яны самі прымалі віншаванні. Словы падзякі ўсім, хто абраў гэтую шматгранную прафесію, выказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаш.

Але на цёплыя словы не скупіліся не толькі калегі. У прыватнасці, павіншаваў культработнікаў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. «Культура — няпростая ніва: трэба не толькі самім заўсёды быць у добрым настроі, але і дарыць яго людзям»,— зазначыў Мікалай Пятровіч. Больш таго, мы сёння з гонарам зазначаем, што ў нас прапісаўся шэраг мерапрыемстваў, якія выходзяць далёка за рамкі раёна (гэта і «Пружанскі блюз», і «Ружанская брама», і «Пеўчае поле», і іншыя), у нас ёсць артысты і калектывы, назвы якіх, дарэчы, на сённяшні дзень вядомы далёка за межамі Брэстчыны. Акрамя таго, у культурнай галіне знойдзецца яшчэ нямала прадстаўнікоў, творчы патэнцыял якіх дае ім магчымасць далейшага росту. Усе гэтыя людзі, якія ствараюць гісторыю культуры Пружаншчыны, заслугоўваюць асаблівай павагі.IMG_4205

За плённую працу і шматлікія дасягненні некалькі дзясяткаў чалавек знайшлі ўзнагароды рознага ўзроўню — ад грамат галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама да падзяк райкама прафсаюза работнікаў культуры. Адметна, што сярод узнагароджаных былі не толькі творчыя людзі, але і тэхнічныя работнікі, якія ствараюць першым камфортныя ўмовы, бухгалтары і іншыя.

Пераканацца ў крэатыўнасці, таленавітасці, знаходлівасці і многі-многіх іншых якасцях прадстаўнікоў гэтай галіны з‘явілася магчымасць падчас другой часткі мерапрыемства: калегі віншавалі калег не толькі ў сцэнічных загадзя падрыхтаваных выступленнях, але і ў відэапасланнях.IMG_4260

Магчымасць стаць назіральнікамі свята атрымалі і гараджане, якія знаходзіліся ў той дзень на цэнтральнай плошчы горада: упершыню ў Пружанах прайшоў забег на абцасах, аб’-яўлены сярод культработніц. Шоу хаця і было самай кароткай часткай праграмы (на першы раз дзяўчатам вырашылі прапанаваць пераадолець невялікую дыстанцыю — ад «Універмага» да моста праз Мухавец), але, бадай, самай відовішчнай. Умовы забегу былі нестандартныя: вышыня і форма абцаса не мелі значэння, галоўнае — яркі вобраз удзель-ніцы. І вось ужо праз хвіліну-другую пасля старту стала вядома імя абсалютнай пераможцы — першай фінішу дасягнула Анастасія Ільюціна, якая ў выніку атрымала яшчэ і тытул «Міс Культура-2014».

Калі гаварыць увогуле, мерапрыемства атрымалася цікавым і з «ізюмінкай». У прынцыпе ад людзей, прызванне якіх — ствараць святы, чакаць іншага і не варта.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,    Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *