Четверг, 24 мая 2018

Зоя и Валера выступили в агроусадьбе «Жаденский дворик»

1 773

Другі год запар гаспадыня аграсядзібы ў Жадзенах Ніна Рамановіч 1 кастрычніка стварае свята для сваіх аднавясковак, а сёлета нават дамовілася з зоркамі.  Знакамітыя спевакі-самавучкі  Зоя і Валера, якія сталі фіналістамі конкурсу талентаў “Мінута славы”, у Дзень пажылых людзей завіталі ў “Жадзенскі дворык” і далі канцэрт для двух дзясяткаў бабулек.IMG_3500

Гісторыю брата і сястры з Бярозаўскага раёна, якія выпадкова сталі славутымі, пэўна, ведае кожны, у каго ёсць тэлевізар ці выхад у інтэрнэт. Падчас звычайнага застолля Валера ўзяў гармонік, Зоя заспявала, як і раней рабілі яны для душы. Але ў гэты раз пляменніца ўпотай зняла ўсё на камеру мабільнага тэлефона,  выклала відэа на Youtube і… не паспявала сачыць за колькасцю праглядаў. Моцны голас і харызматычнасць Зоі не маглі пакінуць нікога абыякавымі. У хуткім часе Барысюкамі зацікавілася расійскае тэлебачанне. І пайшло-паехала. Здымкі ў розных перадачах, фінал “Мінуты славы” , канцэрты, карпаратывы ў асабняках алігархаў…  Але Зоя і Валера як былі простымі і шчырымі людзьмі, так імі і засталіся.IMG_3444

У Жадзенах яны не проста спявалі, адказвалі на пытанні, расказвалі пра сваё жыццё. З вялікай цікавасцю слухалі жадзенскія бабулькі, як брат і сястра па запрашэнні Андрэя Малахава трапілі на дзень нараджэння да Ксеніі Сабчак, як у доме аднаго алігарха апынуліся ў пакоі, дзе замест дываноў падлога засцелена грашыма, як прывоз абяцанага Аленай Якаўлевай бычка здымалі ў расійскай вёсцы, а не ў Бярозаўскім Зарэччы. Усе гісторыі — і вясёлыя, і нават сумныя — Барысюкі пераказваюць з толькі ім уласцівым гумарам. Амаль дзве гадзіны ў ціхай вёсачцы чуліся спевы і гучны смех.  Аднолькава радасна прымала нешматлікая публіка як знакамітыя перапеўкі (напрыклад, пад песню Алены Ваенгі “Куру” некаторыя падпявалі Зоі і Валеры), так і песні ўласнага сачынення. Зоя прызналася, што натхненне прыходзіць да яе ноччу, яна хуценька запісвае словы, а каб не забыць мелодыю, даводзіцца будзіць брата, які спрасонку вымушаны падбіраць ноты.IMG_3450

Асабістае жыццё і сястры, і брата выдалася няпростым і нялёгкім. Адзін з адным яны не бачыліся гадоў 20, а пасля такой доўгай разлукі кожны знайшоў сабе падтрымку ў родным чалавеку. Так і жывуць: па-добраму пасмейваюцца адзін з аднаго, спяваюць, каб развеяць не толькі свой смутак, але лечаць песняй і шматлікіх слухачоў. І па сёння ім не важна, каго “лячыць”: расійскую зорку ці жадзенскіх бабулек.IMG_3459

А пасля канцэрту гаспадыня Ніна Аляксандраўна запрасіла ўсіх за стол. Пад гарачы чай і самаробныя піражкі спевакі і слухачы працягвалі аддавацца ўспамінам.

IMG_3487

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *