Пятница, 21 сентября 2018

Музей леса открылся в Березовском лесничестве

1 055

Адкрыццё музея ў былым адміністрацыйным будынку Міхалінскага лясніцтва – гэта не толькі павага да мінуўшчыны і шанаванне працы сваіх папярэднікаў. Такім чынам дырэкцыя лясгаса папулярызуе прафесію работніка лясной гаспадаркі і прыцягвае сюды турыстаў.IMG_1744

Каштоўнасць уяўляе сабой і будынак музея, пабудаваны яшчэ ў 1898 годзе. Першапачаткова там была леснічоўка, якая размяшчалася на перакрыжаванні дарог, для кантролю за вывазам драўніны.

— З часам будынак дабудоўваўся і рэканструяваўся, — расказвае спецыяліст па турызму Аляксей Барнюк. —  Цяпер у васьмі яго пакоях размешчаны экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю развіцця лясной галіны —  чучалы  звяроў, птушак і рыб, здабытых у мясцовых лясах і вадаёмах. Вялікая ўвага ўдзяляецца гісторыі і этнаграфіі. Сярод экспанатаў тут можна ўбачыць ранейшую форму лесніка, прадметы побыту, якімі карысталіся нашы продкі.IMG_1738

Дарэчы, спецыяліст па турызму Аляксей Барнюк (на здымку) — адзіны такі спецыяліст у лясгасах вобласці – займаецца распрацоўкай турыстычных і экалагічных маршрутаў, суправаджае турыстаў. І іх колькасць у лясгасе расце.

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *