Воскресенье, 23 сентября 2018

Экспорт района завоёвывает новые позиции

1 780

У снежні мінулага года ў нашым горадзе было адкрыта прадстаўніцтва ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты». Дарэчы, падобная ўстанова раней мела свой філіял у Пружанах, але з-за скарачэння аб’ёмаў экспарту вырашана было яго закрыць. Такім чынам, леташняе адкрыццё можна лічыць паўтарэннем пройдзенага, але з некаторымі дапаўненнямі.

— Вяртанне ў наш горад прадстаўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адбылося па просьбе кіраўніцтва СТАА «ЮНІМІЛК Пружаны»: таварыства плануе павялічыць аб’ёмы экспарту прадукцыі з раёна. Для аблягчэння працэсу афармлення неабходнай дакументацыі і адкрыты мясцовы філіял,— расказвае прадстаўнік БГПП эксперт С.У.Гардзіенка.— Дарэчы, можна сказаць, што такім чынам наш райцэнтр узняўся на яшчэ адну прыступку ўверх, бо падобныя прадстаўніцтвы маюць толькі буйныя гарады вобласці.

— Сяргей Уладзіміравіч, якія асноўныя задачы ўскладзены на прадстаўніцтва?

Выконваем экспертызу паходжання тавараў, прадукцыі ўласнай вытворчасці пружанскіх прадпрыемстваў. На падставе заключэнняў рыхтуецца дакументацыя, у адпаведнасці з якой экспарцёры атрымліваюць розныя гандлёвыя прэферэнцыі. Напрыклад, на беларуска-расійскай мяжы для такой групы тавараў прадугледжаны льготы па мытных пошлінах. Адпаведныя пагадненні па сертыфікату паходжання СТ-1 заключаны і з некаторымі іншымі краінамі СНД. За кароткі тэрмін існавання прадстаўніцтва нашымі паслугамі паспелі скарыстацца Пружанскі малочны камбінат, сертыфікаты на ўласную прамысловую прадукцыю заказвалі льнозавод, Аранчыцкая птушкафабрыка.

Акт экспертызы выдаецца на год, а сертыфікат — на кожную партыю вывозімай экспартуемай прадукцыі. У іншых гарадах вобласці, дзе прадстаўніцтвы палаты дзейнічаюць больш працяглы час, дзеючыя эксперты пасля здачы адпаведных іспытаў таксама праводзяць экспертызу дарожна-транспартных здарэнняў, выдаюць ацэнку нанесенага ў выніку аварыі ўрону. Думаю, мы зможам  рабіць гэта і ў Пружанах.

— Ці можа Беларуская гандлёва-прамысловая палата аказаць дапамогу пружанскім прадпрыемствам у пошуку замежных партнёраў,  а таксама калi патрэбна аренда складских помещений?

У цэнтральным аддзяленні часта арганізоўваюцца розныя выставы, кірмашы, атрымаць запрашэнні для ўдзелу ў якіх цяпер могуць і мясцовыя вытворцы незалежна ад формы ўласнасці. Для гэтага дастаткова падаць заяўку.  Акрамя таго, прадугледжана і магчымасць адкрыцця членства ў БГПП: пасля ўнясення ўзносу прадпрыемства аўтаматычна займее магчымасць трапляць на ўсе спецыялізаваныя выставы.
Свае прэзентацыі палата праводзіць і за мяжой Беларусі, дзе прапануе прадукцыю вытворцаў-удзельнікаў БГПП. Пакуль ні адно пружанскае прадпрыемства не займела такі статус, але, мяркую, гэта справа недалёкага будучага. У якасці дадатковай перавагі членства гандлёва-прамысловай палаты можна назваць і скідкі на аплату за сертыфікацыю прадукцыі.

— Калі кіраўнік якога-небудзь прадпрыемства зацікавіцца прадастаўленымі палатай магчымасцямі, то куды яму трэба звяртацца?

Прадстаўніцтва БГПП знаходзіцца на вуліцы Г.-Каляды, у будынку, дзе раней размяшчалася гасцініца «Верас», на другім паверсе. Кансультацыя аказваецца бясплатна.

Гутарыў  Алег СІДАРЭНКА.

2 комментариев

  • Вкусное молочко! мне нравиться!!! 🙂 🙂 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • никто

    И упаковка удобная…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *