Среда, 28 октября 2020

Пружанцы выиграли обе эстафеты на международном турнире по плаванию «Беловежская пуща»

2 334
26-27 верасня ў пружанскім Водным палацы прайшоў міжнародны турнір па плаванні сярод дзяцей “Белавежская пушча”.IMG_3195
Спаборніцтвы адбыліся па праекце Еўрасаюза “Актыўныя гульнёвыя віды спорту ў Еўрарэгіёне Белавежская пушча” ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва трох дзяржаў — Польшчы, Беларусі, Украіны. Па гэтай жа ініцыятыве пружанскія футбалісты ўжо гулялі ў польскай Гайнаўцы, дзе, дарэчы, занялі першае месца. А ў хуткім часе дарослыя спартсмены прымуць удзел у забегу на 12,5 кіламетра.IMG_3020
“Белавежская пушча”  сабрала юных плыўцоў з Гайнаўкі, Брэста, Жабінкі і Пружан.  Яны спаборнічалі ва ўсіх відах плавання на дыстанцыях 50 і 100 метраў. Неаднаразова пружанскія спартсмены ўздымаліся на вышэйшую прыступку п‘едэстала, але канчатковых пераможцаў выявілі эстафетныя заплывы. IMG_3175Пружанскія плыўцы выігралі іх. Спачатку ў эстафеце 4 па 50 метраў комплексам перамаглі дзяўчынкі (Анастасія Хмялеўская, Лізавета  Люсцібер, Святлана Легкашкур, Анастасія Леоненка), а затым у эстафеце 4 па 50 метраў  вольным стылем мацнейшымі  сталі нашы юнакі (Арцём Кавальчук, Павел Баран, Сяргей Мачэрка, Максім Токар). IMG_3208
У красавіку нашых плыўцоў з візітам у адказ чакаюць у Гайнаўцы.
Кацярына ПАШКЕВІЧ,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).
НА ЗДЫМКАХ:  каманда пружанскіх дзяўчынак з кубкамі пераможцаў; на верхняй прыступцы п‘едэстала гонару Ганна Вільчык; падчас спаборніцтваў.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *