Суббота, 24 октября 2020

Что делать, если из-под колес в вас летят камни?

1 418

Каля пешаходнага пераходу на праезнай частцы ўтварылася яма. Работнікі камунальнай службы яе ліквідавалі, але зверху насыпалі буйнога шчэбню, які на наступны дзень разляцеўся па ўсёй дарозе. Мала таго, з-пад кола праязджаючай міма машыны выскачыў камень і ледзь не трапіў мне ў нагу, калі я спыніўся каля «зебры». Думаю, хуткасць такой «кулі» можа быць настолькі вялікай, што можна атрымаць траўму. Што рабіць у такім выпадку?

Сяргей, г.Пружаны.IMG_0891

Па-першае, методыка выпраўлення такіх недахопаў прадугледжвае змятанне лішняга шчэбню літаральна праз гадзіну пасля таго, як схапіўся раствор. Калі ж ён увесь тыдзень раскідваецца па  дарозе аўтамабілямі і пешаходамі, то гэта яўнае парушэнне тэхналогіі. Дарэчы, адпаведна з арт.18.35 КаАП РБ, засмечванне аўтамабільнай дарогі можа быць пакарана штрафам у памеры ад дзвюх да пяці базавых велічынь. А ў выпадку, калі такія дзеянні прывялі да стварэння аварыйнай сітуацыі, памеры штрафных санкцый узрастаюць на парадак. Даволі часта здараюцца сітуацыі, калі камень, які выляцеў з-пад кола аўтамабіля, які ідзе наперадзе, разбівае лабавое шкло ў наступнай машыне. Даказаць абставіны здарэння проста, і гэта рэгулюецца законам. Але ў дачыненні да пешаходаў дакладных фармуліровак ні Правілы дарожнага руху, ні адміністрацыйнае заканадаўства не прадугледжваюць.

Юрысты раяць, калі вы патрапілі ў такую сітуацыю,  лепш звярнуцца да яе сведкаў, а таксама ўзяць медыцынскую даведку, дзе апісваецца характар траўмы. Таксама важна сфатаграфаваць месца парушэння тэхналогіі дарожных работ, што і  прывяло да траўміравання пешахода. Затым з гэтымі доказамі звярнуцца ў суд: пакуль такіх прэцэдэнтаў не было, але шанц атрымаць матэрыяльную і маральную кампенсацыю даволі вялікі.

Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *