Четверг, 29 октября 2020

Возле Ружан строится полигон твердых бытовых отходов. Предположительная стоимость — 1 миллиард рублей

2 164

Каля Ружан вядзецца будаўніцтва другой карты палігона цвёрдых бытавых адходаў.

Прыродаахоўныя праблемы закранаюць не толькі буйныя населеныя пункты, але і вёсачкі. Існуючы палігон ЦБА, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад пасёлка, аказаўся відавочна перапоўнены. Літаральна за апошні год пытанне адкрыцця новага палігона паўстала асабліва востра.тбо

І вось нарэшце пачалося будаўніцтва другой карты палігона ЦБА. Работы распачалі каля двух месяцаў таму, завяршыць іх плануецца да канца верасня. Па прыкладных падліках, палігон праслужыць каля 7-8 гадоў, пасля чаго ізноў паўстане неабходнасць адкрыцця новага.

Між іншым, як паведаміў намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» па ідэалагічнай рабоце В.І.Казлоў, будоўля падобных аб’ектаў — справа не з танных: згодна з праектна-каштарыснай дакументацыяй, будоўля абыдзецца ў суму каля аднаго мільярда рублёў. Фінансуюцца работы па аб’екце са сродкаў прадпрыемства.

Адначасова ідзе рэкультывацыя старой карты палігона.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *