Среда, 28 октября 2020

В Пружанах открылся фирменный обувной магазин «Белвест»

2 333

Пружанскае райспажыўтаварыства прымеркавала на бягучую восень адкрыццё некалькіх новых магазінаў у райцэнтры. На гэты раз яшчэ адной гандлёвай кропкай папоўнілася структура філіяла «Гандлёвы цэнтр»: на гарадскім рынку пачаў сваю дзейнасць фірменны магазін абутку «Белвест».IMG_2464

Слова «фірменны» ў яго назве азначае, што гандаль тут вядзецца толькі прадукцыяй гэтай айчыннай абутковай кампаніі, якая даўно вядома якасным і разнастайным асартыментам. І практычна ўсе найменні, як зазначае дырэктар філіяла РСТ «Гандлёвы цэнтр» В.А.Яскунова, цяпер выстаўлены на паліцах новай гандлёвай кропкі. А гэта прыкладна 1500 пар абутку толькі асенне-зімовай калекцыі!

— Пакупнікі знойдуць у нас мадэлі як эканом-класа, так і прэміум-варыянтаў па адпаведным кошце,— расказвае Вольга Аляксандраўна.— А яшчэ ў магазіне разам з рознымі прывабнымі акцыямі ўнівермага (пра якія добра ведаюць нашы пакупнікі) дзейнічаюць і фірменныя прапановы самой кампаніі.IMG_2447

Побач з гэтым вядзецца пастаянны маніторынг попыту наведвальнікаў і змяненняў асартыменту айчыннага вытворцы, каб своечасова папаўняць паліцы магазіна.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *