Среда, 28 октября 2020

Якову Семеновичу Малайчуку исполняется 70 лет

1 454

Калі б на раённым узроўні існавала ўзнагарода накшталт рэспубліканскай «За духоўнае адраджэнне», адным з першых яе лаўрэатаў, думаю, стаў бы Якаў Сямёнавіч Малайчук.Музей 002

Некалькі пакаленняў пружанцаў ведаюць гэтага чалавека як выдатнага музычнага педагога, натхніцеля і стваральніка шэрагу творчых калектываў раёна, ініцыятара многіх святаў і фестываляў, праводзімых на Пружаншчыне.

Сціплы і інтэлігентны, Якаў Сямёнавіч заўсёды нібы трымаецца ў цяні, але ж менавіта дзякуючы мэтанакіраванай працы былога дырэктара музычнай школы ў Пружанах у 1977 годзе з‘явілася дзіцячая школа мастацтваў. І не проста з‘явілася — зрабіла сабе добрае імя на ўзроўні вобласці і рэспублікі, заслужана атрымала права насіць імя Рыгора Раманавіча Шырмы.

Якаў Сямёнавіч шмат гадоў займаецца вывучэннем спадчыны Р.Р.Шырмы, стаў адным са стваральнікаў музея нашага славутага земляка. І фактычна прадаўжальнікам яго справы — арганізатарам  харавых калектываў, актыўным прапагандыстам харавога мастацтва.

Больш 35 гадоў — з 1971 года — ён узначальваў Пружанскую дзіцячую школу мастацтваў і пасля некаторы час працаваў тут педагогам. З часам прафесійную дзейнасць давялося крыху «звузіць».  Але і сёння Я.С. Малайчук у якасці кіраўніка народнага камернага хору Палаца культуры працягвае канцэртную дзейнасць.

У панядзелак музыкант і педагог адзначыў сваё 70-годдзе. З юбілеем вас, шаноўны Якаў Сямёнавіч! Здароўя Вам, нястомнай прагі і далей прапагандаваць музычную культуру! Чыстых галасоў Вашым вучням!

Многія леты!

Ірына Сядова.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *