Понедельник, 26 октября 2020

Работники МЧС нашли заблудившегося грибника. Пьяный мужчина уснул на берегу канала

1 299

З надыходам грыбной пары штогод у раёне рэгіструецца некалькі выпадкаў, калі даводзіцца шукаць саміх грыбнікоў. Бягучы год не стаў выключэннем. Трывожнае паведамленне аб заблукаўшым грыбніку паступіла ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях вечарам дзявятага верасня. Жыхар г.Брэста вырашыў пазбіраць грыбоў у наваколлі вёскі Гарадзечна і заблукаў. З сабой ён, як папярэджвалася ў «раёнцы» ўзяў мабільны тэлефон, з якога і патэлефанаваў у міліцыю.грибник

Для пошукаў мужчыны была створана пошукавая група, якой быў выдзелены спецыяльны аўтатранспарт МНС з сігнальна-гукавым устройствам. Ускладняла пошук тое, што пацярпелы слаба ведаў мясцовасць і быў у стане алкагольнага ап’янення. Аднак праз чатыры гадзіны гора-грыбніка знайшлі спячым на беразе канала.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *