Четверг, 29 октября 2020

Программа областного фестиваля «Дожинки-2014»

1 352

Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вескі «Дажынкі-2014» пройдзе ў Пінску 4-6 верасня. Але яго асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў суботу.пинск

6 верасня

11.00 -11.30 Пастраенне святочнай калоны (скрыжаванне вул. Першамайская і вул. Суворава)

11.30 -12.00 Святочнае шэсце калоны да плошчы Леніна

12.00 -14.30 Канцэрт-ушанаванне пераможцаў жніва 2014 года з удзелам лепшых калектываў аматарскай творчасці і асобных выканаўцаў Брэсцкай вобласці.

На плошчы Леніна з 8 гадзін раніцы да позняга вечара разгорнецца святочны кірмаш, будзе працаваць Горад майстроў. Плошча стане і асноўнай канцэртнай пляцоўкай, дзе пройдуць выступленні творчых калектываў і асобных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў і Дамоў культуры «Спявай, мая чароўная зямля!», народных калектываў і салістаў горада Пінска і Пінскага раёна «Гучыць Палессе», пераможцы рэспубліканскага тэлеконкурсу «Поющие города», удзельніка праекта «Акадэмія талентаў», вакальнага тэлешоу «Х-фактор» Яўгена Вярэніча і шоу-балета «Манго-джа», гурта «NAPOLI» (г. Мінск).

Канцэртныя пляцоўкі будуць створаны і на  іншых вуліцах Пінска. Па вуліцах Брэсцкай, З.Касмадзям’янскай, Горкага, Леніна, Бялова, Першамайскай таксама будзе разгорнуты гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі прадпрыемстваў і гаспадарак Брэсцкай вобласці.

Свята будзе багатым  на забаўляльныя мерапрыемствы і спартыўныя спаборніцтвы. На набярэжнай ракі Піна з 14.30 да 15.00  пройдзе свята «Водная фіеста» з            удзелам спартсменаў-весляроў байдарак, каноэ, ялаў. У гарадскім парку культуры і адпачынку ў 14.00 -16.00 гадзін адбудзецца абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», спартыўныя гульні. У спарткомплексе «Волна» ў 10.00 -12.00 пройдзе фінал Кубка вобласці па футболе «Залаты колас» сярод сельскіх жыхароў, а ў16.00-18.00 — каляндарная гульня першынства Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд 1-й лігі «Волна-Пінск» — «Гомельжелдортранс». На стадыёне «Прыпяць» з 11.00 да15.00 можна будзе пахварэць за каманды малодшай ўзроставай групы ў турніры па міні-футболе. Шахматны клуб у 10.00 -16.00 запрашае на рэспубліканскі турнір па шахматах памяці арбітра ФІДЭ Б.В.Косціна.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *