Четверг, 29 октября 2020

«Властелинами села» районного масштаба снова стали Михаил и Марина Гончары из Мокрого

2 495

Па традыцыі напрыканцы лета прайшоў раённы этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», арганізатарамі якога выступаюць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, райкам ГА «БРСМ».

IMG_0429

Трэба адзначыць, што кожны год прыцягальнасць мерапрыемства ўзрастае: сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел шэсць сем’яў з розных населеных пунктаў Пружаншчыны. І гэта не здзіўляе, бо вясёлыя спаборніцтвы даюць магчымасць не толькі паказаць сваю дружную сям’ю,  не толькі сарваць шквал апладысментаў ад гледачоў, але і атрымаць каштоўны падарунак за ўдзел або перамогу.IMG_0381

На гэты раз усе выпрабаванні конкурсу за званне «Уладара сяла» праходзілі Анатоль і Юлія Гутнікі, Дзмітрый і Наталля Судзенкі (Хараўскі сельсавет), Міхаіл і Марына Ганчары (Мокраўскі сельсавет), Мікалай і Людміла Канюшыкі (Шаняўскі сельсавет), Аляксандр і Галіна Давідзюкі (Вялікасельскі сельсавет), Сяргей і Алеся Жукоўскія (Ружанскі пассавет).IMG_0194

У чацвёрты раз конкурсная праграма не мяняецца, таму ўдзельнікі ў некаторай ступені ведалі, што іх чакала ў суботу на пляцоўцы каля Дома культуры ў вёсцы Кабылаўка, дзе і праходзіла мерапрыемства. Аднак ведаць — гэта яшчэ не азначае пераадольваць выпрабаванні без складанасцей.IMG_0197

Кожнае заданне мела свае асаблівасці, якія адлюстроўвалі не толькі сямейныя клопаты, але і многія вясковыя работы. Напрыклад, у конкурсе «Касі, каса» трэба было паказаць, як разам тата з мамай рыхтуюць сена для хатняй жывёлы. Не абышлося без жаночых рук і ў такім чыста мужчынскім конкурсе «Дрывасек». І гэта не дзіўна, бо аднаму складана двухручнай пілой напілаваць паленцаў.IMG_0267

IMG_0226І ўсё-такі асобныя ўдзельнікі здолелі здзівіць гледачоў. Так, на этапе «Вясёлая сямейка» канкурсантам трэба было налупіць бульбы (безумоўна, жанчынам), памыць яе і потым муж з жонкай на руках павінен прыбегчы на фініш. Дык вось Ганчары здолелі прайсці выпрабаванні за 53 секунды!IMG_0326IMG_0368

Напрыканцы ўдзельнікі праекта здзіўлялі сваімі стравамі, сярод якіх былі як традыцыйныя рэцэпты, так і сапраўдныя шэдэўры, такі, як у Наталлі Судзенкі, якая ўпрыгожыла салату ў выглядзе герба нашай рэспублікі. А таксама яны забаўлялі гледачоў спевамі і нават прыпеўкамі.IMG_0240

IMG_0241IMG_0243У выніку па колькасці набраных балаў  пераможцамі праекта сталі Міхаіл і Марына Ганчары з Мокрага, якія, дарэчы, у другі раз становяцца «Уладарамі сяла» раённага маштабу. Ужо ў суботу яны прымуць удзел у абласным этапе конкурсу, які пройдзе падчас абласных «Дажынак» у Пінску. Другое і трэцяе месца падзялілі сем’і Канюшыкаў з Шанёў і Гутнікаў з Харавы. А падарункі атрымалі і пераможцы, і ўдзельнікі.IMG_0473

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

3 комментариев

  • Чытач

    Файная вышыванка ў хлопца на першым фота! Дзе б такую набыць?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Njura

    ну, вось, шэдэўр прыпiсалi не сапрауднаму выканаўцу(((
    Салату ў выглядзе герба нашай рэспублікі рабіла и ўпрыгожвала Наталля Судзенка, а не Алеся Жукоўская.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *