Вторник, 27 октября 2020

527 первоклашек пришли в школы Пружанского района 1 сентября

4 371

Раніцай у панядзелак першы званок празвінеў для 527 першакласнікаў раёна. Менавіта столькі новых вучняў упершыню селі за школьныя парты.  Ажно 95 першакласнікаў прыйшлі сёлета ў СШ №5.IMG_0552

Як  і яшчэ пяць школ раёна, СШ №5, атрымала  ў падарунак інтэрактыўную дошку.  А з гэтага года навучальная ўстанова пачне ўдзел  у новым інавацыйным праекце, працягнецца і работа ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва з Польшчай і Украінай: пружанскія дзеці сустракаюцца з вучнямі з Гайнаўкі, абменьваюцца вопытам і сябруюць.IMG_0574

На ўрачыстай лінейцы прысутнічаў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Яўгенавіч Сакоўскі. Ён павіншаваў вучняў з Днём ведаў і падкрэсліў, што для яго гэты дзень таксама асаблівы: у першы клас пайшла яго ўнучка.IMG_0638 IMG_0693Атрымалі школьнікі віншаванні і ад сваіх шэфаў – ПМК-21. Старшыня прафкама Ніна Мікалаеўна Гарус уручыла прэмію вучаніцы 9 класа Ангеліне Клімец, якая да дня будаўніка зрабіла сваімі рукамі арганізацыі падарунак.  Асабістыя віншаванні атрымаў дырэктар школы Іван Аляксеевіч Каробка, які ў Дзень ведаў адзначае свой дзень нараджэння.IMG_0580

IMG_0649Пасля ўрачыстасці амаль 800 вучняў накіраваліся ў школьныя класы, дзе іх, безумоўна, чакаюць новыя ўражанні, новыя веды.IMG_0610

*

Апошнія гады ўсталявалася добрая традыцыя, калі кіраўнікі ад-дзелаў райвыканкама, іншых служб і ведамстваў наведваюць школьныя ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя новаму навучальнаму году.IMG_0733 Не застаўся ў баку і старшыня райвыканкама М.М.Серкоў, які прыняў удзел ва ўрачыстасці, якая прайшла ў СШ №1. Трэба сказаць, што Міхаіл Мікалаевіч праяўляе непрыкрыты інтарэс да гарадскога мікрараёна, дзе размешчана школа. Неаднойчы ён сам выказваў планы па добраўпарадкаванні гэтай тэрыторыі, па стварэнні тут умоў як для баўлення вольнага часу моладзі, так і для адпачынку дарослых.IMG_0791 Не абышлося і без падарунка падчас школьнай лінейкі, калі старшыня ўручыў інтэрактыўную дошку для кабінета фізікі. На словах ён пажадаў школе не абмяжоўвацца ў «алфавітных» назвах класаў, каб у будучым напаўненне вучнямі патрабавала выкарыстоўваць іншыя літары, чым звыклыя ў апошнія гады «А, Б, В».IMG_5312

Кацярына Пашкевіч, Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

2 комментариев

  • Чытач

    «Ажно 95 першакласнікаў прыйшлі сёлета ў СШ №5.»

    Ну дык жа бяздумна будуюць каля пятай школы шматпавярховікі… Чаму б не пабудаваць на Палескай каля гімназіі???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Роман

    около Полесской напрашивается многоэтажка, только болото там, нужно на сваи садить — дополнительные затраты и возня, у полевого площадки на порядок лучше.

    интересно а сколько первоклашек было в районе в прошлом году?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *