Воскресенье, 20 июня 2021

Пружаны растут и вверх, и вширь

3 970

На пачатку бягучага года быў зацверджаны генеральны план развіцця горада. Ён вызначае накірункі, па якіх у бліжэйшыя дваццаць гадоў у Пружанах будуць пашырацца кварталы жыллёвай і прамысловай забудовы. Як расказвае намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, які курыруе будаўнічую галіну, у гэтай распрацоўцы былі ўлічаны ўсе асаблівасці нашай мясцовасці, пачынаючы ад геаграфічных і заканчваючы экалагічнымі ўмовамі.IMG_9370

Напрыклад, у перспектыве горад будзе расці на ўсход, так што гарадское вадасховішча па-вінна ў рэшце рэшт апынуцца ў шчыльным кальцы жылых шматпавярховак. Прадпрыемствы зоймуць сектар у накірунку Аранчыц, хаця дзеючыя вытворчасці, як зазначае Сяргей Міхайлавіч, такія, як малочны камбінат, «Юнімілк», завод радыёдэталей, застануцца на сваіх месцах, бо, дзякуючы прынятым намаганням, яны цяпер не ўяўляюць небяспеку для навакольнага асяроддзя.

Бягучы год ужо ўносіць некаторыя карэктывы ў аблічча Пружан. Хутка яшчэ на адзін супермаркет у горадзе стане больш: паскоранымі тэмпамі на вуліцы Кастрычніцкай на месцы былога аўтадрома ўзво-дзіцца гандлёвы аб’ект, заказчыкам якога выступае сумесная кампанія «Глера». Называцца новы комплекс будзе «Марцін», яго асноўныя таварныя пазіцыі — прадукты харчавання. Мяркуецца, што ўжо сёлета адбудзецца яго ўрачыстае адкрыццё.

На стадыі афармлення дакументаў і вызначэння перспектыў зараз знахо-дзяцца яшчэ два аб’екты: летняе кафэ ў скверы за райвыканкамам і аптэка з аздараўленчым цэнтрам па вул.Інтэрнацыянальнай насупраць Воднага палаца. Першы, па словах галоўнага архітэктара раёна А.Г.Глушко, праходзіць стадыю праектавання, інвестарам выступае мясцовае прадпрыемства «Домік прадуктаў «Свежасць».

Што датычыцца аптэкі з аздараўленчым цэнтрам, то гэта будзе двухпавярховы будынак, заказчыкам ўзвядзення якога выступае фармацэўтычная кампанія «Бальзам». Яна выкупіла на аўкцыёне ўчастак зялёнай зоны, якая яшчэ з 2008 года планавалася  пад такую забудову. Будынак зойме паўтысячы квадратных метраў, а яго ўвод у эксплуатацыю запланаваны на май наступнага года.IMG_20140827_083137

Цікавасць праяўляе да Пружан гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», якая жадае мець у нас некалькі сваіх фірменных гандлёвых аб’ектаў. Архітэктурны савет горада вызначыў прыкладныя месцы іх размяшчэння, зараз праходзіць працэс узгаднення.

Пашыраюцца і жылыя кварталы па вул.Інтэрнацыянальнай: заканчваюцца работы на доме кааператыва «Палявы-13», з’яўляюцца абрысы наступнага дома — ЖБК «Палявы-14». Таксама побач з імі, згодна з планамі, павінны размясціцца дзіцячы садок і комплекс гандлёвых і сэрвісных устаноў. Але яны — справа будучага пошуку інвестараў і размеркавання дзяржаўных сродкаў.

На бліжэйшыя гады распрацавана своеасаблівая праграма дзеяння ў дачыненні да пустуючых участкаў у межах Пружан. Такіх назбіралася звыш двух дзясяткаў, і іх выкарыстанне можа прынесці неблагі даход у раённы бюджэт. У хуткім часе адбудзецца першы аўкцыён, на які будзе выстаўлены ўчастак каля «Белмаркета». Лот суправаджаецца некаторымі ўмовамі: напрыклад, прыярытэт будзе аддадзены той гандлёвай арганізацыі, якая займаецца рэалізацыяй прамысловай групы тавараў.

Лёс астатніх участкаў будзе залежаць ад ступені актыўнасці інвестараў. Але ў любым выпадку на першым плане будуць інтарэсы гараджан.

 На здымках:                         

1. Узводзіцца супермаркет «Марцін».

2. Макет аздараўленчага цэнтра з аптэкай «Бальзам».

Алег СІДАРЭНКА,                Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    говорили ж, шта Евроопт будет? зачем этот Mart Inn нужон?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Видно неплохой откат кто-то получил, если разрешили строить аптеку с оздоровительным центром на газоне перед жилым домом, несмотря на протест жителей ближайших домов.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • sidor

    Товарищи, читайте внимательно статью. Там же написано, что строительство в данном месте было запланировано еще в 2008 году. Откаты на шесть лет вперед никто не дает.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Чытач

    Евроопта не может быть в Пружанах. Так как владелец «Евроопта» компания «Евроторг» уже имеет свой магазин в Пружанах — «Доброном», а конкуренцию сами себе они создавать не собираются.

    MART INN — суперский магазин!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Чытач, в г.Берёза есть и «Доброном» и «Евроопт». Не выкладывайте непроверенную информацию!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Чытач, что за инфантильное словоблудие от тебя? Например, в Жодино — два «Добронома»… Один «Евроопт»… Плюс «Евроторг» строит собственное здание под новый крупный магазин… Вроде как +++…
    И это… Юридическим владельцем «Добронома» является не «Евроторг»… Прочитайте внимательнее лицензию… Да, адрес регистрации — одинаковый… Но владелец — разный… Хотя, конечно, де-факто — те же яйца, только в профиль… 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *