Суббота, 26 мая 2018

В субботу в Ружанах пройдут районные «Дожинки»

3 021

Вынікі раённага спаборніцтва

на ўборцы ўраджаю збожжавых

і зернебабовых культур у 2014 годзедожинки1

Сярод гаспадарак першае месца прысуджана ААТ «Ружаны-Агра», дзе валавы збор збожжа склаў 30090 тон пры ўраджайнасці 47 цэнтнераў з гектара.

У ліку прызёраў таксама ААТ «Агра-Калядзічы» і ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына», якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.

Сярод экіпажаў камбайнаў пераможцамі сталі Леанід Уладзіміравіч Хлебнік і Мікалай Віктаравіч Давідзенка з ААТ «Ружаны-Агра». Другое месца ў экіпажа камбайна з ААТ «Айчына» ў складзе Фёдара Васільевіча Басалая і Аляксандра Юр’евіча Хоміча, трэцяе — Мікалая Мікалаевіча Кавелькі і Івана Міхайлавіча Федзіка з ААТ «Мурава».

Сярод маладзёжных экіпажаў месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — экіпаж камбайна з ААТ «Ружаны-Агра» ў складзе Сяргея Васілье-віча Густыра і Юрыя Валер’евіча Ясінскага, другое — Мікалай Васільевіч Стасюк з ААТ «Айчына», трэцяе — Віктар Міхайлавіч Імховік і Анатоль Яўгенавіч Карпыза з ААТ «Агра-Калядзічы».

Лепшым сямейным экіпажам стаў экіпаж камбайна «Джон Дзір» з філіяла РУП «Брэстэнерга «Аграэнерга Зеляневічы» у складзе Уладзіміра Яўгенавіча і Яўгена Уладзіміравіча Мацвейчыкаў. У ліку лепшых таксама Генадзь Вітальевіч і Юрый Вітальевіч Вялікасельцы з ААТ «Вялікасельскае Агра», Станіслаў Станіслававіч і Станіслаў Іосіфавіч Таразевічы з ААТ «Мурава». Сярод сямейных экіпажаў, згодна з пастановай прэзідыума райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, пераможцам прызнаны экіпаж камбайна з ААТ «Агра-Калядзічы» ў складзе Віктара Аляксандравіча і Сяргея Віктаравіча Чэрнікаў.

Найбольшую колькасць збожжа перавёз вадзіцель з ААТ «Жураўлінае» Юрый Юр’евіч Салоха. У гэтай намінацыі другое і трэцяе месцы адпаведна дасталіся Сяргею Андрэевічу Барысюку з ААТ «Айчына» і Уладзіміру Леанідавічу Кавалевічу з ААТ «Вялікасельскае Агра».

Сярод маладых ва-дзіцеляў грашовыя прэміі атрымаюць: Сяргей Максі-мавіч Сідарчук з ААТ «Мурава», Аляксандр Аляксандравіч Баран і Дзмітрый Мікалаевіч Строк з ААТ «Ружаны-Агра».

Сярод тых, хто дастаўляў збожжа на ААТ «Аранчыцкае збожжапрыёмнае прадпрыемства», вызначы-ліся вадзіцелі аўтапарка №11 Уладзімір Мікалаевіч Кніга і Аляксандр Міхайлавіч Ахрамчук.

Найлепшага выніку на дапрацоўцы збожжа дабілася звяно «ЗСК-80» з ААТ «Ружаны-Агра» ў складзе Івана Іванавіча Бортніка, Аляксандра Андрэевіча Паўловіча, Юрыя Анатольевіча Паўловіча, Дзмітрыя Аляксеевіча Паўловіча. Другое месца заняло звяно «КЗСВ-40» з ААТ «Вялікасельскае Агра» ў складзе Сяргея Сяргеевіча Суботы, Ігара Дзмітрыевіча Самойлава, Дзмітрыя Васільевіча Майстрэнкі, Ва-дзіма Юр’евіча Кісялевіча.

Сярод галоўных аграномаў пераможцамі сталі Леанід Уладзіміравіч Чарняк з ААТ «Агра-Каля-дзічы» і Алена Вячаславаўна Шыпуль з ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына», а сярод галоўных інжынераў — Святаслаў Андрэевіч Роўгач з ААТ «Ружаны-Агра».

Фота gp.by

У праграме:

14.00-14.30 — урачыстае шэсце ад гарадской плошчы г.п.Ружаны да музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў»

14.30-16.00 — цырымонія ўзнагароджання пераможцаў жніва.

16.00-18.00 — канцэртная праграма творчых калектываў раёна

18.00-19.00 — выступленне калектываў з г.Свіслач, г.Бяроза

19.00-20.00 — канцэрт заслужанага ансамблі народнай музыкі «Свята»

20.00-22.00 — эстрадная кактэйль-дыскатэка «Танцуем і спяваем».

Працуюць гандлёвыя рады, выстава народнай творчасці, дзіцячыя атракцыёны. (У сувязі з умовамі надвор‘я ў праграме магчымы змяненні).

УВАГА! Адпраўленне аўтобусаў «Пружаны-Ружаны» з аўтастанцыі г.Пружаны — у 12.30 гадзін, назад з г.п.Ружаны — у 22.30.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *