Четверг, 18 января 2018

Два убийства на бытовой почве зарегистрированы в Пружанах за неделю

1 555

Восьмага жніўня ад фельчара «хуткай дапамогі» паступіла паведамленне аб трагічным выпадку ў вёсцы Зіновічы. Было ўстаноўлена, што падчас сваркі на глебе рэўнасці мясцовы жыхар моцна збіў сваю сужыцельку. Ад атрыманых траўм 38-гадовая жанчына памерла. Узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.147 Крымінальнага кодэкса РБ (да 15 гадоў пазбаўлення волі).наручники

Яшчэ адно забойства на глебе бытавога канфлікту адбылося ў Пружанах 13 жніўня. Ноччу ў міліцыю паступіла паведамленне ад дыспетчара хуткай дапамогі аб тым, што ў адным з дамоў па вуліцы Тармасава знойдзены труп 42-гадовай гараджанкі. Было ўстаноўлена, што за некалькі гадзін да гэтага жанчына распівала спіртныя напоі з уладальнікам дома, а потым на глебе рэўнасці ўзнікла сварка, якая закончылася бойкай. Ад атрыманых траўм пацярпелая памерла.
Забойца затрыманы, у дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа па п.6 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу РБ (забойства з асаблівай жорсткасцю), якая прадугледжвае пакаранне да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротную кару.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *