Пятница, 21 сентября 2018

От работы с Сергеем Безруковым до Дворца культуры, или Почему Арине нравятся Пружаны?

2 149

У фотальбоме Арыны Ро шмат здымкаў з Сяргеем і Ірынай Бязрукавымі, Лізай і Міхаілам Баярскімі, з відамі на Эйфелеву вежу, карнаваламі, фестывалямі, гастролямі.  За плячыма вопыт работы ў тэатры, кіно, на тэлебачанні, служба ў арміі па кантракце і падарожжы…

А сёння яна жыве ў Пружанах і вельмі радуецца, што да месца работы можна дабрацца за пару мінут пешшу.DSC02146

“Знаёмыя круцілі пальцам ля скроні”

Перад тым, як перабрацца на радзіму маці, каб даглядаць хворую бабулю, ураджэнка Ленінграда Арына Ро працавала памочнікам рэжысёра ў творчым праекце прадзюсарскага цэнтра “АРТПІЦЕР”.  У розны час ёй давялося працаваць з Бязрукавымі, Баярскімі, Алегам Басілашвілі, Анатолем Равіковічам, Ірынай Мазуркевіч, Аленай Варабей, Андрэем Федарцовым і многімі іншымі вядомымі артыстамі.  Але атрымалася так, што адначасова спыніўся праект з Сяргеем Бязрукавым і ў Пружанах захварэла бабуля. Арына вырашыла “ўзяць паўзу” і нейкі час пажыць у беларускім правінцыйным гарадку.

Бабулі не стала. А аднойчы раніцай Арына прачнулася з разуменнем таго, што не жадае вяртацца ў Санкт-Пецярбург. Ніхто не разумеў яе выбару, а некаторыя проста круцілі пальцам ля скроні, але Арына па-філасофску заўважае: “У кожнага сваё жыццё, свае абставіны”.IMG_7065

Без работы

Першыя месяцы Арына нідзе не працавала. Прызнаецца, што з яе энергіяй было вельмі складана знаходзіцца без работы. У Палацы культуры здзівіліся, убачыўшы яе рэзюме, але работу прапанавалі, некалькі разоў удакладніўшы, ці сапраўды яна згодна працаваць за такую зарплату.DSC01364

— Зразумела, што мае піцерскія заробкі не параўнаеш з пружанскімі. Але хачу адзначыць, што і ў Расіі, нават у такіх вялікіх гарадах, як Санкт-Пецярбург, заробкі работнікаў культуры недаравальна нізкія.

“Тут мне давяраюць”

У Пружанскім Палацы культуры Арына значыцца кіраўніком гуртка.

— Але тут у меня значна шырэйшае кола магчымасцей. Я задзейнічана ў розных пастаноўках, мне прапануюць спяваць, танцаваць, весці святы, пісаць сцэнарыі. Я нарэшце атрымала магчымасць для творчасці. Усе акцёры, з якімі мне давялося працаваць у Расіі, – цудоўныя людзі. Але ж яны глядзяць на абслугоўваючы персанал крышачку звысоку.

Ёсць яшчэ адна асаблівасць у рабоце ў малым гора-дзе: тут не выступіш з адной і той жа праграмай двойчы, увесь час неабходна прыдумваць нешта новае. Гэта ў Піцеры з адной пастаноўкай можна было выступаць шмат разоў  –  глядач увесь час мяняўся, а з пружанцамі такі нумар не праходзіць.

“Я вырасла на беларускіх песнях і казках”

Хоць Арына і сцвярджае, што прыняла рашэнне застацца ў Пружанах раптоўна і імгненна, мабыць, нешта яе ўсё ж вяло да таго рашэння ўсё жыццё.DSC00500

Першае знаёмства з беларускай культурай адбылося ў маленстве, Арына літаральна вырасла на беларускіх песнях і казках, якія расказвала яе мама. Таму не дзіўна, што тэму  сваёй дыпломнай работы ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце культуры і мастацтва яна таксама звязала з Беларуссю. Зрабіць гэта было нялёгка, ніхто з  выкладчыкаў не хацеў дапамагаць у такой незвычайнай тэме, але Арына настаяла на сваім і выканала работу “Захаванне беларускай культуры ва ўмовах іншых дзяржаў”._EGR5621

— Яшчэ студэнтамі мы з аднакурснікамі адкладалі грошы са стыпендый, каб хоць раз на год пабываць у Беларусі. Нават аўтастопам падарожнічалі. Асабліва нас вабіла заходняя частка – Брэстчына і Гродзеншчына. Менавіта тут вялікая колькасць прыгожых замкаў і палацаў. Шмат часу праводзілі і ў Мінску. Не так даўно я трапіла ў Мінск пасля шматгадовага перапынку і нават сама здзівілася, што памятаю ўсе вулачкі цэнтральнай часткі горада, па якіх хадзіла яшчэ студэнткай.

“Мне нават у Брэсце цяпер шумна”

За год пастаяннага жыцця ў Пружанах Арына ні разу не пашкадавала аб пераездзе. Ёй падабаецца новая работа, магчымасць рэалізаваць сябе, чысціня горада, крокавая даступнаць усяго неабходнага і цішыня. Прызнаецца, што нават у Брэсце ёй цяпер шумна і няўтульна, і здзіўляецца, як наогул магла столькі гадоў пражыць у мегаполісе.DSC02099

Арына з задавальненнем спрабуе сябе ў новай якасці. Запэўнівае, што ў яе шмат задум і планаў, якія яна пачала ўжо рэалізоўваць, а шкадуе толькі аб тым, што мала давялося папрацаваць у кіно.

Кацярына Пашкевіч.

Фота Сяргея Талашкевіча і з асабістага архіву.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *