Понедельник, 21 мая 2018

В Пружанском районе снова прошла республиканская велогонка

1 703

На мінулым тыдні на працягу некалькі дзён на тэрыторыі нашага раёна праходзілі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веласпорце на шашы. У шматдзённай велагонцы сярод мужчын на прызы «Сельскай газеты» бралі ўдзел 54 спартсмены з усіх абласцей краіны і горада Мінска.IMG_7912

Падобныя спаборніцтвы праводзяцца ўжо ў 51-ы раз, пачынаючы з 1963 года. Сёлета яны атрымалі назву «Тур дэ Брэст», паколькі праходзілі выключна па дарогах Брэсцкай вобласці.

За шэсць дзён велагоншчыкі пераадолелі шэсць этапаў. Гонка стартавала ў Брэсце 6 жніўня, а завяршылася 11 жніўня ля Лядовага палаца ў Баранавічах. Агульная працягласць маршруту склала 743 кіламетры.IMG_7861

У першы дзень спаборніцтваў спартсмены праехалі васьмікіламетровую гонку-пралог у раёне вяслярнага канала ў Брэсце. Лепшы вынік паказаў Сяргей Папок з горада Мінска. Прызёрамі сталі таксама МІхаіл Шэметаў (Гродзенская вобласць) і Павел Падаляк (Мінская вобласць).IMG_7894

Другі і трэці этапы велагонкі праходзілі толькі на тэрыторыі нашага раёна. Гэта гонка на 40 кіламетраў з раздзельным стартам на аўтадарозе Р-98 уздоўж Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», а таксама групавая па вуліцах Пружан.

На чацвёртым этапе гоншчыкі пераадолелі 150 кіламетраў па маршруце Пружаны-Шарашова-Дзмітровічы-Камянец-Відамля-Пружаны.IMG_7927

На перадапошнім этапе яны праехалі па маршруце Пружаны-Шарашова-Краснае-Мокрае-Дабучын-Ружаны-Няхачава-Бяроза 158 кіламетраў.

Падчас урачыстага закрыцця спаборніцтваў каманды-прызёры атрымалі Кубкі, а пераможцу па выніках шасці этапаў уручаны ноўтбук ад «Сельскай газеты».

Мікола АРХУЦІК,   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Один комментарий

  • Мыкола

    интересно, а где был анонс? опять люди ехали и были «приятно» удивлены перекрытой дорогой?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *