Воскресенье, 20 мая 2018

У экасядзібе «Залессе» прайшоў «Прызба-фэст»

1 309

Наша газета расказвала пра незвычайную аграсядзібу, якая створана ў вёсцы Залессе Вялікасельскага сельсавета. Яе ўладальнікам з’яўляецца Сяргей Сідарук. Незвычайнасць гэтага турыстычнага аб’екта заключаецца ў тым, што тут практычна ўсё прысвечана вывучэнню птушак Беларусі, на якіх асабліва багатае ўрочышча Дзікое.IMG_7957

Нядаўна ўладальнікі аграсядзібы разам з іншымі апантанымі людзьмі вырашылі правесці знакавы фэст, у якім паспрабавалі аб’яднаць экалагічную складаемую разам з нацыянальнай і сучаснай культурай у рамках праграмы развіцця ААН. Як гаворыць Сяргей Аляксандравіч, і раней спрабавалі праводзіць падобныя мерапрыемствы, але на гэты раз атрымалася дастаткова маштабная падзея, у якую былі ўцягнуты не толькі госці, але і жыхары суседніх вёсак.IMG_7982IMG_7951

Праграма вельмі насычаная:  праводзіліся розныя майстар-класы, экалагічныя экскурсіі, прэзентацыі ад грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Не абышлося і без сюрпрызаў, да якіх можна аднесці конкурс дзіцячых малюнкаў на экалагічную тэматыку, а таксама выступленні польскага вясковага тэатра «Венгайты» і іх берасцейскіх калег «Крылы Халопа», канцэрта фальк-трыа «Андарак» і дэманстрацыі сталічнага праекта «Кінемо» (тут імкнуліся знайсці новыя падыходы да агучвання нямога кіно разам з кампазітарамі Вольгай Падгайскай, Канстанцінам Яськовым, Віталем Эпавым, акардэаністам Аляксандрам Будзько).IMG_7962

Пушчанская вёска Залессе, у якой налічваецца з дзясятак жыхароў, на гэтыя тры дні павялічыла колькасць сваіх насельнікаў на 150 чалавек. Магчыма, у будучым такія форумы стануць больш частымі, а хтосьці з гасцей вырашыць застацца ў гэтых прыгожых мясцінах і назаўсёды.IMG_7976

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Пра ўражанні ўдзельнікаў «Прызба-фэсту» можна даведацца на старонцы Zalessie ў  facebook, а таксама на сайце budzma.by/country/mastactva-w-harmonii-z-pryroday-na-pryzba-fescye.html

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *