Суббота, 20 января 2018

Пружанцев ждут недели национальных блюд в «Питере», караоке в «Фее» и Фестиваль грибов в Кринице

2 587

На мінулым тыдні ў райвыканкаме адбылася сустрэча з прадстаўнікамі кааператыўных і прыватных устаноў грамадскага харчавання раёна. У сустрэчы прымалі ўдзел і супрацоўнікі кантралюючых і інспектуючых органаў.общественное питание

Асноўнай мэтай такога мерапрыемства, адзначыў намеснік старшыні райвыканкама В.М.Зубко, стала вывучэнне шляхоў па далейшым развіцці сэрвісу.

Напярэдадні праводзіўся маніторынг грамадскай думкі наконт работы ў Пружанах і сельскай мясцовасці рэстаранаў і кафетэрыяў. Як і чакалася, сярод меркаванняў ёсць і такія, над якімі варта задумацца. Тое ж тычыцца і заўваг з боку кантралюючых органаў. Напрыклад, у цэнтры ўвагі санітарнай службы на працягу даволі значнага перыяду знаходзяцца кафэ «Алеся», цэх па вытворчасці мясных паўфабрыкатаў і рэстаран «Піцер». З пункту гледжання раённых улад літаральна без бою здае свае пазіцыі  райспажыўтаварыства.

Як выправіць сітуацыю, што трэба, каб ісці далей?  І пэўныя задумкі былі выказаны. У якасці прыкладу прыводзілася работа кафэ «Таверна» ў вёсцы Лыскава, якое пасля нядаўняй кадравай рэарганізацыі стала прыносіць штомесяц да 200 мільёнаў рублёў выручкі. Ёсць і іншыя змяненні: адкрыццё ўстаноў грамадскага харчавання ў Стараволі, Белавусаўшчыне, Ружанскай зоне, мадэрнізацыя кафэ ў Крыніцы да правядзення запланаванага Фестывалю грыбоў. Райспажыўтаварыства набывае апарат шокавай замарозкі для таго, каб разнастаіць асартымент кулінарных вырабаў ва ўсіх падначаленых кафэ, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці.

І ўсё-такі гэта толькі структурныя змяненні, патрэбна і зусім іншая сэрвісная праграма. Як, напрыклад, у піцэрыі на Савецкай, дзе пасля відавочных змяненняў адбылася пераарыентацыя з аматараў выпіць на тых, хто жадае культурна адпачываць. У выніку выручка ўстановы вырасла на трэць. А вось у іншых з гэтым — напружана, магчыма, з-за недахопу фантазіі. Больш-менш выразную стратэгію маюць кафэ «Фея» і рэстаран «Піцер»: у першым плануецца прапанаваць караоке, бясплатны інтэрнэт, наладзіць выраб кактэйляў, у другім — з верасня праводзіць тыдні нацыянальных кухняў. Хацелася б такіх жа крокаў і з боку іншых устаноў.

Алег СІДАРЭНКА

2 комментариев

  • Капец жэстачайшэ наклонил:

    Свята грыбоу? Да гэтаж сапраудны напалм! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *